belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

😳 Расея сабралася назваць турызм у Беларусь «унутраным», не спытаўшы беларусаў

Расейскія дэпутаты прасоўваюць законапраект, які можа прыраўняць паездкі ў нашую краіну да «унутранага» турызму.

👉 «Белсат» разбірае, што прадугледжвае праект і чаму яго можна прыняць без удзелу Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Спецпасланнік Трампа: хуткі шлях скончыць вайну – прызнаць за Расеяй права на акупаваныя рэгіёны

Стывен Уіткаф пасля сустрэчы ў Вашынгтоне са спецпрадстаўніком Пуціна Кірылам Дзмітрыевым распавёў прэзідэнту ЗША, як ён бачыць самы хуткі шлях скончыць вайну ва Украіне, піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле амерыканскага чыноўніка, каб развязаць канфлікт, трэба прызнаць за Расеяй права на валоданне чатырма рэгіёнамі на ўсходзе Украіны – Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай вобласцяў, якія Масква акупавала ў 2022 годзе.

Паводле словаў дзвюх крыніцаў Reuters, на сустрэчы таксама прысутнічаў спецпасланнік па Украіне Кіт Келаг, які запярэчыў Уіткафу, што Кіеў ніколі не пагодзіцца на такія ўмовы. Трамп тады ніякіх рашэнняў не прыняў.

Читать полностью…

Белсат

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Пачытайце нашую падборку найбольш цікавых матэрыялаў:

✔️Гандлёвая вайна ЗША можа абярнуцца катастрофай для амерыканскай эканомікі і сусветнага гандлю

Еўракамісія падлічыла, колькі можа каштаваць гандлёвая вайна, распачатая ЗША.

✔️«Здзекі не спыніліся, а толькі ўзмацніліся»

Шчырае інтэрв’ю з Антанінай Канавалавай.

✔️Чаму «Mark Formelle» выпусціў калекцыю з расейскай зоркай Вольгай Бузавай?

Спыталі вытворцу. Вось, што нам адказалі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️«Экстраны» візіт амерыканскага чыноўніка ў Расею. Што вядома?

Візіт спец пасланніка Стыва Ўіткафа не толькі раптоўны, але яшчэ і сакрэтны: нібыта Дональд Трамп раззлаваны на Уладзімера Пуціна і нават хоча ўвесці супраць Расеі адмысловыя санкцыі. Прычына – ухіленне Крамля ад прыпыненне баявых дзеянняў на вайне з Украінай.

Што вядома пра тэму і вынікі перамоў чытайце ў нас на сайце.👇
https://belsat.eu/86124304/novyya-raundy-peramovau-i-vizit-spetspaslannika-shto-adbyvaetstsa-vakol-vajny-va-ukraine

Читать полностью…

Белсат

🚁 Цацачныя дроны – на ўзбраенне «народным апалчэнцам»

Такі падарунак сваім войскам зрабіў скандальна вядомы Мікалай Карпянкоў – цяпер намеснік міністра ўнутраных спраў.

Прыватная фірма па вырабу цацак «Хобі-парк», якая перадала дроны, узамен таксама атрымае «прыз» – бюджэтны тэндар.

Пра зрошчванне збройных сілаў і прыватнага капіталу – чытайце на нашым сайце. 😎

Читать полностью…

Белсат

☝️Агенцыі нерухомасці ў Беларусі працягваюць «кашмарыць»

Ператрусы і затрыманні ў офісах беларускіх агенцыяў нерухомасці працягваюцца трэці дзень.

«Усіх без разбору тварам у падлогу, ператрус, адабранне ўсёй тэхнікі і дакументаў. У некаторых кампаніях арыштавалі кіраўнікоў, у некаторых – яшчэ і бухгалтараў. Праз чатыры дні нікога з «верхавін» кампаній не выпусцілі», – такія падрабязнасці падзеяў паведамляюць крыніцы Белсату.

Што стаіць за інтэнсіўным ціскам: палітычны пераслед ці дзяржаўны рэкет? Падрабязнасці чытайце па спасылцы. 👇

Читать полностью…

Белсат

🐶 Сабакі працягваюць здзіўляць. Аказваецца, некаторыя з іх сапраўдныя галантныя джэнтльмены!

Напрыклад, гэты хвастаты адкрыў браму для свайго сябра.

Як яму гэта ўдалося, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

🤬 «Ён гэта робіць з задавальненнем»

Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава распавяла пра здзекі ў ПК-4, праз якія пакутуюць дзясяткі невінаватых жанчын. У допісе, апублікаваным у Facebook, яна адкрыта называе прозвішча аднаго з супрацоўнікаў, які, паводле яе сведчання, сістэматычна прыніжае, запужвае і катуе палітвязняў.

▪️ Пачытайце, праз якія жахі проста цяпер праходзяць беларускія палітзняволеныя жанчыны

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літва хоча мець права ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі, нават калі ЕЗ спыніць свае

Адпаведны законапраект зараз знаходзіцца на апошнім этапе разгляду ў Сейме Літвы. Новыя папраўкі дазволяць Літве самастойна замарожваць актывы і эканамічныя рэсурсы асобаў і кампаній з Расеі і Беларусі – калі санкцыі на ўзроўні ЕЗ не будуць працягнутыя.

У дакуменце падкрэсліваецца, што такая мера будзе крайняй. Аднак патрэба ў ім узнікла з-за Вугоршчыны, якая апошнім часам блакуе рашэнні ЕЗ па санкцыях.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🤯 Уладальнік кукурузнага поля ў Канадзе прываблівае тысячы турыстаў

Паглядзіце, што ён прыдумаў!

Читать полностью…

Белсат

🇬🇧 Прынц Гары таемна наведваў Львоў

Гары 10 гадоў служыў у брытанскім войску і быў пілотам верталёта Apache у Аўганістане.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

📌 Пазняк: «Лукашэнка – гэта сабачка, якога трымаюць за ашыйнік»

Зянон Пазняк прадказвае хуткія перамены ў Беларусі і спадзяецца «у гэтым паўдзельнічаць».

Як Трамп змяняе свет і што чакае Лукашэнку? 👉 Глядзіце новы выпуск «Карані праблемаў»

Читать полностью…

Белсат

📌 Нягледзячы на санкцыі, Беларусь павялічыла экспарт угнаенняў у Еўразвяз

У 2024 годзе аб'ем паставак вырас у 2,6 разу. Аднак заробкі ад гэтага ўсё роўна меншыя за да санкцыйныя.

👉 «Белсат» пацікавіўся, што і як прадавалася.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Грошы не пахнуць ці навошта «Mark Formelle» Вольга Бузава?

Ужо які дзень інтэрнэт гудзе наконт сумнеўнай калабарацыі беларускага брэнду і расейскай зоркі Вольгай Бузавай.

«Белсат» пад выглядам пакупніка патэлефанаваў у «Mark Formelle», каб даведацца навошта яму такая рэклама са спявачкай, якая падтрымлівае вайну.

🙈 Пачытайце, што нам адказалі

Читать полностью…

Белсат

🥳 Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонка Сурвіла адзначае сёння сваё 89-годдзе

«Белсат» далучаецца да шматлікіх віншаванняў на яе адрас!

Івонка Сурвіла займае пасаду старшыні Рады БНР у выгнанні з 1997 года. У апошні раз была пераабраная на гэтую пасаду ў 2023 годзе.

У Беларусі Рада прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».

Читать полностью…

Белсат

🚀 Сёння, 12 красавіка, увесь свет адзначае Дзень касманаўтыкі

А ці ведаеце вы, што беларусы зрабілі вельмі шмат для асваення космасу?

☝️ Бо менавіта беларус вынайшаў шматступеневую ракету. А яшчэ адзін наш суайчыннік быў у ліку тых, хто адправіў першага чалавека на Месяц.

Дык ці можна лічыць Беларусь касмічнаю дзяржавай? 👉 «Белсат» пагутарыў пра гэта з экс-дарадцам кіраўніка Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны Андрэем Калеснікам.

Читать полностью…

Белсат

😲Як выглядае ўзаемадапамога сярод... сабак?

Паказваем у нашым відэа, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💃🏼 «Раніца з Белсатам»: пачнём выходныя з пазітыву!

Сёння абмяркуем: што такое катафікацыя і якой павінна быць канапа для ката, якую мову называлі крыўскай, як змагацца з самотай і знайсці сяброў, а таксама прыгатуем сняданак з Паўлам Гарадніцкім.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💊 «Балючае месца» айчыннай медыцыны – кадравае

Толькі лекараў не хапае больш за чатыры тысячы, столькі ж фельчараў ды медсясцёр і яшчэ больш іншых працаўнікоў. Гэта вынікае з даследаванняў НАН Беларусі.

«Кадравы голад» – адна з прычынаў, якая змушае беларусаў усё часцей звяртацца па дапамогу ў прыватныя медцэнтры.
Але дзяржава таксама не дрэмле: рыхтуецца пастанова, якая ўскладніць набор спецыялістаў у прыватныя клінікі.

Падрабязнасці чытайце па гэтай спасылцы. 👇

Читать полностью…

Белсат

Былы беларускі палітвязень прымусова выдалены з Літвы?

Мацвей Бяляй, нібыта, за кратамі ў Беларусі. Пра гэта ў сваіх сацсетках заяўляюць спецслужбы Лукашэнкі.
Былы палітвязень, які ўцякаў ад рэпрэсій пад балоты і лясы, нібыта, прымусова перададзены ў Беларусь ўладамі Літвы.

Што вядома пра Мацвея Бяляя і ягоную драматычную гісторыю, чытайце на нашым сайце.👇

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 красавіка

✔️ Суд у Гаазе не будзе судзіць Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам

✔️ Беларус з пісталетам напаў на паліцыянтаў у Расеі

✔️ Гадавіна тэракту ў менскім метро

✔️ З «Беларускалію» спагоняць у даход Украіны актывы прадпрыемства

✔️ Навошта «Mark Formelle» Вольга Бузава?

✔️ Лукашэнка хоча прывезці ў Беларусь 100–150 тыс. гастарбайтараў з Пакістану

✔️ У Беларусі з’явілася новая медычная спецыяльнасць

✔️ У Беларусі ў суботу зноў даражэе бензін

✔️ Дзень адчыненых дзвярэй у Варшаўскім ўніверсітэце

✔️ Літва хоча мець права ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі, нават калі ЕЗ спыніць свае

#рэпрэсіі:

▪️ Палітзняволеная распавяла, як супрацоўнікі гомельскай ПК катуюць палітвязынак

▪️ Аўтаслесара з Менску асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

▪️ Чарговае папаўненне «Спісу экстрэмістаў»

Читать полностью…

Белсат

Украіна ўвяла санкцыі супраць прапагандысткі БТ і яшчэ дзвюх арганізацый

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні шэрагу санкцыяў, пад якія трапіла беларуская прапагандыстка Анастасію Бенедзісюк, а таксама дзве арганізацыі зарэгістраваныя ў Менску, заўважыла @mediazona_by.

Анастасія вядомая сваімі рэпартажамі на БТ пра «нацыстаў ва Украіне» а таксама пра «ЛГБТ-ваяроў у шэрагах ЗСУ».

Таксама ў санкцыйны спіс трапілі грамадскае аб'яднанне «Беларускі славянскі камітэт» і прыватная асветніцкая ўстанова па пытаннях гісторыі, права і сацыяльных адносін «Згода – Медыя».

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Да чаго дамовіўся з Лукашэнкам прэмʼер Пакістану

🔸У Беларусі праводзяць чарговыя вайсковыя вучэнні. Чаму так шмат манеўраў і ці іхная мэта толькі навучальная?

🔸Што абмяркоўваюць на чарговым паседжанні «Рамштайн» у штаб-кватэры NATO

🔸Агляд падзеяў замежжа

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/1vjvohqzSZk

Читать полностью…

Белсат

🎓 Хочаце вывучаць родную мову і гісторыю Беларусі ў Польшчы, але не ведаеце дзе?

Прыходзьце 12 красавіка на Дзень адчыненых дзвярэй у Варшаўскі ўніверсітэт і зможаце даведацца пра ўсе магчымасці паступлення, у тым ліку на кафедру беларусістыкі факультэту прыкладной лінгвістыкі.

Кафедра беларусістыкі дзейнічае пры Варшаўскім універсітэце з 1956 года – ужо амаль 70 гадоў. Да яе стварэння і развіцця спрычыніліся многія выбітныя асобы, сярод якіх – першая амбасадарка Польшчы ў незалежнай Беларусі прафесар Эльжбета Смулкова.

❗️ Важна: для абітурыентаў са статусам міжнароднай абароны ў Польшчы навучанне ў Варшаўскім універсітэце з’яўляецца бясплатным, калі яны праходзяць конкурсны адбор. Таксама няма ўзроставых абмежаванняў для паступлення на любую ступень навучання.

📆 12 красавіка (субота) з 10:00 да 16:00.

📍Галоўны кампус Варшаўскага ўніверсітэту, Warszawa, ul. Krakowskie Przedmieście 26/28.

Читать полностью…

Белсат

☝️«Шкварка без чаркі»: Лукашэнка ізноў узяўся за ідэалогію

Лукашэнка гуляе ў хакей і дэманструе добрую фізічную форму. Гэта прапаганда здаровага ладу жыцця ці дэманстрацыя ўласнай дзеяздольнасці?
Самаабвешчаны таксама прызнаў неэфектыўнай ідэалогію, якую ўкараняў тры дзесяцігоддзі свайго праўлення. Што далей?

Гэтую і іншыя тэмы ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясай абмяркоўваюць Зміцер Міцкевіч і Аляксандр Фрыдман.

Паслухайце. 👌

Усю праграму глядзіце на нашым  YouTube-канале.

Читать полностью…

Белсат

💵 Паліва падаражэе на 2 капейкі ўжо заўтра

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім». Кошт паліва стане наступным👇

АІ-92-К5-Еўра – 2,44 руб.

АІ-95-К5 – Еўра-2,54 руб.

АІ-98-К5 – Еўра – 2,76 руб.

Дызельнае паліва – 2,54 руб.

☝️ Раней «Белнафтахім» паведамляў, што паступова павысіць цэны на паліва на 16 капеек за літр. Павелічэнне кошту будзе адбывацца кожныя два тыдні. Першае было 15 сакавіка.

Читать полностью…

Белсат

👩‍⚕️ Мініздароўя ўвёў новую спецыяльнасць – лекар фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны

Паводле ведамства, з'явілася патрэба ў спецыялісце, які зможа арганізаваць працэс медрэабілітацыі пацыентаў з рознымі захворваннямі і траўмамі ў адпаведнасці з сучаснымі мадэлямі аказання меддапамогі.

👉 Чым менавіта будзе займацца такі лекар, чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка «вырашыў» праблему недахопу кадраў... ён проста прывязе працаўнікоў з Пакістану

Пра гэта дыктатар заявіў 11 красавіка па выніках перамоў з прэм'ер-міністрам Пакістану Шахбазам Шарыфам:

«Мы таксама дамовіліся з маім сябрам прэмʼер-міністрам Пакістана, што ў бліжэйшы час будуць накіраваны спецыялісты розных галін. Тых галін, пра якія мы папросім. І кіраўніцтва Пакістану дапаможа нам падабраць такіх людзей. Хай гэта будзе 100 тысяч, можа быць, 120-150 тысяч гэтых спецыялістаў. Мы гатовыя прыняць іх у Беларусі і стварыць ім неабходныя ўмовы для працы»


Паводле Лукашэнкі, у Пакістане ёсць вялікая колькасць людзей, якія прама такі гараць жаданнем працаваць у Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🔶 «Трэба захоўваць у сабе сябе»

Беларуска расказала, што падштурхнула яе да стварэння беларускай бібліятэкі ў Варшаве, і чаму беларусам важна захоўваць сваю культуру і не забывацца на свае карані.

👉 Глядзіце цалкам у праграме «Мова нанова»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Авіякатастрофа ў Нью-Ёрку

✔️З сайту НАУ прыбралі згадку пра Анжаліку Мельнікаву

✔️Пуціна не будуць судзіць у Гаазе, пакуль ён прэзідэнт

✔️Палітвязынка спыніла працу

✔️На свабоду выйшаў палітвязень Павел Юхневіч

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…
Subscribe to a channel