belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

❗️Рэжым анансаваў вялікую амністыю да 80-годдзя Перамогі

Пад яе трапяць амаль 8000 асуджаных. Абяцаюць «шэраг навацый».

▪️Сярод іншага, у пералік асобаў, якія цалкам вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўняць новай катэгорыяй асобаў з пэўнымі захворваннямі.

▪️Таксама прапануецца раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў уключна, замяніць пакаранне больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

▪️Поўную амністыю заменяць частковай у выглядзе скарачэння пакарання на адзін год для асобаў, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерці чалавека.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Беларуская дызайнерка Соня стварае ўнікальныя, выключныя ўпрыгажэнні і дэкор

Часам самыя звычайныя бытавыя рэчы становяцца для яе варштатам, а натхненне прыходзіць, калі ўжо хочацца спаць.

Пра любоў да прыгожага і першыя крокі ў мастацтве макрамэ — глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Ноччу расейцы нанеслі масаваны ўдар па Украіне

Асноўнымі мэтамі атак сталі Кіеў і вобласць, Жытоміршчына, Днепрапятроўшчына, Харкаўшчына, Палтаўшчына, Хмельніччына, Сумшчына і Запарожжа.

У выкіну атакі найбольш пацярпеў Кіеў. На цяперашні момант вядома пра 10 загінулых і больш за 70 параненых.

Больш інфармацыі чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇸🇪 Швед, які прывучаў беларусаў да роднай мовы

Стэфан Эрыксан – першым амбасадарам Швецыі ў незалежнай Беларусі. І ці не першы амбасадар, які загаварыў па-беларуску.

«Гэта было звязана з сітуацыяй з мовай, з культурай. Тое, што людзі да канца не цанілі тое, што ў іх ёсць. І гэта, мабыць, мяне падштурхоўвала зацікавіцца моваю», – так Стэфан Эрыксан вытлумачыў сваю любоў да беларускай мовы.

Стэфан Эрыксан і сёння працягвае цікавіцца Беларуссю і перакладае беларускую літаратуру на іншыя мовы свету.

Больш чытайце па спасылцы. 🫶

Читать полностью…

Белсат

☝️ Спешна і таямніча. Пад Менскам будуюць сцёкавую сажалку

Каля Жодзіна будуюць палігон для адкідаў, якія будуць звозіць з Менску. Будоўля распачалася без грамадскага абмеркавання і вядзецца шпаркімі тэмпамі. Мясцовыя жыхары збіраюць подпісы на знак пратэсту, але марна.

Адмыслоўцы заяўляюць пра верагоднасць новага эпіцэнтру экалагічнага бедства.
Больш падрабязна глядзіце ў «Аб'ектыве». 👈

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 23 красавіка

🔻 Расейскія і беларускія спецслужбы планавалі гват у дачыненні да беларусаў у Літве

🔻 Памёр палітвязень Віталь Бычкоў

🔻 У Беларусі пачаліся затрыманні за каментары пра пакістанцаў

🔻 Затрымалі яшчэ аднаго каталіцкага святара з Менску

🔻 Затрымалі евангельскага пастара з Хойніцкага раёна

🔻 Гарадзенца асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

Читать полностью…

Белсат

📌 У Tesla горшы квартальны вынік больш чым за два гады

За першы квартал 2025 года чысты прыбытак кампаніі па стварэнні і продажы электрамабіляў упаў за год на 71%. Гэта вынікае з дакладу, які апублікавала кампанія 22 красавіка.

🤡 У той жа дзень Ілан Маск заявіў, што з траўня рэзка скароціць колькасць сваіх дзён на працы ў Дэпартаменце эфектыўнасці ўрада (DOGE) і вернецца да кіраўніцтва сваімі кампаніямі, паведамляе New York Times.

Читать полностью…

Белсат

📚Гэты беларускі пісьменнік валодаў шасцю мовамі і быў адным з самых публікаваных у БССР

139 гадоў таму нарадзіўся знакаміты беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст і мовазнаўца Змітрок Бядуля. Ён працаваў з Купалам, сябраваў з Кузьмой Чорным, а ў ягонай кватэры некаторы час жыў Багдановіч.

Пра лёс нашага выбітнага земляка глядзіце ў нашым сюжэце!

Читать полностью…

Белсат

📌 У Беларусі спрасцілі парадак набыцця дронаў. Здагадайцеся, для каго

Лукашэнка падпісаў указ, які рэгулюе выкарыстанне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей.

«У прыватнасці, спрашчаецца парадак увозу ў Беларусь БЛА і авіямадэляў у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый. Акрамя таго, у мэтах узмацнення кантролю за абаротам БЛА ўводзіцца абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БЛА да яе ажыццяўлення»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка прапанаваў засяліць у Беларусь 150 тысяч пакістанцаў

У якой вобласці гэта можа адбыцца? А чаму растуць цэны на бульбу і яблыкі?

👉 Пра эканоміку РБ спрачаліся вядоўца праграмы « атмасфера» на «Белсаце» Аляксандр Кныровіч і галоўны рэдактар партала «Plan B» Вольга Лойка ў новым выпуску праграмы «Двубой»

Читать полностью…

Белсат

🧬 Генетычныя тэсты – карысць або рызыка?

Сёння Дзень ДНК, мы ўзгадваем пра адзін з самых папулярных трэндаў – генетычныя тэсты.

У Беларусі ўсё больш людзей зацікаўлены ў выяўленні сваіх генаў і паходжання. Але ці ўсе яны сапраўды карысныя?

Пра гэта «Белсату» расказаў навуковец, аналітык тэхналогіяў Сяргей Бесараб – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

🏖 Выспы, неаготыка і рэкі з белым пяском

Ужо на гэтым тыдні беларусаў чакаюць доўгія выходныя.

Нядаўна «Белсат» расказваў, куды танна злётаць з візай, а цяпер прапануем пяць маршрутаў, 👉 куды паехаць па Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

📌 Радослаў Сікорскі агучыў палітыку адносна Беларусі

23 красавіка міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі прэзентаваў інфармацыю пра замежную палітыку Варшавы на 2025 год.

Міністр таксама закрануў пытанне Беларусі і нагадаў пра сітуацыю, звязаную з палітвязнем Анджэем Пачобутам. 👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📌 Тэхніка «ядравага» ведамства РФ будзе ўдзельнічаць у парадзе ў Менску

Пад Менскам заўважылі расейскую браняваную тэхніку, якая належыць «ядраваму» ведамству Расеі.

Машыны будуць удзельнічаць у парадзе ў Беларусі. Ці значыць гэта, што Расея набліжае ядравую прысутнасць да межаў ЕЗ? 👉 Разбіраемся

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 23 красавіка

Долар вырас на 2,7 капейкі. Еўра - амаль 1,5 капейкі. Расейскі рубель страціў 1,3 капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

😡 500 рублёў – мядзведзь, 200 – рысь

Савет Міністраў устанавіў мінімальны кошт дазволу на паляванне на рысь і мядзведзя.

Каб забіць мядзведзя:

500 рублёў – для грамадзян Беларусі ці іншых краін ЕАЭС (напрыклад, Расеі, Казахстану);
1000 рублёў – для грамадзян іншых краін.

Забойства рысі абыдзецца:

200 рублёў – для грамадзян Беларусі і краін ЕАЭС;
500 рублёў – для астатніх замежнікаў.

Дадаткова паляўнічым неабходна будзе набыць абавязковую паляўнічую пуцёўку, якая каштуе не менш 5 рублёў на чалавека Без яе дазвол не дзейнічае.

Новыя правілы палявання пачнуць дзейнічаць з 21 траўня 2025 года.

☝️Рысь і мядзведзь уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Аднак у Беларусі плануюць панізіць іх прыродаахоўны статус, а таксама зубра і барсука звычайнага.

Читать полностью…

Белсат

🤯«Украіна хоча выклікаць хаос у Беларусі»

Пасля навіны пра тое, што ў нашую краіну прыедуць працаваць 150 тыс пакістанцаў, беларусы пачалі абурацца ў сацсетках, а сілавікі – арыштоўваць іх і здымаць пакаяльныя відэа. А што спрабуе зрабіць з гэтай рэакцыяй прапаганда, якая да гэтага гадамі выбудоўвала ў вачах грамадскасці негатыўны вобраз мігрантаў?

Прасачылі, як змяняецца наратыў прапаганды ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

✔️Адкуль у беларусаў у ДНК балканцы і якія рызыкі ў генетычных тэстаў?

Генетычныя даследаванні набываюць усё большую папулярнасць у свеце, у тым ліку і сярод беларусаў. Але перад тым, як зрабіць тэст, варта ўсё ж даведацца пэўныя нюансы, а таксама магчымыя рызыкі.

✔️Выспы, неаготыка і рэкі з белым пяском

Топ-5 маршрутаў па Беларусі на доўгія выходныя.

✔️Усё больш беларусаў трапляе ў рэанімацыю пасля звычайнай прагулкі: імкліва расце колькасць небяспечных выпадкаў энцэфаліту

Як абараніцца ад хваробы?

Читать полностью…

Белсат

☝️ Беларусам скажуць каго можна любіць

Улады Лукашэнкі складуць і зацвердзяць «спіс выбітных асобаў», якіх беларусам дазволяць шанаваць і любіць.

У прыкладным спісе разам з Еўфрасінняй Полацкай і Францыскам Скарынам названыя таксама Канстанцін Заслонаў і Пятро Машэраў. Якія, паводле адыёзнага прапагандыста, «не выклікаюць аніякіх супярэчнасцяў у розных палітычных груп». Ці аж так?

Больш падрабязна чытайце па спасылцы.
І складайце ў каментарах свой спіс выбітных беларусаў.🙌

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 23 красавіка

✔️ Адвакат Алесь Міхалевіч паказаў свой пашпарт Новай Беларусі

✔️ У Беларусі імкліва расце колькасць выпадкаў клешчавага энцэфаліту

✔️ Пуцін прапанаваў спыніць сваё ўварванне ва Украіну на цяперашняй лініі фронт

✔️ Перамовы ў Лондане сарваліся праз Крым

✔️ У Стамбуле адбыўся моцны землятрус магнітудай 6,2

✔️ У Беларусь завезлі тэхніку «ядравага» ведамства Расеі

✔️ Сікорскі агучыў палітыку адносна Беларусі

✔️ Латвія рыхтуе новыя правілы бяспекі

✔️ У Беларусі спрасцілі парадак набыцця дронаў

Читать полностью…

Белсат

🫤 «Пра статус уцекача ў Грузіі беларусы з вялікаю доляй імавернасці могуць забыцца»

У 2020–2023 гадах Грузія здавалася вельмі прывабным варыянтам рэлакацыі для беларусаў. Але неўзабаве сітуацыя пачала змяняцца.

Грузія адмаўляе беларусам у міжнароднай абароне і часам не ўпускае назад пасля візарану. Беларусы асцерагаюцца, што іх пачнуць экстрадаваць на радзіму.

Ці можа гэта здарыцца і што рабіць беларусам? 👉 Апавёў адвакат Алесь Міхалевіч

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Па стаўленні да жывёлінаў можна вызначыць узровень культуры грамадства

Напрыклад, у Нідэрландах трамвай спыніўся, каб прапусціць... гусей.

Паглядзіце, як гэта было.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Чарговыя карупцыйныя справы – на гэты раз у мясаперапрацоўчай галіне

🔸Як беларуская і расейская драўніна паступала ў Вялікую Брытанію ў абыход санкцыяў

🔸Міністр замежных справаў Польшчы згадаў пра стасункі з Лукашэнкам, міграцыйны крызіс і шмат што датычнае нашае краіны

🔸Пад Жодзінам збіраюцца арганізаваць сажалку з адкідамі – людзі супраць, але міліцыя забараняе нават подпісы збіраць

🔸У Студыі абмяркуем эканамічныя пературбацыі: ранак працы і курс долара з Алісай Рыжычэнка. А таксама сітуацыю вакол Каардынацыйнае Рады: чаму так шмат пытанняў унутры структуры і пераабранне спікера

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/DKsGJcnm358

Читать полностью…

Белсат

🤔 А ці быў хлопчык? МУС адказала ці былі злачынствы з удзелам пакістанцаў, за расповед пра якія сілавікі пайшлі па блогерах

У ведамстве зняпраўдзілі навіны аб прыбыцці ў Беларусь 150 тысяч грамадзян Пакістана

«Міграцыйныя плыні з Пакістана адсутнічаюць, роўна як і злачынствы, учыненыя выхадцамі з гэтай дзяржавы (…) МУС мае ўсе неабходныя сілы і сродкі для забеспячэння бяспекі нашых грамадзян і пастаяннага кантролю міграцыйных патокаў!»


Але пра якія злачынствы не прыехаўшых пакуль пакістанцаў кажуць сілавікі, не зразумела. Адзінае, што адбылося апошнім часам, гэта спрэчка паміж двума мараканцамі з-за дзяўчыны ў Гомлі. Тады некаторыя з каментатараў у TikTok выказалі думку, што гэта могуць быць пакістанцы.

Читать полностью…

Белсат

📌 Мікіта Мелказёраў стане сувядоўцам праграмы «Мова нанова»

Пра падрыхтоўку да новай работы, а таксама пра працу над іншымі праектамі ён расказаў у эфіры Раніцы з Белсатам

👀 Праграму цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🇱🇻 Латвія рыхтуе новыя правілы бяспекі

МУС краіны ўжо распрацоўвае палажэнне, якое дапаможа лепш сачыць за грамадзянамі Беларусі і Расеі, што перамяшчаюцца ў межах Шэнгенскай прасторы.

Пасля ўступлення ў сілу новых правілаў, кожны беларус або расеец, які прыбывае ў Латвію з іншай краіны Шэнгену, мусіць будзе афіцыйна паведаміць пра свой прыезд.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📌 Выведка Літвы зафіксавала павелічэнне небяспечных аперацыяў з боку расейскіх і беларускіх спецслужбаў

Як паведамляе Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ), з 2023 года вядзецца актыўная кампанія супраць беларускай дыяспары і літоўскага грамадства. Мэта – распальванне этнічнай напружанасці, фармаванне вобразу Літвы як ксенафобнай дзяржавы і стварэнне пагрозы для саміх беларусаў, якія знайшлі тут прытулак.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📌 «Я шкадую, што пісаў гнеўныя каментары на адрас жыхароў гэтай цудоўнай краіны»

Сілавікі пачалі публікаваць «пакаяльныя відэа» за каментары пра пакістанцаў

Так, адзін з беларускіх блогераў апублікаваў відэа, дзе распавёў пра згвалтаванне 12-ці гадовая дзяўчынкі грамадзянінам Пакістану.

👉 Аднак ужо на наступны дзень выйшла другое відэа, дзе хлопец кажа, што не праверыў інфармацыю і «распаўсюдзіў хлусню і фальш».

«Я шкадую, што пісаў гнеўныя каментары ў адрас жыхароў гэтай цудоўнай краіны»


Яшчэ адзін менскі блогер, які таксама выказаўся пра гэты інцыдэнт, пасля апублікаваў відэа-выбачэнне і сказаў, што «прызнае віну за ўсё, што сказаў».

«Калі вы бачыце людзей, якія прыезджыя з Пакістана, калі ласка, не трэба да іх нейкую нянавісць распальваць, таму што я запісаў нейкае відэа»

Читать полностью…

Белсат

😐 Беларусь рыхтуецца да прыезду мігрантаў

Пакуль прапаганда крычыць, што пагрозы няма – беларускі закупаюцца пярцовымі балончыкамі.

Што адбываецца – глядзіце ў відэа!

Читать полностью…

Белсат

🇹🇷 У Стамбуле адбыўся моцны землятрус магнітудай 6,2

Ён адчуваўся ва ўсім раёне Мармуровага мора.

Падземныя штуршкі пачаліся каля 12.50 па мясцовым часе. Яны доўжыліся 10-15 секунд, адчуваліся ў розных раёнах гораду і выклікалі паніку ў турэцкай сталіцы.

Дадзеных аб магчымых ахвярах і разбурэннях пакуль няма.

Читать полностью…
Subscribe to a channel