Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🏊 З такім трэнерам плаваць навучыцца кожны!
Паглядзіце, які незвычайны творчы падыход ён выкарыстоўвае ў сваёй працы.
☝️Два значэнні слова «лажовы», «батнік» замест байкі і «драчы» замест дранікаў
У свежым выданні праграмы «МоваНанова» магілёўскі паэт Віталь Рыжкоў расказвае пра дыялектныя слоўцы свайго роднага горада, пра якія мала хто ведае ў іншых кутках Беларусі!
Для нашага вядоўцы Віктара Шукеловіча, які паходзіць з супрацьлеглага краю краіны – Ашмяншчыны – некаторыя выразы сталі сапраўдным лінгвістычным адкрыццём.
👀 Магчыма, здзівяць яны і вас. Глядзіце новае выданне «МовыНанова» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🐞Кляшчы атакуюць у ваколіцах Пінску
Гэтаму паспрыяла цёплая зіма з-за чаго лічынкі выжылі і цяпер сталіся паўнаватаснымі шкоднікамі ў вялікай колькасці.
Што рабіць, каб уратавацца ад кляшчоў, чытайце ў матэрыяле. ☝️
💥 #галоўнае за 16 красавіка
✔️«Справа Мельнікавай»: польская пракуратура завяла крыміналку паводле артыкулу «Незаконнае пазбаўленне волі»
✔️Аляксей Лявончык: Анжаліка Мельнікава дакладна вылецела ў Лондан, а пазней дакладна вылецела з Лондану
✔️Адміністрацыя Трампа прыбрала грант для «супрацьдзеяння дэзынфармацыі праз крэатыўны кантэнт у Беларусі»
✔️«Я прасіла перавесці мяне з прэс-атраду, бо пачала чарсцвець і рабіцца такой жа, як яны». Вялікае інтэрв'ю з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай
✔️У Беларусі нечакана пайшлі ў рост валютныя дэпазіты. Спыталі ў эканамісткі прычыну
✔️Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў наведалі Косава
✔️Як захоўваць грошы ў Польшчы? Тры варыянты, абароненыя ад інфляцыі
✔️У Берасці памежнікі затрымалі дзяўчыну, якая везла ў кішэні пакецік з марыхуанаю
✔️Папа Рымскі прызнаў «гераічныя цноты» стваральніка сабору Sagrada Família ў Барселоне. Далей яго могуць абвесціць святым
#рэпрэсіі:
▫️Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут сустракае за кратамі ўжо свой пяты дзень народзінаў
▫️Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек
▫️Істотна пашырыўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: туды дадалі шэраг Instagram-старонак, некалькі чатаў беларусаў у эміграцыі і нават дзве песні
✌️«Галаўны боль» Лукашэнкі – палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут
Палітзняволенаму журналісту Gazeta Wyborcza Андрэю Пачобуту споўнілася 52 гады, і гэта – пяты дзень народзінаў за кратамі.
Зняволенне Андрэя Пачобута – адзін з «галаўных боляў» Лукашэнкі: журналіст яшчэ і адзін з лідэраў Саюзу палякаў у Беларусі. І з-за ягонага зняволення ўлады Польшчы закрылі памежныя пераходы на беларуска-польскай мяжы.
Якія выгоды з вызвалення Андрэя Пачобута хоча здабыць Лукашэнка? Паслухайце меркаванне праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі.
Усю размову слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈
❤️🩹 Рэпрэсаваная беларуска Кацярына: «Малітва маці і з марскога дна дзіця падыме»
21-гадовая Даша – у цяжкай барацьбе з анкалагічнай хваробай. Пасля аперацыі яна не прачнулася, не магла дыхаць і трапіла ў рэанімацыю. Хіміятэрапія дала шанец на жыццё, але сілаў змагацца самастойна ў сям’і ўжо не засталося – ні фізічных, ні фінансавых.
Яе маці Кацярына прайшла праз рэпрэсіі, уцёкі з Беларусі, вайну ва Украіне – і цяпер трымае дачку за руку ў польскім шпіталі.
Гісторыя моцнай жанчыны і яе дачкі – у новым выданні «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE».
😲Ну проста як сапраўдныя!
Кітайскі мастак стварае неверагодна рэалістычныя скульптуры, паглядзіце!
😃 У Швецыі вясна пахне каровамі 🐮
Паглядзіце на свята kosläpp – літаральна «выпуск каровы» ☝️
Як зрабіць жыццё хвастатага гадаванца шчаслівым і камфортным?
Дызайнэрка Дар’я Тышкевіч-Ратыньская падзялілася сакрэтам у нашай праграме «Раніца»
Паглядзіце! І абдыміце ад нас свайго пухнаціка! 🤗
🦭 Людзі зноў ратуюць жывёлінак ад... людзей
Паглядзіце, што здарылася на гэты раз ☝️
📍У Берасці памежнікі затрымалі дзяўчыну, якая везла ў кішэні пакецік з марыхуанаю
Мяркуючы па здымку, які публікуе Памежны камітэт, колькасць рэчыва ў пакеціку не дасягала нават 1 грама. У любым выпадку, дзяўчыну цяпер чакаюць сур'ёзныя наступствы – на яе завялі крымінальную справу.
🔍 Падрабязнасці – па спасылцы
☝️«Справа Мельнікавай»: польская пракуратура завяла крыміналку паводле артыкулу «Незаконнае пазбаўленне волі»
Пра гэта «Белсату» паведаміла прадстаўніца ведамства Катажына Цалеў-Яшэўска.
📍Чытайце, што нам яшчэ расказалі ў польскіх следчых органах
✝️ Папа Рымскі прызнаў «гераічныя цноты» стваральніка сабору Sagrada Família ў Барселоне
Гэта адкрывае для Антоні Гаўдзі, што памёр амаль 100 гадоў таму, шлях у бок прызнання паўнавартасным святым.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ «Расейскі дом» у Гомлі чарговы раз арганізаваў мясцовым школьнікам адпачынак у Крыме
На кадрах відэасправаздачы – усмешлівыя дзеці і бацькі. Ды ні слова пра тое, што такая паездка можа не толькі мець юрыдычныя наступствы для яе ўдзельнікаў, але і быць небяспечнаю для жыцця – акупаваны паўвостраў перыядычна атакуюць украінскія беспілотнікі.
👀 Глядзіце падрабязнасці ў нас на старонцы
💬 «Сілавікі добра разумеюць, што людзям, якія адседзелі доўгі тэрмін, ёсць што расказаць. Яны гэтага баяцца, баяцца палітвязняў»
Былая давераная асоба Ціханоўскай Антаніна Канавалава правяла ў зняволенні больш за 4 гады. Яна апынулася на волі зусім нядаўна – у снежні 2024-га.
Пра тое, як выжыць у нечалавечых умовах, якія стварае для «палітычных» адміністрацыя калоніяў, пра новае жыццё ў эміграцыі ды пра настроі, якія пануюць цяпер у беларускім грамадстве Антаніна расказвае ў вялікім інтэрв'ю для «Белсату».
☝️Запрашаем прачытаць яго на нашым сайце
😳 «У імя абароны свабоды слова». У ЗША закрываюць цэнтр барацьбы з замежнай дэзынфармацыяй
Дзяржаўны сакратар краіны Маркаў Руб’ёў заявіў, што гэта робіцца, каб «абараніць тых, каго пераследуюць за выказванне меркавання». Таксама чыноўнік заявіў, што пры папярэдняй адміністрацыі ЗША «выдаткоўвалі мільёны долараў на тое, каб актыўна замоўчваць і цэнзураваць галасы амерыканцаў, якім яны павінны былі служыць», амерыканцаў «звальнялі з працы, абвінавачвалі і нават саджалі ў турму проста за тое, што яны выказвалі сваё меркаванне».
У той жа час прэзідэнт ЗША Трамп даручае пачынаць расследаванні супраць сваіх крытыкаў, пагражае незалежным медыям і спыняе фінансаванне грамадскіх медыяў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы.
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Прапануем вам тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Антаніна Канавалава: У Беларусі засталася велізарная колькасць асобаў, гатовых змагацца. Людзі чакаюць прыдатнага моманту
Паразмаўлялі з былой палітзняволенай пра тое, як не згубіць веру ў людзей у зняволенні, як выжыць у нечалавечых умовах і не счарсцвець, і пра тое, ці сапраўды беларускае грамадства «спіць».
🔸Як захоўваць грошы ў Польшчы?
Тры варыянты, абароненыя ад інфляцыі.
🔸У Беларусі ўпершыню за доўгі час выраслі валютныя дэпазіты. Чаму так?
«Белсат» папрасіў эканамістку Настассю Лузгіну растлумачыць, чаму змяніліся фінансавыя паводзіны людзей.
#штопачытаць
🤨 Тэлеканал «Настоящее Время. Беларусь» спыніў працу
Гэта падраздзяленне «Радыё Свабода» і «Голасу Амерыкі», якія таксама істотна скарацілі вяшчанне.
«Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі» цяпер таксама пад пагрозай поўнага закрыцця паводле рашэння Дональда Трампа аб адмене фінансавання.
Больш чытайце тут.👈
🙌 Польшча спросціць выдачу гуманітарных візаў для беларусаў да 2026 году
Але ўзмоцніць кантроль за іх выкарыстаннем. Адна з прычынаў – польскія спецслужбы непакояцца, што гуманітарныя візы могуць быць выкарыстаныя беларускімі спецслужбамі.
Падрабязней чытайце на сайце Белсату.👈
🥁 🥰 Гэты хлопчык стаўся сапраўднай сенсацыяй сацсетак
Паглядзіце на яго незвычайны талент!
❤️ Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў наведалі Косава
Там яны сустрэліся з кіраўніцай Офісу прэзідэнта Леартай Холлай, віцэ-мэрам Прышціны Фларыянам Душы ды іншымі чыноўнікамі.
☝️Вось пра што ішла гаворка падчас перамоваў
💬 «У ідэалогіі лукашэнкаўцаў няма ніякага праекту будучыні. Іхны праект – гэта проста закансерваваць сістэму, каб яна засталася ў сённяшнім стане»
Даволі часта можна пачуць, што ідэалогія сучаснай лукашэнкаўскай Беларусі – гэта «фашызм». Гэта перабольшванне ці ўсё ж не?
❓Якія прыкметы фашызму ёсць у цяперашняга рэжыму, а чым ён істотна адрозніваецца ад Італіі Мусаліні альбо Нямеччыны Гітлера?
👀 У новым выданні праграмы «Двубой» пра гэта разважаюць два Паўлы: палітолаг Усаў і філосаф Баркоўскі. Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»!
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусь крэдытуе пакупку ўласнай тэхнікі для Нікарагуа
🔸 Целы 5 мёртвых мігрантаў за апошнія 2 тыдні былі знойдзеныя польскімі памежнікамі на мяжы з Беларуссю
🔸 У Беларускіх санаторыях ужо няма месцаў на лета. А як быць з дзецьмі?
🔸 Анджэй Пачобут святкуе ўжо пяты дзень народзінаў за кратамі
🔸 Можа вы ўжо забылі, але Беларусь – хакейная дзяржава. І вось 3 самыя красамоўныя факты пра гэта
🔸 90 год Анатолю Клышку – прыгадваем легендарны Буквар ягонага аўтарства
🔸 Сцяпан Пуціла трапіў у спіс Форбс «да 30»
🔸 У Беларусі +8 палітвязняў. А мы ўжо прывыклі? Як трымаць тэму важнай, каб падтрымліваць сваякоў вязняў і былых зняволеных
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🇵🇱 У Польшчы забаранілі фатаграфаваць дзясяткі тысяч лакацыяў. Прычым ваенных аб'ектаў сярод іх зусім мала
На аб’ектах, якія забаронена здымаць, 17 красавіка з’явіцца адпаведны знак.
📍А якое пакаранне пагражае, калі парушыць забарону? Чытайце па спасылцы
🤔 Аляксей Лявончык: Анжаліка Мельнікава дакладна вылецела ў Лондан, а пазней дакладна вылецела з Лондану
У эфіры «Еўрарадыё» кіраўнік ініцыятывы ByHelp раскрыў некаторыя дэталі маршрутаў перамяшчэння былой спікеркі Каардынацыйнай Рады.
💁🏻♂️ Зрэшты, загадак у гэтай справе па-ранейшаму больш, чым разгадак. Канцавая кропка маршруту Мельнікавай дасюль невядомая.
👀 Чытайце больш па спасылцы
😉 Беларускія дзеці з 80-х ды 90-х дакладна прыгадаюць гэты «Буквар»
Роўна 90 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік Анатоль Клышка. Менавіта ягоны «Буквар», хутчэй за ўсё, стаў і вашым першым.
«Дабрадушны, заўсёды жыццярадасны, па-маладому цікаўны да ўсяго на свеце спадар Анатоль і на дзявятым дзясятку не сядзеў склаўшы рукі», – такім памятае пісьменніка беларускі літаратар Міхась Скобла.
Падрабязней пра легендарную кніжку ды яе аўтара глядзіце ў нашым відэа ☝️
🤔 Беларусы актыўней панеслі грошы ў банкі. У тым ліку замежную валюту
Такую тэндэнцыю складана назваць прадказальнай, тым больш што ў апошнія гады назіралася адваротнае: людзі з розных прычынаў выводзілі долары ды еўра са сваіх рахункаў. У немалой ступені гэтаму паспрыяла масавая эміграцыя – беларусы забіралі свае ашчаджэнні з айчынных банкаў і выязджалі з імі за мяжу.
📍Цяпер сітуацыя выпраўляецца. Мы папрасілі нашую сталую экспертку Настассю Лузгіну патлумачыць, што адбываецца
🐶 Гэта самае мілае спартовае выступленне, якое мы бачылі!
Акрабат выступае разам са сваім сабакам.
І вось якія незвычайныя рэчы ў іх атрымліваюцца!
💱Курсы валютаў 16 красавіка
З курсамі долару і расейскага рубля кардынальных зменаў не адбылося, а вось еўра істотна вырас: дадаў 3,5 капейкі.
#курсывалютаў
📍Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут сустракае за кратамі ўжо свой пяты дзень народзінаў
Ён знаходзіцца ў няволі з 25 сакавіка 2021 года. Разам з Пачобутам тады затрымалі іншых актывістаў Саюзу палякаў Беларусі.
🔍 Чытайце больш па спасылцы