Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Магілёве абваліўся брылёк пад'езду ў жылым доме
🔻У Менску дзяўчына выпала з вакна і загінула. Афіцыйныя крыніцы маўчаць
🔻ДАІ пачынае ўзмоцнена кантраляваць матацыклістаў
🔻Супраць палітзняволенай Аляксандры Каско завялі новую справу. Раней яна ўжо атрымала 10 гадоў калоніі
🔻Зяленскі адказаў Ўіткафу на прапанову прызнаць акупаваныя тэрыторыі Украіны расейскімі
🔻Беларус пад уздзеяннем наркотыкаў разбіваў аўтамабілі ды бегаў голым па Варшаве
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇵🇪 Экс-прэзідэнта Перу пакаралі вялікім тэрмінам зняволення
Суд прызнаў Аллянта Умалю вінаватым у эканамічных злачынствах.
📍Па спасылцы тлумачым падрабязней, пра што гаворка
😳ЗША адмянілі грант для «супрацьдзеяння дэзынфармацыі праз крэатыўны кантэнт у Беларусі»
Сума гранту складала $2,4 млн. Пра гэта паведаміў Дэпартамент эфектыўнасці дзяржкіравання ЗША.
Усяго ведамства адмяніла 139 грантаў на суму $215 млн. Сярод іх гранты на «пашырэнне ўстойлівасці і ўцягнутасці рэдакцый» у Малдове, на «разнастайнасць СМІ» і «праграму супрацьдзеяння дэзінфармацыі» ў Вялікай Брытаніі, на «пабудову экалагічнай устойлівасці» ў Арменіі і іншыя.
💊 Наркотыкі – зло
Надзвычайнае здарэнне днямі адбылося ў Варшаве: распрануты дагала мужчына бегаў па вуліцы і ўчыніў некалькі дарожных аварыяў.
Пасля затрымання неадэкватнага мінака паліцыя высветліла, што гэта быў беларус у стане наркатычнага ап'янення. Яго адправілі ў шпіталь.
Падрабязнасці чытайце тут.👈
🏠 Усе за МКАД: жыллёвае будаўніцтва сталіцы ідзе на ўскраіны
Менск выходзіць са сваіх межаў: новы жылы комплекс «Зялёны Бор» пабудуюць за аб'язной дарогай. У сацыяльных сетках вострасловы жартуюць, што там паселяць 150 тысяч запрошаных Лукашэнкам пакістанцаў.
Хто ў сапраўднасці мае шанец пасяліцца ў «Зялёным бары» і на якія будаўнічыя пляцоўкі ў Менску могуць спадзявацца новыя менчукі, чытайце на нашым сайце 👈
😎 Кіраўнік Службы вонкавай выведкі Расеі Сяргей Нарышкін прыехаў у Беларусь упершыню пасля «гарачага» жніўня 2020 году
Сустрэча Нарышкіна з Лукашэнкам і Церцелем прайшла «за зачыненымі дзвярыма», што азначае – таемна.
З таго, што вядома – крамлёўскі пасланнік пагражаў краінам суседзям Беларусі, а таксама назваў умовы спынення агню ва Украіне: яны застаюцца нязменнымі што і да пачатку вайны.
Падрабязней глядзіце ў праграме Белсату «Студыя». 👈
☝️Часопіс Forbes дадаў у адзін са сваіх рэйтынгаў Сцяпана Пуцілу
Тым часам у Беларусі заснавальнік праекту NEXTA быў завочна асуджаны на 20 гадоў зняволення.
📍Вось пра які рэйтынг ідзе гаворка
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Менску пабудуюць 4 млн квадратных метраў жытла
🔸 Гомельшчына апошняй павысіла кошты на праезд у грамадскім транспарце
🔸 Вынікі конкурсу «Аўтамабіль года» у Беларусі
🔸 Дзяржава ўлівае мільёны долараў у стратныя прадпрыемствы, навошта?
🔸 Нарышкін у Менску прыгразіў краінам НАТО
🔸 Нашэсце мігрантаў на латвійскай мяжы
🔸 Вольгу Бондараву выключылі з педуніверсітэту пасля 13 содняў арышту
🔸 Максім Рыжанкоў запрасіў эфіопскіх артыстаў выступаць на «Славянскім базары»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤯 Выглядае як сапраўдны кіберпанк. І ніякіх правадоў!
Паглядзіце, што разрабляе кампанія Open Bionics☝️
🔹«Грамадзянскія» муж ці жонка цяпер таксама могуць атрымаць доступ на спатканне з вязнем
Раней такая катэгорыя людзей не лічылася сваякамі зняволенага і не мела права на спатканне. Цяпер жа, як стала вядома праваабаронцам, сітуацыя змянілася.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
🎯 «Беларусь — плацдарм, у Крамлі гэта выдатна разумеюць»
Зянон Пазняк у праграме «Карані праблемаў» расказаў, якім бачыць лёс Беларусі ў супрацьстаянні паміж Захадам і Расеяй. І чаму, на яго думку, мірная дамова па вайне ва Украіне мусіць быць падпісаная ў Менску.
👀 Глядзіце праграму цалкам
🎨 Сёння – сусветны дзень мастацтва!
Гэтую дату выбралі невыпадкова – менавіта 15 красавіка прынята лічыць днём нараджэння Леанарда да Вінчы.
Мы вырашылі, што гэта добрая нагода, каб нагадаць пра сучаснае беларускае мастацтва ☝️ Шматлікія беларускія творцы цяпер вымушаныя жыць у выгнанні, аднак і далёка ад радзімы яны знаходзяць натхненне ды ствараюць цікавыя рэчы, якія не сорамна паказаць замежнай публіцы!
🥰 Пяшчота ў кожным кадры
Паглядзіце, якую казку немаўлятам стварае фатографка з Менску!
☝️Кіраўнік расейскай Службы вонкавай выведкі сустрэўся ў Менску з Лукашэнкам. І прыгразіў Польшчы ды краінам Балтыі
Сяргей Нарышкін таксама ўзгадаў пра тое, што «Францыя, Вялікая Брытанія і Нямеччына павышаюць узровень эскалацыі вакол украінскага канфлікту». Ды выказаў гатовасць «дзейнічаць на апярэджанне».
🔍 Больш падрабязнасцяў шукайце на нашым сайце
🔸Падлічылі, у якія сумы абыдзецца велікодны стол беларусам і палякам
Сёлета каталіцкі і праваслаўны Вялікадні прыпадаюць на адну дату – 20 красавіка.
Мы параўналі кошты на папулярныя ў гэты дзень прадукты ў беларускай «Е-Доставке» і польскай «Бедронцы». Для чысціні эксперыменту выключылі мясныя стравы і каўбасы, бо яны моцна адрозніваюцца складам.
👀 Паглядзіце, што атрымалася
💁🏻♂️ CNN атрымаў унутраны дакумент з адміністрацыі Трампа: 10 амбасадаў і 17 консульстваў ЗША «пойдуць пад нож»
Пасля закрыцця функцыі закрытых амбасадаў прапануюць перадаць установам у суседніх краінах. Пры гэтым бальшыня консульстваў, якія прапануецца закрыць, не маюць вялікага штату работнікаў.
👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы
👆Трымаць ашчаджэнні ў доларах у гатоўцы – не самы эфектыўны метад, калі вы жывяце ў Польшчы
А які ж метад дапаможа вам захаваць свае грошы і абараніць іх ад інфляцыі?
Разам з экспертам прапануем тры спосабы, як захоўваць свае ашчаджэнні. Чытайце ў нашым артыкуле і выбірайце той, які вам найбольш пасуе.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыя, якія вы маглі прапусціць:
✔️Індэкс велікоднага пірага
Колькі каштуюць прадукты на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы?
✔️Што калі Мельнікава не хоча, каб яе шукалі?
Як заканадаўства бароніць у такіх выпадках?
✔️На мовазнаўчай канферэнцыі ва Украіне забаранілі беларускую мову
«Белсат» разбіраўся, чаму так адбылося.
#штопачытаць
😳 Тры гады турмы ў Беларусі і дэпартацыя ў Польшчу
Былога палітвязня і грамадзяніна Польшчы прымусова вывезлі з Беларусі. Робэрт Тампала адбыў тры гады зняволення за «абразу Лукашэнкі» і быў дэпартаваны адразу па вызваленні.
Мужчына жыў і працаваў у Беларусі 20 гадоў, мае тут сям'ю. І яму забаронена вяртацца цягам бліжэйшых 8 гадоў.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
💥 #галоўнае за 15 красавіка
✔️Бондараву адлічылі з педуніверсітэту, бо «прапусціла заняткі без паважнай прычыны»
✔️Украінская Акадэмія навук забараніла выкарыстоўваць беларускую мову на міжнароднай мовазнаўчай канферэнцыі. Патэлефанавалі спыталі чаму так
✔️Кіраўнік расейскай СВР сустрэўся ў Менску з Лукашэнкам. І прыгразіў Польшчы ды краінам Балтыі
✔️Падлічылі, каму давядзецца выдаткаваць болей грошай на велікодны стол: беларусу ці паляку
✔️Чаму польскія службы ніяк не могуць знайсці след Анжалікі Мельнікавай? Разбіраемся, хто цяпер займаецца гэтай справаю
✔️Лукашэнка сабраўся ратаваць эканоміку з дапамогаю пакістанцаў. Ці атрымаецца?
✔️Сцяпана Пуцілу (ён жа NEXTA) заўважыў часопіс Forbes
✔️На Маллёрцы затрымалі беларусаў, якія нелегальна прадавалі экзатычных катоў
✔️Беларуску захэйцілі ў TikTok пасля таго, як яна паказала свае пакупкі з польскай крамы
✔️Рэпутацыя МАЗаў згарэла разам з аўтобусамі: падзенне продажаў на расейскім рынку проста катастрафічнае
#рэпрэсіі:
▫️Польскага грамадзяніна, які правёў тры гады ў беларускай калоніі, пасля вызвалення дэпартавалі і забаранілі ўезд у Беларусь на 8 гадоў
▫️На палітзняволеную жыхарку Ваўкавыску Аляксандру Каско, якую раней асудзілі на 10 гадоў, завялі новую крымінальную справу
▫️БАЖ паведамляе пра новыя візіты сілавікоў да сваякоў незалежных журналістаў, што вымушана пакінулі Беларусь
❤️ Самая кранальная абарона дзяцей у прыродзе
Падчас землятрусу сланы ў заапарку Сан-Дыега ўтварылі «жывую сцяну», каб абараніць сваіх сланянятаў.
Паглядзіце, як гэта было ☝️
💬 «Беларусь – не Паўночная Карэя, каб везці ўсё з-за мяжы»
Дзяўчына з Беларусі наведала Польшчу па справах ды заадно пабывала на «закупах» у мясцовай краме. Вярнуўшыся на радзіму, яна запісала відэа, дзе паказала набытыя польскія тавары.
Пасля гэтага, як то кажуць, распачаўся «сущий кошмар».
👀 Глядзіце, якое развіццё атрымала гэтая, здавалася б, звычайная гісторыя
📈 Рост прыбыткаў беларусаў запаволіўся, аднак усё роўна працягваецца
Белстат падлічыў, як змяняўся дабрабыт нашых суайчыннікаў цягам студзеня і лютага гэтага года.
🔍 Сабралі гэтыя лічбы ў адным матэрыяле, пачытайце!
📍Памежны камітэт РБ расказаў, колькі жыхароў суседніх краінаў Еўразвязу прыехалі да нас па «бязвізе»
Спрошчаны парадак перасячэння мяжы даступны для іх ужо тры гады.
☝️З якой краіны прыязджалі найчасцей? Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ Бондараву адлічылі з педуніверсітэту, бо «прапусціла заняткі без паважнай прычыны»
Пра гэта даведаліся журналісты @zerkalo_io, якія патэлефанавалі ў БДПУ імя Максіма Танка. Туды Бондарава паступіла ў 2022-м годзе, прычым выбрала для сябе спецыяльнасць... «беларуская мова і літаратура». Нагадаем: у сваёй «актывісцкай дзейнасці» яна акурат змагаецца з беларускай мовай ды ейным укараненнем у публічных сферах.
Супрацоўніца БДПУ адказала журналістам, што Вольгу Бондараву адлічылі на мінулым тыдні. Гэта аргументавалі «пропускамі заняткаў без паважнай прычыны».
Пропускі заняткаў былі выкліканыя адбыццём адміністратыўнага арышту працягласцю 13 содняў.
💁🏻♂️ Паляпшэння крэдытнага рэйтынгу Беларусі чакаць не варта
Агенцтва «Moodyʼs» захавала для нашай краіны самы нізкі з магчымых рэйтынгаў. Адна з галоўных прычынаў – накладзеныя на айчынную эканоміку санкцыі.
📍Чытайце на старонцы
🤔 Украінская Акадэмія навук забараніла выкарыстоўваць беларускую мову на міжнароднай мовазнаўчай канферэнцыі. Патэлефанавалі спыталі чаму так
Забарона, відаць, выкліканая саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны. Пры гэтым арганізатары не ўлічваюць, што цягам усёй сваёй палітычнай кар'еры самаабвешчаны кіраўнік Беларусі змагаецца з нацыянальнай мовай.
🔍 Чытайце па спасылцы, што адказалі нам арганізатары канферэнцыі
💱Курсы валютаў 15 красавіка
Долар і еўра працягнулі падзенне, хоць здалі не так моцна, як учора. Расейскі рубель зноў трохі падрос: ён дадаў палову капейкі.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Рэпутацыя МАЗаў згарэла разам з аўтобусамі: падзенне продажаў на расейскім рынку проста катастрафічнае
Рыкашэтам ударыла і па продажах МАЗаўскіх цяжкавікоў, хоць з тымі праблемаў нашмат меней.
🔍 Сабралі для вас усе лічбы па спасылцы
📍Польскае МЗС выказалася з нагоды перадачы генконсульству РФ гарадзенскага будынка, што раней належаў арганізацыі польскай дыяспары
Расейскае консульства прымае наведнікаў у гэтым будынку з 24 сакавіка.
☝️Чытайце падрабязней па спасылцы