Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🦈 У Мазырскім раёне рыбак злавіў двухметровага сама
Гіганта злавіў рыбалоў Фёдар Пацешкін. Вага рыбы – больш за 60 кілаграмаў, а даўжыня – 202 сантыметры.
Выцягнуць магутную рыбіну на бераг удалося толькі з трэцяга разу.
Пасля фотасесіі рыбіну адпусцілі «падрастаць».
📌 У Нямеччыне затрымалі восем грамадзянаў Пакістану, якія спрабавалі трапіць у гэтую краіну па беларускім маршруце
Гэтак, удзень 27 красавіка па дарозе з Геліну ў Бісмарк былі спыненыя двое грамадзянаў Афганістану і чацвёра грамадзянаў Пакістану. Яны заявілі, што прыйшлі пешшу з Польшчы, а раней былі ў Беларусі.
А раніцай 28 красавіка ў Пазэвальку, у цягніку з польскага Шчэціна, былі затрыманыя яшчэ чацвёра пакістанцаў і адзін афганец. Яны расказалі, што накіроўваліся ў Нямеччыну праз Беларусь.
📌 Траўмы галавы, грудзей, рук і ног
Прэс-сакратар Мазавецкай ваяводскай станцыі «Meditrans» Пётр Аўчарскі расказаў «Белсату» падрабязнасці аварыі ў аўтобусам «VisitTour».
У выніку інцыдэнту пацярпелі 17 чалавек, 15 з аўтобусу і двое з іншых машынаў.
👉 Што адбылося і ў якім стане пацярпелыя, чытайце ў нашым артыкуле
👆«Звычайны чалавек, які прыехаў з Азіі ЦІ Афрыкі не бярэ з сабою нажніцаў для рэзкі металу»
Польскі блогер спытаў у памежнікаў, як выглядае сітуацыя на мяжы Польшчы і Беларусі.
Што яны распавялі, глядзіце ў нашым відэа!
🪖 Нарадзінец Беларусі адмовіўся ісці ў так званы «мясны штурм», імаверна, у Данецкай вобласці Украіны
Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць».
👉 Вядома, што Павал Глухаў адбываў пакаранне за забойства ва Удмуртыі. Потым ён падпісаў кантракт на службу ў расейскай арміі. Полк, у якім ён служыў, вядомы тым, што яго вайскоўцаў выкарыстоўваюць у так званых «мясных штурмах». Часта яны ідуць у бой непадрыхтаванымі, а пры спробе адступіць, іх расстрэльваюць свае ж.
Бацькі вайскоўцаў гэтага палку неаднаразова звярталіся да Пуціна, каб ён звярнуў увагу на сітуацыю і «прыняў меры».
📌 Беларуская амбасада ў Індыі раіць беларусам у гэтай краіне не наведваць штаты, на які прэтэндуе суседні Пакістан
«У сувязі з ростам напружанасці ў індыйска-пакістанскіх стасунках амбасада Рэспублікі Беларусь у Індыі настойліва рэкамендуе ў адсутнасць крайняй неабходнасці ўстрымацца ад наведвання саюзнай тэрыторыі Джаму і Кашмір»
🔺У Беларусі Радаўніца. Якія арганізацыйныя асаблівасці гэтага дня ў сёлета?
Праваслаўныя святары на Радаўніцу будуць здзяйсняць асвячэнне магіл і памінальныя малітвы, ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, на ўзмоцненыя дзяжурствы перайшлі таксама работнікі лясной гаспадаркі.
Расказваем, як будзе арганізаваная гарадская (і не толькі) прастора ў гэты дзень, пачытайце ў нашым артыкуле.
😔Ліквідуюцца міністэрствы, міжнародныя праграмы, медыі...
Доналд Трамп паўторна заступіў на пасаду прэзідэнта ЗША 100 дзён таму і адразу ж прыняўся падпісваць дзясяткі пастановаў у самых розных сферах, якія паўплывалі на палітыку ва ўсім свеце.
Што адбылося за гэты час і да чаго можа прывесці? Разбіраемся разам з экспертамі ў нашым артыкуле
🙄 Беларускага студэнта экстрадавалі з Расеі на «хімію» у Беларусі
Юнака звінавацілі, нібыта, ва ўхіленні ад службы ў войску. На радзіму студэнта экстрадавалі на запыт Гарадзенскай пракуратуры і прысудзілі 1,5 гады «хіміі».
Больш чытайце на сайце.
🫡 Святлана Ціханоўская наладжвае кантакты з ваеннымі Літвы
Беларуская лідарка наведала Вайсковую акадэмію ў Вільні. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам установы Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што вольная Беларусь – гэта і бяспека рэгіёну.
Больш чытайце па спасылцы.👈
Крэмль хоча выкарыстаць Беларусь як плацдарм для новага наступу?
Павал Латушка папярэджвае пра імаверную небяспеку для суседзяў Беларусі.
👀 Глядзіце цалкам у праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
😃 У польскай вёсцы перамаглі БТ
Тэлевізар 68-гадовага Ромэка лавіў толькі «Беларусь 1»...
Паглядзіце, што было далей!
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Падвышэнне заробкаў у Беларусі адбываецца на фоне «павелічэння цвёрдасці» на рынку працы. У чым прычына, і чаму ў такой сітуацыі трэба не толькі цешыцца?
🔸 Сталі вядомыя імёны 742 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі супраць Украіны. 96 з іх загінулі, сямёра трапілі ў палон
🔸 Праваабаронцы паведамілі пра эпідэмію каронавіруса ў Івацэвіцкай папраўчай калоніі «Ваўчыныя Норы». Зняволеныя хварэюць цэлымі атрадамі
🔸 Мінабароны купляе дроны на суму амаль тры з паловай мільёны долараў, некаторыя з іх – для паветранай выведкі. Ці дроны сапраўды вырашаюць усё? І ці гэта развязанне праблемаў беларускага войска?
🔸 Мінздароўя паведаміла, што ў Беларусі актывізаваліся махляры, якія падманваюць хворых на дыябет
🔸 Чаму штучныя кветкі на Радаўніцу – не найлепшы выбар. Чым яны шкодныя, і як іх утылізаваць, калі ўжо купілі. Да таго ж раскажам пра тое, як змяняюцца маршруты грамадскага транспарту ў звязку з Радаўніцай.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🍅 Працягваем сачыць праз TikTok за нездаровай сітуацыяй з гароднінай у беларускіх крамах
Праблема, падаецца, толькі паглыбляецца. Як і абурэнне беларусаў коштамі на некаторыя прадукты, што раней лічыліся даступнымі абсалютна ўсім катэгорыям насельніцтва.
Цяпер жа тое-сёе з гародніны каштуе ледзь не як ежа прэміўм-класу...
📍Разбіраемся ў сітуацыі па спасылцы
✝️ Канклаў кардыналаў, на якім будуць выбіраць новага Папу Рымскага, распачнецца 7 траўня
Традыцыйна канклавы праводзяцца ў Сікстынскай капэле. Перад пачаткам галасавання яна старанна правяраецца, каб нідзе не было схаваных прыладаў запісу. А самім кардыналам у часе канклаву забаронены любы кантакт з навакольным светам.
👀 Чытайце болей на нашай старонцы
🐕 «Людзям варта павучыцца гэтаму ў сабакаў»
Разам з кінолагам Сяргеем Вялічкам разбіраемся, як паразумецца са сваім гадаванцам, і чаму сабакам карысна знаёміцца і бавіцца іншымі суродзічамі.
👀 Глядзіце шоу «Раніца з Белсатам» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
😲 Конкурс, у якім людзі імітуюць... крыкі чаек
У Бельгіі прайшло адно з самых незвычайных спаборніцтваў у свеце. У ім узялі ўдзел дзясяткі людзей з розных краінаў.
Як прайшоў чэмпіянат і навошта ён патрэбны, глядзіце ў нашым відэа!
📌 Парламент Венгрыі прагаласаваў за выхад з МКС
Кіраўнік МЗС Угоршчыны Петэр Сіярта паведаміў, што парламент краіны прагаласаваў за выхад краіны з Міжнароднага крымінальнага суда (МКС).
Сіярта падкрэсліў, што, прымаючы гэтае рашэнне, Венгрыя адмаўляецца быць часткай «палітызаванага інстытуту, які пазбавіўся непрадузятасці і аўтарытэту».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларусы пацярпелі ў аварыі ў Польшчы
✔️Расейцы ўвялі кантроль на мяжы з Беларуссю?
✔️Амкадор спрабуе абысці санкцыі
✔️Індыя – небяспечнае месца для падарожжаў
✔️Адключэнне электраэнергіі ў Іспаніі і Партугаліі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Кампанія «VisitTour», аўтобус якой трапіў у двайную аварыю каля варшаўскага аэрапорту, адмаўляецца каментаваць аварыю з удзелам свайго аўтобусу пад Варшавай
Пра гэта прадстаўніца кампаніі заявіла карэспандэнту «Белсату», што патэлефанаваў пад выглядам сваяка пацярпелага.
«На жаль, пакуль ніяк не каментуем гэтую інфармацыю»
📌 У Варшаве перакуліўся аўтобус з беларусамі і украінцамі
16 асобаў, уключаючы дзіця, дастаўленыя ў больніцу.
Спачатку аўтобус урэзаўся ў агароджу і перакуліўся на бок, а праз імгненне грузавік урэзаўся ў машыну добраахвотнай пажарнай аховы.
👉 Падрабязнасці
🔺У дачыненні да былой палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк завялі новыя крымінальныя справы
Гэтым разам ёй інкрымінуюць «Ухіленне ад прэвентыўнага нагляду» і «Заклікі да санкцыяў» паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда. Таксама ён распавёў, што ўжо адбыліся допыты родных Паліны.
Акрамя таго Андрэй Шарэнда мяркуе, што праз скаргі прадстаўнікоў беларускіх уладаў Facebook ужо двойчы заблакаваў акаўнты былой палітзняволенай.
📍Нагадаем, Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Спачатку яе асудзілі да 2 гадоў зняволення, пасля – яшчэ некалькі разоў каралі нібыта за зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Падчас зняволення ў Шарэнды-Панасюк сур’ёзна пагоршыўся стан здароўя
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Мы вам прынеслі ранішнюю прэсу. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Гэта ўжо не адукацыя, а сістэма ўліку і кантролю»
Каму і навошта трэба новыя правілы прыёму ў школы і гімназіі?
🔸«Крычаць «Жыве Беларусь!» у грамадзе проста… А калі ты адзін?»
Размова з аўтарам бестселеру «Апошняе пакаленне» Макарам Валынкіным.
🔸Гурковы калапс і памідоры для заможных
Беларусы працягваюць абурацца цэнамі і дэфіцытам у крамах.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 28 красавіка
✔️Іспанія і Партугалія засталіся без святла праз маштабную аварыю ў энергасістэме – знік інтэрнэт, спынілася метро, не працуюць святлафоры. Беларус, які жыве ў Лісабоне, расказаў што адбываецца ў горадзе
✔️Пуцін зноў абвесціў перамір'е – гэтым разам прымеркаванае да 9 траўня
✔️Канклаў кардыналаў, на якім будуць выбіраць Папу Рымскага, распачнецца на наступным тыдні
✔️Навошта патрэбныя новыя правілы прыёму ў беларускія школы?
✔️Украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў спіс сотняў беларусаў, што ваююць на баку Расеі
✔️Працягваем сачыць праз TikTok за нездаровай сітуацыяй з гароднінай у беларускіх крамах
✔️Афіцыйная Вільня «не будзе спяшацца» аднаўляць пасажырскія чыгуначныя перавозкі з Беларуссю
✔️Размаўляем з маладым беларускім пісьменнікам Макарам Валынкіным пра ягоную аповесць «Апошняе пакаленне»
☝️Шукаючы фашыстаў, каб не выйсці на сябе
Міжнародны форум, але «Саюзнай дзяржавы» гэтымі днямі мае адбыцца ў расейскім Валгаградзе. Ён прысвечаны 80-годдзю перамогі, і з гэтай нагоды Валгаграду часова будзе вернутая ранейшая назва Сталінград.
Удзельнікі форуму чарговы раз асудзяць, але не фашызм, як гэта было дзясяткі гадоў, а толькі нацызм. Чаму так – паслухайце што пра гэта кажа аналітык Сяргей Навумчык.
Цалкам размову з Сяргеем Навумчыкам пра мэту сустрэч Пуціна з Лукашэнкам слухайце ў праграме Студыя.
💁🏻♂️ Новая хваля мігрантаў атакуе польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі
Ужо досыць «традыцыйна» ў польскіх памежнікаў ляцела галлё і камяні.
🔍 Падрабязней чытайце на нашай старонцы
🔍 Што зменіць дыялог Зяленскага і Трампа ў Ватыкане?
Палітолаг Антон Шэхаўцоў, якога мы запрасілі ў наш расейскамоўны эфір, лічыць сустрэчу вельмі карыснай для Украіны. А здымкі і відэафрагменты з размовы, што былі прадэманстраваныя, на думку эксперта, ствараюць добрае ўражанне.
📍Чытайце па спасылцы
🇱🇹 Афіцыйная Вільня «не будзе спяшацца» аднаўляць пасажырскія чыгуначныя перавозкі з Беларуссю
Тыдзень таму Беларуская чыгунка прапанавала аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў Польшчы, Літве ды Латвіі.
У Міністэрстве транспарту Літвы пацвердзілі нашым журналістам, што прапанову яны атрымалі.
👀 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
📍Яўген Жураўскі стаў анархістам яшчэ ў 15 гадоў. І з тых часоў перакананні баранавіцкага хлопца не надта змяніліся...
З рэжымам Лукашэнкі Яўген пачаў актыўна змагацца пасля школы, яго неаднойчы затрымлівалі ды каралі сілавікі.
У 2020-м ён мусіў пераехаць у Польшчу. А з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання паехаў абараняць Украіну...
Чацвёрты год Яўген (пазыўны Салам) ваюе і звальняцца не плануе.
🔍 Пра мінулае і сучаснасць мужнага хлопца глядзіце падрабязней у новым выпуску праекту «Ваяры і валанцёры»
💬 «Стацыянарнага інтэрнэту няма. Мабільная связь працуе вельмі павольна»
Спыталі ў беларуса, які жыве ў Лісабоне, што адбываецца ў краіне падчас маштабнага збою ў энергетычных сетках.
Нагадаем: прыкладна тры гадзіны таму сталі паступаць паведамленні пра маштабны блэкаўт у гарадах Іспаніі ды Партугаліі.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы