belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

🏍 Расейскія Z-байкеры зноў маюць намер пракаціцца па беларускіх дарогах. Мясцовым уладам пра гэта нічога не паведамлялі

Хоць у дзеяннях, што запланавалі «рускамірцы», прасочваюцца ўсе прыкметы масавага мерапрыемства, дазвол на якое варта атрымліваць загадзя.

📍Чытайце матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😬 Сезон кляшчоў у разгары. Расказваем, як ад іх абараніцца

Сабралі ў гэтым відэа найбольш эфектыўныя парады ☝️

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Былая беларуская журналістка, якую падазраюць у супрацы са спецслужбамі, з'ехала з Чэхіі ў Маскву

🔻Беларускую чыгунку чакае маштабная «аптымізацыя»

🔻У Менску правялі рэпетыцыю параду Перамогі

🔻Самы доўгі ў Беларусі падвесны мост ізноў дасяжны для наведвання

🔻У Нідэрландах забілі фінансіста, які распавядаў пра адмыванне грошай у менскім «H-казіно»

🔻Беларускі футбаліст Ілля Шкурын дапамог варшаўскай «Легіі» здабыць Кубак Польшчы

🔻Гэймеры ў роспачы. Студыя «Rock Star Games» паведаміла пра перанос рэлізу «GTA VI»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Улады РБ збіраюцца папаўняць бюджэт праз майнінг крыптавалютаў?

Пару тыдняў таму тэлеканал СТВ расказаў пра майнінг крыптавалюты ў Белаазёрску. Паводле рэпартажу, на тэрыторыі Бярозаўскай ДРЭС ужо больш за два гады дзейнічае найбуйнейшая ў Беларусі майнінг-ферма, у якую інвеставала неназваная кітайская кампанія.

📍Ці выгадна гэта? Разбіраемся ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

Расея нанесла масіраваны ўдар дронамі па Харкаве

Вядома пра 47 пацярпелых, сярод іх – 11-гадовае дзіця. 8 чалавек былі шпіталізаваныя.

Паводле мясцовых уладаў, расейцы атакавалі чатыры раёна гораду. Беспілотнікі таксама пашкодзілі аўтамабілі, жылыя дамы і грамадзянскую інфраструктуру.

«Толькі нелюдзі могуць аддаваць такія загады і выконваць іх. Паколькі свет марудзіць з прыняццем рашэнняў, амаль кожная ноч ва Украіне ператвараецца ў жах, што прыводзіць да гібелі людзей», – пракаментаваў атаку Зяленскі.

Читать полностью…

Белсат

💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.

Сёння гаворым пра тое, як ісці да сваёй мары, абмяркуем сусветных зорак з беларускім паходжаннем, як знайсці свае карані — і многае іншае.Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=R4SgkLOAHMI

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 2 траўня

✔️Ці можа беларус сталага веку разлічваць на польскую пенсію? Разбіраемся ў няпростым пытанні

✔️«Белнафтахім» заўтра зноў падыме кошты на паліва. Абяцаюць, што апошні раз у гэтым годзе

✔️Партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны» прызналі экстрэмісцкай. У Нямеччыне

✔️У Брытаніі цікавяцца лёсам Мельнікавай, аднак з афіцыйным Менскам у гэтым пытанні не камунікуюць

✔️Адбыць пакаранне за хабар, але пазней зноў вярнуцца да «кармушкі». Як склаліся лёсы высокапастаўленых беларускіх карупцыянераў?

✔️Злучаныя Штаты болей не плануюць быць пасярэднікамі ў перамовах Украіны з РФ

✔️У беларускіх школах з'явіцца факультатыў «Асновы кіравання квадракоптэрам»

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы: у Беларусі масава затрымліваюць людзей па справе «Беларускага Гаюна»

▫️Ігара Лосіка ўключылі ў спіс палітзняволеных журналістаў 10 Most Urgent

▫️У Ерэване на запыт лукашэнкаўцаў затрымлівалі беларускага блогера

Читать полностью…

Белсат

🎶 Украінскі гурт «Тінь Сонця» заспяваў спецыяльна для ваяроў-каліноўцаў

Музыкі выканалі «Песню аб князі Вітаўце», арыгінал якой належыць знакамітаму беларускаму фолк-гурту «Стары Ольса».

📹 Відэа ўзята з ТГ-каналу @KalinouskiPolk

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Адбыць пакаранне за хабар, але пазней зноў вярнуцца да «кармушкі»

У Беларусі такая сітуацыя цалкам магчымая. Тых, хто пагарэў на карупцыі, звычайна караюць, аднак пазней пасля выхаду на волю жыццё ім не ламаюць. У адрозненні ад людзей, што сядзяць за «палітыку».

📍Сабралі па спасылцы падборку былых карупцыянераў, якія цяпер зноў знаходзяцца на кіроўных пасадах

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Катастрафічная сітуацыя ў сельскай гаспадарцы і як вынікі: у крамах усцяж перабоі з гароднінай, следам за бульбай знікла цыбуля

🔸 У наступным навучальным годзе ў беларускіх школьнікаў зʼявіцца новы факультатыў

🔸 Пачынаецца візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША

🔸 Адзін мільярд 638 мільёнаў долараў. Такое адмоўнае сальда гандлю таварамі, паводле Белстату, за першыя тры месяцы года. Што гэта значыць?

🔸 Блогера Сяргея Бяспалава завочна асудзілі да 18 гадоў пазбаўлення волі

🔸 Рэпрэсіі ў Беларусі: законапраект аб амністыі, масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна», новая тактыка да тых, хто вяртаецца з-за мяжы

🔸 Па-ранейшаму на дне: у новым рэйтынгу свабоды медыяў Беларусь – на 166 месцы са 180

🔸 У Нямеччыне партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны» прызналі праваэкстрэмісцкай

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🔹70 гадзінаў калі пашанцуе, 100 гадзінаў – калі не. Працягваем сачыць за сітуацыяй на мяжы

Хоць чарга на выезд у Польшчу трохі скарацілася, істотна сітуацыя ўсё роўна не паляпшаецца.

📍Вось што адбываецца на межах Беларусі з краінамі Еўразвязу

Читать полностью…

Белсат

🇬🇧 У Брытаніі цікавяцца лёсам Мельнікавай, аднак з афіцыйным Менскам у гэтым пытанні не камунікуюць

Дзяржаўны міністр у справах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і заморскіх тэрыторыяў Стывэн Даўці падкрэсліў, што ён «занепакоены» знікненнем спікеркі Каардынацыйнай рады.

👀 Падрабязней глядзіце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪 Ультраправую нямецкую партыю прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Не, не ў Беларусі

Паводле Федэральнага ведамства Нямеччыны па абароне канстытуцыі, «Альтэрнатыва для Нямеччыны» сістэматычна парушае прынцып павагі чалавечай годнасці, а яе ідэалогія будуецца на этнічным разуменні народу і адмаўляе раўнапраўе немцаў з мігрантамі.

👀 Глядзіце болей на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

⛽️ «Белнафтахім» заўтра зноў падыме кошты на паліва. Абяцаюць, што апошні раз у гэтым годзе

Сёлета гэта будзе ўжо восьмае падвышэнне коштаў на бензін і салярку. Кожны раз рост складаў дзве капейкі.

🔍 Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 2 траўня

Па еўра гандляванняў не было. Долар дадаў адну капейку, а расейскі рубель падрос нязначна.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

☝️Намеснік Латушкі ў НАУ вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду спікера Каардынацыйнай рады

Арцём Брухан сам пацвердзіў гэты факт у каментары «Белсату».

Цяперашняя выканальніца абавязкаў зніклай Анжалікі Мельнікавай Станіслава Гліннік раней казала ў нашым эфіры, што будзе браць самаадвод і не мае намеру заставацца на пасадзе спікеркі.

👀 Глядзіце болей у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

😐 Крынжометр зашкаліў. Ацанілі галоўную музычную прэмію Беларусі

Лейтэнантка міліцыі, нявестка Лукашэнкі, Саладуха ды Аляхно, а яшчэ тэксты ў стылі «жизнь черная кошка, а я шарю немножко».

Усё гэта – галоўная падзея году ў беларускім шоў-бізнэсе (якога, як сцвярджаюць дасведчаныя людзі, на самой справе ніколі не існавала).

📍Чытайце матэрыял на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мне піша чалавек з "BYSOL" і пытаецца, што ў мяне з візай. Я адказаў, што я ўжо даўно ў Літве. На гэтым мая камунікацыя з "BYSOL" скончылася»

Некаторыя з былых палітвязняў абвінавацілі фонд «BYSOL» у піяры на іхнай эвакуацыі, хаця на самой справе эвакуацыяй займаліся іншыя арганізацыі.

Мы вырашылі вывучыць пазіцыі абодвух бакоў і сабралі іх у адным матэрыяле.

🔍 Чытайце яго па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

За ноч над Расеяй былі збітыя 170 украінскіх дронаў

Амаль сто з іх былі знішчаныя над акупаваным Крымам. У Новарасейску тры жылыя дамы пацярпелі ад удараў БПЛА. Чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей, атрымалі раненні.

Акрамя таго, над Чорным морам былі знішчаныя восем крылатых ракет Storm Shadow і тры ракеты «Нептун-МД», а ў акваторыі мора – 14 украінскіх беспілотных катэраў.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Як беларусу атрымаць пенсію ў Польшчы?

Нашы суайчыннікі сталага ўзросту могуць разлічваць на польскую пенсію, але варта разабрацца ў мностве нюансаў і дакументаў. Як прасцей прайсці гэты шлях – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб амністыі

Рэжым Лукашэнкі рыхтуе масавую амністыю да 80-годдзя Перамогі. Каго яна закране і колькі людзей можа выйсці на волю – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Беларусь заняла 166-е месца ў Індэксе свабоды прэсы

Цікава, але наша краіна нават паднялася на адну прыступку ў параўнанні з мінулым годам. Хто з краін знаходзіцца ніжэй у рэйтынгу свабоды прэсы, а хто ў топе – глядзіце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🍾 Кітайцы палюбілі беларускі алкаголь

Сёлета Кітай закупіў у Беларусі больш алкаголю, чым у Расеі. Але гарэлка — адзін з нямногіх прадуктаў, а Кітай — з нешматлікіх напрамкаў, дзе Беларусь павялічыла экспарт.

Больш на гэтую тэму чыйте на інтэрнэт-старонцы.

Читать полностью…

Белсат

🥸 Гомельскі кінапракат: запрашаем у "савок"

"Вясна на зарэчнай вуліцы" і падобныя кінастужкі сярэдзіны мінулага стагоддзя пачалі дэманстраваць на вулічных паказах у Гомелі.

Кінатэатры пад адкрытым небам перадусім папулярныя сярод моладзі, але савецкі архаізм маладыя гамельчукі наўпрост называюць "саўком".
Пра сучасныя традыцыі з ідэалагічным ухілам чытайце на сайце Белсату.👈

Читать полностью…

Белсат

😉 Калі вам падаецца, што ваша праца небяспечная...

💁🏻‍♂️ ...магчыма пасля прагляду гэтага відэа ваша меркаванне зменіцца.

Читать полностью…

Белсат

😳 На Гомельшчыне заўважылі незвычайнага пасажыра

Відэа з ім завірусілася на тысячы праглядаў, а ў кіроўцы пачаліся праблемы. Вось хто гэта быў ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»: на БЧ могуць прайсці маштабныя скарачэнні

У Міністэрстве транспарту гэта абвяргаюць ды называюць «дэзінфармацыяй».

Аднак @belzhd_live, спасылаючыся на свае крыніцы, настойвае на праўдзівасці гэтай інфармацыі. Калі на Беларускай чыгунцы сапраўды звольняць 30% працаўнікоў, то ў пераводзе на канкрэтныя лічбы гаворка можа ісці пра 18,3 тысячы чалавек.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Якую ролю адыграў амерыканскі ленд-ліз у перамозе СССР над нацысцкай Нямеччынай?

У савецкіх падручніках, што апісваюць заходнія пастаўкі, заўсёды робіцца агаворка: гэтая дапамога была важная, але не вырашальная. Такая фраза ёсць і ў сучасным беларускім падручніку аб Другой сусветнай вайне.

🔍 Спрабуем паглядзець на гэтае пытанне больш аб'ектыўна ў праграме «Міфы вайны» на канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

💬 «Расея – гэта армія трэцяга свету. І яна не здольная напасці на NATO»

Ці магчымы канфлікт Расеі і Захаду з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі? Якія могуць быць сцэнары ўцягвання Беларусі ў расейскі канфлікт супраць NATO? Ці могуць беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Захад 2025» стаць пачаткам новага нападу на Украіну ці краіны Паўночнаатлантычнага альянсу?

Гэтыя ды іншыя пытанні журналіст Сяргей Пеляса абмяркоўвае з былым часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі Вітальдам Юрашам у праграме «ПраСвет».

📍Выпуск цалкам глядзіце на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🏄‍♀️ Моладзь на Філіпінах пераўтварыла вадаскід на аквапарк

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😃 Нават у прытулку можа быць весела

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔸Ігара Лосіка ўключылі ў спіс палітзняволеных журналістаў 10 Most Urgent

Таксама ў спісе сёлета прысутнічае карэспандэнт праекту «Крим.Реаліï» Украінскай службы «Радыё Свабода».

👀 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel