Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🇻🇦Топ-7 фільмаў пра выбары Папы Рымскага
7 траўня адбудзецца Канклаў — так называюцца выбары Папы Рымскага.
Гэтая падзея заўсёды ахутаная таямніцамі і спекуляцыямі, бо фігура Пантыфіка мае вялікае значэнне не толькі ў рэлігійным свеце, але і ў міжнароднай палітыцы.
Калі хочаце прасякнуцца атмасферай гэтай унікальнай падзеі, «Белсат» падрыхтаваў для вас падборку фільмаў пра выбары Папы Рымскага.
#штопаглядзець
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Варшаве праходзіць канферэнцыя па рэгіянальнай бяспецы Defence24 Days
🔸Напярэдадні канклаву распавядзем пра цікавінкі, працэдуру выбараў Папы ды хто з’яўляецца фаварытам
🔸Як у Беларусі рыхтуюцца адзначаць 9 траўня
🔸У Студыі размаўляем пра затрыманне сілавікамі актывіста Паўла Бялюціна і былога каліноўца Васіля Грачыху. А таксама пра візіт віцэ-прэмʼера ў КНДР і агулам пра стасункі з краінамі «далёкай дугі»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/s8rW-VsXEDI
🇺🇦 Украіна передала Расеі палоннага беларуса
Украіна перадала Расеі аднаго палоннага грамадзяніна Беларусі Дзмітра Ананчыка з Менску — піша «Радыё Свабода»
Ён быў узяты ў палон у снежні 2024 году падчас баёў у Луганскай вобласці.
😱Труп эмігранта знайшлі на мяжы з Латвіяй
Галава мужчыны была пагружаная ў ваду. Загінулы знаходзіўся пад бервяном, якое ляжала ўпоперак канавы. Замежнік быў без абутку, дакументаў і тэлефону – перадае Памежны камітэт Беларусі
Усяго з пачатку мігранцкага крызісу ў 2021 годзе на беларускай мяжы загінулі 28 чалавек
🇬🇧 Брытанія рыхтуецца да Расейскай агрэсіі💥
Брытанскі прэм'ер Кір Стармэр загадаў ураду падрыхтаваць новы сакрэтны дакумент на выпадак абвяшчэння вайны.
Паводле выдання «The Telegraph» гэты план будзе ўключаць сцэнары, у якіх Брытанія можа быць абстраляная ядравай зброяй і сутыкнецца з кібератакамі.
Нагадаем, расейскія чыноўнікі неаднаразова пагражалі Вялікай Брытаніі наўпроставым нападам за падтрыманне Украіны, а ў сакавіку Злучанае Каралеўства ўпершыню афіцыйна назвала Расею пагрозаю нацыянальнай бяспецы.
Падрабязнасці пра тое, якія настроі цяпер у Вялікай Брытаніі чытайце тут
У Кіберпартызанаў і КР будуць грошы❓💰
Новы кіраўнік фонду «Białoruś Liberty», якім кіравала зніклая Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, атрымае доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў — пра гэта сказала «Белсату» старшыня нагляднай рады фонду, прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец.
З 9 красавіка Фонд «Białoruś Liberty» ўзначальвае Віталь Пацехін — былы вайсковец, завочна асуджаны ў Беларусі. Але першы раз пайшоў у банк разбірацца з бюракратыяй ён толькі на мінулым тыдні.😐
Нагадаем, што на рахунак фонду «Białoruś Liberty», меўся прыйсці грант для Рады, акрамя таго, праз гэтую юрыдычную асобу дапамогу ад донараў атрымоўвалі «Кіберпартызаны»
Раней крыніца «Белсату» ў МЗС Польшчы казала, што грошы з рахункаў фонду былі знятыя. Праўда, невядома, хто гэта зрабіў: ці сама Мельнікава, ці нехта іншы, а калі Мельнікава – то ці добраахвотна, ці пад прымусам❔
💱 Курсы валютаў 6 траўня
Долар пайшоў уніз на 2.0 кап.. Еўра страціў даволі шмат — 4.2 кап.. Расейскі рубель падняўся прыкладна на 2.0 кап.
#курсвалютаў
🫣 Апавяшчэнні з міліцыі для «дармаедаў»
Беспрацоўныя жыхары Гомельшчыны пачалі атрымліваць апавяшчэнні, падобныя да ўльтыматумных позваў у міліцыю, дзе іх запрашаюць наведаць РАУС для «вырашэння пытанняў працаўладкавання». Ад людзей патрабуць спраўдзіць сваю занятаць, альбо даць афіцыныя доказы, што яны не могуць працаваць праз цяжкія жыццёвыя абставіны.
Адметна, што міліцыя ў паведамленнях спасылаецца на «канстытуцыйны абавязак грамадзян» фінансаваць дзяржаву праз сплату падаткаў, хоць у Канстытуцыі нічога падобнага няма. 😅
🏠 Кінуць усё і пабудаваць незвычайны дом на вёсцы?
Паглядзіце на беларуса, які так і зрабіў ☝️
👆Прэм'ер-міністр Румыніі сыходзіць у адстаўку пасля перамогі ультраправага кандыдата на прэзідэнцтва
57-гадовы прэмʼер Марсэль Чалаку прыйшоў да ўлады нядаўна, у складзе праеўрапейскай кааліцыі. У панядзелак партыі гэтай кааліцыі правялі экстраныя сустрэчы, каб вырашыць свае далейшыя крокі.
Прэм’ер-міністр заявіў калегам, што, паколькі іх кааліцыя не змагла дасягнуць сваёй мэты і «не мае легітымнасці», яны павінны выйсці з ураду.
Чакаецца, што Чалаку падасць заяву аб адстаўцы выконваючаму абавязкі прэзідэнта Іліе Балаяну, які пасля гэтага прызначыць часовага прэм’ер-міністра.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
❗️Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу за шматлікія адзіночныя пікеты
Спадарыні Ніне інкрымінуюць «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Ніну Багінскую напрацягу 2024 года тры разы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за «несанкцыянаванае пікетаванне». Агульная сума штрафаў склала 7200 рублёў.
Прычынай для адміністратыўнага пераследу быў шпацыр па цэнтры Менску са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні, а таксама неаднаразовая «дэманстрацыя бел-чырвона-белай сімволікі».
Падрабязней чытайце па спасылцы
#рэпрэсіі
❓Адкуль узяўся «правы зрух» у палітыцы і ці спыніўся ён?
У свеце працяглы час кажуць, што «правыя перамагаюць» ці «ўльтраправыя набіраюць папулярнасць», а ў палітыцы адбыўся «зрух управа». Аднак на нядаўніх выбарах у Канадзе і Аўстраліі правыя прайгралі, хоць некалькі месяцаў таму гэта здавалася немагчымым.
Ці сведчыць гэта пра завяршэнне «правага зруху» ў свеце і ці паўплывала на гэта палітыка Трампа? Разбіраемся ў нашым артыкуле.
📍Сілавікі заявілі, што «даставілі ў Беларусь» ваяра палка Каліноўскага і экс-кандыдата ў Каардынацыйную раду
Гаворка пра Васіля Грачыху на пазыўны Васіліск і актывіста падазраванага ў сувязі з КДБ Паўла Бялюціна. Відэа з затрыманымі з'явілася на канале «Первый информационный».
На відэа Грачыху з пакетам на галаве і сцяжкай на руках вядуць узброеныя людзі ў камуфляжы. Дзе адбылося затрыманне – невядома. Васіля прывозяць на машыне да ваеннага верталёта і перадаюць супрацоўнікам КДБ. Ён кажа, што ва Украіне «праходзіў навучанне ў батальёне Каліноўскага».
Пра Паўла Бялюціна ў роліку прапагандыстаў гавораць як аб удзельніку Віленскай харугвы, які «прайшоў баявую падрыхтоўку ва Украіне», якога даставілі ў Беларусь з-за мяжы. З якой менавіта краіны – не паведамляецца.
🤨Моладзь з каледжу спрабуюць завабіць у турму
Жодзінскі турэмшчык прыйшоў у гандлёвы каледж у Магілёве, каб заклікаць навучэнцаў ісці на працу ў месца зняволення. А менавіта – у турму №8 Жодзіна, вядомую тым, што праз яе прайшлі сотні беларускіх палітвязняў.
З чым звязаны дэфіцыт кадраў не паведамляецца, але будучым гандлярам турэмны рэкруцёр паабяцаў шмат выгодаў.
Якіх – чытайце на сайце Белсату.
😶🌫️ #галоўнае за 5 траўня
🔎 У Румыніі ў першым туры выбараў перамог лідар ультраправай партыі
🔎 Як мігранты ідуць у ЕЗ: вербаванне на фронт і кальян у беларускім лесе — расследаванне «Белсата»
🔎 Пакістанскія эмігранты ў Бабруйску: рэакцыя сацсетак
🔎 Колькасць працуючых пенсіянераў вырасла на 17% з пачатку года
🔎 Пракуратура накіравала ў суд справу беларуса, якія надрукаваў зброю на 3D-прынтары
🔎 Албанія часова аднавіла раней скасаваны для беларусаў бязвіз
🔎 Літва плануе пабудаваць абаронную лінію «Вітаўта» на мяжы з Беларуссю і Расіяй
🔎 Сальда знешняга гандлю ў першым квартале прасела да $ -1,6 млрд
🔎 У адказ на просьбы вярнуць ацяпленне беларуская чыноўца дала феерычны адказ
#рэпрэсіі:
▫️ Былы палітвязень Зянковіч праходзіць рэабілітацыю ў Тэхасе.
▫️Беларуская прапаганда паказала асуджанага за шпіянаж грамадзяніна Польшчы
▫️YouTube-канал BRUTTO прызнаны «экстрэмісцкім»
❤️🩹 «Паўстала пытанне, а як наогул мы будзем жыць?»
Беларуска Вікторыя мае дзве адукацыі, але ўладкавацца па прафесіі ў Польшчы не ўдалося, але яна не пабаялася папробаваць сябе ў тым, пра што заўсёды марыла.
▶️Глядзіце гісторыю Вікторыі ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
😡Расея ўціхую ставіць помнікі ў Беларусі
Гомельскія ўлады без анонсу і грамадскага абмеркавання (як гэта прадугледжана па законе) усталююць помнік савецкаму генералу.
Гэта ўжо не першы такі выпадак. Як і раней, гараджанаў проста паставілі перад фактам😑
Кадыраў хоча сыходзіць у адстаўку👨🏼🦳
Рамзан Кадыраў заявіў, што сам прасіў вызваліць яго ад пасады кіраўніка Чачэніі. Ён сказаў, што новы лідар будзе мець «свае ініцыятывы і бачанне» і выказаў надзею, што яго просьбу падтрымаюць.
Падобныя заявы ён рабіў і раней, але працягвае заставацца на пасадзе 🙃
Адметна, што на гэтым фоне Кадыраў прасоўвае свайго 17-гадовага сына Адама, які ў красавіку стаў сакратаром Рады бяспекі Чачэніі — гэтая пасада ўзроўню міністра рэспублікі. Адам Кадыраў таксама курыруе сілавыя структуры і службу бяспекі бацькі. У кабінетах чачэнскіх чыноўнікаў партрэты Адама цяпер часта вісяць побач з выявамі яго бацькі.
Як думаеце, ці стане маладзён кіраўніком Чачэніі ў хуткім часе? 🤔
💃🏼 Ці магчыма спалучаць тэхналогіі і мастацтва, ды яшчэ і для дызайну адзення?
Так, і ў дызайнеркі з Нідэрландаў Ірыс ван Хэрпен гэта выдатна атрымліваецца.
Паглядзіце, якія чароўныя сукенкі яна стварае!
❗️Украіна і Расея абмяняліся палоннымі
Абмен па формуле «205 на 205» адбыўся сёння.
Паводле звестак Мінабароны РФ, расейскія вайскоўцы, якія вярнуліся з палону, цяпер знаходзяцца ў Беларусі.
Затым яны будуць накіраваны ў Расею для лекавання і рэабілітацыі, паведамілі ў Мінабароны.
Украінскі бок пакуль не каментуе гэтыя звесткі.
Ці ёсць сярод абмененых вайскоўцаў грамадзяне Беларусі таксама невядома.
🇩🇪Бундэстаг упершыню не падтрымаў кандыдатуру канцлера❗️
Фрыдрых Мэрц стаў кандыдатам на ролю канцлера краіны як лідар кааліцыі, якая набрала большасць на выбарах. Паводле закону прэзідэнт Нямеччыны прапаноўвае кандытару на канцлера (як правіла, гэта лідар кіруючай кааліцыі), а бундэстаг павінен прагаласаваць за яго большасцю галасоў — 316/610. Але Мэрц набраў толькі 310 галасоў.
Гэта значыць, што бундэстаг чакаюць новыя этапы выбараў канцлера, якія тэарэтычна могуць скончыцца роспускам парламента і перавыбарамі.
Такога яшчэ ніколі не здаралася, і пакуль бундэстаг не ўзгадніць канцлера, яго абавязкі будзе выконваць Олаф Шольц, якому восенню абвясцілі вотум недаверу.
Вы замаўлялі працу мары? А вось яна! 🍕
У новым аглядзе навінаў ⤴️
А яшчэ:
🔻 Супраць Ніны Багінскай завялі крымінальную справу
🔻 КДБ хваліцца затрыманнямі беларусаў па-за межамі краіны
🔻 У Віцебскай вобласці аднавілі ацяпленне
🔻 Доналд Трамп разлічвае на дапамогу прэзідэнта Турцыі
🔻Расея атакавала Харкаў і Адэшчыну
🔻Атака Масквы
🔻Па коле "На шляху да перамогі!"
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
😅 Беларуская дэлегацыя паляцела ў КНДР у справе гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва
Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ер-міністрам Юрыем Шулейкам прыбыла ў Пхеньян для ўдзелу ў трэцім пасяджэнні міжурадавага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Візіт працягнецца да 9 траўня. Паводле паведамленняў дзяржаўных СМІ Паўночнай Карэі, асноўнай тэмай перамоваў стане гандлёвае і эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а беларускія дзяржаўныя СМІ пра візіт пакуль не паведамляюць🤔
«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян», — так былы палітвязень Юрась Зянковіч у інтэрв’ю «Нашай Ніве» тлумачыць адсутнасць апасенняў наконт сваёй паездкі ў Расію, дзе ён быў затрыманы спецслужбамі:
Тым больш мае расійскія партнёры пацвярджалі гэта. А яны дзейнічалі па ўпаўнаважанні [прэс-сакратаркі МЗС Расіі] Марыі Захаравай. Тое, што Пуцін у той час ужо планаваў вайну, мне нават у кашмарным сне не магло прыйсці ў галаву. А аказалася, што мір яму ўжо не быў патрэбны, як і людзі, якія спрабавалі той мір шукаць.
❗️Пра новы тэрмін у ШІЗА асуджанага да 20 гадоў турмы анархіста Ігара Аліневіча паведаміў тэелаграм канал «Права на паўстанне». Палітвязен правёў у штрафным ізалятары амаль месяц
У чэрвені 2024 году Ігар Аліневіч трымаў галадоўку ў ШІЗА жодзінскай турмы. У выніку галадоўкі ў яго абвастрылася язва страўніка. У лякарню яго забралі проста з карцару, а пасля — зноўку змясцілі ў ізаляртар.
Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў зняволення.
💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
#рэпрэсіі
💪🏼«Мы ўсе беларусы»💪🏼
Што лучыць беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і як памірыць беларускае грамадства? Гаворым з госцяй праграмы «Мова нанова» грамадскай актывісткай Аланай Гебрэмарыям
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Каму было холадна, тыя ў Польшчу і з'ехалі»
Як менскія ўлады адмаўляюцца ўлучаць ацяпленне?
🔸Чарга ў Польшчу цяпер і з аўтобусамі, чарга ў Літву знікла
Што адбываецца на мяжы паміж выходнымі?
🔸Як мігранты ідуць у ЕЗ: вербаванне на фронт і кальян у беларускім лесе
З пацяпленнем плынь нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Польшчу, імкліва павялічваецца. «Белсат» разбіраўся, як гэта адбываецца.
#штопачытаць
🙏Правы людзей з інваліднасцю па-беларуску
Не менш за 9 асобаў з інваліднасцю ў Беларусі цяпер за кратамі паводле палітычнага пераследу.
«Сістэма не мае ніякіх рэсурсаў для таго, каб належна працаваць з такімі людзьмі, якім патрэбная асаблівая ўвага з боку медыкаў, з боку сацыяльных працаўнікоў», – кажа прадстаўнік ініцыятывы «Дактары за праўду і справядлівасць» Васіль Завадскі.
☝️Трамп кліча на дапамогу Эрдагана
Перадусім – каб спыніць вайну ва Украіне. Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што размаўляў пра гэта з прэзідэнтам Турцыі па тэлефоне.
Вайну Расеі з Украінай Дональд Трамп назваў «дурной, але смяротнай» і спадзяецца з дапамогай Турцыі спыніць яе проста «цяпер».
Больш чытайце па спасылцы. 👈
😲 Ого, што ўмеюць гэтыя музыкі!
Паглядзіце, як музычны дуэт падбірае музыку з заплюшчанымі вачыма.
Пазнаеце мелодыю?