belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Індыя атакавала Пакістан. Пакістан пацьвердзіў і абяцае адказ.

Атакай на тэрарыстычную інфраструктуру назвалі ўлады Індыі ўдар па Пакістане.

Пакістан зачыняе сваю паветраную прастору, пакуль на 48 гадзінаў.

Нагадаем, абедзве дзяржавы маюць ядравую зброю.

Читать полностью…

Белсат

💃 У Нью-Ёрку прайшоў штогадовы дабрачынны баль Інстытута касцюма Met Gala 2025

Гэтым разам зоркі кіно, музыкі, мастацтва і спорту ўвасаблялі стыль «чорны дэндзізм» 1940х гадоў.

Мы сабралі самыя незвычайныя вобразы ☝️

Читать полностью…

Белсат

🏝 За атрымальнікамі турыстычных візаў будуць сачыць

Гаворка пра недобрасумленных турыстаў, якія атрымоўваюць візы адной краіны, а едуць адпачываць у іншую.

Так, калі браніраванне гатэлю раптам адмяняецца, то візу таксама могуць ануляваць. Гэта кантралююць некаторыя краіны – давальніцы візаў. І вядома, што з беларускімі турыстамі здаралася шмат такіх выпадкаў.

Што яшчэ трэба ведаць, каб звярнуцца па атрыманне візы чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🛠 У Беларусі 200 тысяч вакансіяў: што здарылася?

Гэта востры дэфіцыт працоўных рук, які чыноўнікі называюць «акном магчымасцяў» , а прычынай -- дэмаграфію. А запоўніць правал на рынку працы плануюць коштам замежнікаў, у тым ліку – 150 тысячамі запрошаных пакістанцаў.

Адмыслоўцы ж заяўляюць, што сапраўдная прычына адтоку працоўных у Беларусі  – палітычная эміграцыя і рэпрэсіі.

Падрабязнасці ў гэтай тэме чытайце на сайце Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

⛔️Дзень Перамогі трэба забараніць, ці святкаваць?

У гэтым артыкуле «Белсат» cабраў меркаванні экспертаў Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, якія паразважалі над набалелымі пытаннямі:

🔺Ці варта святкаваць Дзень Перамогі , калі яго пераўтварылі ў «победобесие»?

🔺Як палітызацыя свята ўплывае на яго ўспрыманне?

🔺Якія альтэрнатыўныя ёсць формы ўшанавання памяці?

А што на вашую думку трэба рабіць з Днём Перамогі❔

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 «Паўстала пытанне, а як наогул мы будзем жыць?»

Беларуска Вікторыя мае дзве адукацыі, але ўладкавацца па прафесіі ў Польшчы не ўдалося, але яна не пабаялася папробаваць сябе ў тым, пра што заўсёды марыла.

▶️Глядзіце гісторыю Вікторыі ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😡Расея ўціхую ставіць помнікі ў Беларусі

Гомельскія ўлады без анонсу і грамадскага абмеркавання (як гэта прадугледжана па законе) усталююць помнік савецкаму генералу.

Гэта ўжо не першы такі выпадак. Як і раней, гараджанаў проста паставілі перад фактам😑

Читать полностью…

Белсат

Кадыраў хоча сыходзіць у адстаўку👨🏼‍🦳

Рамзан Кадыраў заявіў, што сам прасіў вызваліць яго ад пасады кіраўніка Чачэніі. Ён сказаў, што новы лідар будзе мець «свае ініцыятывы і бачанне» і выказаў надзею, што яго просьбу падтрымаюць.

Падобныя заявы ён рабіў і раней, але працягвае заставацца на пасадзе 🙃

Адметна, што на гэтым фоне Кадыраў прасоўвае свайго 17-гадовага сына Адама, які ў красавіку стаў сакратаром Рады бяспекі Чачэніі — гэтая пасада ўзроўню міністра рэспублікі. Адам Кадыраў таксама курыруе сілавыя структуры і службу бяспекі бацькі. У кабінетах чачэнскіх чыноўнікаў партрэты Адама цяпер часта вісяць побач з выявамі яго бацькі.

Як думаеце, ці стане маладзён кіраўніком Чачэніі ў хуткім часе? 🤔

Читать полностью…

Белсат

💃🏼 Ці магчыма спалучаць тэхналогіі і мастацтва, ды яшчэ і для дызайну адзення?

Так, і ў дызайнеркі з Нідэрландаў Ірыс ван Хэрпен гэта выдатна атрымліваецца.

Паглядзіце, якія чароўныя сукенкі яна стварае!

Читать полностью…

Белсат

❗️Украіна і Расея абмяняліся палоннымі

Абмен па формуле «205 на 205» адбыўся сёння.

Паводле звестак Мінабароны РФ, расейскія вайскоўцы, якія вярнуліся з палону, цяпер знаходзяцца ў Беларусі.
Затым яны будуць накіраваны ў Расею для лекавання і рэабілітацыі, паведамілі ў Мінабароны.

Украінскі бок пакуль не каментуе гэтыя звесткі.

Ці ёсць сярод абмененых вайскоўцаў грамадзяне Беларусі таксама невядома.

Читать полностью…

Белсат

🇩🇪Бундэстаг упершыню не падтрымаў кандыдатуру канцлера❗️

Фрыдрых Мэрц стаў кандыдатам на ролю канцлера краіны як лідар кааліцыі, якая набрала большасць на выбарах. Паводле закону прэзідэнт Нямеччыны прапаноўвае кандытару на канцлера (як правіла, гэта лідар кіруючай кааліцыі), а бундэстаг павінен прагаласаваць за яго большасцю галасоў — 316/610. Але Мэрц набраў толькі 310 галасоў.

Гэта значыць, што бундэстаг чакаюць новыя этапы выбараў канцлера, якія тэарэтычна могуць скончыцца роспускам парламента і перавыбарамі.

Такога яшчэ ніколі не здаралася, і пакуль бундэстаг не ўзгадніць канцлера, яго абавязкі будзе выконваць Олаф Шольц, якому восенню абвясцілі вотум недаверу.

Читать полностью…

Белсат

Вы замаўлялі працу мары? А вось яна! 🍕
У новым аглядзе навінаў ⤴️

А яшчэ:

🔻 Супраць Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

🔻 КДБ хваліцца затрыманнямі беларусаў па-за межамі краіны

🔻 У Віцебскай вобласці аднавілі ацяпленне

🔻 Доналд Трамп разлічвае на дапамогу прэзідэнта Турцыі

🔻Расея атакавала Харкаў і Адэшчыну

🔻Атака Масквы

🔻Па коле "На шляху да перамогі!"


Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😅 Беларуская дэлегацыя паляцела ў КНДР у справе гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ер-міністрам Юрыем Шулейкам прыбыла ў Пхеньян для ўдзелу ў трэцім пасяджэнні міжурадавага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Візіт працягнецца да 9 траўня. Паводле паведамленняў дзяржаўных СМІ Паўночнай Карэі, асноўнай тэмай перамоваў стане гандлёвае і эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а беларускія дзяржаўныя СМІ пра візіт пакуль не паведамляюць🤔

Читать полностью…

Белсат

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян», — так былы палітвязень Юрась Зянковіч у інтэрв’ю «Нашай Ніве» тлумачыць адсутнасць апасенняў наконт сваёй паездкі ў Расію, дзе ён быў затрыманы спецслужбамі:

Тым больш мае расійскія партнёры пацвярджалі гэта. А яны дзейнічалі па ўпаўнаважанні [прэс-сакратаркі МЗС Расіі] Марыі Захаравай. Тое, што Пуцін у той час ужо планаваў вайну, мне нават у кашмарным сне не магло прыйсці ў галаву. А аказалася, што мір яму ўжо не быў патрэбны, як і людзі, якія спрабавалі той мір шукаць.


Апошнія месяцы зняволення Зянковіч правёў у СІЗА КДБ — «амерыканцы». Там, па ягоных словах, яго «адкормлівалі» перад выхадам на волю за кошт перадачаў для іншых вязняў.

Таксама ў інтэрв’ю юрыст і былы палітвязень паабяцаў раскрыць дэталі «плана змовы», у якім ён быў абвінавачаны беларускімі ўладамі разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам і палітыкам Рыгорам Кастусёвым

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

❗️Пра новы тэрмін у ШІЗА асуджанага да 20 гадоў турмы анархіста Ігара Аліневіча паведаміў тэелаграм канал «Права на паўстанне». Палітвязен правёў у штрафным ізалятары амаль месяц

У чэрвені 2024 году Ігар Аліневіч трымаў галадоўку ў ШІЗА жодзінскай турмы. У выніку галадоўкі ў яго абвастрылася язва страўніка. У лякарню яго забралі проста з карцару, а пасля — зноўку змясцілі ў ізаляртар.

Ігар 
— актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў зняволення.

💌Месца ўтрымання: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 траўня

✔️ Юрась Зяноквіч даў першае інтэрвью пасля вызвалення

✔️ «Дармаедам» на Гомельшчыне пачалі дасылаць «апавяшчэнні» з міліцыі

✔️ Курс долара абваліўся да 2,95

✔️ Беларуская дэлегацыя паляцела ў КНДР у справе гандлёва-эканамічнай супрацы

✔️З падачы Расеі ў Гомлі паставаць помнік савецкаму генералу

✔️ На мяжы з Латвіяй знайшлі труп эмігранта

✔️Бундэстаг абраў канцлерам Фрыдрыха Мэрца з другой спробы

✔️ Вялікая Брытанія рыхтуецца да расейскай агрэсіі

✔️ Украіна і Расея абмяняліся палоннымі. Сярод іх беларус

✔️Топ-7 фільмаў пра выбары Папы Рымскага

#рэпрэсіі:

▫️Супраць Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

▫️ Ігара Аліневіча змяшчалі на месяц у ШІЗА

Читать полностью…

Белсат

☝️ Літва змяняе сваё заканадаўства, каб ужываць санкцыі супраць Беларусі

Літва зможа выкарыстоўваць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і Расеі  нават без агульнага рашэння Еўразвязу, калі Вугоршчына заблакуе яго падаўжэнне ў ліпені 2025 году.

У кіраўніцтве Літвы спадзяюцца, што да магчымых «рэгіянальных санкцыяў» далучацца таксама Польшча, краіны Балтыі, Фінляндыя і іншыя дзяржавы.

Больш чытайце па спасылцы..👈

Читать полностью…

Белсат

⚔️ Украіна вярнула з палону 25-гадовага беларуса, які ваяваў за Расею

Вядома, што гэта Зміцер Ананчык з Менску і зараз ён знаходзіцца ў Беларусі. Ва ўкраінскім палоне ён казаў, што ў Расею паехаў на працу, дзе яго змусілі падпісаць кантракт і адправілі на вайну. Якім будзе  далейшы лёс былога ваяра – невядома.

Зміцер Ананчык – не адзіны беларус, які ваяваў за Расею і патрапіў ва ўкраінскі палон: на сёння вядома, як найменей пра восем такіх асоб.

Хто гэта – чытайце на інтэрнэт-старонцы Белсату.

Читать полностью…

Белсат

❄️ Гэтая дарога ў Нарвегіі цалкам знікае на зіму

Паглядзіце, што адбываецца ўвесну!

Читать полностью…

Белсат

🇻🇦Топ-7 фільмаў пра выбары Папы Рымскага

7 траўня адбудзецца Канклаў — так называюцца выбары Папы Рымскага.

Гэтая падзея заўсёды ахутаная таямніцамі і спекуляцыямі, бо фігура Пантыфіка мае вялікае значэнне не толькі ў рэлігійным свеце, але і ў міжнароднай палітыцы.

Калі хочаце прасякнуцца атмасферай гэтай унікальнай падзеі, «Белсат» падрыхтаваў для вас падборку фільмаў пра выбары Папы Рымскага.

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸У Варшаве праходзіць канферэнцыя па рэгіянальнай бяспецы Defence24 Days

🔸Напярэдадні канклаву распавядзем пра цікавінкі, працэдуру выбараў Папы ды хто з’яўляецца фаварытам

🔸Як у Беларусі рыхтуюцца адзначаць 9 траўня

🔸У Студыі размаўляем пра затрыманне сілавікамі актывіста Паўла Бялюціна і былога каліноўца Васіля Грачыху. А таксама пра візіт віцэ-прэмʼера ў КНДР і агулам пра стасункі з краінамі «далёкай дугі»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/s8rW-VsXEDI

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Украіна передала Расеі палоннага беларуса

Украіна перадала Расеі аднаго палоннага грамадзяніна Беларусі Дзмітра Ананчыка з Менску — піша «Радыё Свабода»

Ён быў узяты ў палон у снежні 2024 году падчас баёў у Луганскай вобласці.

Читать полностью…

Белсат

😱Труп эмігранта знайшлі на мяжы з Латвіяй

Галава мужчыны была пагружаная ў ваду. Загінулы знаходзіўся пад бервяном, якое ляжала ўпоперак канавы. Замежнік быў без абутку, дакументаў і тэлефону – перадае Памежны камітэт Беларусі

Усяго з пачатку мігранцкага крызісу ў 2021 годзе на беларускай мяжы загінулі 28 чалавек

Читать полностью…

Белсат

🇬🇧 Брытанія рыхтуецца да Расейскай агрэсіі💥

Брытанскі прэм'ер Кір Стармэр загадаў ураду падрыхтаваць новы сакрэтны дакумент на выпадак абвяшчэння вайны.
Паводле выдання «The Telegraph» гэты план будзе ўключаць сцэнары, у якіх Брытанія можа быць абстраляная ядравай зброяй і сутыкнецца з кібератакамі.

Нагадаем, расейскія чыноўнікі неаднаразова пагражалі Вялікай Брытаніі наўпроставым нападам за падтрыманне Украіны, а ў сакавіку Злучанае Каралеўства ўпершыню афіцыйна назвала Расею пагрозаю нацыянальнай бяспецы.

Падрабязнасці пра тое, якія настроі цяпер у Вялікай Брытаніі чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

У Кіберпартызанаў і КР будуць грошы❓💰

Новы кіраўнік фонду «Białoruś Liberty», якім кіравала зніклая Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, атрымае доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў — пра гэта сказала «Белсату» старшыня нагляднай рады фонду, прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец.

З 9 красавіка Фонд «Białoruś Liberty» ўзначальвае Віталь Пацехін — былы вайсковец, завочна асуджаны ў Беларусі. Але першы раз пайшоў у банк разбірацца з бюракратыяй ён толькі на мінулым тыдні.😐

Нагадаем, што на рахунак фонду «Białoruś Liberty», меўся прыйсці грант для Рады, акрамя таго, праз гэтую юрыдычную асобу дапамогу ад донараў атрымоўвалі «Кіберпартызаны»

Раней крыніца «Белсату» ў МЗС Польшчы казала, што грошы з рахункаў фонду былі знятыя. Праўда, невядома, хто гэта зрабіў: ці сама Мельнікава, ці нехта іншы, а калі Мельнікава – то ці добраахвотна, ці пад прымусам❔

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 6 траўня

Долар пайшоў уніз на 2.0 кап.. Еўра страціў даволі шмат — 4.2 кап.. Расейскі рубель падняўся прыкладна на 2.0 кап.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

🫣 Апавяшчэнні з міліцыі для «дармаедаў»

Беспрацоўныя жыхары Гомельшчыны пачалі атрымліваць апавяшчэнні, падобныя да ўльтыматумных позваў у міліцыю, дзе іх запрашаюць наведаць РАУС для «вырашэння пытанняў працаўладкавання». Ад людзей патрабуць спраўдзіць сваю занятаць, альбо даць афіцыныя доказы, што яны не могуць працаваць праз цяжкія жыццёвыя абставіны.

Адметна, што міліцыя ў паведамленнях спасылаецца на «канстытуцыйны абавязак грамадзян» фінансаваць дзяржаву праз сплату падаткаў, хоць у Канстытуцыі нічога падобнага няма. 😅

Читать полностью…

Белсат

🏠 Кінуць усё і пабудаваць незвычайны дом на вёсцы?

Паглядзіце на беларуса, які так і зрабіў ☝️

Читать полностью…

Белсат

👆Прэм'ер-міністр Румыніі сыходзіць у адстаўку пасля перамогі ультраправага кандыдата на прэзідэнцтва

57-гадовы прэмʼер Марсэль Чалаку прыйшоў да ўлады нядаўна, у складзе праеўрапейскай кааліцыі. У панядзелак партыі гэтай кааліцыі правялі экстраныя сустрэчы, каб вырашыць свае далейшыя крокі.

Прэм’ер-міністр заявіў калегам, што, паколькі іх кааліцыя не змагла дасягнуць сваёй мэты і «не мае легітымнасці», яны павінны выйсці з ураду.

Чакаецца, што Чалаку падасць заяву аб адстаўцы выконваючаму абавязкі прэзідэнта Іліе Балаяну, які пасля гэтага прызначыць часовага прэм’ер-міністра.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❗️Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу за шматлікія адзіночныя пікеты

Спадарыні Ніне інкрымінуюць «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Ніну Багінскую напрацягу 2024 года тры разы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за «несанкцыянаванае пікетаванне». Агульная сума штрафаў склала 7200 рублёў.

Прычынай для адміністратыўнага пераследу быў шпацыр па цэнтры Менску са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні, а таксама неаднаразовая «дэманстрацыя бел-чырвона-белай сімволікі».

Падрабязней чытайце па спасылцы

#рэпрэсіі

Читать полностью…
Subscribe to a channel