Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🇺🇦НАН Украіны «разбаніла» беларускую мову
Каля месяца таму была анансаваная ўкраінская мовазнаўчая канферэнцыя, якая адбудзецца ў кастрычніку. На ёй, поруч з забароненай да выкарыстання расейскай мовай, апынулася і беларуская. «Белсат» тады звяртаўся да арганізатараў канферэнцыі, каб удакладніць, на якой падставе гэта адбылося, але адказу так і не атрымаў.
Цяпер жа стала вядома, што абмежаванні з беларускай мовы знятыя. Пра гэта паведаміў Павел Баркоўскі — в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Кабінета:
Спадзяюся, гэты прэцэдэнт замацуе разуменне, што беларуская мова — мова народу, а не дыктатуры. І яна не будзе дыскрымінаваная і на іншых мерапрыемствах ва Украіне.Читать полностью…
😢 «Перастала хадзіць ад страху»
Фонд BYSOL адкрыў мэтавы збор на дапамогу для Яны Стасяловіч
У 2017 годзе дзяўчыну збілі сілавікі пасля мірнай акцыі пратэсту. Тады ёй было ўсяго 16 гадоў. У выніку — чэрапна-мазгавая траўма, эпілепсія і трывожныя разлады. А на фоне пратэстаў 2020 года ў яе здарыўся разлад, які выклікае параліч, страту зроку і мовы.
У 2022 годзе яна была вымушаная пераехаць у Польшчу, але жыццёвыя цяжкасці не адступілі: яна засталася без мужа, часам даводзілася начаваць на вуліцы. Таксама дзяўчына трапіла ў наркатычную залежнасць, рэабілітацыю ад якой праходзіць цяпер.
Спасылка на збор
🇵🇱«Аднаго Пачобута замала»
Навошта прапаганда паказала паляка-палітвязня Томаша Бэрэзу ❓
У эфіры дзяржаўнага ТБ выйшла «інтэрв'ю» з грамадзянінам Польшчы Томашам Бэрэзам, асуджаным на 14 гадоў за «агентурную дзейнасць». У інтэрв'ю вязень просіць ва ўладаў Польшчы паспрыяць вызваленню. Белсат запытаўся ў польскага журналіста, навошта прапаганда гэта зрабіла.
Журналіст адзначае, што сярод мэтаў прапаганды можа быць:
🔻Паказаць унутры Беларусі, што палякі — «шпіёны» і «ворагі»
🔻Умяшальніцтва ў польскія выбары
🔻Запрашэнне да перамоваў
Але ці прыме такое «запрашэнне» польскі бок журналіст сумняецца:
Польскія ўлады звычайна не рэагуюць на лукашэнкаўскую прапаганду і слушна робіць, бо кожная рэакцыя на прапаганду толькі павялічвае аўдыторыю прапаганды, дадае рэзанансу»
✝️ У Ватыкане пачынаюцца выбары Папы Рымскага
Увесь працэс ажыццяўляе канклав – 133 кардыналы будуць ізаляваныя ў Сіксцінскай капэле. Кожны з іх прысягае захоўваць у таямніцы ўсе дэталі выбараў.
Канклавы звычайна доўжацца некалькі дзён і ўключаюць мноства тураў галасавання: для абрання духоўнага лідара 1,4 мільярда хрысціянаў-каталікоў патрабуецца тры чвэрці галасоў.
А вось хто можа стаць новым Папам – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Паміж Індыяй і Пакістанам пачалася вайна
Што вядома на гэты момант?
▪️ Індыя пачала аперацыю «Сіндура» і нанесла некалькі ўдараў па тэрыторыі, падкантрольнай Пакістану. Паводле Reuters, колькасць загінулых пакістанцаў узрасла да 26, пацярпелі 46 чалавек.
▪️ Індыя сцвярджае, што ўдары наносіліся выключна па «вядомых лагерах тэрарыстаў».
▪️ Пакістан пачаў наносіць адказныя ўдары. Ваенныя гэтай краіны заяўляюць, што збілі два індыйскія знішчальнікі і адзін беспілотнік у адказ на парушэнне мяжы.
▪️ Уначы на мяжы Індыі і Пакістана адбывалася перастрэлка.
Нагадаем, 23 красавіка ў індыйскай частцы Кашміру ўзброеныя людзі расстралялі групу турыстаў – загінулі 26 чалавек, яшчэ 17 атрымалі раненні. Нападнікам удалося ўцячы, але, паводле паліцыі, сярод іх былі двое грамадзян Пакістану.
У Ісламабадзе ў сваю чаргу заявілі пра адсутнасць «дакладнага расследавання».
Больш падрабязна пра канфлікт і што кажуць пра гэта ў ЗША і ААН – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Індыя атакавала Пакістан. Пакістан пацьвердзіў і абяцае адказ.
Атакай на тэрарыстычную інфраструктуру назвалі ўлады Індыі ўдар па Пакістане.
Пакістан зачыняе сваю паветраную прастору, пакуль на 48 гадзінаў.
Нагадаем, абедзве дзяржавы маюць ядравую зброю.
💃 У Нью-Ёрку прайшоў штогадовы дабрачынны баль Інстытута касцюма Met Gala 2025
Гэтым разам зоркі кіно, музыкі, мастацтва і спорту ўвасаблялі стыль «чорны дэндзізм» 1940х гадоў.
Мы сабралі самыя незвычайныя вобразы ☝️
🏝 За атрымальнікамі турыстычных візаў будуць сачыць
Гаворка пра недобрасумленных турыстаў, якія атрымоўваюць візы адной краіны, а едуць адпачываць у іншую.
Так, калі браніраванне гатэлю раптам адмяняецца, то візу таксама могуць ануляваць. Гэта кантралююць некаторыя краіны – давальніцы візаў. І вядома, што з беларускімі турыстамі здаралася шмат такіх выпадкаў.
Што яшчэ трэба ведаць, каб звярнуцца па атрыманне візы чытайце па спасылцы. 👈
🛠 У Беларусі 200 тысяч вакансіяў: што здарылася?
Гэта востры дэфіцыт працоўных рук, які чыноўнікі называюць «акном магчымасцяў» , а прычынай -- дэмаграфію. А запоўніць правал на рынку працы плануюць коштам замежнікаў, у тым ліку – 150 тысячамі запрошаных пакістанцаў.
Адмыслоўцы ж заяўляюць, што сапраўдная прычына адтоку працоўных у Беларусі – палітычная эміграцыя і рэпрэсіі.
Падрабязнасці ў гэтай тэме чытайце на сайце Белсату. 👈
⛔️Дзень Перамогі трэба забараніць, ці святкаваць?
У гэтым артыкуле «Белсат» cабраў меркаванні экспертаў Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, якія паразважалі над набалелымі пытаннямі:
🔺Ці варта святкаваць Дзень Перамогі , калі яго пераўтварылі ў «победобесие»?
🔺Як палітызацыя свята ўплывае на яго ўспрыманне?
🔺Якія альтэрнатыўныя ёсць формы ўшанавання памяці?
А што на вашую думку трэба рабіць з Днём Перамогі❔
❤️🩹 «Паўстала пытанне, а як наогул мы будзем жыць?»
Беларуска Вікторыя мае дзве адукацыі, але ўладкавацца па прафесіі ў Польшчы не ўдалося, але яна не пабаялася папробаваць сябе ў тым, пра што заўсёды марыла.
▶️Глядзіце гісторыю Вікторыі ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
😡Расея ўціхую ставіць помнікі ў Беларусі
Гомельскія ўлады без анонсу і грамадскага абмеркавання (як гэта прадугледжана па законе) усталююць помнік савецкаму генералу.
Гэта ўжо не першы такі выпадак. Як і раней, гараджанаў проста паставілі перад фактам😑
Кадыраў хоча сыходзіць у адстаўку👨🏼🦳
Рамзан Кадыраў заявіў, што сам прасіў вызваліць яго ад пасады кіраўніка Чачэніі. Ён сказаў, што новы лідар будзе мець «свае ініцыятывы і бачанне» і выказаў надзею, што яго просьбу падтрымаюць.
Падобныя заявы ён рабіў і раней, але працягвае заставацца на пасадзе 🙃
Адметна, што на гэтым фоне Кадыраў прасоўвае свайго 17-гадовага сына Адама, які ў красавіку стаў сакратаром Рады бяспекі Чачэніі — гэтая пасада ўзроўню міністра рэспублікі. Адам Кадыраў таксама курыруе сілавыя структуры і службу бяспекі бацькі. У кабінетах чачэнскіх чыноўнікаў партрэты Адама цяпер часта вісяць побач з выявамі яго бацькі.
Як думаеце, ці стане маладзён кіраўніком Чачэніі ў хуткім часе? 🤔
💃🏼 Ці магчыма спалучаць тэхналогіі і мастацтва, ды яшчэ і для дызайну адзення?
Так, і ў дызайнеркі з Нідэрландаў Ірыс ван Хэрпен гэта выдатна атрымліваецца.
Паглядзіце, якія чароўныя сукенкі яна стварае!
❗️Украіна і Расея абмяняліся палоннымі
Абмен па формуле «205 на 205» адбыўся сёння.
Паводле звестак Мінабароны РФ, расейскія вайскоўцы, якія вярнуліся з палону, цяпер знаходзяцца ў Беларусі.
Затым яны будуць накіраваны ў Расею для лекавання і рэабілітацыі, паведамілі ў Мінабароны.
Украінскі бок пакуль не каментуе гэтыя звесткі.
Ці ёсць сярод абмененых вайскоўцаў грамадзяне Беларусі таксама невядома.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻На парозе вялікай вайны: Індыя атакавала Пакістан - тыя б'юць у адказ
🔻У чаканні белага дыму - пачынаецца канклаў па абранні новага Папы
🔻Расея атакавала Кіеў ракетамі і беспілотнікамі
🔻З украінскага палону вызвалілі беларуса,які ваяваў на баку РФ
🔻Буйны #пажар на прадпрыемстве ў Менску
🔻Міланскі Інтэр - першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔥П'еса паводле Быкава з'явіцца ў Тэатры лялек
Менскі Тэатр лялек у сваім інстаграме анансаваў новую пастаноўку паводле беларускага класіка. Спектакль будзе мець назву «Хутар» і стане «вобразным пераасэнсаваннем знакамітай аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”»
Паводле сацсетак тэатра прэм'ера адбудзецца ў чэрвені 🗓
📅 Гісторыя з Сяргеем Ціханоўскім пачалася разгортвацца роўна пяць гадоў таму
6 і 7 траўня 2020 года ў Беларусі адбыліся звычайныя на той час падзеі: быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. Ужо пасля ягонага затрымання на YouTube-канале з’явілася відэа, у якім ён абвясціў пра жаданне балатавацца на прэзідэнта. Аднак праз затрыманне да выбаркама ён так і не дайшоў. Замест яго гэта зрабіла ягоная жонка — Святлана Ціханоўская.
Гэтая падзея назаўсёды змяніла палітычны ландшафт Беларусі, выклікаўшы з аднаго боку масавы пратэстны рух і нацыянальнае абуджэнне, а з другога — хвалю гвалту, рэпрэсій і тэрору.
Падрабязней пра тое, як гэта адбывалася, чытайце ў нашым артыкуле.
Два чалавекі загінулі ў выніку атакі на сталіцу Украіны
Пацярпелыя восем чалавек, сярод якіх – чацвёра дзяцей.
Падзенне абломкаў расейскіх беспілотнікаў выклікала пажар у жылым доме ў Шаўчэнкаўскім раёне. Пашкоджанні зафіксаваныя яшчэ ў трох раёнах Кіева.
Тым часам больш за 100 украінскіх дронаў атакавалі 11 расейскіх рэгіёнаў. Некаторыя з іх былі збіты падчас падлёту да Масквы. Пра пацярпелых не паведамляецца.
Украінскія тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што беспілотнікі атакавалі падмаскоўны ваенны аэрадром Кубінка, дзе базуюцца знішчальнікі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Літва плануе самастойна ўводзіць санкцыі супраць Беларусі
У суседняй краіне хочуць змяніць заканадаўства, каб дазволіць уводзіць санкцыі нават без узгаднення з Еўразвязам. Якія могуць быць новыя абмежаванні – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларуса ў расейскай уніформе вярнулі з украінскага палону
6 траўня Украіна перадала Расеі 205 палонных. Сярод іх быў і грамадзянін Беларусі. Што пра яго вядома – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Вялікаю Брытанія можа таемна рыхтавацца да нападу Расеі
Паводле газеты «The Telegraph», прэм’ер-міністр краіны папрасіў урад прывесці Вялікаю Брытанію ў стан ваеннай гатоўнасці. Да якіх сцэнараў рыхтуюцца брытанцы – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 6 траўня
✔️ Юрась Зяноквіч даў першае інтэрвью пасля вызвалення
✔️ «Дармаедам» на Гомельшчыне пачалі дасылаць «апавяшчэнні» з міліцыі
✔️ Курс долара абваліўся да 2,95
✔️ Беларуская дэлегацыя паляцела ў КНДР у справе гандлёва-эканамічнай супрацы
✔️З падачы Расеі ў Гомлі паставаць помнік савецкаму генералу
✔️ На мяжы з Латвіяй знайшлі труп эмігранта
✔️Бундэстаг абраў канцлерам Фрыдрыха Мэрца з другой спробы
✔️ Вялікая Брытанія рыхтуецца да расейскай агрэсіі
✔️ Украіна і Расея абмяняліся палоннымі. Сярод іх беларус
✔️Топ-7 фільмаў пра выбары Папы Рымскага
#рэпрэсіі:
▫️Супраць Ніны Багінскай завялі крымінальную справу
▫️ Ігара Аліневіча змяшчалі на месяц у ШІЗА
☝️ Літва змяняе сваё заканадаўства, каб ужываць санкцыі супраць Беларусі
Літва зможа выкарыстоўваць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і Расеі нават без агульнага рашэння Еўразвязу, калі Вугоршчына заблакуе яго падаўжэнне ў ліпені 2025 году.
У кіраўніцтве Літвы спадзяюцца, што да магчымых «рэгіянальных санкцыяў» далучацца таксама Польшча, краіны Балтыі, Фінляндыя і іншыя дзяржавы.
Больш чытайце па спасылцы..👈
⚔️ Украіна вярнула з палону 25-гадовага беларуса, які ваяваў за Расею
Вядома, што гэта Зміцер Ананчык з Менску і зараз ён знаходзіцца ў Беларусі. Ва ўкраінскім палоне ён казаў, што ў Расею паехаў на працу, дзе яго змусілі падпісаць кантракт і адправілі на вайну. Якім будзе далейшы лёс былога ваяра – невядома.
Зміцер Ананчык – не адзіны беларус, які ваяваў за Расею і патрапіў ва ўкраінскі палон: на сёння вядома, як найменей пра восем такіх асоб.
Хто гэта – чытайце на інтэрнэт-старонцы Белсату.
❄️ Гэтая дарога ў Нарвегіі цалкам знікае на зіму
Паглядзіце, што адбываецца ўвесну!
🇻🇦Топ-7 фільмаў пра выбары Папы Рымскага
7 траўня адбудзецца Канклаў — так называюцца выбары Папы Рымскага.
Гэтая падзея заўсёды ахутаная таямніцамі і спекуляцыямі, бо фігура Пантыфіка мае вялікае значэнне не толькі ў рэлігійным свеце, але і ў міжнароднай палітыцы.
Калі хочаце прасякнуцца атмасферай гэтай унікальнай падзеі, «Белсат» падрыхтаваў для вас падборку фільмаў пра выбары Папы Рымскага.
#штопаглядзець
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У Варшаве праходзіць канферэнцыя па рэгіянальнай бяспецы Defence24 Days
🔸Напярэдадні канклаву распавядзем пра цікавінкі, працэдуру выбараў Папы ды хто з’яўляецца фаварытам
🔸Як у Беларусі рыхтуюцца адзначаць 9 траўня
🔸У Студыі размаўляем пра затрыманне сілавікамі актывіста Паўла Бялюціна і былога каліноўца Васіля Грачыху. А таксама пра візіт віцэ-прэмʼера ў КНДР і агулам пра стасункі з краінамі «далёкай дугі»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/s8rW-VsXEDI
🇺🇦 Украіна передала Расеі палоннага беларуса
Украіна перадала Расеі аднаго палоннага грамадзяніна Беларусі Дзмітра Ананчыка з Менску — піша «Радыё Свабода»
Ён быў узяты ў палон у снежні 2024 году падчас баёў у Луганскай вобласці.
😱Труп эмігранта знайшлі на мяжы з Латвіяй
Галава мужчыны была пагружаная ў ваду. Загінулы знаходзіўся пад бервяном, якое ляжала ўпоперак канавы. Замежнік быў без абутку, дакументаў і тэлефону – перадае Памежны камітэт Беларусі
Усяго з пачатку мігранцкага крызісу ў 2021 годзе на беларускай мяжы загінулі 28 чалавек
🇬🇧 Брытанія рыхтуецца да Расейскай агрэсіі💥
Брытанскі прэм'ер Кір Стармэр загадаў ураду падрыхтаваць новы сакрэтны дакумент на выпадак абвяшчэння вайны.
Паводле выдання «The Telegraph» гэты план будзе ўключаць сцэнары, у якіх Брытанія можа быць абстраляная ядравай зброяй і сутыкнецца з кібератакамі.
Нагадаем, расейскія чыноўнікі неаднаразова пагражалі Вялікай Брытаніі наўпроставым нападам за падтрыманне Украіны, а ў сакавіку Злучанае Каралеўства ўпершыню афіцыйна назвала Расею пагрозаю нацыянальнай бяспецы.
Падрабязнасці пра тое, якія настроі цяпер у Вялікай Брытаніі чытайце тут
У Кіберпартызанаў і КР будуць грошы❓💰
Новы кіраўнік фонду «Białoruś Liberty», якім кіравала зніклая Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава, атрымае доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў — пра гэта сказала «Белсату» старшыня нагляднай рады фонду, прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец.
З 9 красавіка Фонд «Białoruś Liberty» ўзначальвае Віталь Пацехін — былы вайсковец, завочна асуджаны ў Беларусі. Але першы раз пайшоў у банк разбірацца з бюракратыяй ён толькі на мінулым тыдні.😐
Нагадаем, што на рахунак фонду «Białoruś Liberty», меўся прыйсці грант для Рады, акрамя таго, праз гэтую юрыдычную асобу дапамогу ад донараў атрымоўвалі «Кіберпартызаны»
Раней крыніца «Белсату» ў МЗС Польшчы казала, што грошы з рахункаў фонду былі знятыя. Праўда, невядома, хто гэта зрабіў: ці сама Мельнікава, ці нехта іншы, а калі Мельнікава – то ці добраахвотна, ці пад прымусам❔