belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💸Долар істотна патаннеў з пачатку года

Ці варта хвалявацца, калі трымаеш ашчаджэнні ў амерыканскай валюце — чытай тут

Читать полностью…

Белсат

І зноў тэхніка панішчыць дарогі падчас параду😭

Як будзе арганізаванае святкавання 9 траўня ў Менску і з якімі нязручнасцямі сутыкнуцца менчукі чытайце ў нашым артыкуле 👈🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 8 траўня – Дзень памяці і прымірэння ў Еўропе. Як адзначаюць гадавіну заканчэння на кантыненце Другой сусветнай?

🔸 Якія нязручнасці парад на Дзень перамогі 9 траўня прынясе жыхарам Менску. Распавядзем пра перакрытыя вуліцы і міліцэйскія праверкі

🔸 Трамп афіцыйна абвесціў 8 траўня Днём перамогі ЗША ў Другой Сусветнай

🔸 Напад з сякерай у Варшаўскім універсітэце

🔸 У Ватыкане працягваецца канклаў. Сочым за атмасферай і, вядома, за дымам

🔸 Закон аб амністыі набыў моц. Цягам паловы года на волю выйдуць 7630 чалавек. Палітвязняў гэта не тычыцца.

🔸 Святлана Ціханоўская ў ЗША

🔸 Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў крамах, абяцае, што сітуацыя палепшыцца. А КДК пагражае зачыняць тыя крамы, дзе бульбы няма

🔸 Наколькі моцную пагрозу ўраджаю і айчыннай эканоміцы ў цэлым нясуць цяперашнія замаразкі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Зяленскі звярнуўся да нацыі ў дзень памяці і перамогі над нацызмам

«Спрабуючы прысвоіць Украіну, Расея прысвойвае сабе чужую памяць і скажае гісторыю. Таму не толькі сёння, а заўсёды варта памятаць: украінцы зрабілі свой вялікі ўклад у тую перамогу. Спынілі зло сусветнага маштабу ўласнай крывёю.

Таму што больш за 8 мільёнаў украінцаў змагаліся з нацызмам не толькі ў складзе Савецкай Арміі. Дзясяткі тысяч змагаліся ў войсках саюзнікаў, сотні тысяч – у паўстанцкіх атрадах і рухах супраціву.

У той вайне ў нас не было тылу – уся наша зямля была суцэльным фронтам, плацдармам, адкрытай ранай. Пацярпелі кожны горад, вёска, кожны дом і кожная сям'я. І мы не аддаём гэтую памяць новаму, рускаму нацызму, гэтак жа як не аддаём яму сваё сапраўднае», – сказаў Зяленскі.

Читать полностью…

Белсат

🔎 Падрабязнасці пра знікненне Мельнікавай

Перад знікненнем спікерка Каардынацыйнай рады паляцела з дзецьмі з Лондану на Шры-Ланку.

Крыніцы «Polityka» паведамляюць, што там яна была не ўпершыню, нібыта там яна праводзіла час у кампаніі спартоўца з Беларусі, які мог быць агентам КДБ

Новы дэталі расследавання чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка зноў кажа, што «затрымаўся» на пасадзе

Ён заявіў, што «абяцаў прывесці новае пакаленне да ўлады», але папрасіў яшчэ крыху цярпення:

«Як я вам і абяцаў – фактычна новае пакаленне прыведзена да ўлады. Ну, я крыху затрымаўся, але пацярпіце. Павінны ж быць і вопытныя людзі. Яны ў нас ёсць. Але і моладзь прыйшла. Вось паглядзіце і зробіце выснову, на што здольная наша моладзь», – заявіў Лукашэнка.

Пасля выступу самаабвешчаны вылецеў у Маскву для ўдзелу ў парадзе Пуціна.

Читать полностью…

Белсат

🪄 Адна літара можа змяніць сэнс усяго вашага сказу!

🤓 У чым розніца паміж «уперамеШку» і «ўперамеЖку»? Глядзіце цікавінкі беларускай граматыкі ў новым выпуску «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🙈 Фермер з ЗША пераўтварыў зладзюжку ў зорку сацсетак

Паглядзіце, што ён прыдумаў!

Читать полностью…

Белсат

Чаму міліцыя ўзялася за беспрацоўных

«Цяпер вельмі шмат людзей адпрацоўваецца», — сказалі «Белсату» ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Нашыя журналісты пазванілі туды пад выглядам занепакоенага беспрацоўнага грамадзяніна, каб даведацца падрабязнасці новай практыкі «заахвочвання» грамадзян да працы праз міліцыю

Што атрымалася чытайце ў нас на сайце 👈🏻

Читать полностью…

Белсат

КДК пагражае закрываць крамы без бульбы 🥔🚫

Пра гэта новым аглядзе навінаў ⤴️

А яшчэ:

🔻Данута Перадня эвакуяваная! BySol адкрыў збор

🔻Вахцёршы адсеклі галаву. Жахлівае забойства ў Варшаўскім універсітэце

🔻Зяленскі пра атаку дронаў па Расеі: справядліва, што ў расейскім небе неспакойна

🔻Папу пакуль не абралі. Чорны дым пасля першага дня канклаву

🔻Падрабязнасці ў справе знікнення Мельнікавай - неўзабаве.

🔻Вызначыўся апошні ўдзельнік фінальнага матчу футбольнай Лігі чэмпіёнаў


Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😱Жахлівае здарэнне ў Варшаве

22-гадовы жыхар Варшавы з сякерай проста напаў на людзей у цэнтры гораду. Ягонай ахвярай стала 60-гадовая вартаўніца варшаўскага ўніверсітэту. Маладзён учыніў над ёй расправу з асаблівай жорсткасцю. Ахоўнік, які намагаўся яго спыніць, шпіталізаваны з мноствам траўмаў і знаходзіцца ў крытычным стане. Нападнік быў адразу затрыманы

Рэктар універсітэту абвясціў чацвер 8 траўня днём жалобы. Заняткі адмененыя.

Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Расея скінула авіябомбу на жылы дом у Кастанцінаўцы за гадзіну да перамір’я

У выніку ўдару пацярпелі 12 чалавек, у чатырох з іх – мінна-выбуховыя траўмы. Паводле Данецкай абласной пракуратуры, расейцы нанеслі ўдар бомбай тыпу «ФАБ-250».

Перамір’е, абвешчанае Расеяй з нагоды Дня Перамогі, пачалося апоўначы 8 траўня. Аднак праз некалькі гадзінаў ЗСУ заявілі пра ўдары па Сумскай вобласці. Паведамляецца, што былі скінуты бомбы каля 3-й гадзіны ночы. Пры гэтым атак беспілотнікаў зафіксавана не было.

Читать полностью…

Белсат

Прэзідэнт Сербіі заявіў, што не баіцца рэакцыі Захаду з-за візіту ў Маскву

Аляксандр Вучыч, які нядаўна быў шпіталізаваны і адмяніў паездкі, усё ж такі прыбыў у Расею і запісаў відэа з Чырвонай плошчы:

«Я ганаруся тым, што Сербія ў такі складаны час прымае рашэнні самастойна.

Што датычыцца Еўразвязу – я ўпэўнены, што Сербія застанецца на еўрапейскім шляху. Калі яны хочуць каго-небудзь пакараць – няхай караюць мяне»
, – заявіў Вучыч.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 7 траўня

✔️ Паміж Індыяй і Пакістанам пачалася вайна

✔️ У Ватыкане пачынаюцца выбары Папы Рымскага

✔️НАН Украіны
«разбаніла» беларускую мову

✔️У беларускіх вязняў пачалі канфіскоўваць асабістыя грошы

✔️Былы беларускі палітвязень імаверна ваюе на баку Расеі

✔️БТ паказала чарговага зняволенага паляка

✔️ На міжнароднай канферэнцыі «Defence24 Days» у Варшаве абмяркоўвалі Беларусь у кантэксце еўрапейскай бяспекі

✔️ Падаткавікі пачынаюць кантраляваць пакупкі беларусаў за мяжой

▫️Лукашэнка загадаў адпусціць 42 палітвязня❗️

▫️BYSOL эвакуяваў з Беларусі Дануту Перадня

Читать полностью…

Белсат

Васіля Быкава ледзь не забілі ў пачатку вайны. Прычым свае ж! 😮

Як так сталася? Паслухайце! ☝🏻

▶️Цалкам праграму «Вусы Скарыны», пра нечаканыя павароты беларускае гісторыі, глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

❗️ Новым Папам Рымскім стаў Роберт Прэво

Гэта 69-гадовы кардынал з Амерыкі Роберт Прэво. Ён выбраў сабе імя Леон XIV.

Прэво нарадзіўся ў Чыкага, да абрання ён займаў пасаду прэфекта Дыкастэрыі па справах біскупаў у Ватыкане, у розныя гады ён служыў у ЗША і ў Лацінскай Амерыцы.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ У Ватыкане выбралі новага Папу (Дапаўняецца!)

Читать полностью…

Белсат

🥶🥔Беларусы ратуюць градкі ад замаразкаў вопраткай і пухавымі коўдрамі

У Беларусь раптоўна прыйшло пахаладанне, якое пагражае садам і агародам па ўсёй краіне. Але беларусаў так проста не спалохаеш. Карыстальнікі сацсетак дзеляцца крэатыўнымі лайфхакамі, як уратаваць ураджай. 💪🏼

Мы падрыхтавалі для вас падборку творчых знаходак, як беларусы змагаюцца з замаразками

Читать полностью…

Белсат

🚝 Калі пусцяць беларускія цягнікі ў Польшчу — залежыць ад паводзінаў рэжыму

«Белсат» атрымаў адказ ад польскай чыгункі, калі беларускія цягнікі зноў змогуць паехаць у Еўропу: усё залежыць ад таго, ці зменіцца міграцыйная палітыка, і ці палепшыцца сітуацыя з бяспекай на мяжы.

А пакуль нічога не ясна — паглядзіце на коцікаў, якіх урачыста прызначылі кандуктарамі ў японскіх цягніках 🐈🇯🇵

Читать полностью…

Белсат

🦫 Бабёр заснуў пад паліклінікай у Добрушы

Так, вы ўсё правільна прачыталі, і так, мы добра яго разумеем 🙈

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪Беларуса не пусцілі ў Грузію. Ён прадаваў беларускую сімволіку

Актывіста Змітра Грынкевіча пасля «візарана» не пусцілі ў Грузію дзе ён жыў 2 гады. Мужчына жыў у Батумі і займаўся продажам беларускай і ўкраінскай сімволікі.

Праваабаронца Раман Кісляк называе гэтую забарону на ўезд «ударам» па дыяспары:

Грузінскі ўрад не хоча, каб тут, у Грузіі, была моцная беларуская дыяспара. Найбольш актыўных дзеячаў дыяспары, у тым ліку Змітра, яны якраз на візаране трымаюць, не даюць вярнуцца ў Грузію


Візаран — гэта выезд у іншую краіну дзеля абнулення дазволенага тэрміну знаходжання ў ёй.

Падрабязнасці чытайце ў гэтым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🚫Увага! Шакуючыя здымкі!

Амаль 65 тысяч дакументаў, што тычацца забойства сенатара Роберта Кенэдзі, былі рассакрэчаныя ўладамі ЗША. Сярод іх — файлы з дэталёвымі фотаздымкамі з морга.

Увесь масіў матэрыялаў даступны на сайце Нацыянальнага архіва ЗША

Роберт Кенэдзі — малодшы брат прэзідэнта Джона Кенэдзі, які таксама быў забіты. Роберт загінуў у 1968 годзе падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі — яго застрэлілі ў Лос-Анджэлесе адразу пасля перамогі на папярэдніх выбарах у штаце Каліфорнія.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 8 траўня

Долар падрос на 1.8 капейкі. Еўра страціў 1.0 капейкі. Расейскі рубель страціў 1.5 капейкі.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

😢Амністыя не будзе тычыцца палітвязняў

Лукашэнка падпісаў закон пра амністыю. Афіцыйнай нагодай стала 80-годдзе сканчэнне вайны. Амністыя закране 7630 чалавек, але ўсе асуджаныя па так званых «экстрэмісцкіх» артыкулах, паводле якіх найчасцей караюць палітычных зняволеных, пад яе не падпадаюць.

Амністыя будзе ажыццяўляцца цягам шасці месяцаў.

Падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

🗓 Трамп абвясціў 8 траўня Днём Перамогі

Дональд Трамп афіцыйна прызнаў 8 траўня Днём Перамогі ЗША ў Другой сусветнай вайне. Але ёсць нюанс: гэта дата завяршэння вайны ў Еўропе, і менавіта як Дзень Перамогі ў Еўропе (VE Day) яна традыцыйна і называлася. Бо для ЗША і іх саюзнікаў Другая сусветная вайна скончылася толькі 2 верасня 1945 года — пасля капітуляцыі Японіі.

Так прэзідэнт ЗША абгрунтоўве сваё рашэнне пра сввятакаванне перамогі ў Першай і Другой сусветных войнах:

Абедзве вайны выйгралі мы. Астатнія краіны з намі і блізка не параўнаць – ні ў сэнсе вайсковай магутнасці, ні ў мужнасці, ні ў дасканалым камандаванні. Пры гэтым іншыя краіны сваю перамогу святкуюць, а мы – не. Гэта ўсё таму, што няма больш лідараў, якія ведаюць, як гэта рабіць правільна.


Што яшчэ Трамп сказаў з гэтай нагоды чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Беларуска выпусціла кнігу, якая знаёміць з музычным фальклорам старавераў у Беларусі🎵✝️

Гэтае даследаванне дапоўненае аўтэнтычнымі здымкамі і аўдыязапісамі, многія з песень публікуюцца ўпершыню.

Глядзіце цалкам у праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Аўтамабіль урэзаўся ў людзей падчас беспарадкаў у Парыжы

Вядома пра трох пацярпелых, адзін з іх у крытычным стане. Пасля інцыдэнту машыну знайшлі спаленай.

Беспарадкі пачаліся падчас святкавання перамогі футбольнага клуба «Пары Сен-Жэрмен» над лонданскім «Арсеналам». У выніку, французы выйшлі ў фінал Лігі Чэмпіёнаў.

У ноч пасля перамогі ПСЖ, паліцыя затрымала 43 чалавекі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 У Беларусі памілавалі 42 палітвязняў

Лукашэнка да Дня Перамогі вырашыў памілаваць 42 палітвязняў. Што вядома пра тых, хто выйшаў на волю, чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Ва Украіне знялі забарону на беларускую мову падчас канферэнцыі

Раней на мерапрыемстве навукоўцаў пра дыялекты была прынята забарона на выкарыстанне беларускай і расейскай моў. Цяпер беларускую вырашылі вярнуць. Як гэта адбылося, чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Як Польшча рыхтуецца да расейскага нападу?

На міжнароднай канферэнцыі «Defence24 Days» абмеркавалі сцэнары, паводле якіх Расея можа напасці на Еўропу. Да чаго рыхтуюцца палякі – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ Увага! Ад імя «Белсату» пішуць махляры

Так спрабуюць атрымаць звесткі пра беларусаў у замежжы.
У прыватнасці, праз Telegram спрабавалі здабыць фота і відэа з тварамі беларускіх мастакоў, якія ўдзельнічаюць у выставе, прысвечанай памяці Алеся Пушкіна.

Спраўджвайце сапраўдныя адрасы Белсату ў матэрыяле па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🙏 26 гадоў таму знік Юры Захаранка

Генерал і былы міністр Юры Захаранка быў вядомай, паважанай і папулярнай асобай у асяродку апанентаў Лукашэнкі. Паплечнікі  мяркуюць, што менавіта гэты факт і стаўся прычынай выкрадання і забойства палітыка.

«Аляксандр Лукашэнка быў няўпэўнены ў сваіх сілах, таму было прынятае рашэнне «зачысціць прастору» ад моцных апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты», – кажа Анатоль Лябедзька.

Больш пра знікненне Юрыя Захаранкі чытайце на старонцы Белсату. 👈

Читать полностью…
Subscribe to a channel