Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
◽️Сёння палітвязню Уладзіміру Мацкевічу спаўняецца 69 гадоў
Гэта ўжо чацвёрты дзень народзінаў, які філосаф, метадолаг, грамадскі дзеяч і наш калега сустракае за кратамі.
Спадару Уладзіміру прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «абразу Лукашэнкі», «стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем» і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Чыноўнікі могуць увесці аплатны адпачынак для татаў пры нараджэнні дзіцяці
🔻За дзень да перамоваў у Турцыі: ці прыляціць Пуцін?
🔻Беларусаў дапусцілі да адбору на зімовую Алімпіяду
🔻Польшча і Украіна – у фінале «Еўрабачання»
🔻Праверкі і выяўленыя парушэнні на беларускіх рынках
🔻Беларусы скарзяцца на холад у кватэрах – новы трэнд у TikTok
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔍 Прымяраем папулярны ў свеце чэлендж на Беларусь
Гаворка пра спробу пражыць пэўны адцінак часу на 100 адзінак пэўнай валюты. Блогеры па ўсім свеце здымаюць падобныя відэа ўжо не першы год. У нас будзе не відэа, а тэкст – але ад таго не менш цікава.
👀 Чытайце па спасылцы, што атрымалася
Зяленскі назваў тэмы, якія падыме на перамовах з Пуціным
Калі прэзідэнт Расеі прыляціць у Стамбул 15 траўня, то прэзідэнт Украіны збіраецца абмеркаваць з ім абмен усіх палонных і спыненне агню.
«Калі Пуцін не прыедзе, гэта будзе выглядаць для яго як поўнае паражэнне», – сказаў украінскі лідар.
Паводле Зяленскага, толькі знешнія пасярэднікі могуць гарантаваць выкананне ўсіх дамоўленасцяў, бо расейцы не будуць давяраць украінцам, а украінцы – расейцам. Такім пасярэднікам можа быць Трамп.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Каардынацыйная рада выбірае новага спікера
На пасаду зніклай Анжалікі Мельнікавай прэтэндуюць Арцём Брухан і Аляксандр Кныровіч. Што яны прапануюць і як бачаць працу КР далей – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Як за год змяніліся цэны на бульбу ў Беларусі і ў суседзяў?
Прайшліся па рынках Менску, Вільні і Варшавы, і параўналі, колькі каштуе бульба, цыбуля, агуркі ды іншыя прадукты. Сабралі ўсё ў цікавую інфаграфіку – глядзіце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Еўразвяз выставіў ультыматум Пуціну
Лідары ЕЗ разам з Украінай заявілі: або неадкладнае спыненне агню, або новыя эканамічныя санкцыі. Як Еўразвяз збіраецца ціснуць на расейскую эканоміку і чаму Вугоршчына не зможа ім перашкодзіць – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🙏 «Яна заўсёды ўсміхалася, нават не зважаючы на хваробу».
Так узгадвае былую палітзняволеную Ганну Кандраценку, якая памерла праз паўгода па выхадзе з турмы, яшчэ адна былая палітзняволеная Антаніна Канавалава.
Пачуццямі пра сустрэчы ў турме і пра выхад на волю яна падзялілася ў праграме «Студыя Белсату». Паслухайце.👈
У Беларусі будуць змагацца з «іншадумствам» сярод крызіс-менеджараў. А з карупцыяй — не
Улады Беларусі змяняюць правілы атэстацыі кіраўнікоў, якія кіруюць прадпрыемствамі падчас банкруцтва. Аднак замест крокаў да прафесіяналізму — новыя рычагі для пазбаўлення працы «няправільных» спецыялістаў.:
Калі знойдзецца такі [апазіцыйна настроены антыкрызісны кіраўнік. – рэд. belsat.eu], то мы яму яшчэ і атэстат анулюем.
Каардынацыйная Рада абірае замену Мельнікавай❌✅
🗳КР выбірае новага спікера — пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай за пасаду змагаюцца Арцём Брухан і Аляксандр Кныровіч.
Кандыдаты сустрэліся для дэбатаў у эфіры «Белсат».
Так кандыдаты каментуюць скандал са знікненнем Мельнікавай разам з грашыма:
🔹 Брухан — заклікае не спяшацца з ацэнкамі, чакае расследавання, выступае за юрыдычную рэформу КР.
🔹 Кныровіч — называе сітуацыю крадзяжом, вінаваціць кіраўніцтва КР і Латушку.
Што яшчэ яны прапануюць і як ацэньваюць апошнія скандалы вакол КР — чытайце ў нашым артыкуле.
Як за год змяніліся цэны на рынках Менску, Вільні і Варшавы🥔
Пакуль бульба паволі вяртаецца на беларускія прылаўкі, «Белсат» правёў штогадовы маніторынг цэнаў на рынку
🔎 Што высветлілі — чытайце тут
Чаму афіцыйны «дзяржаўны герб» Беларусі насамрэч увогуле і не герб 🤯
Читать полностью…🐘 Гэтыя лялькі пройдуць 20 000 кіламетраў з Афрыкі да Арктыкі
Паглядзіце на неверагодную мастацкую акцыю☝️
👨🎨 Сапраўднае мастацтва з кардону і ценяў
Менавіта так японскі мастак стварае свае неверагодныя ілюзіі.
Паглядзіце, што ў яго атрымліваецца!
🫡 Гісторыя ратавання кацянятаў у Бабруйску
Паглядзіце, што здарылася!
PS. Ніхто не пацярпеў
💱 Курсы валютаў 13 траўня
Долар трошкі ўмацаваўся. Еўра рэзка знізіўся на 6.0 кап.. Расейскі рубель падрос на 1.8 капейкі.
#курсвалютаў
Каўбаскі на грылі, латэкс і брыдкія вусікі — чаго чакаць ад Еўрабачання-2025
Ужо сёння пройдзе першы паўфінал «Еўрабачання». «Белсат» сабраў Топ-10 удзельнікаў конкурсу па версіі букмекераў. Абірайце сваіх фаварытаў вось тут па спасылцы 👈🏻
А як вы ставіцеся ад гэтага конкурсу❓😀
💬 «Нацыя пераможцаў не скуголіць наконт бульбы»
Прапагандысты Азаронак і Пуставы нязграбна пераконваюць беларусаў перастаць перажываць праз дэфіцыт галоўнай айчыннай гародніны.
Ад аднаго паступіла прапанова «меней жэрці», ад іншага – «узяць рыдлёўку і ўскапаць».
📍Болей крынжу сабралі па спасылцы
💬 «Cпрыяць прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця». Чыноўнікі яшчэ больш «нармалізуюць» гідаў
Вывучылі новую пастанову Міністэрства спорту і турызму, згодна з якой у беларускіх экскурсаводаў застаецца яшчэ меней свабоды падчас выканання сваёй працы.
📍Чытайце на сайце
◾️ Пайшла з жыцця былая палітзняволеная Тамара Каравай
Ёй было ўсяго 45 гадоў.
Раней жанчыне прысудзілі два гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку». Паводле праваабаронцаў, яна проста паставіла лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам.
20 жніўня 2024 яе памілавалі. Тамара выйшла на волю на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.
Афіцыйная прычына смерці – не вытрымала сэрца. Апошні раз жанчына зʼяўлялася ў сацсетках 23 красавіка 2025 года.
❤️ Беларусы сабралі за ноч 10 тысяч долараў для лекавання Святланы Курс
Збор дагэтуль працягваецца.
Нагадваем, у Святланы, аўтаркі вядомай аповесці «Па што ідзеш, воўча?», знайшлі сур’ёзную хваробу – рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Яна папрасіла беларусаў дапамагчы ёй у барацьбе з хваробаю. Адмысловы збор быў арганізаваны на BYSOL.
Хоць лекаванне ў асноўным бясплатнае, грошы патрэбныя на бытавыя выдаткі: аплату паездак у медычныя ўстановы, у тым ліку ў іншыя гарады, медыкаменты і іншае.
💥 #галоўнае за 13 траўня
✔️ Расею афіцыйна прызналі адказнай за катастрофу рэйса MH17
✔️ У Польшчы затрымалі беларуса, які трымаў у хаце вялікую партыю выбухоўкі
✔️ Чаго чакаць ад Еўрабачання-2025
✔️ Каманда маладзёнаў здыме ў Вільні драму пра Беларусь 2022
✔️ «Месяц Маябарь» — Беларусы рэагуць на анамальны холад
✔️ Каардынацыйная Рада абірае замену Мельнікавай. Дэбаты
✔️ У Беларусі будуць змагацца з «іншадумствам» сярод крызіс-менеджараў
✔️Зянковіч: у 2022–2023 гадах была спроба замаху на Лукашэнку. Белсат праверыў
❗️Махляры прыдумалі новую схему, каб выманьваць грошы ў аўтамабілістаў
#рэпрэсіі
▫️Забралі дачу, агарод, палову пенсіі, а цяпер — жыццё? Крымінальная справа Ніны Багінскай можа трагічна скончыцца
😎 Павел Латушка: чальцам Кардынацыйнай Рады пагражаюць спецслужбы Лукашэнкі
Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення заявіў падчас праграмы «Студыя Белсат».
Хто адказны за знікненне Анжалікі Мельнікавай разам з грашыма, якія кандыдаты адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах новага спікера і іншыя вострыя тэмы прагучалі ў нашым жывым эфіры. Слухайце усю размову тут.
😼 Гэта не проста коцік, а сапраўдны рэкардсмен
Паглядзіце, што ён умее☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Каб патрапіць да траўматолага – чарга ад 4й раніцы. Чаму нягледзячы на шматлікія захады ўладаў, сітуацыя з дэфіцытам лекараў толькі пагаршаецца?
🔸Раптоўны рост інфляцыі і коштаў у Беларусі
🔸Абмяркуем з Паўлам Латушкам выбары на пасаду старшыні КР на фоне скандалу са скрадзенымі сродкамі Мельнікавай
🔸Пра яшчэ адну смяротную ахвяру рэпрэсіяў – палітзняволеную Ганну Кандраценка пагаворым з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай
🔸Расея прызнаная адказнай за знішчэнне над Данбасам грамадзянскага рэйса MH17. Якія наступствы для Масквы?
🔸За каго заўзець беларусам на Еўрабачанні 2025 і хто з нашых музыкаў мог бы годна прадставіць краіну?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/wK7Uxz6foNs
🔎 Зянковіч: у 2022–2023 гадах была спроба замаху на Лукашэнку
Мы запыталіся ў «BELPOL» і «Вясны», ці сапраўды ёсць пацвярджанне гэтым заявам
Чытайце па спасылцы 👈🏻
😱Скандальны жывы куток, які закрылі зоаабаронцы, цяпер падазраюць у негуманным знішчэнні жывёл
Пасля скаргаў мясцовых зоаабаронцаў быў закрыты жывы куток у Берасцейскім парку культуры. Доўгі час жывёлы ўтрымліваліся ў нягодных умовах: наведнікі спрабавалі падтрымліваць іх стан як маглі, але ў выніку дамагліся закрыцця. Аднак цяпер застаецца незразумелым лёс саміх жывёл.
«Белсат» даведаўся падрабязнасці гэтай гісторыі — чытайце іх у артыкуле.
🥶«Травеньскі ледавіковы перыяд» альбо «Месяц маябарь»
Як беларусы рэагуюць на раптоўнае пахаладанне і запаволеную рэакцыю чыноўнікаў — чытайце тут
Расея едзе «мірыцца» з Украінай у Стамбул
Але ці будзе там Пуцін — пакуль няясна:
Як толькі прэзідэнт палічыць гэта патрэбным, мы аб’явім
«Ёсць шанец, што дзеда сыграе Маляваныч»
Відэапрадакшан «Sort of cinema» ў чэрвені 2025-га пачнуць здымкі кароткага метру. Гэта будзе кранальная гісторыя ўзаемаадносінаў маладога чалавека і ягонага дзеда:
«2022 год, Менск, ва Украіне ідзе вайна, а хлопец, адзін з галоўных герояў, атрымлівае павестку ў войска (вакол чуткі, што беларусаў таксама могуць кінуць на фронт) і стаіць перад дылемай: збегчы ці застацца з блізкім чалавекам, які патрабуе ягонай апекі»
📺 Навіны за 5 хвілін
💥 У Польшчы затрымалі беларуса, які трымаў у хаце вялікую партыю выбухоўкі
А яшчэ:
🔻 Адключэнне гарачай вады ў Менску перанеслі з прычыны халоднага надвор'я
🔻 Палітзняволеная памерла праз паўгода пасля выхаду з турмы
🔻 Чырвоны касцёл у Менску адчыняць пасля рэканструкцыі не раней за 2027 год
🔻Трамп дапусціў магчымасць свайго прыезду на мінрыня перамовы паміж Расеяй і Украінай
🔻Суд над Пі Дыдзі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥰Яшчэ ў 1918 годзе яна ўпершыню выйшла на сцэну, і з таго часу яе імя стала сінанімам мастацкай дасканаласці.
Зорка Купалаўскага тэатра, яна з захапленнем і праўдай іграла і шэкспіраўскіх гераінь, і простых беларускіх жанчын. За сваё доўгае творчае жыццё (а пражыла яна 95 гадоў!) Стэфанія Станюта сыграла каля 200 роляў — і да апошніх дзён заставалася вернай сцэне.
Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня яе нараджэння, але памяць пра яе жыве ў сэрцах гледачоў 🎬
📺 Глядзіце відэа пра нашу выбітную зямлячку