belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

🌲 Хлопец паставіў рэкорд у добрай справе

Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Беларускае грамадства не надта задаволенае эканамічнай сітуацыяй, але захоўвае аптымізм

На брыфінгу «Маніторынг эканомікі Беларусі» даследчы цэнтр BEROC прэзентаваў вынікі свайго апытання, якія адлюстроўваюць цяперашні дабрабыт беларусаў ды ўзровень іхнай упэўненасці ва ўстойлівасці айчыннай эканомікі.

📍Разбіраемся ў лічбах у нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

💬 «Турэмшчыка, які прынцыпова не разумеў беларускай мовы, прыбралі з калоніі, бо ў яго нейкі сваяк хадзіў на пратэсты ў 2020-м»

Госць новага выпуску праграмы «МоваНанова» – Аляксандр Івулін.

Вёска з лецішчам Янкі Купалы, перамога ў школьным конкурсе касцюмаў з беларускамоўным вершам, стаўленне да беларускай мовы «на зоне», паварот да беларушчыны пасля пераезду ў Варшаву. Пра ўсё гэта (і не толькі) Аляксандр расказаў новаму вядоўцу «МовыНанова» Мікіце Мелказёраву.

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

Сілавікі арыштавалі адміністратарку беларускай Вікіпедыі

Вольга Сітнік знікла 17 красавіка – ейныя калегі заўважылі, што дзяўчына раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. «Наша Ніва» даведалася, што яе пасадзілі на 10 содняў у Акрэсціна.

Беларуска з 2009 года піша ў Вікіпедыю пра традыцыйную культуру і прыроду нашай краіны. За які менавіта матэрыял затрымалі Вольгу – невядома.

Зусім нядаўна, 13 сакавіка, быў затрымалі яшчэ адзін рэдактар беларускай Вікіпедыі – Kazimier Lachnovič, які пісаў «тарашкевіцай». А ў снежні 2024-га быў затрыманы Stary Jolup, актыўны рэдактар раздзела альтэрнатыўным правапісам.

Читать полностью…

Белсат

Пуцін не прыедзе на перамовы ў Стамбул

Замест сябе ён адправіў чыноўнікаў другога рангу. Узначаліць дэлегацыю Уладзімір Мядзінскі.

«Гэта нават не дыпламаты-пенсіянеры Ушакоў і Лаўроў, якіх Пуцін пастанавіў паберагчы. Гэта адкрытая прафанацыя, здзек са здаровага сэнсу і, дарэчы, аплявуха Лулу і Эрдагану [прэзідэнты Бразіліі і Турцыі]», – напісаў палітычны аглядальнік Фрыдман.

Трамп таксама не збіраецца прылятаць, але будзе амерыканская дэлегацыя (дзяржсакратар Маркаў Руб'ёў і дыпламаты Стыў Ўіткаф і Кіт Келаг).

Зяленскі ўжо ў Турэччыне. Ён сёння сустрэнецца ў Анкаре з прэзідэнтам Эрдаганам.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Замест зніклай Мельнікай выбралі новага спікера

Кардынацыйную Раду ўзначаліць Арцём Брухан – паплечнік Паўла Латушкі.
У 2017– 2020 годзе Брухан працаваў у Берасцейскім аблвыканкаме.

Больш чытайце па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

🥰 Падзякаваць можна і без слоў

Птушаня буслоў выпала з гнязда, а неабыякавы сведка яго вярнуў.
Паглядзіце і паслухайце, як птушка дзякуе. 🤗

Читать полностью…

Белсат

😳 Робат раптоўна кінуўся біць людзей

Ахвярамі сталі працаўнікі на заводзе па вытворчасці робатаў-памочнікаў. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💬 «На сёння гэта для Лукашэнкі – варожы сімвал, які пагражае ягонай уладзе»

Чаму на парадзе ў Маскве самаабвешчаны кіраўнік Беларусі не стаў апранаць георгіеўскую стужку? Дзе тая мяжа, якую Лукашэнка не дасць перакрочыць «русскому миру» ў Беларусі (ды ці існуе яна ўвогуле)?

На тэму псеўдабратэрскіх стасункаў Лукашэнкі і Пуціна у свежым выданні праграмы «Двубой» дыскутуюць Віталь Рымашэўскі і Вячаслаў Сіўчык.

👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Памерла былая палітзняволеная Тамара Каравай

🔸 Беларусы будуць плаціць за камунальныя больш. Урад анансаваў спыненне дафінансавання

🔸 Дзяржаўныя карпарацыі – урад плануе аб’яднанне прадпрыемстваў

🔸 30 гадоў першаму рэферэндуму Лукашэнкі. Катастрафічныя наступствы для краіны

🔸 Папа Леў ХIV сустрэўся з дэлегацыяй беларускіх грэка-каталікоў

🔸 Беларусы сабралі сродкі на лекаванне Святланы Курс за некалькі гадзінаў

🔸 Перамовы ў Стамбуле. Ці прыедзе Пуцін?

🔸 Міністры краінаў Рады Еўропы гаварылі ў Люксембургу пра трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

📮У Беларусі з'явіцца адзіная база звестак пра паштовыя пасылкі

Жыццё яна спросціць перш за ўсё не звычайным грамадзянам, а супрацоўнікам сілавых структураў. Яны і цяпер могуць адносна лёгка атрымаць доступ да пасылак, а новы законапраект закліканы прыбраць апошнія перашкоды.

📍Падрабязнасці шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😨 У Горадні адкрыўся «партал у пекла» – туды праваліўся цяжкавік

Пра здарэнне піша autogrodno.by. Папярэдне, яму ў мікрараёне Грандзічы выкапаў экскаватар – тут вяліся земляныя працы.

Пазней да ямы сталі па чарзе пад'язджаць самазвалы, каб вывозіць грунт. Першы з іх сваю порцыю вывез без эксцэсаў, а вось пад другім раптам правалілася зямля ды яго сцягнула ў катлаван.

Читать полностью…

Белсат

🔸Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Люксембургу з шэрагам еўрапейскіх чыноўнікаў

Сярод іх – прэзідэнт Парламенцкай асаблеі Рады Еўропы Тэадорас Русопулас.

📍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🥴 А вось такі «шэдэўр» з'явіўся ў Жлобіне

Так шмат пытанняў і так мала адказаў...

Напрыклад, ці лічыць канібалізмам сасіску, што смажыць сасіску 🤔

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 14 траўня

Еўра рэзка падскочыў (дадаў амаль 7 капеек). Долар і расейскі рубель таксама падраслі, але не так заўважна.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

☝️Прызначылі дату судовага паседжання па крымінальнай справе Ніны Багінскай

Аснову абвінавачання супраць жанчыны складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.

📍Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Пуцін не прыляціць у Турцыю, каб сустрэцца з Зяленскім

🔻110 расейскіх БПЛА атакавалі Украіну гэтай ноччу

🔻Смяротная дарожная аварыя ў Чавускім раёне

🔻Рэжым палюе на аўтараў беларускай «Вікіпедыі»

🔻Арцём Брухан – новы спікер Каардынацыйнай рады

🔻Смерч у Ганцавічах

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэта было заданне райвыканкаму»

На Жлобінскім мясакамбінаце нашаму карэспандэнту, які прадставіўся прыватнай асобаю, расказалі, як паўстала скандальная «сасіска-канібал», з якой другі дзень смяецца байнэт.

☝️Вось як тлумачаць з'яўленне гэтай дзіўнай скульптуры

Читать полностью…

Белсат

Невядомыя ў вайсковай форме зноў маглі дапамагчы мігрантам трапіць у Польшчу

Польскія памежнікі паказалі відэа, дзе група людзей спрабуе незаконна перайсці мяжу. Яны выкарыстоўвалі шліфавальную машыну, каб разбурыць агароджу, а таксама драбіны.

Сярод гэтых людзей памежнікі заўважылі двух чалавек у форме. Трое мігрантаў змаглі пераадолець агароджу, а тыя дзве асобы вярнуліся ў Беларусь.

Вядома, што ўсіх траіх затрымалі. Імі аказаліся грамадзяне Афганістану і Пакістану.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Новым спікерам Каардынацыйнай рады абраны Арцём Брухан

На замену зніклай Анжалікі Мельнікавай Каардынацыйную раду цяпер узначаліць Арцём Брухан – паплечнік Паўла Латушкі. Як праходзіла галасаванне – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Еўропа афіцыйна запусціла стварэнне трыбуналу за напад на Украіну

Трыбунал можа «запоўніць нішу» там, дзе Міжнародны крымінальны суд не мае юрысдыкцыі. Як гэта можа паўплываць на прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі – чытайце на нашым сайце праз VPN.

🔺 Еўразвяз узгадніў 17-ы пакет санкцый супраць Расеі

З якімі абмежаваннямі цяпер сутыкнуцца Пуцін і ягоныя паплечнікі – чытайце ў нашым матэрыяле праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 14 траўня

✔️Кампанія «БелДжы» ініцыявала змену парадку ўвозу аўтамабіляў у Беларусь. Разбіраемся, навошта

✔️Праверылі, ці рэальна беларускай сям'і пражыць тыдзень на 100 рублёў. Вось што атрымалася

✔️Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ПАРЕ

✔️У Міністэрстве спорту і турызму прыдумалі яшчэ больш абмежаванняў для экскурсаводаў

✔️Тэма пераезду наймітаў ПВК Вагнэра ў Беларусь зноў стала актуальнаю

✔️Еўра істотна скакануў уверх адносна беларускага рубля

✔️Азаронак абурыўся, што беларусы наракаюць на адсутнасць у крамах якаснай бульбы

✔️Сілавікам стане яшчэ прасцей атрымаць доступ да паштовых пасылак беларусаў

✔️Беларусы сабралі за ноч 10 тысяч долараў для лекавання пісьменніцы Святланы Курс

✔️Чыноўнікі Еўразвязу ўхвалілі 17-ты пакет санкцыяў супраць РФ

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы даведваюцца пра новыя затрыманні па «справе Беларускага Гаюна»

▫️У 45 гадоў памерла былая палітзняволеная Тамара Каравай

▫️Палітвязень Уладзімір Мацкевіч сустракае за кратамі свой чацвёрты дзень народзінаў. Сёння яму споўнілася 69 гадоў

Читать полностью…

Белсат

☝️«Лукашэнка цікавіцца кожным малым фельчарска-акушэрскім пунктам»

Пра гэта заявіла чыноўніца яго адміністрацыі, адказваючы на пытанне пра недахоп лекараў.
А прычынай назвала не палітычную эміграцыю і рэпрэсіі, а павелічэнне доўгажыхароў.

Пра абяцанкі ўладаў вырашыць праблему чытайце на сайце Белсату.

Читать полностью…

Белсат

☝️ "І для звычайных зняволеных умовы не адпавядаюць нармальным, чалавечым"

Так характаразуюць становішча вязняў ў беларускіх калоніях.

"У дачыненні палітычных яшчэ больш жахлівыя практыкі ўжываюцца ў сэнсе псіхалагічных, фізічных катаванняў. Самыя горшыя ўмовы – у ізалятарах часовага ўтрымання, там у 80–90 % выпадкаў не даюць аніякай медычнай дапамогі", — кажа праваабаронца Марына Касінерава.


Так, толькі за два апошнія дні стала вядома пра смерць дваіх былых палітзняволеных Ганны Кандраценкі і Тамары Каравай. Але гэта далёка не поўны пералік. Падрабязнасці глядзіце ў праграме "Аб'ектыў".👈

Читать полностью…

Белсат

🥹 Паглядзіце, якая кранальная гісторыя з Барысаўскага раёна

Шануйма нашую прыроду, сябры!

Читать полностью…

Белсат

🚘 Падобна, Geely хоча цалкам захапіць беларускі аўтамабільны рынак

З гэтай мэтаю кампанія прапаноўвае чыноўнікам увесці шэраг абмежаванняў. І яны, хутчэй за ўсё, такі будуць уведзеныя.

👀 Пра што гаворка? Разбіраемся ў нашым матэрыяле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

«Кайфова чуць ад беларусаў і ўкраінцаў „гэта як дома“»

Як пачуваецца легендарны менскі бар «Банкі-бутэлькі» ў Варшаве?

Пагаварылі з уладальнікам бара Андрэем Жуком пра гісторыю з’яўлення бара. Што натхняе і дае сіл у працы на новым месцы, а што стала нечаканым і нязвыклым?

🔍 Больш цікавага на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🔸Былі часы, калі належнае гістарычнаму гербу Беларусі аддавалі нават лукашэнкаўцы

18 гадоў таму ў гэты самы дзень Савет міністраў РБ надаў «Пагоні» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такі статус яна захоўвае і цяпер, хоць па факце за згаданы герб (у тым ліку ў выглядзе тату) можна сесці на содні ці атрымаць вялікі штраф.

Варта таксама ўзгадаць, што роўна 30 гадоў таму (14 траўня 1995-га) адбыўся рэферэндум, які пазбавіў «Пагоню» і бела-чырвона-белы сцяг статусу дзяржаўных.

👀 Раз ужо з'явілася нагода, прапануем вашай увазе перагледзець прысвечаны беларускай геральдыцы выпуск «Вусоў Скарыны», а яшчэ пачытаць матэрыял пра карані «Пагоні» ды ейнае выкарыстанне на былых землях ВКЛ.

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺 Чыноўнікі Еўразвязу ўхвалілі новы пакет антырасейскіх санкцыяў. Аднак ужо самі прызнаюць, што гэтага недастаткова

«Мы ўнеслі ў спіс яшчэ 189 суднаў ценявога флоту, каб нацэліцца на расейскі энергетычны экспарт», – заявіла прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

👀 Глядзіце болей на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Тэма пераезду наймітаў ПВК Вагнэра ў Беларусь зноў стала актуальнаю

Як сцвярджае тэлеграм-каналу «ВЧК-ОГПУ», кантынгенту «вагнераўцаў», што цяпер знаходзіцца ў Афрыцы, абяцаюць вывад у нашу краіну.

📍Падрабязнасці шукайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🐀 Пацучыная ферма ў Заслаўі выйшла з-пад кантролю

Давялося разбірацца валанцёрам – паглядзіце!

А мы хочам нагадаць, што хатнія гадаванцы – гэта не толькі радасць, але і адказнасць🙏

Читать полностью…
Subscribe to a channel