Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Ці праўда, што падчас другой сусветнай беларускія партызаны знішчылі паўмільёна нацыстаў?
Нешта не сходзіцца 🤔 У рэальнасці акупантаў на беларускай тэрыторыі было прыкладна ўдвая менш.
Дык з кім тады ваявалі партызаны і пра што не пішуць падручнікі гісторыі? Разбіраемся ў новай серыі «Міфаў вайны».
▶️ Выданне цалкам глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
«Мы не маем права забывацца на тых, хто застаецца за кратам»
18 траўня 2025 года ў Варшаве каля помніку Мікалаю Каперніку а 14:00 адбудзецца акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі «Шлях да свабоды ляжыць праз ланцугі».
17–22 траўня акцыя пройдзе таксама і ў іншых гарадах.
Падрабязней пра па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻 Вучэбна-палявыя зборы стануць абавязковымі для старшакласнікаў
🔻 Беларусы паведамляюць, што ёсць праблемы з іспанскімі візамі
🔻 Сілавікі прыйшлі ў "Дабраном"
🔻 ЕЗ рыхтуе новыя санкцыі супраць Расеі
🔻 Святлана Ціханоўская пра саміт ЕПС
🔻 Буйная аварыя ў цэнтры Менску
🔻 На Віцебшчыне на лясной дарозе кіроўца аўтамабіля сустрэў мядзведзяў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🎨 Ці ведалі вы, што Нацыянальны мастацкі музей Беларусі – адзін з найбагацейшых на постсавецкай прасторы.
І гэта невыпадкова.
Менавіта дзякуючы Алене Аладавай, якая пачынала амаль з пустых залаў, установа ператварылася ў сапраўдную скарбніцу мастацтва. Яна не толькі ўмела выбіраць, але і змагалася за каштоўнасці, перамагаючы абставіны, і нават у тыя часы, калі іншыя баяліся дзейнічаць.
У гэтай серыі праграмы «Вусы Скарыны» мы паказваем, як гэтая жанчына стала легендай музейнай справы:
🔹 Чаму яе баяліся ў Траццякоўскай галерэі
🔹 Як ёй удалося захаваць калекцыю падчас вайны
🔹 І якім чынам працы Рэпіна, Хруцкага і Пукарава аказаліся ў Мінску
🔹 Нават Гайнрых Гімлер цікавіўся яе зборамі – і гэта не жарт
📺Усё гэта і многае іншае — у выданні на нашым YouTube-канале BELSAT HISTORY
🙂 «Родналь з кіпнем — гэта амаль як боршч… з такімі цэнамі. А без кіпня?..»
А яшчэ:
🔹 У Азаронка бамбанула праз беларускі ноўтбук
🔹 Як ідэолагі «зарабляюць» на чырвона-зялёных сцяжках
🔹 Каго Лукашэнка будзе лупіць дзягай за 1000 еўра
🔹 «Рэжысёр» Караеў паедзе з гастролямі па Беларусі
👀 Глядзіце новы выпуск сатырычнага шоў «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🔺Загінула 9 чалавек: Расейцы ўдары па рэйсам аўтобусе на Сумшчыне
Гэта адбылося ля гораду Белаполле. Аўтобус ехаў у бок Сум.
На цяперашні момант вядома пра 9 загінулых і 7 пацярпелых, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе Сумская абласная ваенная адміністрацыя. На Сумшчыне сёння аб'яўлены дзень жалобы.
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Грузінскія суды: у Беларусі няма масавых катаванняў
Беларусы Грузіі збіраюць грошы на пераклады дакументаў для абскарджання ў судах адмоваў у прытулку.
✔️Пагрозы «вечнай вайной»
Чым скончыліся двухгадзінныя перамовы Украіны і Расеі?
✔️«Паперка, а не падстава для выезду»
Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі ў самалёт.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 16 траўня
✔️Перамовы Украіны і Расеі ў Стамбуле: па ключавых пытаннях прагрэсу нуль, але дамовіліся пра маштабны абмен палоннымі
✔️У Албаніі адбылася кароткая сустрэча Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага
✔️Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі ў самалёт. Ці законна гэта?
✔️Памежнікі выявілі цела жанчыны на мяжы з Латвіяй. Хутчэй за ўсё, яна хацела нелегальна патрапіць у Еўразвяз
✔️Беларусы маюць намер абскарджваць пастановы міграцыйных органаў Грузіі пра адмову ў прытулку. І збіраюць грошы на пераклад дакументаў
✔️У Варшаве прэзентавалі кнігу-даследавання пра беларускую рэвалюцыю-2020
✔️Праз два тыдні лета, а многія мараць пра гарачыя батарэі. Калі прыйдзе цеплыня?
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы: у івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы» памёр зняволены
▫️Стала вядома, за што менавіта бабруйскі суд пакараў 55-гадовага грамадзяніна Украіны Юрыя Бандарэнку
▫️У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 40 новых імёнаў
🙏 Расея і Украіна дамовіліся аб абмене палоннымі ў фармаце «1000 на 1000»
Такі станоўчы вынік перамоваў паміж дэлегацыямі краін у Турцыі. Сярод адмоўных – Расея пагражае «вечнай вайной».
Высокапастаўлены чыноўнік Ватыкану П'етра Паролін назваў перамовы «трагічнымі» і нагадаў, што Папа Рымскі Леў IV гатовы прапанаваць месца, каб працягнуць перамоўны працэс.
Больш падрабязнасцяў чытайце па спасылцы. 👈
💬 «Можа, гэта быў планавы візіт, але, імаверна, гэта і пэўны мэсідж»
Пакуль міністр абароны Украіны быў у Стамбуле, ягоны расейскі калега – у Менску. Чаму так? 🤔
📍Разбіраемся з экспертам
🥶 Беларусы ўсё чакаюць, калі травень перастане «касіць» пад лістапад
Такога халоднага трэцяга месяца вясны не памятаюць нават беларусы старэйшага пакалення. Тэмпература па начох неаднойчы апускалася ніжэй за нуль, удзень былі і дождж, і снег, і халодны вецер. Што адбываецца?
📍Чытайце на старонцы
☝️Беларусы маюць намер абскарджваць пастановы міграцыйных органаў Грузіі пра адмову ў прытулку
Мясцовыя суды і міграцыёнкі, паводле праваабаронцаў, не разумеюць усю сур'ёзнасць кепскай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Дакументы, што пацвярджаюць пераслед на радзіме, трэба перакладаць на грузінскую мову, а гэта справа нятанная.
📍Чытайце наш вялікі матэрыял па тэме
📍У Тыране адбылася кароткая сустрэча Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага
На саміце, які адбываецца ў сталіцы Албаніі, Ціханоўская сядзела за адным сталом з лідарамі паўсотні краінаў і міжнародных арганізацыяў.
🔍 Падрабязней чытайце на нашай старонцы
☝️У Стамбуле адбыліся перамовы дэлегацыяў Украіны і РФ
Яны працягваліся менш як дзве гадзіны. Цяпер бакі ўзялі паўзу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая паступае ад набліжаных да ўдзельнікаў перамоваў людзей, расейскі бок патрабаваў поўнага вываду ўкраінскіх войскаў з тэрыторый Херсонскай, Запарожскай, Данецкай ды Луганскай абласцей.
У некаторых крыніцах паведамлялася пра тое, што перамовы адбываюцца праз перакладчыка. Пазней гэта абверглі: сцвярджаецца, што перамовы ішлі па-расейску, а перакладчык не быў задзейнічаны.
📷 Фота: МЗС Турцыі
🤑 У Беларусі істотна вырас аб'ём наяўных грошай у абарачэнні. І тут ёсць свая небяспека
Тлумачым, чаму гэтая на першы погляд бяскрыўдная сітуацыя можа разганяць інфляцыю.
📍Чытайце па спасылцы
Эйсмант: «Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасярэдніка»
Каментуючы вынікі стамбульскіх перамоваў расейскаму СМІ Наталля Эйсмант заявіла, што «Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасярэдніка — ні раней, ні цяпер...».
Нагадаем, што ад пачатку вайны ў 2014 годзе Менск неаднаразова станавіўся пляцоўкай для перамоваў паміж Украінай, Расеяй і Захадам — у тым ліку падчас падпісання «Менск I» і «Менск II». А сам Лукашэнка спрабаваў умацаваць вобраз міратворцы
«Вядзецца дыскусія аб прызнанні беларускай дуды нацыянальнай культурнай з’явай»
Пра гэта распавяла дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон:
Цяпер у дударскім грамадстве Беларусі вядзецца дыскусія аб ўключэнні музычнага інструмента ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Мы думаем, што гэта атрымаецца зрабіць, як атрымалася з выцінанкай і саломапляценнем»
Пяскоў агучыў пры якіх умовах Зяленскі і Пуцін змогуць сустрэцца
Прэс-сакратар Пуціна даў інтэрв'ю ў якім адказаў на пытанні пра бягучы перамоўны працэс.
Ключавыя тэзы:
🔻Сустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая толькі пасля дасягнення «канкрэтных дамоўленасцяў» паміж дэлегацыямі.
🔻Расея рыхтуе спіс умоваў для спынення агню і перадасць яго Украіне, аднак адмаўляецца каментаваць змест.
🔻Для Масквы прынцыпова важна, хто з боку Кіева будзе падпісваць магчымыя дамоўленасці.
🔻Пакуль кантактаў Расеі з ЗША не было.
🔻Пяскоў адмовіўся каментаваць «злівы» пра ўмовы перамоваў, заявіў, што працэс павінен праходзіць за закрытымі дзвярыма.
Паводле The Economist і ўкраінскіх крыніц, кіраўнік расейскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі прыгразіў захопам Сумскай і Харкаўскай абласцей і запатрабаваў вываду ўкраінскіх войскаў з чатырох «новых рэгіёнаў». Таксама ён заявіў, што Расея гатовая ваяваць «вечна».
Што? Былы дырэктар FBI абвінавачаны ў закліках да забойства Трампа — праз гэта фота 🤯
Падставай для разбіральніцтва стала фота з адпачынку Джэймса Комі, былога кіраўніка спецслужбы. На здымку ракавінкамі быў выкладзены неадназначны шыфр.
🔍 Падрабязнасці — тут.
16 траўня прайшлі ператрусы ў офісе кампаніі «Дабраном».
Услед за ператрусамі ў офісе «Еўраопт» 15 траўня, на наступны дзень сілавікі прыйшлі і да кіраўніцтва ЗАТ «Дабраном», якое валодае другой па памерах сеткай крамаў у краіне.
🔸Прадукцыйнасць працы ў Беларусі запавольваецца
Эканоміка ў Беларусі запавольвацца, нягледзячы на тое, што выціскае з сябе што можа, бо працуе «на максімальных межах».
Распавядаем, чаму так адбываецца і якія далейшыя прагнозы ў нашым артыкуле, пачытайце!
💥Хочаце пачаць дзень з пазітыву? Глядзіце ранішняе шоу на «Белсаце»
У сённяшнім выданні пакажам, як выглядаюць сапраўдныя слуцкія паясы – і нават апранем вядоўцаў у традыцыйныя строі, распавядзем, як беларусы заваёўваюць Галівуд і паразмаўляем з дызайнеркаю, чые ўпрыгожанні носіць сам Thundercat.
Далучайцеся да нашага эфіру!
📕"Вольная Беларусь" на кніжным кірмашы ў Варшаве
Беларускія выдавецтвы ў выгнанні прымаюць удзел у буйным польскім кніжным кірмашы на агульнай пряцоўцы пад назвай "Вольная Беларусь".
Тут беларускія і замежныя наведнікі змогуць не толькі набыцьзьборнікі самай сучаснай беларускай літаратуры, але і сустрэцца з аўтарамі.
Падрабязнасці глядзіце ў праграме "Аб'ектыў".👈
☝️«"Усё лепшае – дзецям" па-беларуску»
Замест дапамогі – фармальныя адпіскі, замест лекаў – медычныя агляды, замест якаснай тэхнікі – грувасткая і дарагая.
Так даглядаюць дзяцей з інваліднасцю ў Беларусі. І гэтыя факты – не паклёп нядобразычліўцаў, а справаздача пракуратуры па выніках праверкі.
Падрабязнасці чытайце на інтэрнэт-старонцы Белсату
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Так званыя сілавікі дабраліся да «Еўраопту»
🔸 Галоўчанка рэкамендуе ўкладаць грошы ў золата
🔸 Чарговая смерць вязня, цяпер у івацэвіцкай калоніі
🔸 Як праходзяць перамовы ў Стамбуле
🔸 Зяленскі і Ціханоўская сустрэліся ў Албаніі
🔸 Пагоня і смерць, страшны выпадак з удзелам міліцыянтаў у Магілёве
🔸 Гімнастцы Вользе Корбут – 70 гадоў
🔸 Рэпартаж з кніжнага кірмашу ў Варшаве
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Ого, бачылі калі-небудзь столькі буслоў адразу?
Беларус заўважыў гэтых птушак у вельмі незвычайным для іх месцы.
Паглядзіце!
Памежнікі знайшлі ў Верхнядзвінскім раёне цела мёртвай жанчыны
Дакументаў і асабістых рэчаў у яе не выявілі. Хутчэй за ўсё, гэта замежніца, якая планавала нелегальна патрапіць у Еўразвяз.
📍Болей інфармацыі знойдзеце па спасылцы
🤸♀️ Пра гэтую гарадзенку здымалі фільмы і называлі па ўсім свеце «Цуд з касічкамі»
Сёння 70 год Вользе Корбут – нашай знакамітай гімнастцы.
Паглядзіце!
😲 Як думаеце, хто ўсталяваў рэкорд у збіранні кубіка Рубіка?
Глядзіце відэа, і будзеце здзіўленыя!
🤔 Ці сапраўды партызаны ў Беларусі знішчылі паўмільёна нацыстаў?
Лічба выглядае фантастычнаю. Асабліва калі ўлічыць, што акупантаў у рэальнасці на беларускай тэрыторыі было прыкладна ўдвая менш.
Не ставячы пад сумнеў гераізм партызанаў падчас пэўных аперацыяў, паспрабуем усё ж паглядзець на іхную дзейнасць у Беларусі аб'ектыўна і адкінуўшы традыцыйныя савецкія «прыпіскі».
👀 Глядзіце свежы выпуск «Міфаў вайны» са Змітром Міцкевічам на канале «Белсат HISTORY»