Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 26 траўня
✔️У Воршы ўчынілі страляніну расейскія сілавікі: адзін забіты, іншага затрымалі
✔️Вядомае імя яшчэ адной асобы, якую абвесцілі ў міжнародны вышук за пасадку самалёта з Пратасевічам
✔️Дэпутат мясцовага савета з Гарадзеншчыны здзейсніў самагубства
✔️Разбіраем прычыны «бульбянога крызісу» ў Беларусі
✔️Украінская выведка перакананая на 100%, што ядравую зброю ў Беларусь не перакідвалі
✔️Літва хоча спагнаць з Беларусі сотні мільёнаў еўра за «мігранцкі крызіс»
✔️Адраджаць СССР у Расеі ўжо хочуць не толькі канспіролагі. Небяспечны для Беларусі трэнд
✔️«Падарожжы дылетанта» вярнуліся! З тым самым культавым вядоўцам
✔️Трамп заявіў, што «Пуцін звар'яцеў»
✔️Эмануэль Макрон пасварыўся з жонкай на борце самалёту... і атрымаў ад яе аплявуху
#рэпрэсіі:
▫️Лукашэнкаўцы накінулі тэрмін брату Паўла Латушкі, бо знайшлі ў таго прыкметы «непадпарадкавання адміністрацыі»
▫️У Мачулішчах затрымалі наведвальніка вайсковай прысягі
Аднаму беламу шпіцу з Беларусі стане сумна ад гэтага відэа
Паглядзіце!
🐱 Калі вы думаеце, што каты не любяць спорт — паглядзіце на гэтага крутога пухнасціка
Маленькі сноўбардыст суправаджае сваю гаспадыню нават на крутых узгорках.
😥 Раней падобныя выставы асацыяваліся з савецкім ГУЛАГам ці нямецкімі канцлагерамі
На жаль, цяпер побыт тых месцаў зноў стаў рэальнасцю. Прычым рэальнасцю, якая ўсё ніяк не скончыцца і працягвае быць побач з намі, існаваць паралельна.
Журналісты «Белсату» наведалі выставу «Нічога асабліва новага», на якой выстаўленыя рэчы, што належаць беларускім палітзняволеным.
🔍 Чытайце рэпартаж па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Прынамсі 200 мільёнаў еўраў з афіцыйнага Менску хоча спагнаць Літва ў якасці кампенсацыі за развязаны міграцыйны крызіс
🔸 Рост заробкаў скараціўся. Да таго ж заработныя платы ў красавіку раслі павольней за інфляцыю
🔸 Улады пахваліліся рэкорднымі кантрактамі, якія беларускі ВПК падпісаў з замежнікамі па выніках выставы MILEX-2025. Прыглядзімся да не зусім празрыстых схемаў: каму прадаем зброю, і з якімі мэтамі гэтая зброя можа выкарыстоўвацца
🔸 Выведка Украіны: Беларусь не атрымала ад Расеі ядравай зброі, стаяць толькі носьбіты без боегаловак. І «Арэшніка» таксама няма
🔸 Сёння праходзяць першыя сёлета цэнтралізаваныя іспыты і цэнтралізаванае тэставанне
🔸 У менскіх кватэрах пачалі масава адключаць гарачую ваду.
🔸 Наступствы стыхіі: патопы ў Беларускіх гарадах
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🙈 Брытанец у Бразіліі трапіў у яму, якую выкапаў сам
Паглядзіце, што было далей!
🤔 Украінская выведка перакананая на 100%, што ядравую зброю ў Беларусь не перакідвалі
У нашай краіне, паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, ёсць носьбіты ядравай зброі – самалёты і аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр». Аднак ядравых боегаловак, якія можна ў іх загрузіць, няма.
📍Падрабязней чытайце на старонцы
🥳 «Падарожжы дылетанта» вярнуліся! З тым самым культавым вядоўцам
Выпуск з Гервятаў, што на Гарадзеншчыне, быў апублікаваны на YouTube-канале Юрыя Жыгамонта 23-га траўня.
Прызнавайцеся: таксама думалі, што Юрась з'ехаў з Беларусі і новых выпускаў чакаць не варта? Але жыццё часам падкідвае прыемныя сюрпрызы!
💪 Чарговы прыклад узаемнай дапамогі ад беларусаў
Паглядзіце!
🔸Памятаеце цукеркі «Чырвоны каптурок»? А чым жа ўласна ёсць той самы каптурок?
Гэты галаўны ўбор быў распаўсюджаны на Меншчыне, Гарадзеншчыне і ў частцы Віцебшчыны. Меў розныя фасоны ў залежнасці ад раёну ды быў не толькі побытавай аздобаю, але і знакам статусу, прыгожым этнаграфічным адлюстраваннем часу.
📍Пра беларускія каптуры ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка» расказвае непаўторная Кацярына Ваданосава
💁🏻♂️ У Расеі загаварылі пра тое, што СССР распаўся «незаконна». Гэта гучыць на ўзроўні дэпутатаў Дзярждумы
І гэта не першая канспіралагічная тэорыя, якую ў Расеі падымаюць на высокім узроўні.
Год таму Пуцін у якасці абгрунтавання нападу на Украіну выдаў амерыканскаму журналісту тэчку з «дакументамі з архіву» – лісты Багдана Хмяльніцкага пра звяз з Маскоўскім царствам.
📍Наколькі вялікую пагрозу хавае ўсё гэта для Беларусі?
🫣 Эмануэль Макрон пасварыўся з жонкай на борце самалёту... і атрымаў ад яе аплявуху
Сітуацыя патрапіла ў аб'ектывы камераў пасля пасадкі самалёту французскага прэзідэнта ў В'етнаме. Таксама Брыжыт Макрон не стала падаваць сужэнцу руку падчас сыходу з трапа.
Елісейскі палац пацвердзіў сапраўднасць відэа з аплявухаю. А французскія медыі са спасылкаю на блізкага паплечніка Макрона пацвердзілі, што падчас палёту ў прэзідэнта і ягонай жонкі ўзнік невялікі канфлікт.
Літва хоча спагнаць з Беларусі мінімум 200 мільёнаў еўра
Такую суму патрабуюць у якасці кампенсацыі за шкоду ад міграцыйнага крызісу на мяжы.
Літоўскі бок сцвярджае, што з-за дзеянняў рэжыму Лукашэнкі ў 2021–2023 гадах ім давялося ўкласці грошы ў будаўніцтва загароды, умацаванне сістэм памежнага кантролю і размяшчэнне большай колькасці асабовага складу на мяжы, «чым калі-небудзь раней».
Да пазову таксама можа далучыцца і Польшча.
Трамп рэзка раскрытыкаваў Пуціна за атакі на Украіну
Прэзідэнт ЗША заявіў, што кіраўнік Расеі «абсалютна звар’яцеў» і што «беспадстаўна забівае людзей».
«Ракеты і беспілотнікі абстрэльваюць гарады ва Украіне без аніякай прычыны. Я заўсёды казаў, што ён [Пуцін] хоча ўсю Украіну, а не толькі яе частку, і, магчыма, гэта аказваецца праўдай. Але калі ён гэта зробіць – гэта прывядзе да падзення Расеі!»
Акрамя таго, Трамп выказаўся і пра Зяленскага – таксама з негатывам. Амерыканскі лідар заявіў, што рыторыка прэзідэнта Украіны толькі ўскладняе сітуацыю.
💥 #галоўнае за 25 траўня
✔️Украіна і РФ правялі яшчэ адзін вялікі абмен палоннымі на беларуска-ўкраінскай мяжы
✔️Гісторыя з «пашпартам новай Беларусі» заглухла? Вячорка пераконвае, што не
✔️Народзіны легенды. У гэты дзень у 1992-м годзе ў Беларусі ўвялі ў абарачэнне «зайчыкі»
✔️Павел Латушка не бачыць сваёй віны ў сітуацыі са знікненнем Мельнікавай
✔️«BILD»: Пуцін не плануе заключаць мір і рыхтуе наступ на Харкаў, Сумы і Дняпро
✔️Выстава з асабістымі рэчамі беларускіх палітвязняў адкрылася ў Варшаве. Наш рэпартаж
✔️У Беларускім моладзевым хабе агучылі імя пераможцы прэміі Арсенневай. Яго самога на цырымоніі не было
✔️У Расеі кажуць, што верталёт Пуціна падчас палёту над Курскай вобласцю патрапіў у эпіцэнтр атакі беспілотнікаў
✔️Без мабільніка пад бокам матэрыял засвоіцца лепш? Спыталі меркаванне эксперткі пра забарону карыстацца тэлефонамі вучням школаў
#рэпрэсіі:
▫️Анархісту Сяргею Раманаву ў трэці раз дадалі тэрмін за «непадпарадкаванне»
▫️Палітзняволенаму журналісту і гарадзенскаму актывісту Паўлу Мажэйку сёння споўнілася 47 гадоў
🤔 Спрошчанага грамадзянства ў Польшчы засталося на тры дні?
Падоўжыць тэрмін атрымання польскага грамадзянства з 3 да 10 гадоў прапанавала партыя «Права і справядлівасць» (PiS). Зараз законапраект праходзіць грамадскае абмеркаванне.
«Гэта наш адказ на пагрозы, з якімі сутыкаецца Польшча. Нелегальныя мігранты павінны быць дэпартаваныя з нашай краіны», – заявіў намеснік старшыні PiS Марыюш Блашчак. І дадаў, што дэпартаваць варта нават легальных мігрантаў, калі яны чыняць злачынствы.
✌️ Рэпрэсаваныя беларускі будуць дапамагаць сабе самі
Для гэтага яны стварылі ініцыятыву «FreedomWoman», у склад якой увайшлі былыя палітзняволеныя. Пра патрэбы дапамогі жанчынам, якія выходзяць з-за кратаў, ініцыятаркі зведалі на сябе: аднавіць здароўе фізічнае і псіхалагічнае, вырашыць юрыдычныя пытанні і праблемы адаптацыі.
Чаму толькі жанчынам? Пра гэта заснавальніцы «FreedomWoman», былыя палітзняволеныя Антаніна Канавалава і Ірына Шчасная, распавялі ў эфіры праграмы «Студыя Белсат». Паслухаце. ☝️
💥 Стартаваў восьмы сезон папулярнага ў Беларусі мультсерыялу «Рык і Морці»
У сезон трапіла дзесяць эпізодаў, якія будуць выходзіць штотыдзень да 28 ліпеня. У новых серыях галоўных герояў зноў чакаюць прыгоды: яны сустрэнуць альтэрнатыўныя версіі сябе, наведаюць планету сектантаў і шмат іншага.
Дарэчы, мультсерыял ужо працягнуты да 12-га сезону і застанецца ў эфіры да 2029 года.
✈️ Вядомае імя яшчэ адной асобы, якую абвесцілі ў міжнародны вышук за пасадку самалёта з Пратасевічам
Мужчыну завуць Андрэй А. і ён кіруе адным з упраўленняў КДБ Беларусі.
📍Вось што вядома па гэтай тэме
🤔 Дэпутат мясцовага савета з Гарадзеншчыны здзейсніў самагубства
Факт таго, што гэта быў менавіта суіцыд, пацвердзілі адразу некалькі крыніцаў @zerkalo_io.
Мужчыну было 62 гады.
🔍 Болей глядзіце па спасылцы
💡 Гэтую лямпачку ўключылі ў мінулым стагоддзі
Паглядзіце, што з ёй адбылося!
☝️«Orsha.eu»: у Воршы ўчынілі разборкі са стралянінаю маёр і падпалкоўнік расейскай паліцыі
Адзін з «дуэлянтаў» нібыта быў забіты, іншага затрымалі на месцы здарэння.
У афіцыйных зводках аршанскай ды віцебскай абласной міліцыі ніякіх звестак пра гэты інцыдэнт пакуль няма.
📷 Фота ілюстрацыйнае
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
📍І зноў пра Мельнікаву. Тры пытанні, на якія няма адказу і цяпер
Нашая калумністка Любоў Лунёва адмотвае час на 5 гадоў ды прыгадвае факты з біяграфіі былой спікеркі Каардынацыйнай рады, пра якія цяпер не асабліва гавораць.
👀 Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ Лукашэнкаўцы знайшлі прыкметы «злоснага непадпарадкавання адміністрацыі» ў паводзінах чарговага палітвязня. І накінулі яму за гэта тэрмін
Гэтым разам гаворка ідзе пра стрыечнага брата Паўла Латушкі Анатоля. Інфармацыяй падзяліўся сам палітык на IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
💱 Курсы валютаў 26 траўня
Усе тры асноўныя валюты падраслі. Аднак у выпадку з доларам і расейскім рублём гэты рост нязначны. А вось еўра падскочыў больш як на 1,5 капейкі.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Літва хоча ад Беларусі грашовую кампенсацыю за «міграцыйны крызіс»
🔻Рэйд сілавікоў у гандлёвым цэнтры «Экспабел»
🔻Расейскія чыноўнікі зноў загаварылі пра адраджэнне СССР
🔻Абстрэлы Украіны: пад ударамі – Адэса, Нікапаль і Кіеў
🔻Трамп рэзка выказаўся пра Пуціна
🔻Міліцыя апублікавала мапу забароненых для палення месцаў у Менску
🔻Віцебск затапіла пасля моцнай залевы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔸Ціханоўская і Брухан паразмаўлялі пра надзённае. Пра Мельнікаву ў тым ліку
Ціханоўская павіншавала новага спікера з абраннем на пасаду ды выказала словы падтрымання Каардынацыйнай радзе.
📍Чытайце болей па спасылцы
🤔 Дык куды ж падзелася ўся бульба?
Беларусы ўжо некалькі месяцаў наракаюць: у крамах і на рынках амаль няма бульбы. А калі і знойдзецца, то дарагая і нізкай якасці. У той жа час Кішынэў літаральна завалены смачнай беларускай бульбай.
Няўжо ўсё ідзе на экспарт? Ці проста ў 2025-м ураджай не ўдаўся? А колькі наогул яе патрэбна беларусам?
Разбіраемся, што здарылася з галоўным прадуктам краіны ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Што можна ўбачыць на выставе рэчаў палітвязняў?
«Для кагосьці гэта звычайныя побытавыя рэчы, а для вязня – частка ягонага жыцця за кратамі». Паглядзіце наш рэпартаж з выставы «Нічога асабліва новага», дзе паказана, што мелі палітвязні ў турмах рэжыму (праз VPN).
🔺 Украіна і Расея завяршылі абмен палоннымі
25 траўня адбыўся апошні этап абмену палоннымі паводле формулы «1000 на 1000» паміж Украінай і Расеяй. Што будзе далей і якіх крокаў варта чакаць – чытайце праз VPN.
🔺 Верталёт Пуціна атакавалі беспілотнікі
Падчас нядаўняга візіту Пуціна ў Курскую вобласць ягоны верталёт апынуўся ў цэнтры маштабнай атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. Што там адбывалася – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытць
😉 Нават робаты ўжо размаўляюць па-беларуску
І, дарэчы, зусім нядрэнна!