Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🦊 У Гарадзенскім заапарку сталася цудоўная гісторыя з лісянятамі
Паглядзіце на мілату!
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Разбіраемся, што здарылася ў БНТУ, дзе памёр выкладчык, які ўцякаў ад міліцыянтаў
🔸СК заявіў, што выкрыў базу карыстальнікаў «Новай Беларусі»
🔸Ажно ў 21 раз! На столькі выраслі пастаўкі беларускіх ігрыстых вінаў у Расею ў параўнанні з мінулым годам
🔸У Літве абвесцілі надзвычайнае становішча: многія сельскагаспадарчыя культуры загінулі ад халадоў. А што ў Беларусі?
🔸Пуцін выставіў Захаду 5 патрабаванняў дзеля падпісання мірнае дамовы, Маск пакінуў адміністрацыю Доналда Трампа – гэтая і іншыя навіны ў нашым аглядзе замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/O7rxskM5vzs
🔍У небе над Беларуссю заўважылі прадвеснік дронавых атак
Самалёт Іл-20 заважылі ў раёне Ваўкавыску недалёка ад мяжы з Польшчай. Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецыялістаў, самалёт знаходзіўся ў паветры больш за 4 гадзіны. Яго з’яўленне маніторшчыкі інтэрпрэтавалі як пагрозу💥
✈️Чытаць падрабязнасці
🤯Што? Лукашэнскаўская польскамоўная прапаганда?
Так, самі ў шоку. Высветлілася, што беларуская дзяржаўная прапаганда ўмешвалася ў бягучыя польскія выбары.🇵🇱
Прасоўваннем прарасейскіх кандыдатаў займалася «Międzynarodowe Radio Białoruś» — польскамоўнае СМІ, якое ўваходзіць у сетку БТ. Прапаганда, скіраваная на палякаў працавала ў сацсетка, асабліва плённа — на TikTok і YouTube, але ботаў у каментарах выдавалі ненатуральныя памылкі ў польскай мове
Падрабязнасці чытайце тут
Што для беларусаў Вільня і Дунай?🗺
Расказваем, чаму ў беларускай мове Вільня – ідэал гораду і сінонім заможнасці, і адкуль нашыя продкі ведалі пра далёкі Дунай.💧
Даведайцеся больш у праграме «Мова нанова» на YouTub-канале «Белсат LIFE»
📸«Жахі з фільму "Тэрмінатар" зробяцца рэчаіснасцю»
Баец палка Каліноўскага адкрыў фотавыставу ў Варшаве пад назвай «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў».
Вайна – гэта не тое, што можна пабачыць у фільмах, па тэліку ці на тэлеграм-каналах з відосамі
Долар за тры. І што далей?
Грамадзяне, у якіх заробак, «паводле курсу», раптам пацяжэў на гэтыя 17 % (і дзе было $ 500, стала амаль $ 600), таксама не адчулі сябе багацейшымі, нават наадварот. Гэта бянтэжыць.
🔴 СК заявіў, што выкрыў базу карыстальнікаў «Новай Беларусі»
Паводле сілавікоў, дзейнасць удзельнікаў платформы «Новая Беларусь», у тым ліку актыўных карыстальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, «была спынена»
Стваральнік платформы Павал Лібер пракаментаваў затрыманні карыстальнікаў платформы:
пакуль што нам вядома пра два пакаяльныя відэа, запісаныя пад прымусам, і яшчэ адзін выпадак.
беларускія сілавікі могуць прыходзіць да бізнесаў з баймапкі, думаючы, што гэта і ёсць «Новая Беларусь» і іх за гэта трэба пераследаваць. Баймапка – асобны самастойны прадукт з асобнай камандай, які злучае людзей і бізнесы/сэрвісы за мяжой. Усе дадзеныя там публічныя і адкрытыя, праект увогуле не палітычны.
⛈ Улетку ў Беларусі будзе на 20 дажджлівых дзён болей чым летась
А сярэдняя тэмпература, паводле метэаролагаў будзе на 2 °C ніжэй, чым у мінулым годзе🥶
🔗Чаго яшчэ чакаць ад летняга надвор'я сёлета — чытайце тут
🤯 «Якія баравікі ў траўні?» - спытаеце вы.
А гэты беларус – паказвае!
Паглядзіце☝️
😢«Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў»
Былы палітвязень Леанід Судаленка напісаў, што да ягонай 87-гадовай маці прыйшлі сілавікі. У выніку ў жанчыны рэзка пагоршыўся стан задроўя:
Маці забрала хуткая. Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў у яе хату. Пасля таго, як прымусілі жанчыну ў гадах падпісаць пратакол пра маю адсутнасць, хоць я пакінуў бацькоўскі дом яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я, але ж робяць выгляд, што шукаюць. Прыйшлі пакараць 87-гадовую маці за мяне!
🎼 Вось гэта любоў да музыкі!
Піяніст з Адэсы працягнуў граць нават пад расейскімі абстрэламі.
Паглядзіце!
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Ад ядравых пагрозаў да паказной міралюбнасці
Чаму вучэнні «Захад» адсунулі ад межаў NATO?
🔹Тшаскоўскі vs Наўроцкі
Хто з кандыдатаў на прэзідэнцтва ў Польшчы найлепшы для Беларусі?
🔹«Гэта фішка беларускай улады»
Менск працягвае прадаваць падсанкцыйную драўніну ў Еўропу?
#штопачытаць
☝️Новыя напады на рэдакцыі незалежных медыяў у Беларусі
Спецслужбы прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае», — паведамляе "Наша Ніва".
На праўладных каналах паказалі відэа допытаў рэдактароў рэгіянальных незалежных медыя.
Паводле прапаганды, медыі атрымоўвалі грошы ад нямецкай амбасады «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».
🤫 «Давайце не будзем у гэтую палеміку ўваходзіць…»
Андрэй Павук правярае ці гатовыя беларускія вайскоўцы і чыноўнікі адкрыта гаварыць і адказваць на пытанне «хто напаў на Ўкраіну?»
Глядзіце праграму «Шухер-шоу» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🇪🇺Грамадзянаў Еўразвязу папярэджваць, што іх можа не ўпусціць Грузія🇬🇪
Амбасады Польшчы і Францыі папярэдзілі, што грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэстах або актыўнічалі ў сацсетках, могуць не ўпусціць у Грузію, нават калі яны маюць від на жыхарства. Паводле амбасадаў, такім асобам могуць таксама выпісаць штраф. За апошні год уезд адмаўлялі журналістам, праваабаронцам і актывістам, у тым ліку беларусам. Толькі сёлета вядома прынамсі пра два такія выпадкі.
Пратэст 2020 без лідараў — гэта плюс, альбо мінус?
5 гадоў таму пачаліся падаўленні пратэстаў у сувязі з выбарамі 2020. Быў заўтрыманы Сяргей Ціхаўноўскі. Севярынец і Статкевіч — ужо знаходзіліся за кратамі.
Асаблівасць беларускага пратэсту 2020 года была ў тым, што ён быў фактычна пратэстам без лідараў, без кіраўніцтва. Гэта мела як свае плюсы, так і свае мінусы. Мінусаў значна больш
💰 Раскажыце, колькі вы плацілі камуналкі за люты ў Беларусі, Польшчы і Літве!
Нам цікава, колькі вам налічылі за 🔥ацяпленне, ⚡️электрычнасць, 💧ваду і іншыя камунальныя паслугі за люты 2025 года (плацёжка за які прыйшла ў сакавіку). Калі за электрычнасць плаціце раз за квартал ці паўгоддзе, цікава, колькі плацілі апошні раз.
Ці можаце прыслаць нам у акаўнт @edytorBLST плацёжкі або звесткі з іх, калі вы жывяце ў Беларусі, Польшчы і Літве або маеце там знаёмых, гатовых падзяліцца лічбамі?
Асабовыя звесткі, як то імёны і дакладныя адрасы, нам не патрэбныя — іх можаце замазаць ці не пісаць. Але важна ведаць прыблізную плошчу памяшкання і горад або сяло, дзе гэтае памяшканне знаходзіцца. І, канешне ж, цэны на камунальныя паслугі. Фота Вашых плацёжак і вашыя імёны/нікнэймы публікавацца не будуць
😎 Спевы, бітбокс і танцавальныя рухі ад... манашак
Паглядзіце на сясцёр з Бразіліі☝️
⚖️Пажыццёва асуджаны забойца беларускі Лізы будзе абскарджваць прысуд
Гучнае злачынства са згвалтаваннем і забойствам беларускі Лізы ў Варшаве атрымала працяг. «Белсат» даведаўся, калі суд разгледзіць скаргу асуджанага Дор’яна С. Паводле адвакатаў, падчас суда не было даказана, што асуджаны знаходзіўся ў прытомным стане на момант здзяйснення злачынства.
🔗Калі збіраюцца разгледзіць апеляцыю — чытайце ў артыкуле
💪 Учынак варты павагі, які расчуліў усіх
Паглядзіце, што здарылася на дзіцячых спаборніцтвах ва Украіне ☝️
⚡️Зямлю накрыла магутная магнітная бура
Ёсць тут метэазалежныя? Сёння на зямлю прыйшла геамагнітная бура класу G3. 🧲
У час такіх касмічных з'яваў некаторыя людзі могуць адчуваць галаўны боль, стомленасць, павышаны ціск – асабліва тыя, хто адчувальны да зменаў надвор’я.⛅️
Таксама буры могуць выклікаць перабоі ў працы спадарожнікаў, GPS-навігацыі, радыёсувязі і энергетычных сістэмаў. Таксама магчымае з’яўленне палярнага ззяння нават у тых рэгіёнах, дзе яно звычайна не назіраецца. 💡
📺 Кароткі агляд навінаў
⬆️ "Спартак" анансуе падвышэнне коштаў на шакаладную прадукцыю
🔻 Стала вядома пра смерць былога палітвязня Валерыя Богдана
🔻 Аблава на медыі ў Беларусі
🔻 Пяць гадоў з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага
🔻 Заявы Лаўрова наконт міру з Украінай
🔻 Трамп выказаў расчараванне ў дзеяннях Пуціна
🔻З Беларусі паказушна высылаюць мігрантаў
🔻 Як рэжым Лукашэнкі выштурхоўвае беларусаў з краіны?
🔻 Лукашэнка прызнаў дэфіцыт яблыкаў
🔻Беларусь зарабляе ўсё менш валюты
🔻 «Двубой»: скандалы ў шэрагах дэмакратычных сілаў Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❗️Выкладчык БНТУ памёр пры затрыманні
Відэа, на якім мужчына збягае ад міліцыянтаў праз дворык БНТУ з'явілася на адным з Менскіх тэлеграм-каналаў. Пазней стала вядома, што гэта быў адзін з выкладчыкаў універсітэту, якога прыйшлі затрымліваць. Паводле інфармацыі, якую атрымала «Наша Ніва» мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.
🔎🇵🇱Польшча падавала ў міжнародны вышук беларускую шпіёнку
Дар’я Астапенка была асуджаная ў Польшчы на 20 месяцаў пазбаўлення волі за шпіянаж. Напрыканцы тэрміну яна падала апеляцыю на датэрміновае вызваленне і збегла.
«Белсат» даведаўся, што суд у Варшаве хадайнічаў аб яе міжнародным вышуку.
🔗Падрабязнасці чытайце тут
🤯 «Сістэма адукацыі і яе працаўнікі прымаюць тып мілітарысцкай камунікацыі»
Ужо з наступнага году 10-класнікі вымушаныя будуць праходзіць вучэбна-палявыя зборы. Гэта выклікала шмат пытанняў з боку бацькоў.
Навошта ўлады ўзбройваюць дзяцей, як гэта тлумачаць і да чаго гэта можа прывесці? Разбіраемся ў нашым артыкуле, пачытайце!
👆Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа
Пра гэта сам мільярдэр напісаў у сетцы Х. Пасада Маска была часовай, і яго сыход не з'яўляецца нечаканым. Цікава тое, што Маск напісаў пра свой сыход праз дзень пасля таго, як заявіў, што «расчараваны» законапраектам аб бюджэце Доналда Трампа.
📍Гэты законапраект Трампа ўключае падатковыя льготы на некалькі трыльёнаў долараў і павелічэнне выдаткаў на абарону. На думку Ілана Маска, гэта «падрывае» працу, якую ён зрабіў для прэзідэнта па скарачэнні выдаткаў – спыніў фінансаванне замежнай дапамогі ЗША, а таксама скараціў каля 260 тысяч з 2,3 мільёнаў федэральных грамадзянскіх работнікаў.
Падрабязней чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 28 траўня
✔️Мядзведзеў прыгразіў Трампау трэцяй сусветнай вайной
✔️Вучэнні «Захад-2025» перанясуць углыб Беларусі
✔️Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў — «BELPOL»
✔️Зяленскі адмовіў Беларусь як перамоўную пляцоўку
✔️Беларусь рэзка пачала праядаць валюту
✔️Лукашэнка прапанаваў рамантаваць расейскія караблі ў Беларусі
✔️У замежніц, якія нараджаюць у Беларусі адбіраюць дзяцей
✔️ Вячорка расказаў чаму адразу не распавялі пра гісторыю з пашпартам прыкрыцця публічна
✔️Каханак Мельнікавай Лабееў напаў на Азаронка замест палітвязня Сасноўскага
✔️Мельнікава спрабавала атрымаць інфармацыю пра заяўкі ў BYSOL
Беларуская мова, фемінізм і табу 💥
Госця новага выпуску «Мова нанова» — Марына Ментусава. Паразмаўлялі пра яе шлях да беларускай, як рэагаваць на хэйт, чаму людзі фіксуюцца на негатыве, і ці варта пераходзіць на расейскую ў складаных размовах 💬
А яшчэ — пра адукацыю, кансультаванне і жыццё з пазіцыяй.
У граматычнай частцы — Віктар Шукеловіч тлумачыць, чаму ў прыказках так шмат пра Вільню і чаму Дунай — самая папулярная рака ў Беларусі 🏞
Глядзіце новы выпуск «Мова нанова» ▶️
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺
😳 Беларускаму рэжысёру адмовілі ў ПМЖ у Польшчы
Гэта Юры Сямашка, аўтар фільму «Лебядзіная песня Фёдара Озёрава», з якім сёлета быў на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.
«Сёння атрымаў адмову па апеляцыі на рашэнне аб нявыдачы ПМЖ па Карце паляка. Прычына: пан не падаў дзеючы працоўны дагавор. Удзел з фільмам на «Берлінале» – не падстава не працаваць, мабыць", — кажа рэжысёр.