belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💥 #галоўнае за 29 траўня

✔️ Польшча падавала ў міжнародны вышук на беларускую шпіёнку

✔️Выкладчык БНТУ памёр пры затрыманні

✔️Баец палка Каліноўскага адкрыў фотавыставу ў Варшаве

✔️Беларуская дзяржаўная прапаганда ўмешвалася ў польскія выбары

✔️У небе над Беларуссю заўважылі самалёт-прадвеснік дронавых атак

✔️Каля Берасця ў лесе жыве вялікая група афганцаў?

#рэпрэсіі

▫️Пасля візіту сілавікоў 87-гадовую маці былога палітвязня забрала хуткая

▫️ Сілавікі прыйшлі да карыстальнікаў сервіса BY_MAPKA

Читать полностью…

Белсат

🔎 З якой мэтай сілавікі зладзілі гучныя пагромы ў рэгіянальных СМІ?

БТ паказала прапагандысцкія сюжэты пра затрыманні ў рэгіянальных незалежных медыя, якіх «авансам» назвалі экстрэмістамі.

Але тое, для каго рабіўся гэты жахлівы перформанс не зразумела да канца. Адметна, што асноўныя закіды прапаганды круціліся навокал сувязі выданняў з амбасадай Нямеччыны🇩🇪

Што гэта азначае — чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чаму скандалы ў беларускіх дэмсілах адбываюцца адзін за адным?

На гэты конт у нашай праграме «Двубой» спрачаліся палітолаг Павел Усаў і дэлегат Каардынацыйнай рады Юрый Губарэвіч.

Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺Грамадзянаў Еўразвязу папярэджваць, што іх можа не ўпусціць Грузія🇬🇪

Амбасады Польшчы і Францыі папярэдзілі, што грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэстах або актыўнічалі ў сацсетках, могуць не ўпусціць у Грузію, нават калі яны маюць від на жыхарства. Паводле амбасадаў, такім асобам могуць таксама выпісаць штраф. За апошні год уезд адмаўлялі журналістам, праваабаронцам і актывістам, у тым ліку беларусам. Толькі сёлета вядома прынамсі пра два такія выпадкі.

Читать полностью…

Белсат

Пратэст 2020 без лідараў — гэта плюс, альбо мінус?

5 гадоў таму пачаліся падаўленні пратэстаў у сувязі з выбарамі 2020. Быў заўтрыманы Сяргей Ціхаўноўскі. Севярынец і Статкевіч — ужо знаходзіліся за кратамі.

Асаблівасць беларускага пратэсту 2020 года была ў тым, што ён быў фактычна пратэстам без лідараў, без кіраўніцтва. Гэта мела як свае плюсы, так і свае мінусы. Мінусаў значна больш


— дае ацэнку аналітык Валер Карбалевіч.

🔗Іншыя меркаванні чытайце артыкуле на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💰 Раскажыце, колькі вы плацілі камуналкі за люты ў Беларусі, Польшчы і Літве!

Нам цікава, колькі вам налічылі за 🔥ацяпленне, ⚡️электрычнасць, 💧ваду і іншыя камунальныя паслугі за люты 2025 года (плацёжка за які прыйшла ў сакавіку). Калі за электрычнасць плаціце раз за квартал ці паўгоддзе, цікава, колькі плацілі апошні раз.

Ці можаце прыслаць нам у акаўнт @edytorBLST плацёжкі або звесткі з іх, калі вы жывяце ў Беларусі, Польшчы і Літве або маеце там знаёмых, гатовых падзяліцца лічбамі?

Асабовыя звесткі, як то імёны і дакладныя адрасы, нам не патрэбныя — іх можаце замазаць ці не пісаць. Але важна ведаць прыблізную плошчу памяшкання і горад або сяло, дзе гэтае памяшканне знаходзіцца. І, канешне ж, цэны на камунальныя паслугі. Фота Вашых плацёжак і вашыя імёны/нікнэймы публікавацца не будуць

Читать полностью…

Белсат

😎 Спевы, бітбокс і танцавальныя рухі ад... манашак

Паглядзіце на сясцёр з Бразіліі☝️

Читать полностью…

Белсат

⚖️Пажыццёва асуджаны забойца беларускі Лізы будзе абскарджваць прысуд

Гучнае злачынства са згвалтаваннем і забойствам беларускі Лізы ў Варшаве атрымала працяг. «Белсат» даведаўся, калі суд разгледзіць скаргу асуджанага Дор’яна С. Паводле адвакатаў, падчас суда не было даказана, што асуджаны знаходзіўся ў прытомным стане на момант здзяйснення злачынства.

🔗Калі збіраюцца разгледзіць апеляцыю чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

💪 Учынак варты павагі, які расчуліў усіх

Паглядзіце, што здарылася на дзіцячых спаборніцтвах ва Украіне ☝️

Читать полностью…

Белсат

⚡️Зямлю накрыла магутная магнітная бура

Ёсць тут метэазалежныя? Сёння на зямлю прыйшла геамагнітная бура класу G3. 🧲

У час такіх касмічных з'яваў некаторыя людзі могуць адчуваць галаўны боль, стомленасць, павышаны ціск – асабліва тыя, хто адчувальны да зменаў надвор’я.⛅️

Таксама буры могуць выклікаць перабоі ў працы спадарожнікаў, GPS-навігацыі, радыёсувязі і энергетычных сістэмаў. Таксама магчымае з’яўленне палярнага ззяння нават у тых рэгіёнах, дзе яно звычайна не назіраецца. 💡

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

⬆️ "Спартак" анансуе падвышэнне коштаў на шакаладную прадукцыю

🔻 Стала вядома пра смерць былога палітвязня Валерыя Богдана

🔻 Аблава на медыі ў Беларусі

🔻 Пяць гадоў з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага

🔻 Заявы Лаўрова наконт міру з Украінай

🔻 Трамп выказаў расчараванне ў дзеяннях Пуціна

🔻З Беларусі паказушна высылаюць мігрантаў

🔻 Як рэжым Лукашэнкі выштурхоўвае беларусаў з краіны?

🔻 Лукашэнка прызнаў дэфіцыт яблыкаў

🔻Беларусь зарабляе ўсё менш валюты

🔻 «Двубой»: скандалы ў шэрагах дэмакратычных сілаў Беларусі


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❗️Выкладчык БНТУ памёр пры затрыманні

Відэа, на якім мужчына збягае ад міліцыянтаў праз дворык БНТУ з'явілася на адным з Менскіх тэлеграм-каналаў. Пазней стала вядома, што гэта быў адзін з выкладчыкаў універсітэту, якога прыйшлі затрымліваць. Паводле інфармацыі, якую атрымала «Наша Ніва» мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.

Читать полностью…

Белсат

🔎🇵🇱Польшча падавала ў міжнародны вышук беларускую шпіёнку

Дар’я Астапенка была асуджаная ў Польшчы на 20 месяцаў пазбаўлення волі за шпіянаж. Напрыканцы тэрміну яна падала апеляцыю на датэрміновае вызваленне і збегла.

«Белсат» даведаўся, што суд у Варшаве хадайнічаў аб яе міжнародным вышуку.

🔗Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Сістэма адукацыі і яе працаўнікі прымаюць тып мілітарысцкай камунікацыі»

Ужо з наступнага году 10-класнікі вымушаныя будуць праходзіць вучэбна-палявыя зборы. Гэта выклікала шмат пытанняў з боку бацькоў.

Навошта ўлады ўзбройваюць дзяцей, як гэта тлумачаць і да чаго гэта можа прывесці? Разбіраемся ў нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

👆Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа

Пра гэта сам мільярдэр напісаў у сетцы Х. Пасада Маска была часовай, і яго сыход не з'яўляецца нечаканым. Цікава тое, што Маск напісаў пра свой сыход праз дзень пасля таго, як заявіў, што «расчараваны» законапраектам аб бюджэце Доналда Трампа.

📍Гэты законапраект Трампа ўключае падатковыя льготы на некалькі трыльёнаў долараў і павелічэнне выдаткаў на абарону. На думку Ілана Маска, гэта «падрывае» працу, якую ён зрабіў для прэзідэнта па скарачэнні выдаткаў – спыніў фінансаванне замежнай дапамогі ЗША, а таксама скараціў каля 260 тысяч з 2,3 мільёнаў федэральных грамадзянскіх работнікаў.

Падрабязней чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💃 Музычная паўза

На экзатычныя танцы ля беларускага інтэрнату. Паглядзіце ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🐂🦬 У Беларусі нарадзілася незвычайнае цяля

Наванароджаная жывёла апынулася гібрыдам ад мясцовага зубра, які даўно трымаўся каля статка.

Зубр нікога не чапаў: ні людзей, ні быкоў,.Проста абраў сабе адну карову і ўсюды за ёй хадзіў. Так вось заляцаўся.

— перадае словы супрацоўнікаў фермы «Сельская газета».

Зубраня аказалася буйным, карова загінула падчас родаў. Цяпер на ферме ўжо два такія гібрыды. Спецыялісты тлумачаць: падобнае магчыма, бо зубры і каровы маюць аднолькавую колькасць храмасом. Выпадак рэдкі, але сведчыць пра праблему фрагментаванасці зубровых папуляцый.

Зубраня атрымала дзікі «бацькоўскі» характар, але пакуль за ім працягваюць даглядаць на ферме.

Такая жывёла называецца жубронь, раней навукоўцы спрабавалі выводзіць іх з мэтай атрымання моцнай жывёлы з вялікай вагой, але праз цяжкасці з размнажэннем і ўтрыманнем такую практыку спынілі.

Читать полностью…

Белсат

🦊 У Гарадзенскім заапарку сталася цудоўная гісторыя з лісянятамі

Паглядзіце на мілату!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Разбіраемся, што здарылася ў БНТУ, дзе памёр выкладчык, які ўцякаў ад міліцыянтаў

🔸СК заявіў, што выкрыў базу карыстальнікаў «Новай Беларусі»

🔸Ажно ў 21 раз! На столькі выраслі пастаўкі беларускіх ігрыстых вінаў у Расею ў параўнанні з мінулым годам

🔸У Літве абвесцілі надзвычайнае становішча: многія сельскагаспадарчыя культуры загінулі ад халадоў. А што ў Беларусі?

🔸Пуцін выставіў Захаду 5 патрабаванняў дзеля падпісання мірнае дамовы, Маск пакінуў адміністрацыю Доналда Трампа – гэтая і іншыя навіны ў нашым аглядзе замежжа

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/O7rxskM5vzs

Читать полностью…

Белсат

🔍У небе над Беларуссю заўважылі прадвеснік дронавых атак

Самалёт Іл-20 заважылі ў раёне Ваўкавыску недалёка ад мяжы з Польшчай. Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецыялістаў, самалёт знаходзіўся ў паветры больш за 4 гадзіны. Яго з’яўленне маніторшчыкі інтэрпрэтавалі як пагрозу💥

✈️Чытаць падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

🤯Што? Лукашэнскаўская польскамоўная прапаганда?

Так, самі ў шоку. Высветлілася, што беларуская дзяржаўная прапаганда ўмешвалася ў бягучыя польскія выбары.🇵🇱

Прасоўваннем прарасейскіх кандыдатаў займалася «Międzynarodowe Radio Białoruś» — польскамоўнае СМІ, якое ўваходзіць у сетку БТ. Прапаганда, скіраваная на палякаў працавала ў сацсетка, асабліва плённа — на TikTok і YouTube, але ботаў у каментарах выдавалі ненатуральныя памылкі ў польскай мове

Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Што для беларусаў Вільня і Дунай?🗺

Расказваем, чаму ў беларускай мове Вільня – ідэал гораду і сінонім заможнасці, і адкуль нашыя продкі ведалі пра далёкі Дунай.💧

Даведайцеся больш у праграме «Мова нанова» на YouTub-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

📸«Жахі з фільму "Тэрмінатар" зробяцца рэчаіснасцю»

Баец палка Каліноўскага адкрыў фотавыставу ў Варшаве пад назвай «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў».

Вайна – гэта не тое, што можна пабачыць у фільмах, па тэліку ці на тэлеграм-каналах з відосамі

– кажа аўтар выставы Яўген Жураўскі.

«Белсат» пабываў на адкрыцці выставы і паразмаўляў з ваяром і фатографам👇🏻

🔗Рэпартаж з выставы — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Долар за тры. І што далей?

Грамадзяне, у якіх заробак, «паводле курсу», раптам пацяжэў на гэтыя 17 % (і дзе было $ 500, стала амаль $ 600), таксама не адчулі сябе багацейшымі, нават наадварот. Гэта бянтэжыць.


— так каментуе перакрочванне доларам псіхалагічнай мяжы Аляксандр Кныровіч.

Ягонае меркаванне пра падзенне курсу ўлюбёнай беларускай валюты — чытайце ў артыкуле

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

🔴 СК заявіў, што выкрыў базу карыстальнікаў «Новай Беларусі»

Паводле сілавікоў, дзейнасць удзельнікаў платформы «Новая Беларусь», у тым ліку актыўных карыстальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, «была спынена»

Стваральнік платформы Павал Лібер пракаментаваў затрыманні карыстальнікаў платформы:

пакуль што нам вядома пра два пакаяльныя відэа, запісаныя пад прымусам, і яшчэ адзін выпадак.


Паводле Лібера сілавікі прыйшлі да карыстальнікаў сервіса BY_MAPKA, які фармальна не прызнаны экстрэмісцкім:

беларускія сілавікі могуць прыходзіць да бізнесаў з баймапкі, думаючы, што гэта і ёсць «Новая Беларусь» і іх за гэта трэба пераследаваць. Баймапка – асобны самастойны прадукт з асобнай камандай, які злучае людзей і бізнесы/сэрвісы за мяжой. Усе дадзеныя там публічныя і адкрытыя, праект увогуле не палітычны.


Платформа «Новая Беларусь» створаная 2022 года як лічбавая экасістэма для беларусаў па ўсім свеце. Яна ўключае розныя сэрвісы: медычныя і юрыдычныя платформы, бізнэс-хаб, платформу ўзаемадапамогі і іншыя. У студзені 2023 года «Новая Беларусь» была прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».З 2025 года мабільнае прыкладанне змяніла назву на SVAE.

🔗Падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

Улетку ў Беларусі будзе на 20 дажджлівых дзён болей чым летась

А сярэдняя тэмпература, паводле метэаролагаў будзе на 2 °C ніжэй, чым у мінулым годзе🥶

🔗Чаго яшчэ чакаць ад летняга надвор'я сёлета — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Якія баравікі ў траўні?» - спытаеце вы.

А гэты беларус – паказвае!

Паглядзіце☝️

Читать полностью…

Белсат

😢«Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў»

Былы палітвязень Леанід Судаленка напісаў, што да ягонай 87-гадовай маці прыйшлі сілавікі. У выніку ў жанчыны рэзка пагоршыўся стан задроўя:

Маці забрала хуткая. Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў у яе хату. Пасля таго, як прымусілі жанчыну ў гадах падпісаць пратакол пра маю адсутнасць, хоць я пакінуў бацькоўскі дом яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я, але ж робяць выгляд, што шукаюць. Прыйшлі пакараць 87-гадовую маці за мяне!


Леанід Судаленка — старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна", праваабаронца з 20-гадовым стажам. У 2021 годзе ён быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за праваабарончую дзейнасць, а пасля вызвалення ў 2023 годзе выехаў за мяжу

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🎼 Вось гэта любоў да музыкі!

Піяніст з Адэсы працягнуў граць нават пад расейскімі абстрэламі.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔹Ад ядравых пагрозаў да паказной міралюбнасці

Чаму вучэнні «Захад» адсунулі ад межаў NATO?

🔹Тшаскоўскі vs Наўроцкі

Хто з кандыдатаў на прэзідэнцтва ў Польшчы найлепшы для Беларусі?

🔹«Гэта фішка беларускай улады»

Менск працягвае прадаваць падсанкцыйную драўніну ў Еўропу?

#штопачытаць

Читать полностью…
Subscribe to a channel