Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
❗️Польскі бок прыпыніў рух аўтобусаў
Ад 10 раніцы памежнікі пераходу Тэрэспаль перапынілі запуск аўтобусаў на тэрыторыю Польшчы.
На дадзеным момант 4 аўтобусы, якія выпусціў беларускі бок ужо больш за 3 гадзіны чакаюць на заезд.
🚗🚚 Цяпер у чарзе на мяжы 1555 аўта і 55 аўтобусаў
🔗Падрабязней пра цяперашні стан памежнага руху — чытайце на сайце
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Абстрэлы Украіны
🔻Трамп і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне
🔻Пуцін паскардзіўся Папу Рымскаму на Украіну
🔻Пуцін адмовіў магчымасць перамоў з Зяленскім
🔻Літва ўзгадніла магчымасць уводзіць уласныя санкцыі пры выпадку скасавання еўрапейскіх
🔻Каментар Кавалеўскага пра гатоўнасць Лукашэнкі весці перамовы «вязні за адмену санкцый»
🔻Стала вядома пра смерць былога палітвязня
🔻МУС праводзіць спецаперацыю МАК
🔻Затрыманне «перспектыўнага» чыноўніка: Ігар Юркевіч
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇵🇱Польскія спецслужбы далі каментар пра пагрозлівыя лісты, якія прыходзілі беларусам
Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) пракаментавала «Белсату» выпадкі, калі беларусам прыходзілі лісты ад імя арганізацыі з патрабаваннем з'ехаць з Польшчы:
Ніводзін з выяўленых лістоў не мае прыкметаў афіцыйнага ліста, і, акрамя таго, яны змяшчаюць спасылкі на састарэлыя або неабавязковыя правілы.
Вышэйназваныя дзеянні ёсць дэзынфармацыяй і могуць мець на мэце распальванне грамадскага неспакою
🚫🇱🇹Літоўскі урад падтрымаў магчымасць уводзіць санкцыі супраць Беларусі і Расеі
Адпаведны законы прыняты кабінетам міністраў Літвы і чакае зацверджанне ў Сейме.
Згодна з пастановай Літва зможа самастойна ўводзіць санкцыі на выпадак іх зняцця Еўразвязам.
Санкцыі могуць распаўсюджвацца на тыя сектары эканомікі, якія патэнцыйна здольныя садзейнічаць расейскай агрэсіі супраць Украіны або пагражаць бяспецы і незалежнасці Літвы.
🔗Падрабязнасці — чытайце тут
◾️Праз расейскую атаку на Чарнігаўшчыне загінула маленькае дзіця, ягоная маці і бабуля
Ноччу расейцы здзейснілі масаваны авіяўдар па Чарнігаўскай вобласці. Пад атаку беспілотнікаў трапіў горад Прылукі. У выніку загінулі прынамсі пяць чалавек, сярод якіх – дзіця ва ўзросце ўсяго 1,4 года. Яшчэ 6 чалавек атрымалі раненні.
Таксама расейскія БПЛА атакавалі Харкаў. Паводле ДСНС, у Харкаве пацярпелі 17 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей.
💥 #галоўнае за 4 чэрвеня
✔️ Беларусі могуць прызначыць выплаты рэпарацыяў
✔️Што будзе, калі не прыйсці ў цэнтр занятасці на патрабаванне міліцыі
✔️Сотні людзей заўважылі расейскія БпЛА над Рэчыцай
✔️Ва ўкраінскі палон патрапіў грамадзянін Беларусі
✔️Затрымалі галоўнага кандыдата на пасаду наступнага міністра аховы здароўя
✔️ У Сейме Літвы абмяркоўвалі «ліцвінізм»
✔️У Віцебскай вобласці сёлета пройдзе ваенізаваны летнік для школьнікаў
✔️Дзецям у Беларусі забаранілі вучыцца ў замежных школах
✔️Пуцін адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім
#рэпрэсіі:
▫️ Затрыманая журналістка Ціна Палынская
🤨 У Горадні канфіскуюць прыватны будынак. Але ёсць нюансы.
Зараз у ім працуе консульства Польшчы, а саўладальнікам з'яўляецца польскі грамадзянін. Гэта Станіслаў Буйніцкі, які жыве ў Польшчы, але днямі быў асуджаны ў Беларусі, нібыта, за нясплату падаткаў. Будынак жа, размешчаны на вуліцы Эміля Чэчкі, рашэннем суда мусіць быць канфіскаваны.
Уласнікі расцэньваюць арышт дому як незаконны, бо «паводле міжнародных дамоваў нельга арыштаваць будынак, у якім знаходзіцца генеральнае консульства». Больш чытайце па спасылцы. 👈
🇷🇺🇺🇦Пуцін адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім
Гэта адбылася пасля таго, як Зяленскі назваў расейскі мемарандум невыканальным:
Гэта не мемарандум аб узаемапаразуменні. Як мінімум у мемарандуме аб узаемапаразуменні павінны быць два бакі, а не проста адзін бок, які нечага патрабуе. Таму адпаведна мемарандумам гэта назваць нельга, то бок, гэта ўсё ж такі ўльтыматум расейскага боку нам
👨🏼🏫Ці будуць забароны на навучанне дзяцей за мяжой датычыць эмігрантаў?
«Белсат» запытаўся ў чыноўнікаў, ці будзе парушэннем новай нормы навучанне дзяцей за мяжой, калі іх бацькі стала жывуць у іншай краіне, альбо ім трэба вяртацца і аддаваць дзяцей у дзяржаўныя школы.
Які адказ атрымалі ад чыноўнікаў — чытайце па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸«Вельмі ўдалы візіт» ці дзяжурная паездка? Падсумуем камандзіроўку Лукашэнкі ў Кітай
🔸Бюро па эміграцыі і працаўладкаванні Пакістану пачало афіцыйна публікаваць вакансіі для сваіх грамадзянаў, якія захочуць працаваць у Беларусі
🔸Чыноўнікі актыўна спаганяюць штрафы за няскошаную траву ды парушэнне іншых правілаў добраўпарадкавання, якія набылі моц ад пачатку траўня
🔸Дзеянне чэкаў «Маёмасць» працягнулі яшчэ на 5 гадоў
🔸На Студыі З Валерам Кавалеўскім абмяркуем сустрэчу намесніка МЗС Беларусі з павераным у справах ЕЗ. А таксама з Паўлам Мацукевічам тое, што Ініцыятыва MALDZIS выкупіла мапу ВКЛ аўтарства Яна Няпрэцкага
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/IQRIK67v9I4
Віцебскай вобласці сёлета пройдзе ваенізаваны летнік для школьнікаў 🔫
Упершыню ў Беларусі адбудзецца падобная змена ў летніку. Кошт пуцёўкі складзе да 532 рублёў, але палову аплоціць дзяржава.
🔗Як адбываецца мілітарызацыя беларускай школы — падрабязней чытайце тут
🌋 Не трэба жартаваць з вулканам, каб не давялося так уцякаць
Паглядзіце ☝️
💪🏻 Беларуска адкрыла школу за ўласныя сродкі
З'ехаўшы ад пераследу, Аксана Акуневіч заснавала ў Батумі афіцыйную беларускую школу 📚 — цяпер дзякуючы ёй дзеці могуць вучыцца па-беларуску, а бацькі — атрымліваць ВНЖ у Грузіі. Дагэтуль усё трымалася на яе асабістых высілках і сродках — сума, якую Аксана ўклала ў школу, ужо дасягнула кошту добрай кватэры 🏠. Але цяпер рэсурсы скончыліся.
Аксана звярнулася да нашых гледачоў з просьбай падтрымаць справу, якая дае магчымасць беларускім дзецям працягваць навучанне па-беларуску — нават у выгнанні ✊.
Глядзіце выпуск праграмы «Беларус беларусу» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE».
⛓ Затрымалі галоўнага кандыдата на пасаду наступнага міністра аховы здароўя
На мінулым тыдні Ігар Юркевіч перастаў з'яўляцца на рабоце і заходзіць у месенджары — паведамляе «Наша Ніва»
Паводле звестак старшыня камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкама пагарэў на атрыманні хабару.
🔗Падбраязней пра кар'еру чыноўніка, і якім тэрмінам яна можна скончыцца — чытайце ў артыкуле
⛓ Ва ўкраінскі палон патрапіў грамадзянін Беларусі
Радыё Свабода са спасылкай на ўкраінскі праект «Хачу жыць» паведаміла пра новага палоннага грамадзяніна Беларусі.
53-гадовы Сяргей Анатолевіч Кузьменка трапіў у палон у траўні ў Данецкай вобласці. Хоць мужчына мае беларускі пашпарт, да войска ён жыў у расейскім Яраслаўлі, а ў Беларусі жыве ягоная 81-гадовая маці.
Падчас апошняга буйнога абмену палоннымі Украіна перадала расейскаму боку 3 грамадзян Беларусі. Цяпер жа ва ўкраінскім палоне іх засталося 8.
Расея таксама мае палонных беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны. Але па словах Зяленскага Масква катэгарычна адмаўляецца іх абменьваць
💱 Курсы валютаў 5 чэрвеня
Долар дадаў 1.3 капейкі. Еўра панізіўся ледзь-ледзь. Расейскі рубель страціў 1.1 капейкі.
#курсвалютаў
💭 «Ён зрабіў сапраўдны шэдэўр тагачаснай картаграфіі. Гэта проста космас!»
Ініцыятыва «MALDZIS» выкупіла яшчэ адну мапу ВКЛ, аўтарства Яна Няпрэцкага – расказвае Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы ☝️
😢Памёр знакаміты палітвязень часоў Плошчы-2010
У ЗША ад сардэчнага прыступу памёр Аляксандр Класкоўскі. Яму было 46 гадоў.
З 1999 па 2005 сын знакамітых журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх працаваў у ДАІ. А ў 2010 ён стаў вядомы тым, што ўзяў удзел у пратэстах на плошчы Незалежнасці ў міліцэйскай форме. Пазней ён быў асуджаны да 5 гадоў зняволення, але быў памілаваны, адбыўшы за кратамі менш за год.
З 2020 года Аляксандр жыў у ЗША.
🫥Трамп падпісаў указ, згодна з якім уводзіцца поўная забарона на ўезд у краіну для грамадзянаў 12 дзяржаваў
У спіс трапілі: Афганістан, М’янма, Чад, Рэспубліка Конга, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Гаіці, Іран, Лівія, Самалі, Судан і Емен. Забарона не распаўсюджваецца на людзей з сапраўднымі амерыканскімі візамі і пастаянным законным статусам рэзідэнта.
Акрамя таго, для грамадзян яшчэ сямі краін – Бурундзі, Кубы, Лаоса, Сьера-Леонэ, Тога, Туркменістана і Венесуэлы – уведзены частковы іміграцыйны бан: ім будуць адмаўляць у гасцявых і студэнцкіх візах. Аднак працоўныя візы і дазволы на ўз’яднанне з сям’ёй застануцца магчымымі.
Добрага дня, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Не датычыць эмігрантаў»
Мінадукацыі – пра патрабаванне аб навучанні ў беларускіх школах.
🔸Позву ў цэнтр занятасці прынёс нарад міліцыі
Ці пакараюць, калі нікуды не пайсці?
🔸Міжнародны суд можа прызначыць Беларусі рэпарацыі за міграцыйны крызіс
Наколькі гэта верагодна, і ці змогуць прымусіць беларускія ўлады іх выплочваць?
#штопачытаць
☝️Чэкі «Маёмасць»: танна, тлумна і бяспраўна
Трыццаць два гады – гэтулькі ў Беларусі доўжыцца прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў. Днямі ўлады прадоўжылі працэдуру на чарговыя пяць гадоў і заклікалі грамадзян абменьваць свае чэкі «Маёмасць» на акцыі дзяржаўных прадпрыемстваў.
Аднак у прапанаваным спісе няма вядомых брэндаў і прыбытковых прадпрыемстваў. А вынік для ўладальнікаў акцый – без права ўдзелу ў кіраванні, грувасткае афармленне і мізэрны прыбытак. Больш пра беларускую прыватызацыю глядзіце ў праграме «Аб'ектыў».👈
🤷♂️ «Сігнал кампаніям выводзіць свае інвестыцыі з Беларусі і Расеі»
Так адмыслоўцы каментуюць рашэнне расейскіх уладаў нацыяналізаваць кампанію вайсковых кампутарных гульняў «Леста игры», якая звязаная з беларускай кампаніяй «Wargaming». Кіраўнікі гэтых фірмаў прызнаныя ў Расеі экстрэмістамі.
У дадатак, адмыслоўцы перакананыя, што вайсковыя кампутарныя гульні пад кантролем расейскіх уладаў будуць прасоўваць «рускі мір» «з больш агрэсіўнай павесткай».
Падрабязнасці чытайце на інтэрнэт старонцы Белсату. 👈
«Верыла ў стэрэатыпы, што беларуская мова — ідэальная»
Госця новага выпуску «Мова нанова» — блогерка Ліза Ветрава.
Чаму Ліза стамілася ад самацэнзуры і якога кантэнту чакаць ад яе цяпер?
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавёў пра асаблівасці мовы Вушаччыны.
Глядзіце новы выпуск «Мова нанова» ▶️
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺
😱 Бабулі з бегемотамі, зубрамі ды нават іншапланецянамі
Так, гэта новы трэнд, які захапіў сацсеткі. Распавядаем, што за ён!
❌Дзецям у Беларусі забаранілі вучыцца ў замежных школах
У Беларусі ўведзена забарона на навучанне дзяцей у замежных онлайн-школах. Гэтае рашэнне азначае, што беларускія дзеці больш не змогуць атрымліваць адукацыю праз інтэрнэт.
Святлана Мацкевіч адзначае, што такое рашэнне з'яўляецца праявай аўтарытарызму. Гэтая забарона можа мець значныя наступствы для сем'яў, якія раней выбіралі онлайн-адукацыю як альтэрнатыву традыцыйнай школьнай сістэме
Разгорнуты каментар эксперткі — чытайце ў артыкуле
Беларускія дэмсілы прадставілі ў Сейме Літвы праект супольнай заявы па «ліцвінізме»❤️🇱🇹
У літоўскім Сейме адбылася сустрэча Офісу Святланы Ціханоўскай і міжфракцыйнай дэпутацкай групы «За Дэмакратычную Беларусь»
Сярод іншых пытанняў беларуска-літоўскай супрацы разглядаўся праект супольнай заявы па «ліцвінізме».
Далей гэтыя пытанні будуць разглядаць фракцыі Сейма Літвы.
Што яшчэ абмяркоўвалася — чытайце тут
👴🏼«Яму бяспечней было адмяніць выбары і прызначаць яго як у КПСС — элітарным вузкім колам»
Ці сапраўды ўлады рыхтуюцца адмяніць прэзідэнцкія выбары? Ці стане Усебеларускі народны сход інструментам перадачы ўлады, і каму менавіта? Колю Лукашэнку, хунце сілавікоў, ці нейкаму "рэгенту"?
👀 У новым выпуску праграмы «Двубой» адказваюць Пётр Рудкоўскі і Паўлюк Быкоўскі. Разам з Віталём Цыганковым яны абмяркоўваюць магчымыя сцэнары транзіту ўлады — глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»!👇
🙈 Гамельчук не разгубіўся пасля ўчорашняй залевы
Паглядзіце на беларускую Венецыю!
💱 Курсы валютаў 4 чэрвеня
Долар страціў зусім крыху. Еўра падняўся прыкладна на 1.1 кап.. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Былыя палітвязні пазбаўленыя магчымасці зарабляць
А яшчэ:
🔻Наступствы стыхіі на Гомельшчыне. Як працуе МНС
🔻Страшнае ДТЗ на Жлобіншчыне: трое загінулых
🔻Лукашэнка і Сі Цзінь Пін сустрэліся і папілі гарбаты
🔻Расея зноў атакавала Харкаў
🔻Музычны тэатр у Менску закрыюць
🔻BYSOL эвакуаваў 75 чалавек за 2025 год
🔻51 палітвязень вызвалены ў траўні 2025 года
🔻Цэны на гігіенічныя тавары ў Беларусі і Польшчы "Остров чистоты и вкуса" і Rossman
🔻15 неназваных гасцей у Мядзелі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻