Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
⛓ У калоніі, дзе памерлі 2 палітвязні паставілі кавамашыну і тэрмінал для аплаты
Праз рознага кшталту паборы са Шклоўскай калоніі спрабуюць зрабіць узорна-паказальную ўстанову.
Але гледзішча праваабаронцаў яна застаецца месцам, дзе пануе несправядлівасць ⚖️
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
🤯 «Ніхто не звяртаў увагі, што прадпрыемства, якому давалі грошы, ужо даўно неплацежаздольнае»
У Гомельскай вобласці стратным прадпрыемствам давалі ўказанні, каб тыя звярталіся да больш заможных па пазыку. Тыя ў сваю чаргу атрымлівалі заданне такую просьбу задаволіць. Гэта вынікае з дакументу, якім з намі падзяліўся «BELPOL».
Мы падрабязна вывучылі дакумент і распавядаем,што ў ім, у нашым артыкуле. Пачытайце!
📍Расея зноў зладзіла масаваны абстрэл Украіны
Пад удар трапілі Кіеў і Адэса.
У Адэсе ў выніку атакі беспілотнікаў пацярпелі адміністратыўная частка будынку радзільні і станцыя хуткай дапамогі. На шчасце, пацярпелых там няма.
Таксама ў Адэсе дронам пашкоджаны жылы дом. У выніку загінуў 59-гадовы мужчына, яшчэ 4 чалавекі атрымалі раненні.
У Кіеве зафіксаваныя ў 7 раёнах. Агулам у сталіцы – 4 пацярпелых.
💥 #галоўнае за 9 чэрвеня
✔️Разваленыя хлявы і хворыя цяляты. Злітыя дакументы «BELPOL» сведчаць пра катастрофу ў айчыннай жывёлагадоўлі
✔️«Белавія» цяпер мае ў сваім распараджэнні «падсанкцыйныя» лайнеры Airbus. Адкуль іх узялі ды ці яны бяспечныя?
✔️Літоўскі суд разглядае спрэчку вакол аўтарскіх правоў на серыял «Акрэсціна»
✔️Як людзей з краінаў Азіі ды Афрыкі «вярбуюць» для працы ў Беларусі
✔️Украіна сцвярджае, што ўначы паразіла яшчэ два самалёты на тэрыторыі РФ
✔️МАРГ хоча пакараць жартаўніка, які падкідваў у сталічныя магазіны ўпакоўкі мяса з дзіўнымі надпісамі
✔️Крыж барацьбітам за вольную і дэмакратычную Беларусь можа з'явіцца ў Гданьску
✔️У Гомлі вецер «паздзекаваўся з дзяржаўнай сімволікі»
✔️Украіна і Расея правялі новы абмен палоннымі. Як і раней ён адбываўся на беларуска-ўкраінскай мяжы
#рэпрэсіі:
▫️Нарадзінца Воршы трымаюць у віцебскім СІЗА. Імаверна, ён рабіў здымкі вайсковай тэхнікі на вакзале ў абласным цэнтры
▫️Следчы камітэт арыштаваў кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі
▫️КДБшны «спіс тэрарыстаў» пашырыўся адразу на 15 прозвішчаў
😳 «Асноўнымі прыхаджанамі стануць дзеці»
Філіял царквы ў дзіцячым садку ў Наваполацку плануюць адкрыць дзяржаўныя і царкоўныя ўлады.
Але ўсё там мае быць па-даросламу: «дзіцячы хор будзе выконваць богаслужэнні, зробяць іконастас і адкрыюць трапезную».
Як і чаму яшчэ навучаюць моладзь у Беларусі, чытайце на сайце «Белсату». 👈
💁🏻♂️ Традыцыйна «зазірнулі» на беларуска-польскую мяжу. З чэргамі стала трохі лепш, але ў цэлым прыемнага мала
Як і звычайна, на аўтобусах мінаць мяжу выходзіць нашмат хутчэй, чым на асабістым аўтатранспарце. Раім улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.
☝️Болей інфармацыі з Берасця па спасылцы
🫶 Сёння адзначаецца міжнародны дзень сяброўства!
Паглядзіце на мілату, сябры 🥰
🐝 Фотафакт: пчолы накрылі «хусткаю» статую Панны Марыі
Здымак зроблены ў райцэнтры Дзятлава на Гарадзеншчыне, піша @katolik_life.
😡 У Лос-Анджэлесе паліцэйскі трапіў гумовай куляй у аўстралійскую журналістку
Гэта здарылася падчас пратэстаў супраць міграцыйнай палітыкі Доналда Трампа ☝️
✝️ Беларусы Гданьску хочуць усталяваць у горадзе памятны знак, прысвечаны змагарам за свабоду нашай краіны
Калі збор на крыж пойдзе паводле плану, то ён паўстане ўжо ў жніўні. Сабраць неабходна каля 25 тысяч злотых (гэта прыкладна 6 тысяч еўра).
📍Чытайце болей у нас на старонцы
🔹Украінскі дэпутат адказаў Юліі Навальнай, якая раскрытыкавала Брусэль за ініцыятыву фінансаваць радыё «Свабода» замест расейскіх эмігранцкіх медыяў
«Недапушчальна, каб за сродкі ЕЗ фінансаваліся медыя з імперскімі наратывамі – нават калі яны фармальна крытыкуюць Пуціна», – кажа журналіст і народны дэпутат Украіны Міхаіл Княжыцкі.
🔍 Чытайце тэкст цалкам па спасылцы
🫥 Чарга, як у савецкія часы... Добра, што без талонаў
У Гомлі дзясяткі людзей стаяць у чарзе, каб купіць... трускаўку.
Як думаеце, што там за трускаўка такая?
📍Украіна і Расея зноў абмяняліся палоннымі
Гэта адзін з этапаў маштабнага абмену, пра які была дасягнутая дамоўленасць у Стамбуле. Сёння дадому вярнуліся цяжкапараненыя палонныя, а таксама маладзейшыя за 25 гадоў.
👀 Глядзіце болей на сайце
🔹144 гады таму нарадзіўся Іван Луцкевіч – адзін з архітэктараў найноўшай беларускай дзяржаўнасці
Разам з братам Антонам ён адыграў важную ролю ў стварэнні БНР, якая хоць і праіснавала зусім нядоўга, але прымусіла бальшавікоў задумацца над фармаваннем беларускай рэспублікі ў складзе СССР. А гэта, у сваю чаргу, заклала падмурак пад незалежную Беларусь узору 1991 года.
👀 Паглядзіце фрагмент нашай праграмы «Вусы Скарыны», які апавядае пра высілкі Івана і Антона Луцкевічаў у справе зацвярджэння беларускай дзяржаўнасці ў няпростым 1918-м годзе.
⛈У цэнтры Гомля навальніца парвала вялізны чырвона-зелёны сцяг
Хутчэй за ўсё, новы будуць рабіць за бюджэтныя грошы.
Як думаеце, навальніцу таксама пасадзяць за «здзек з дзяржаўнай сімволікі»?
💰Чакайце падвышэння рахункаў за камуналку
У Беларусі зацвердзілі новыя тарыфы на камунальныя паслугі
Новыя кошты набылі моц з 1 чэрвеня.
Напрыклад кошт падагрэву вады вырас амаль на 9%. Кошт газа на — 3%
Як яшчэ выраслі кошты — чытайце ў артыкуле
💸🛁 За чый кошт мы ў Беларусі плацім малую камуналку?
Разам з госцяй «Раніцы з Белсатам», рэдактаркай «Plan B» Вольгай Лойкай высвятляем, колькі мы рэальна плацім за камуналку. А што зменіцца, калі давядзецца плаціць поўную цану?
📺 Яшчэ больш важнага і цікавага – у новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце тры найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
⭕️ «Яны былі не ў ідэальным стане»
Ці бяспечна лятаць самалётамі, што з'явіліся ў «Белавіі»?
⭕️ Каровы нараджаюць проста ў гной
Як пры Лукашэнку падзеж жывёлы пабіў гістарычны максімум.
⭕️ «Гэта не прыдатнае месца для працы»
Адкуль і на якія ўмовы да нас едуць мігранты?
#штопачытаць
😱 "Хоругвь ГУБОПиК МВД РБ"
І гэта не жарт. Арцыбіскуп Наваградскі Гурый іх нават асвяціў, паведамляе "Хрысціянская візія". Што скажаце?
😳 «Парві гісторыю Беларусі» – флэшмоб у выпускнікоў
Віруснае відэа як пасля іспыту школьнікі рвуць білеты па гісторыі Беларусі, запачаткавала флэшмоб сярод выпускнікоў.
Гісторыя пра гісторыю скончылася «пакаяльным відэа» для ініцыятараў.
Але што сталася падставай для інцыдэнту і ці вырашыла пакаранне праблему выхавання моладзі?
Паслухайце што пра гэта кажа прадстаўніца моладзі ў АПК Маргарыта Ворыхава.
Больш на гэтую тэму глядзіце ў праграме «Студыя Белсат».👈
🤷♂️ "У мяне ў свінні ў хляве чысцей, чым гэтая вада"
Так жыхар Дзятлава ахарактарызаваў мясцовы пляж. Ён зняў відэа і выклаў у інтэрнэт, каб паказаць безгаспадарчасць і змусіць мясцовых чыноўнікаў ўпарадкаваць тэрыторыю.
І вынік не прымусіў сябе чакаць. Чым закончылася гісторыя глядзіце ў праграме "Аб'ектыў". 👈
💬 «Была дамоўленасць, што я атрымаю прадзюсарскі і аўтарскі заробак. Але мне нічога не заплацілі»
У Літве ідзе судовы працэс, у межах якога вырашаецца лёс аўтарскіх правоў на серыял «Акрэсціна». Сёння прайшло чарговае паседжанне, пра якое нам пагадзіўся расказаць Андрэй Курэйчык – рэжысёр, што знаходзіцца па адным з бакоў гэтага канфлікту.
Павел Марыніч, які знаходзіцца на іншым баку, адмовіўся каментаваць сітуацыю.
👀 Чытайце па спасылцы, у чым там справа
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Што з кліматам? Травень ніжэй на 2,5 градуса за норму, а чэрвень – залевы звыш нормы
🔸 Месяц таму Лукашэнка прасіў пацярпець няякасную бульбу месяц. Штосьці змянілася?
🔸 Турчын наведвае ПВТ: ці магчыма рэанімаваць ІТ-галіну ў Беларусі?
🔸 Эскалацыя вайны паміж Расеяй і Украінай
🔸 Зняў відэа пра смецце на гарадскім пляжы – звольнілі з працы. Гісторыя жыхара Дзятлава
🔸 Сочым за паездкай Максіма Рыжанкова ў Маскву на сустрэчу з Лаўровым
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
✈️ «Белавія» цяпер мае ў сваім распараджэнні «падсанкцыйныя» лайнеры Airbus. Адкуль іх узялі ды ці яны бяспечныя?
Спецыяліст, з якім мы паразмаўлялі, мяркуе, што нацыянальны авіяперавознік заўсёды зможа купіць неабходныя запчасткі, нягледзячы на санкцыі, – гэтак жа, як былі прыдбаныя і самыя самалёты.
📍Чытайце матэрыял цалкам на нашым сайце
💔 «Сказалі, што нам трэба забыць украінскую мову»
Украіна вяртае дзяцей – незаконна вывезеных, або ўтрыманых на акупаваных тэрыторыях і ў Расеі.
Паглядзіце ☝️
🔸Што хавала шляхта пад сваімі шыкоўнымі строямі?
Чаго там толькі не было: кашулі з нямецкага палатна, споднікі з канаплянай даматканкі, каптуры на сталёвым каркасе і, вядома, майткі… ці іх адсутнасць.
У новым выпуску праграмы «Нітка Зорка» з Кацярынай Ваданосавай прапануем заглянуць у тыя пласты адзення, якія звычайна прынята хаваць ад чужых вачэй.
👀 Глядзіце свежае выданне проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»
💁🏻♂️ МАРГ хоча пакараць жартаўніка, які падкідваў у сталічныя магазіны ўпакоўкі мяса з дзіўнымі надпісамі
У ведамстве правялі аналіз, па выніках якога высветлілі, што ўпакоўка ўтрымлівае «фразы і візуальныя элементы, што ствараюць асацыяцыі з нецэнзурнай лексікай».
«Такім чынам, рэкламадаўцы спрабавалі прыцягнуць увагу спажыўцоў за кошт правакацыі, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнет-рэсурсаў. Інтэрнет-рэсурсы заблакаваныя. Асоба ўстаноўленая. Матэрыялы перададзеныя ў праваахоўныя органы, вядуцца дзеянні па прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне неналежнай рэкламы», – заявілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
🚕 Следам за таксі «А1» у Беларусі з'явіцца таксі «Wildberries»
Яно прыйдзе на замену выкупленай кампаніі «Баварыя», што аказвала паслугі прэміум-класу.
🔍 Падрабязнасці глядзіце па спасылцы
💱 Курсы валютаў 9 чэрвеня
Еўра дадаў трохі больш за капейку. Крыху вырас і расейскі рубель. Долар здаў пазіцыі, але неістотна.
#курсывалютаў
🚔 Сталічныя дарожныя інспектары цяпер выяўляюць парушальнікаў паркоўкі з дапамогаю спецыяльнага комплексу
Упор у пошуку тых, хто пакінуў сваё аўта ў неналежным месцы, будуць рабіць у цэнтральнай частцы Менску.
🔍 Глядзіце болей па спасылцы