belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Кіраўнік Крычаўскага раёну «захварэў» пасля скандалу з паборамі🤔

Старшыня Крычаўскага райвыканкаму заклікаў жыхароў «скінуцца» на новыя прыпынкі, але пасля абурэння ў сацсетках відэа выдалілі. А чыноўнік узяў бальнічны 🤕

«Белсат» высветліў, што ўлады працягваюць збіраць ахвяраванні🙃

Читать полностью…

Белсат

🦬 «Тут часам адчуваю сябе як дома»

Сустракаемся і пачынаем «Падляшскія вакацыі» гэтага лета ў Беластоку. Сваімі ўражаннямі ад сталіцы Падляшша падзяліўся адзін з герояў - Дзёня Мандзік🎙

📺 Глядзіце прэм'еру чэлендж-шоу «Падляшскія вакацыі» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🎭 У Варшаве паказалі спектакль паводле п'есы Зянона Пазняка

Тэатральная лабараторыя «Вольная сцэна» паказала 11 чэрвеня ў Варшаве спектакль «Інсургенты». Цэнтральны персанаж пастаноўкі Кастусь Каліноўскі.

Мы не павінны спыняцца, павінны дзейнічаць. Каліноўскі жыве праз нашых Дзядоў, праз гісторыю, Каліноўскі жыве сярод нас. Ён працягваецца ў кожным з нас


«Белсат» завітаў на прэмʼеру і ўзяў інтэрв'ю з акторамі і рэжысёрам.

🤔А ці спадабалася Зянону пастаноўка — даведайцеся ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

❗️ «Раніца з Белсатам» мяняе час на 9:00

Сябры, у нас цудоўная навіна: мы перанеслі «Раніцу з Белсатам» на гадзіну пазней, і цяпер вы зможаце выспацца ў выходныя і не прапусціць любімую праграму.

Той жа фармат, новыя госці і гісторыі, але на гадзіну пазней 😴

📺 Глядзіце «Раніцу з Белсатам» кожныя суботу і нядзелю а 9:00 ⏰ у нашым эфіры, на YouTube-канале «Белсат LIFE», а таксама ў нашых сацыяльных сетках.

Читать полностью…

Белсат

Думалі, што ўлетку дзяржава пакідае дзяцей у спакоі? Не!

🤦 Вось такія «канікулы» улады ў Беларусі арганізавалі для падлеткаў

Для дзяцей з гораду Крупкі правялі вайскова-патрыятычны лагер са зброяй і амуніцыяй. У такім «адпачынку» удзел прынялі 30 вучняў, сярод іх – 13 дзяўчынак.
Размову з дзецьмі там праводзіў кіраўнік мясцовага саюзу ветэранаў Афганістану, які вучыў школьнікаў хавацца ў лесе. Пасля гэтага дзеці апраналі маскіровачныя строі.

Дарэчы, зусім нядаўна ў Крупках таксама збіралі дзяцей, каб паказаць ім спецсродкі АМАПу.

Читать полностью…

Белсат

🌤️ У Менску цяпер ёсць сонечны напамін проста пад нагамі

Паглядзіце 🫶

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 12 чэрвеня

Долар дадаў 1.1 капейкі. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель пайшоў уніз на 1.5 кап..

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

❗️Разбіўся індыйскі самалёт, якія ляцеў у Лондан

У аэрапорце Ахмедабада неўзабаве пасля ўзлёту разбіўся самлёт Air India.

На борце самалёта Boeing 787-8 Dreamliner знаходзіліся 242 чалавекі

🔗Абнаўляем інфармацыю па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😍Прыгажосць! Палац у Беларусі стварыў уласны мерч!

Палацавая сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі стварыла дызайнерскі мерч – ад футболак і шопераў да магнітаў і нататнікаў.

🥰Як вам?

Дарэчы, сама сядзіба не менш цікавая!

Чаму яе называюць «беларускай Венецыяй» і як там файна можна пабавіць час — чытайце вось тут🔗

Читать полностью…

Белсат

Дзярждэп ЗША павіншаваў расейцаў з «Днём Расеі» упершыню з 2022-га

«Злучаныя Штаты працягваюць падтрымліваць расейскі народ у яго імкненні да лепшай будучыні. Мы таксама карыстаемся гэтай магчымасцю, каб пацвердзіць жаданне Злучаных Штатаў да канструктыўнага ўзаемадзеяння з РФ для дасягнення трывалага міру паміж Расеяй і Украінай.

Мы спадзяемся, што мір будзе спрыяць больш узаемавыгадным адносінам паміж нашымі краінамі»,


заявіў Маркаў Руб’ёў

Нагадаем, што віншаванне адбываецца на фоне бамбардавання расейскімі войскамі ўкраінскіх гарадоў.

Читать полностью…

Белсат

Расея зноў масава абстраляла Украіну

Ужо другі дзень запар дроны атакуюць Харкаў. Пацярпелі не менш за 14 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Пад абстрэл трапілі жылыя раёны, школы, дзіцячыя сады і інфраструктура.

Ноччу атака таксама адбылася і на поўдні Адэскай вобласці: акупанты знішчылі склады і тэхніку. Абышлося без пацярпелых.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 11 чэрвеня

✔️Расея
і Украіна працягваюць абменьвацца атакамі дронаў

✔️Над Беларуссю
ўзышоў Трускаўкавы Месяц

✔️Украіна
ўвяла санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа

✔️Кожны чацвёрты адміністратыўны судовы працэс летась у Менску датычыў хатняга гвалту

✔️КДБ спрабуе вербаваць актывістаў дыяспары праз Facebook

✔️Замест дзіцячага садку ў Наваполацку будзе «дзіцячы храм»

✔️Мінздароўя
б'е трывогу праз пакістанцаў

✔️«Падляшскія вакацыі» пачынаюцца — новая перадача на «Белсаце»

✔️Самага папулярнага ў свеце тыктокера
выгналі з ЗША

✔️У Беларусі за год
закрылі 31 станцыю хуткай дапамогі

✔️У магілёўскай бібліятэцы
ёсць кабінет «рускага свету»

#рэпрэсіі:

▫️У Беларусі ўпершыню заблкавалі асобныя TikTok акаўнты

▫️Палітзняволеную ў чацвёрты раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Ці бяспечны цяпер «Тэлеграм»?

Гэтае пытанне задаюць сабе многія карыстальнікі платформы. Днямі распаўсюдзілася інфармацыя, што да мэсэнджэра могуць быць датычныя спецслужбы Расеі. І выглядае, што небяспека карыстацца папулярнай платформай паўстала не сёння.

Што рабіць і якімі рэсурсамі карыстацца больш бяспечна? Гэтыя пытанні журналісты праграмы «Студыя Белсат» задалі спецыялісту ў галіне лічбавай бяспекі Мікалаю Кванталіяні. Паслухайце.

Уся размова даступная па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🤨 Не віртуальны «рускі свет» у Магілёве

Гэта кабінет «рускага свету» у адной з гарадскіх бібліятэк. Цяпер тут працуе выстава да дня Расеі, але сам кабінет працуе ўжо два гады.

Улады Беларусі гэты факт замоўчваюць, але паведамляе фонд «Рускі свет», які працуе і распаўсюджвае расейскую павестку ў Беларусі.

Больш на гэтую тэму чытайце на сайце Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі за год закрылі 31 станцыю хуткай дапамогі🤯

Белстат апублікаваў статыстыку, згодна з якой у 2024 годзе стала на 400 дактароў больш, але шпіталяў і станцыяў хуткай дапамогі – значна менш. Таксама скарацілася колькасць медсясцёр і паліклінік.

Сабралі лічбы вось тут

Читать полностью…

Белсат

🌱ЕЗ павысіў мыта на ўгнаенні з Беларусі

Рада Еўразвязу ўводзіць новыя тарыфы на ўгнаенні і сельскагаспадарчую прадукцыю з Беларусі і Расеі. Мэта — паменшыць залежнасць ЕЗ ад імпарту і скараціць прыбыткі Расеі, каб аслабіць яе здольнасць весці вайну.

З 1 ліпеня тарыфы будуць ужывацца да ўсіх сельгаспрадуктаў, а з 2028 года — да некаторых угнаенняў.

У 2024 годзе Беларусь значна павялічыла экспарт угнаенняў у ЕЗ, галоўным чынам у Польшчу. Аднак агульны імпарт з Беларусі зменшыўся

🔗Падрабязнасці — тут у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка працягвае раздачу аплявухаў сваім чыноўнікам, аказваецца яны вінаватыя ў адсутнасці кадраў

🔸Гародніна ў крамах будзе, а як не – стануць штрафаваць

🔸Дзень Расеі – як гэтая краіна так і не змагла пазбавіцца імперскіх хацелак і адысці ад ідэі вялікай дзяржавы. Што адбываецца ў гэты дзень у Беларусі і чаму

🔸Што адбываецца на форуме Globsec

🔸Ці пачнецца трэцяя сусветная – напружанасць з Іранам усё больш узрастае?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/aSRArJji4zQ

Читать полностью…

Белсат

Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат»

Падрыхтавалі для вас інструкцыі і адказы на розныя пытанні, як працягваць атрымліваць незалежнаю інфармацыю ў Беларусі без рызыкі. Гэты гайд будзе карысны ўсім на выпадак патэнцыйных будучых блакаванняў сацсетак у Беларусі, а таксама для бяспечнага ўзаемадзеяння з «Белсатам» ужо цяпер

🔗 Чытаць на сайце

🔗
Чытаць на Тэлеграф

Читать полностью…

Белсат

На польска-беларускай мяжы аўтобусы стаяць да 12 гадзін 🥺

«Белсат» звязаўся з польскай памежнай службай па ўдакладненне:

Працяглы час чакання на праходжанне памежнага кантролю на выезд з Польшчы ў Беларусь выкліканы тэмпам правядзення праверак з беларускага боку.

Цяпер аўтобусы, якія ўжо прайшлі афармленне з польскага боку на аўтамабільным пункце пропуску ў Тэрэспалі, чакаюць, пакуль іх прыме да афармлення суседні бок


— адказаў прадстаўнік памежнай службы

🔗Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🇧🇾 Ніна Багінская будзе абскарджваць пастанову суда

Актывістка атрымала пастанову, згодна з якой яе канфіскаваныя рэчы будуць знішчаныя, як, нібыта, экстрэмісцкія.

Пра гэта «Белсату» паведамілі ўласныя крыніцы.

Нагадаем, што раней Багінскую асудзілі па артыкуле 342 ч.2, але адпусцілі без пакарання пад нагляд.

🔗Якую маёмасць Багінскай пастанавілі знішчыць — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🚗Літва канфіскавала 9 аўтаў за кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі

Літоўскія памежнікі сутыкнуліся з цэлым караванам кантрабандыстаў, 9 машын амаль запар спрабавалі спрабавалі правезці агулам 6300 пачак беларускіх цыгарэт.

Парушальнікам пагражае штраф і канфіскацыя. Паводле памежнікаў аўта могуць перадаць Украіне🇺🇦

🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў

⬆️ Расея не пакідае планаў захапіць Адэсу

А яшчэ:

🔻Вікторыі Кульшы прысудзілі дадатковы год зняволення

🔻 У Мачулішчах сарвалася люлька з будаўнікамі

🔻 Крымінальныя разборкі ў Гарадзенскай вобласці

🔻 Пропуск на "Беняконях" запаволіцца

🔻 Ціханоўская пракаментавала блакаванне свайго ўліковага запісу на TikTok

🔻 Каго закрануць новыя еўрапейскія санкцыі?

🔻 Дэеўрапеізацыя Беларусі

🔻 Чарговы масіраваны абстрэл Харкава

🔻 Уражальная інсталяцыя ў Кіеве пра жах і хаос вайны

🔻 У Беларусі чакаецца моцны вецер


Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Якім вырасце сабака, якога гадавалі коцікі? 🤔

Менавіта гэта адбылося з пітбулем Опі, які ад самага дзяцінства жыў з трыма катамі.

Паглядзіце, як ён цяпер сябе паводзіць!

Читать полностью…

Белсат

Выйшаўшы на свабоду, свабоды ў Беларусі не знайшоў

«Адчуваў сябе гэтак сама, як у лагеры, толькі троху большым»

Натхняльнае інтэрв'ю і моцная гісторыя беларускага палітвязня Андрэя Чапюка💪🏼

Андрэй – валанцёр Праваабарончага цэнтру «Вясна». Быў затрыманы ў 2020 годзе супрацоўнікамі ГУБАЗіКу і засуджаны на 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Вось так хлопец апісвае погляд на знаходжанне за кратамі:

Як бы ні было цяжка, ты застаешся творцам свайго лёсу. Так, нават там. Гэта нялёгка, і з кожным годам усё цяжэй. Але там яшчэ можна знайсці, чым заняцца, і людзей, якія падзеляцца з табою жыццёвым досведам. Ні ў якім разе не дарыць гэтага часу сістэме, максімальна выдзіраць яго для сябе!


🔗Інтэрв'ю цалкам чытайце
ў нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

Ва Украіне падлічылі страты Расеі і атрымалі велізарную лічбу

Паводле Генштабу ЗСУ, Расея магла страціць ужо мільён жаўнераў. Гэта колькасць загінулых і параненых за тры гады і тры з паловай месяцы поўнамаштабнай вайны.

Толькі за мінулыя содні, паводле ведамства, былі знішчаны каля 1 140 акупантаў.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Украіна ўвяла санкцыі супраць кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа

Генсакратар БЧК Дзмітрый Шаўцоў, які раней наведваў акупаваныя Лісічанск і Марыупаль, цяпер знаходзіцца пад санкцыямі згодна з указам Зяленскага. Што сёння вядома пра беларускі Чырвоны Крыж – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Над Беларуссю ўзышоў трускаўкавы Месяц

Беларусы і жыхары іншых краін уначы 11-га маглі назіраць у небе незвычайную з’яву. Як гэта выглядала – глядзіце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 У Бруселі пачалося пасяджэнне адносна Беларусі

У сталіцы Бельгіі распачалася пляцоўка, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх інстытутаў. Што там будуць абмяркоўваць – чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Самага папулярнага ў свеце ціктокера выслалі з ЗША

Хабі Лейма затрымалі 6 чэрвеня ў аэрапорце, але пасля ўсё ж такі адпусцілі — без афіцыйнага рашэння пра дэпартацыю, паведаміў прадстаўнік амерыканскай іміграцыйнай службы.

Гэта адбылося на фоне ўзмацнення жорсткасці ў дачыненні да мігрантаў — ЗША цяпер актыўней правяраюць дакументы, ладзяць рэйды і высылаюць людзей. У краіне з гэтай нагоды праходзяць пратэсты.

Хабі стаў знакамітым падчас пандэміі — ён здымаў рэакцыі на недарэчныя лайфхакі. У TikTok на яго падпісана больш за 162 мільёны чалавек.

Читать полностью…

Белсат

«Калі раней у беларусаў быў імідж добрых спецыялістаў, то цяпер іх чакае дэградацыя»😰

«Белсат» паразмаўляў з экспертамі наконт пагрозы дэеўрапеізацыі Беларусі. Выглядае, што жалезная заслона выбудоўваецца з двух бакоў.

🔗Што адбываецца і што можна зрабіць, каб выправіць сітуацыю — разбіраемся ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

😂 Ці вы чулі, як мяўкае рысь ?

Кажуць, так самец зазывае сяброўку 😂

Глядзіце з гукам!

Читать полностью…

Белсат

Мінздароўя б'е трывогу праз пакістанцаў🧑🏼‍⚕️🇵🇰

Мінздароўя папярэдзіла адміністрацыю Лукашэнкі пра рызыкі, звязаныя з прыездам у Беларусь пакістанцаў — піша «Наша Ніва» са спасылкай на «BELPOL».

Паводле звестак «BELPOL», галоўны санітарны доктар Святлана Нячай накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта аналітычную запіску пра высокія эпідэміялагічныя рызыкі ў сувязі з масавым прыездам пакістанцаў.

У дакуменце згадваюцца магчымыя ўспышкі поліяміэліту, халеры, малярыі і іншых небяспечных інфекцый. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе праводзіць абавязковыя аналізы і вакцынацыю мігрантаў за кошт бюджэту.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel