Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤪 Халва са смакам шкварак і зефір са смакам «Бела-Колы». Бабруйскія кандытары пад Новы год будуць здзіўляць беларусаў
Большасць іншых харчовых прадпрыемстваў паклапаціліся пра выгляд зімовых падарункаў, а не пра іх новыя смакі.
👀 Падрабязнасці глядзіце на нашай старонцы
🏠 У Менску імкліва растуць цэны на жытло. А ў Варшаве ды Маскве ўсё наадварот
Мінімальныя цэны на першасным рынку беларускай сталіцы складаюць каля 1300 долараў за квадратны метр, максімальныя ж набліжаюцца да адзнакі ў $10 тысяч.
📍Чытайце падрабязней
Расейскія дроны парушылі паветраную прастору Беларусі
Адбылося гэта падчас масавай атакі арміі РФ на Кіеў.
А 22:23 украінскі «еРадар» паведаміў пра тры дроны: адзін быў паміж Хойнікамі і Нароўляй, а два ляцелі на Брагін. Выданне «Флагшток» напісала, што ў Беларусь заляталі да пяці расейскіх беспілотнікаў. Адзін з іх быў заўважаны проста над Мазырам.
Нагадваем, 29 ліпеня беспілотнік упаў проста ў Менску. Следчы камітэт сцвярджае, што БПЛА быў украінскай вытворчасці, але гэтая версія выклікае сумневы.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША зладзіць круглы стол з Лукашэнкам
Дарадца лідаркі дэмсілаў Беларусі Дзяніс Кучынскі падчас візіту ў Вашынгтон абмяркоўваў з уладамі ЗША ідэю перамоваў з рэжымам Беларусі, але на пэўных умовах. Якіх – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларусы ў топе замежнікаў у Польшчы паводле атрыманых крэдытаў
Колькі нашы суайчыннікі ўзялі ўжо крэдытаў у польскіх банках, чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Новыя сведчанні пра дрон, які ўпаў у Менску
Адкуль мог ляцець беспілотнік і якія гарады Беларусі ён праляцеў – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☝️Стаўкі па крэдытах застануцца нязменнымі
У жніўні яны будуць такімі ж, як і ў ліпені. Такое рашэнне прыняў Нацыянальны банк.
У новых укладах у рублях фізічных асобаў тэрмінам больш за год – 15,64 %. У новых крэдытах у рублях фізічным асобам – 19,1 %.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы.👈
🤷♂️ Ці сядзе Лукашэнка за адзін стол з Ціханоўскай
Круглы стол з рэжымам Лукашэнкі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі за пасярэдніцтвам ЗША прапаноўвае правесці офіс Святланы Ціханоўскай.
Дарадца дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка паведаміў, што АПК цяпер працуе над канцэпцыяй дыялогу з уладамі Беларусі аб выхадзе з палітычнага крызісу.
Ці магчымыя такія перамовы і якія вынікя яны прынясуць? На гэтае пытанне ў праграме «Студыя Белсат» паразважаў прадстаўнік Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Паслухайце.
Уся размова даступная па спасылцы. 👈
🏔 Пад каменяпадам у Пакістане загінула Ляўра Дальмаер
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Ляўра Дальмаер загінула ў гарах Каракарум у Пакістане. Падчас альпінісцкага паходу яна трапіла пад каменяпад на вышыні каля 5,7 тыс. м. Ратавальнікі не змаглі хутка дабрацца да месца праз дрэннае надвор’е, і пошукі цягнуліся два дні.
Спартоўцы быў 31 год, яна скончыла кар’еру ў біятлоне пяць гадоў таму. Дальмаер была вядомая як сціплая і вельмі паспяховая спартсменка, якая пасля спорту займалася горнай ратавальнай службай і працавала лыжным гідам😢
«Яна была чалавекам з сэрцам, характарам і бачаннем» — адзначаецца ў заяве Алімпійскай спартыўнай канфедэрацыі Нямеччыны
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Трамп даў Пуціну час да 9 жніўня. У Ціханоўскай ужо рыхтуюць прапанову ўладам Беларусі пра круглы стол
🔸 Жахлівыя разбурэнні ад непагадзі
🔸Рост коштаў на паслугі Беларускай чыгункі
🔸Землятрус у Камчатцы
🔸Пра што сведчыць дрон над Менскам
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Магнаты ВКЛ умелі пакінуць па сабе след, не толькі сваімі ўчынкамі пры жыцці
У новым выданні «Няпростых рэчаў» расказваем пра надмагілле вялікага літоўскага падканцлера Паўла Сапегі, таго самага, чый замак у Гальшанах натхняў да твораў Уладзіміра Караткевіча.
Глядзіце выданне цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🚗 Чэргі на мяжы зноў павялічыліся
На мяжы Беларусі зноў вялікія чэргі. У Польшчу праз «Берасце – Тэрэспаль» чакаюць больш за 1100 машынаў, час праезду можа дасягаць двух дзён. У Літву праз «Каменны Лог» чарга таксама павялічылася – да 500–560 грузавікоў і некалькіх дзясяткаў легкавікоў.
Публічныя вэб-камеры на пунктах пропуску не працуюць, таму людзі абменьваюцца інфармацыяй у чатах. У Польшчу часам прасцей дабрацца таксоўкай да мяжы і падсесці ў аўтобус, які стаіць бліжэй да шлагбаума.
Беларускія памежнікі вінавацяць замежных калегаў у павольнай працы, а палякі кажуць, што частку афіцэраў скіроўваюць на ахову мяжы ад нелегальных мігрантаў.
🔗Падрабязнасці – па спасылцы
Арнамент мае глыбокі сімвалічны код, у які ўшытыя традыцыі і светапогляд продкаў
Асноўныя матывы арнаменту – гэта геаметрычныя фігуры, раслінныя і жывёльныя элементы, кожны з якіх мае пэўны сэнс.
Напрыклад:
♦️Ромб – сімвал урадлівасці, жаночага пачатку і зямлі. Частая прыкмета на жаночым адзенні.
🌳 Дрэва жыцця – сімвал сувязі паміж пакаленнямі, росту, вечнасці і духоўнага развіцця.
🕊 Птушка – знак душы і свабоды.
❌ Крыж – знак аховы, раўнавагі, абароны ад злых сіл.
🎭Вялікі тэатр Беларусі не паедзе ў Крым
Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі адмовіўся ад паездкі ў акупаваны Крым.
Раней крыніцы «Зеркала» паведамлялі, што артыстаў збіраліся адпраўляць туды паўпрымусова, а ў Севастопалі чакалі паказ балета «Жызэль».
Пасля агалоскі калектыў знік з праграмы фестывалю «Херсанэс», якая была апублікаваная 30 ліпеня. У афішы засталіся толькі мясцовыя артысты і ансамбль імя Маісеева.
Паводле інфармацыі выдання, менавіта грамадскі рэзананс прымусіў тэатр адмовіцца ад паездкі. Многія музыкі і артысты спачатку былі супраць гастроляў і падавалі адмовы, нягледзячы на ціск і пагрозы праблемаў у кар’еры💪🏼
✊За першыя паўгода ў Беларусі рэпрэсавалі 15 дзяцей
Вярхоўны суд Беларусі паведаміў, што ў першай палове 2025 года па палітычных артыкулах засудзілі 15 няпоўнагадовых. Пры гэтым поўную статыстыку палітычных прысудаў улады не раскрылі — адзначае «Гомельская вясна»
Большасць дзяцей пакаралі паводле артыкула 342 КК за ўдзел у пратэстах 2020 года. Яшчэ двое былі асуджаныя за «абразу Лукашэнкі», двое – за «знявагу дзяржаўных сімвалаў», і двое – за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
#рэпрэсіі
❤️ Як друкуюць нацыянальны пашпарт Беларусі
Беларускі пашпартны цэнтр паказаў, як друкуюць дакумент.
Паводле ўстановы, пашпарт адпавядае міжнародным стандартам бяспекі, мае беларускі дызайн і зроблены з павагай да мовы, гісторыі і культуры.
ℹ️ Яго выдаюць грамадзянам Беларусі за мяжой, каб падкрэсліць адзінства і надзею на вольную будучыню.
⚡️Кароткі агляд навінаў
🔼 Грымоты пакінула Менск без святла, Калодзішчы – без дахаў
А яшчэ:
🔻 Беларусь – хаб для вытворчасці вайсковай прадукцыі для Расеі. Што вырабляем?
🔻 Як Шэйман вырабляе баявыя беспілотнікі. Каментуе Уладзімір Жыгар
🔻Літва ўзмацняе супрацьпаветраную абарону
🔻 Камчатка перажыла моцны землятрус 8,8 балаў
🔻 Надзвычайнае здарэнне: у Свіслач выцеклі нафтапрадукты. МНС ліквідавала забруджванне
🔻 Даражэе праезд на БЧ: наколькі?
🔻 Адкрыццё крамы "еДин" у Віцебску
🔻 Аўцюкі, фестываль гумару. Рэкордны ход-дог памеру ХХХХХХL
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✈️🤫 Авіякампаніі ніколі ў жыцці не раскажуць вам пра гэта
Падчас вандровак і авіяпералётаў ёсць імавернасць трапіць у якую-небудзь прыкрасць: оўвэрбукінг, затрымка рэйсу, нядопуск на пасадку праз тое, што ў вас не пашпарт, а, напрыклад, польскі падарожны дакумент. А ці ведаеце вы, што ў ЕЗ можна атрымаць кампенсацыю цягам 3-х гадоў пасля здарэння?
💸 Парады, як дамагчыся кампенсацыі ад авіякампаніі пры скасаванні рэйсу – у праграме «Раніца з «Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Трамп назваў расейскую эканоміку мёртвай, а Мядзведзева – «правальным прэзідэнтам»
Раней экс-прэзідэнт Расеі, звяртаючыся да Трампа, напісаў, што амерыканскі ўльтыматум наконт мірнага пагаднення з Украінай – гэта «пагроза і крок да вайны».
Трамп у сваю чаргу realDonaldTrump/posts/114945847973193713">пракаментаваў 25-працэнтныя мыты, уведзеныя на тавары з Індыі ў сувязі з закупам расейскай ваеннай тэхнікі і энергарэсурсаў:
«Мне ўсё роўна, што Індыя робіць з Расеяй. Хай яны разам разваляць свае мёртвыя эканомікі – мне ўсё роўна. У нас вельмі мала бізнесу з Індыяй, іх мыты занадта высокія, адны з самых высокіх у свеце. Расея і ЗША таксама амаль не супрацоўнічаюць».
Трамп таксама назваў Мядзведзева «правальным прэзідэнтам»:
«Скажыце Мядзведзеву, праваленаму былому прэзідэнту Расеі, які ўсё яшчэ лічыць сябе прэзідэнтам, каб ён сачыў за сваімі словамі. Ён заходзіць на вельмі небяспечную тэрыторыю», – напісаў прэзідэнт ЗША.
Расейцы нанеслі ўдары па сталіцы Украіны ракетамі і дронамі
Вядома пра шэсць загінулых, яшчэ больш за 50 атрымалі раненні. Атака пазбавіла жыцця шасцігадовага хлопчыка.
Спачатку Расея здзейсніла налёт дронаў «Shahed», а потым ракетны ўдар разбурыў пад’езд дзевяціпавярховага дому. Усяго, паводле мясцовых уладаў, пацярпелі 27 аб’ектаў: сярод якіх таксама былі будынкі школы, дзіцячага садка і медычнай установы.
💥 #галоўнае за 30 ліпеня
✔️Камчатку і Сахалін накрыў магутны землятрус 8,7 балаў
✔️ Украінцы змогуць заставацца ў ЗША, пакуль не скончыцца вайна
✔️Пад Менскам навальніца пазрывала дахі і перавярнула грузавік
✔️Цэнтр беларускай салідарнасці адновіць прававую дапамогу
✔️Беламу дому прапанавалі ідэю перамоваў з уладамі Беларусі
✔️Вялікі тэатр Беларусі не паедзе ў Крым
✔️Прэзідэнтка Малдовы абвінаваціла Расею ў спробе ўзяць краіну пад кантроль
✔️Вячорка: з нагоды ўльтыматуму Трампа рыхтуецца прапанова для ўладаў Беларусі
✔️Дрон, які ўпаў у Менску, ляцеў з боку Расеі
#рэпрэсіі:
▫️За першыя паўгода ў Беларусі рэпрэсавалі 15 дзяцей
▫️Пасля прызнання брэнду Belaruskicry «экстрэмісцкім» з'явіліся рызыкі для кліентаў
▫️ Яшчэ восем чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі
🇲🇩Санду: Масква намагаецца «усталяваць кантроль» над Малдоваю
Санду заявіла, што Расея плануе пералічыць каля €100 млн праз крыптавалюту на розныя схемы ўплыву:
🔸Плынь «суверэнітыстаў», якая хоча падпарадкаваць Малдову Расеі і выступае супраць ЕЗ.
🔸Групоўка алігарха Ілана Шора, якая рыхтуе подкуп выбарнікаў і пратэсты.
🔸Праекты, што спрабуюць уплываць на памяркоўных праеўрапейскіх выбарцаў.
🔗Падбразней пра «расейскую пагрозу» ў Малдове — чытайце ў артыкуле
😨 Чыстыя вуліцы цяпер пад пагрозаю?
Чыноўнікі Лукашэнкі забілі трывогу: смецця стала так шмат, што палігоны могуць хутка перапоўніцца. Паводле іх, праз 10 гадоў вывозіць адкіды не будзе куды.
Цвёрдых камунальных адкідаў у Беларусі штогод утвараецца больш за 4 мільёны тон – гэта 430 кілаграмаў на чалавека за год. У параўнанні з 90-мі, гэта ў больш 2,5 раза. Сітуацыю магла б выратаваць перапрацоўка, але адкіды найчасцей выкарыстоўваюць проста як альтэрнатыўнае паліва.
«І не заўсёды ёсць дастатковая фільтрацыя дыму, што ўтвараецца пры спальванні такога паліва. І, на жаль, у атмасферу трапляюць шкодныя рэчывы»,
– кажуць эколагі.
💥 Новыя сведчанні пра дрон, які ўпаў у Менску
Звесткі ад розных крыніц і відавочцаў сведчаць, што прынамсі апошнюю частку свайго шляху дрон ляцеў з боку Расеі. Гэта тлумачыць дзіўнае месца падзення.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
❗️Вячорка: з нагоды ўльтыматуму Трампа рыхтуецца прапанова для ўладаў Беларусі
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка станоўча ацаніў апошні ўльтыматум Трампа Пуціну і бачыць у гэтым магчымасці для Беларусі.
АПК цяпер працуе над канцэпцыяй таго, як мог бы выглядаць «круглы стол» — дыялог з уладамі Беларусі аб выхадзе з палітычнага крызісу, паведаміў «Белсату» Вячорка.
🔗Як дэмакратычныя сілы плануюць скарыстаць гэтую сітуацыю — чытайце на нашым сайце
🚍Памежны камітэт адказаў, ці могуць украінцаў не пускаць у Беларусь
Кіроўцы аўтобусаў з Польшчы ў Беларусь часам адмаўляюцца браць украінцаў, спасылаючыся на нейкі «новы закон». У чатах пра пераход мяжы таксама шмат гісторыяў пра праблемы на мяжы.
Журналісты «Белсату» звярнуліся ў Памежны камітэт, каб даведацца, ці сапраўды ёсць абмежаванні.
🔗 Што адказалі чыноўнікі — у артыкуле
⛓ Яшчэ восем чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі
Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек. Станам на 30 ліпеня ў Беларусі 1183 палітвязняў
🔗 Якія імёны папоўнілі спіс, і паводле якіх артыкулаў іх асудзілі — чытайце па спасылцы
❗️Пасля прызнання брэнду «экстрэмісцкім» з'явіліся рызыкі для кліентаў
Брэнд упрыгожанняў Belaruskicry паведаміў пра гэта ў Instagram:
Сябры, мы звяртаемся да вас з клопатам. У сувязі з апошнімі навінамі ў прызнанні Belaruskicry экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі, у нас няма ўпэўненасці, што даныя вашых мінулых замоваў не трапілі ў іншыя рукі
Беламу дому прапанавалі ідэю перамоваў з уладамі Беларусі
Гэта мае быць круглы стол паміж ЗША, рэжымам Лукашэнкі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Як піша выданне «Зеркало», такі фармат абмяркоўваў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падчас візіту ў Вашынгтон.
Ён кажа, што ідэя круглага стала можа быць актуальнай пры раўназначных умовах: спыненне рэпрэсіяў, спыненне палітычна матываваных затрыманняў і судоў, свабода палітвязням. Удзельнікаў перамоваў з боку дэмсілаў мае вызначаць Святлана Ціханоўская.
Кучынскі мяркуе, што «ў сярэднетэрміновай перспектыве» такі круглы стол цалкам рэальны. Ён упэўнены, што Лукашэнка можа быць зацікаўлены ў перамовах праз геапалітычную нестабільнасць і фактар часу.
«Лукашэнка не маладзее. І ён, і ягонае атачэнне разумеюць, што пытанне транзіту ўлады – гэта толькі справа часу.
Паводле нашай інфармацыі, унутры самога рэжыму ўжо абмяркоўваюцца розныя сцэнары – ад дынастычнага пераемніка да стаўкі на прыхільнікаў або сілавікоў. Але яны не змогуць быць устойлівымі без рэальнага дыялогу з грамадствам і прызнання з боку дэмакратычнага свету», – кажа Кучынскі.
На думку дарадцы Ціханоўскай, перамовы могуць стаць для Менску «інструментам палітычнага разліку». У рамках дыялогу могуць абмяркоўвацца пытанні асабістай бяспекі Лукашэнкі, санкцыяў і выхаду з ізаляцыі. А аб’яднаўчай тэмай для ўсіх бакоў стане захаванне суверэнітэту Беларусі.
💱 Курсы валютаў 30 ліпеня
Долар нязначна падрос. Еўра падрос на 2.5 капейкі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсывалютаў
🤝Цэнтр беларускай салідарнасці адновіць прававую дапамогу
Аддзел прававой дапамогі ЦБС, які быў закрыты з траўня, зноў пачне працу ў жніўні. Пра гэта паведаміла кіраўніца дэпартаменту Вольга Дабравольская.
Яна адзначыла, што спачатку праца можа быць частковай, але ўжо ў жніўні пачнуць прымаць новыя заяўкі.
ЦБС існуе з 2020 года ў Варшаве, каб дапамагаць беларусам, якія пакінулі радзіму праз рэпрэсіі. Пасля пачатку вайны арганізацыя пачала дапамагаць і ўкраінцам. За першыя чатыры гады цэнтр правёў больш за 60 тысяч юрыдычных кансультацый.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🤑Беларусы на другім месцы сярод замежнікаў у Польшчы паводле аб'ёму атрыманых крэдытаў
Часцей за ўсё яны бяруць грошы на куплю жытла.
На канец чэрвеня 2025 года замежнікі былі вінныя польскім банкам 25,7 млрд злотых, з якіх больш за 21 млрд — гэта іпатэка. Усяго ў Польшчы маюць крэдыты 265 тысяч замежнікаў, сярод іх 24 тысячы беларусаў з пазыкамі на 4,2 млрд злотых (амаль 1 млрд еўра).
🔗Падрабязнасці — па спасылцы