dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

Ва ўмовах таталітарнага кантролю права чалавека на свабоду ад катаванняў і жорсткага абыходжання становіцца не толькі прынцыпам, але і лініяй фронту. У артыкуле 5 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека выразна сказана: «Ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму ці прыніжаючаму годнасць абыходжанню ці пакаранню». Аднак у Беларусі гэтыя нормы зневажаюцца штодня: палітвязняў збіваюць, катуюць, ізалююць, пазбаўляюць меддапамогі, прымушаюць да «пакаяльных» відэа.

Катаванні сталі інструментам рэжыму для запалохвання, прыніжэння і фізічнага знішчэння інакшадумцаў. У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў мы нагадваем: гэта не «перагібы» сістэмы - гэта і ёсць сістэма. І пакуль у Беларусі ёсць людзі за кратамі за свае перакананні - мы працягваем дакументаваць рэпрэсіі і дапамагаць ахвярам. І вы можаце нам дапамагаць на кожным этапе, для гэтага паведамляйце нам інфармацыю любым спосабам і распавядайце пра нас тым, каму патрэбна дапамога.

Наш сайт: https://stayrebel.fun/by (даступны без VPN)
Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun

Читать полностью…

dissidentby

Умовы закрытай судовай сістэмы, татальнага страху і пераследу за распаўсюд інфармацыі робяць складаным збор і праверку дадзеных пра колькасць палітвязняў і характар пераследу. Але мы робім усё магчымае, каб ведаць пра кожн_ую і падтрымліваць. Па нашых ацэнках, на сённяшні дзень у зняволенні знаходзяцца {як мінімум} 1296 чалавек па палітычных матывах.

І гэта толькі верхавіна айсберга рэпрэсій:
🔍 нам вядома пра больш за 7800 выпадкаў крымінальнага пераследу
⚖️ і больш за 40 000 адміністрацыйных спраў.

📬 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Ведаеце пра новыя прысуды? Паведаміце праваабаронцам! Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

📣 Памятайце, маўчанне зручна для рэжыму. Салідарнасць - наш адказ.

Читать полностью…

dissidentby

На дадзены момант вядома пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага, былой дацэнткі МДЛУ Наталлі Дулінай, журналіста «Радыё Свабода» Ігара Карнея, 69-гадовай беларускі Швецыі Галіны Краснянскай, актывіста анархічнага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, фігуранта справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Кірыла Балахонава, бізнэсоўца Сяргея Шэлега.

Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.

🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі

Читать полностью…

dissidentby

✉️ Пісаць палітвязням трэба! І вось чаму:

👉 1. Не ўсе лісты губляюцца.
У СІЗА (да суда) час ад часу нават лісты ад незнаёмых людзей прарываюцца. Бываюць перыяды, калі «блакуюць» усё, але бывае і «адліга» і тады людзі атрымліваюць лісты. Такія перыяды былі нават у гэтым годзе.

👉 2. У калоніі складаней, але і тут здараюцца выключэнні.
У калоніі амаль заўсёды перадаюць толькі лісты ад блізкіх, але часам і ад сяброў нешта даходзіць. Каб павысіць шанец, лепш захоўваць фота ліста ў «Банк лістоў» на нашым сайце stayrebel.fun (даступны без ВПН) - пасля вызвалення чалавек зможа прачытаць усё, што яму пісалі.

👉 3. Лісты паказваюць, што чалавек важны і яго не забылі.
Кожны ліст - гэта сігнал цэнзарам і адміністрацыі, што за лёсам гэтага чалавека сочаць, за ім стаіць супольнасць. Гэта можа абараніць яго ад дадатковага ціску і самавольства з боку адміністрацыі. Памятаем, што катаванні любяць цішыню.

👉 4. Паток лістоў сёння вельмі малы.
Знутры Беларусі людзі баяцца пісаць шмат, таму застаюцца толькі лісты ад родных і ад сяброў або замежжа. Таму міф пра тое, што «лісты ад іншых замінаюць родным» - перабольшаны.

👉 5. Правілы пастаянна змяняюцца.
У розных СІЗА, калоніях, нават у адным і тым жа месцы ў розны час і пры рознай адміністрацыі свае парадкі. Сёння 2025 год і есць пацверджанні таму, што зняволеныя атрымоўваюць лісты не ад родных. Таму спыняцца іх пісаць - горшы варыянт.

🐈 Пішыце, захоўвайце копіі, падтрымлівайце сем’і і не пакідайце людзей сам-насам з сістэмай. Пакуль ёсць лісты і салідарнасць - ёсць і памяць пра чалавека!

🌼 Банк лістоў - тут вы можаце захаваць лісты для палітзняволеных.

Читать полностью…

dissidentby

Словы маюць значэнне. Асабліва калі размова пра людзей.

Апошнімі днямі мы зноў бачым актыўныя дыскусіі вакол словаў «нелегал» і «нелегальны мігрант». Чаму гэта праблема? Таму што гэта не нейтральны тэрмін — гэта цэтлік і стыгма, якія пазбаўляюць чалавека годнасці.

Мы ўпэўненыя: чалавек не можа быць нелегальным. Незаконнымі могуць быць дзеянні, але не чалавек.

📌 Гэтыя карткі тлумачаць, адкуль пайшло слова «нелегал», чаму яно шкоднае і як можна гаварыць і пісаць па-іншаму.

Гаворка ідзе не толькі пра словы, а пра бачнасць, пра справядлівасць, пра тое, кім мы выбіраем быць: саўдзельні_цамі дыскрымінацыі або людзьмі, якія ёй процідзеюць.

Гартайце, захоўвайце, распавядайце іншым.

@humanconstanta

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў чэрвені

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

📬 Чарговыя змены ў заканадаўстве Беларусі. Паштовыя адпраўленні афіцыйна пад татальным кантролем

У Беларусі прыняты Закон № 79-3, які істотна мяняе правілы працы паштовай сувязі і паштовых адпраўленняў.

Асноўныя змены:
➡️ Створана адзіная аўтаматызаваная сістэма ўліку і захоўвання ўсіх дадзеных пра перасоўванне паштовых адпраўленняў.
➡️ Улады атрымалі права вызначаць парадак працы гэтай сістэмы і тэрміны захоўвання інфармацыі.
➡️ Дзяржаўныя органы, нават тыя, хто не займаецца аператыўна-вышуковай дзейнасцю, атрымалі кругласутачны доступ (у тым ліку дыстанцыйны) да гэтай сістэмы.

Што гэта азначае для палітвязняў?
❗️ Гэтыя змены значна ўзмацняюць кантроль дзяржавы над карэспандэнцыяй, у тым ліку зняволеных. Гэта можа абмежаваць магчымасці палітвязняў атрымліваць і адпраўляць лісты, а таксама зрабіць іх ліставанне яшчэ больш празрыстым для ўладаў. У выніку гэта стварае дадатковы ціск на вязняў і іх блізкіх, узмацняючы ізаляцыю.

Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Читать полностью…

dissidentby

〰️ 5 гадоў таму пачаліся затрыманні перад выбарамі 〰️

29 траўня 2020 года ў Беларусі адбыліся першыя затрыманні ўдзельнікаў перадвыбарчай кампаніі. Гэта стала пачаткам масавых рэпрэсій супраць тых, хто спрабаваў супрацьстаяць аўтарытарнай уладзе. На працягу месяца былі затрыманыя дзясяткі людзей, сярод якіх былі блогеры, журналісты, грамадскія актывісты і патэнцыйныя кандыдаты.

Па крымінальнай справе затрымалі 6 чалавек і ў закрытым рэжыме асудзілі на вялікія тэрміны:

🔒 Сяргей Ціханоўскі — 18 гадоў зняволення (у 2023 годзе дададзена яшчэ 1 год і 6 месяцаў) -- зараз на "турэмным рэжыме"
🔒 Мікалай Статкевіч — 14 гадоў зняволення
🔒 Ігар Лосік — 15 гадоў зняволення
🔒 Арцём Сакаў — 16 гадоў зняволення
🔒 Уладзімір Цыгановіч — 15 гадоў зняволення (у 2023 годзе дададзены 1 год, пазней Уладзіміра яшчэ судзілі па арт. 411 КК РБ, але вынік невядомы) -- зараз на "турэмным рэжыме"
🔒 Дзмітрый Папоў — 16 гадоў зняволення -- зараз на "турэмным рэжыме"

Сёння яны працягваюць знаходзіцца за кратамі. Некаторыя - у самых цяжкіх умовах утрымання, без сувязі з роднымі і адвакатамі. Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч і Ігар Лосік больш за 2 гады знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада*.

Асобны ціск аказваецца на сям’ю журналіста «Радыё Свабода» Ігара Лосіка. Ягоную жонку Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі толькі за тое, што яна адкрыта гаварыла пра Ігара. Брат Ігара - Мікіта - быў затрыманы ў красавіку 2025 года. У дадатак да гэтага, пра Ігара Лосіка ў студзені 2025 года знялі прапагандысцкае відэа ў СІЗА КДБ, што сведчыць пра працяг псіхалагічнага ціску.

*інкамунікада - калі чалавек цалкам пазбаўлены сувязі з знешнім светам: яму не дазваляюць атрымліваць лісты, званкі, спатканні і адваката.

Читать полностью…

dissidentby

📄 Апублікаваны даклад ААН пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Спецыяльны дакладчык ААН Нільс Муйжніекс апублікаваў першы гадавы даклад аб стане правоў чалавека ў Беларусі пра перыяд з 1 красавіка 2024 па 31 сакавіка 2025.

❗️Сітуацыя застаецца надзвычай трывожнай.

У дакладзе падкрэсліваецца:
🔵 Палітычна матываваныя рэпрэсіі працягваюцца як унутры краіны, так і ў дачыненні да беларусаў у выгнанні
🔵Псіхалагічны і фізічны гвалт у турмах, у тым ліку супраць жанчын і непаўналетніх
🔵Практыка заочных судоў і калектыўнага пакарання (калі рэпрэсіям падвяргаюцца цэлыя сем'і)
🔵Парушэнні правоў на справядлівы суд, свабоду выказвання, саюзаў і мірных сходаў
🔵Прымусовая псіхіятрыя і рэпрэсіі ў дачыненні да ЛГБТК+ людзей
🔵Прэзідэнцкія выбары 2025 года не прызнаныя сапраўднымі з-за адсутнасці свабодаў і рэпрэсій у дачыненні да грамадзян краіны

Поўны даклад: https://reliefweb.int/report/belarus/report-human-rights-belarus-report-special-rapporteur-situation-human-rights-belarus-nils-muizniek-ahrc5959-enarruzh

Читать полностью…

dissidentby

💔 Дзень палітвязня ў Беларусі
21 траўня мы ўспамінаем тых, хто за кратамі за свае перакананні, праўду, салідарнасць і чалавечую годнасць.

З 2020 года:
– больш за 7000 чалавек былі асуджаныя па крымінальных палітычных артыкулах
– больш за 40 000 прайшлі праз адміністрацыйныя арышты
1308 палітвязняў знаходзяцца за кратамі цяпер
8 чалавек загінулі за кратамі

Мы памятаем імёны. Мы памятаем гісторыі. І мы працягваем падтрымліваць, пакуль усе не будуць вольныя.

📌 Памяць — гэта дзеянне.
Напішыце ліст. Падтрымайце сям’ю палітвязня. Прыходзьце на акцыі салідарнасці ад сення і заўседы!

Читать полностью…

dissidentby

Ці ведалі вы колькі жанчын рэпрэсавалі з 2020-га? Распавядаем ніжэй.

З 2020 года ў Беларусі былі рэпрэсаваныя:

📈 1846 жанчын - па крымінальных артыкулах
📈 9218 жанчын - па адміністрацыйных справах
🥀 2 жанчыны памерлі пасля вызвалення - Ганна Кандраценка і Тамара Каравай

Гэта - як мінімум. Кожная з гэтых лічбаў - не проста справа. Гэта жыццё. Гэта зламаныя кар’еры, страчаныя магчымасці, разлука з дзецьмі, страта здароўя і свабоды. Але варта памятаць: не толькі тыя, каго затрымалі непасрэдна, церпяць ад рэпрэсій. Разам з імі гэты боль перажываюць жонкі, дачкі і матулі.

📌Жаночы досвед зняволення і чакання - гэта велізарная частка нябачнай трагедыі, якая адбываецца штодня. І пра яе трэба гаварыць асобна.

Прыходзьце на мерапрыемствы да Дня палітвязня з 21 траўня. Падтрымайце тых, хто цяпер у зняволенні, і тых, хто чакае іх на волі:

❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00
📍 Dożynkowa 6a
“Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай

❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 17:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне)
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным

❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі

Читать полностью…

dissidentby

📅 Да Дня палітвязня - тры мерапрыемствы салідарнасці разам з Dissidentby!
21–23 траўня мы збіраемся, каб напісаць лісты, падтрымаць тых, хто за кратамі, і не забываць, за што змагаемся.

❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00
📍 Dożynkowa 6a
“Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай

– лісты
– дранікі, ліманад, творчыя актыўнасці
– астралагічны прагноз і партрэт за данат
– квіз з падарункамі ад @dissidentby
– закрытая размова з Андрэем (па рэгістрацыі)

❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 19:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне)
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным

– лісты
– магчымасць падзяліцца сілаю з тымі, хто ў зняволенні

🔥 Але сачыце за абвесткамі, бо будуць мерапрыемствы ад 20 да 24 траўня! Таксама плануюцца размовы з палітзняволенымі: @belarusy_wroclawa

❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі

– глядзім фільм пра антыфашызм
– пішам лісты
– ядзім піцу
– гаворым пра свабоду

Save the date! І абавязкова прыходзь падтрымаць тых, хто зараз за кратамі!

Читать полностью…

dissidentby

Яшчэ адна смутная навіна. Памерла 45-гадовая былая палітзняволеная Тамара Каравай.

Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яна паставіла лайк у «Аднакласніках». Тамару Каравай памілавалі і яна выйшла на волю 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.

Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.

Гэта не адзінкавы выпадак. Так, у жніўні 2024 памёр Валянцін Іваноўскі (праз некалькі месяцаў пасля вызвалення), у лютым 2025 Ганна Кандраценка (яна мела анкалогію, але ўсе роўна была асуджана на 3 гады калоніі).

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💧Радыё Свабода паведамляе, што Мікіту Лосіка, малодшага брата вядомага палітзняволенага Ігара Лосіка, затрымалі ў пачатку красавіка па справе «Гаюна». Цяпер ён у СІЗА Віцебска. Нагадаем, што ў 2022 годзе была затрымана Дар'я Лосік - жонка Ігара Лосіка. Яе асудзілі на 2 гады зняволення за інтэрв'ю Белсату. У 2024 Дар'ю вызвалілі па памілаванні.

Гэта далёка не адзіны выпадак. З 2020 года праз беларускія турмы прайшлі як мінімум 309 сем’яў - больш за 600 чалавек, затрыманых па крымінальных справах.
На сённяшні дзень каля 50 сем’яў застаюцца за кратамі.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

📬 Лісты маюць значэнне. Турма - гэта выпрабаванне не толькі для палітвязня, але і для яго сям’і, сяброў, усіх, хто на волі. Ліст - гэта не проста аркуш паперы. Гэта надзея і доказ таго, што чалавек не забыты. Што ён не адзін.

🖋 Ці варта пісаць? Абсалютна. 5013 лістоў вы ўжо захавалі ў наш "Банк Лістоў", а 151 чалавек ужо атрымаў каштоўныя скарбы:

Дзякуй вам за тое, што памятаеце пра нас і чакаеце)!
За тое, што мы не адны. Вялікі вам дзякуй.


💌 Напісаць ліст лёгка. Дастаткова сказаць некалькі цёплых слоў, падзяліцца навінамі ці проста пажадаць трымацца. Ліст можа быць вершам, малюнкам або шчырым паведамленнем - галоўнае, быць побач, нават праз адлегласць.📎 Напісаць бясплатна: stayrebel.fun/letter

📦 Захоўвайце лісты ў Банк Лістоў. Калі вы пісалі праз іншыя сэрвісы або маеце фотаздымкі адпраўленых лістоў - загружайце іх сюды: stayrebel.fun/letter/bank

Так, цэнзура і адміністрацыі калоній часта робяць усё, каб гэтыя лісты не дайшлі.
Але мы працягваем пісаць і захоўваць. Мы дастаўляем гэтыя словы падтрымкі нават праз месяцы і гады. Бо салідарнасць жыве нягледзячы ні на што.

Читать полностью…

dissidentby

⭐️ Таццяна Купчына выразіла сваю грамадзянскую пазіцыю і пакінула каментары ў чаце. За гэта яе асудзілі па трох крымінальных артыкулах на 2 гады пазбаўлення волі 💔

Таццяна адбыла ўвесь тэрмін зняволення і выйшла на волю ў студзені 2024 года. У зняволенні моцна пацярпела яе здароўе. Акрамя гэтага, у палітзняволенай развіўся цяжкі посттраўматычны разлад, які суправаджаўся асацыяльнасцю і немагчымасцю паўнавартасна ўзаемадзейнічаць з навакольнымі.

Пасля вызвалення я зразумела, што спакойна жыць у Беларусі мне не дадуць. Не стала чакаць чарговага абсурднага абвінавачання і разам са сваім сабакам выехала ў Польшчу. Але, на жаль, на гэтым мае беды не скончыліся.


Зараз Таццяна знаходзіцца ў Польшчы, дзе спрабуе атрымаць міжнародную ахову (польскія ўлады першапачаткова адмовілі Таццяне праз наяўнасць літоўскай візы) і аднавіць свае здароўе.

Мне тэрмінова патрэбныя абследаванні і лячэнне: гінеколаг праз падазрэнне на анкалогію, псіхалагічная дапамога, стаматолаг і акуліст, а таксама медыкаменты. Ваша падтрымка – гэта мой шанец на паўнавартаснае жыццё і аднаўленне пасля здзекаў і стратаў.


Падтрымаць Таццяну можна па спасылцы:
1️⃣ https://bysol.org/be/private/tatiana_kupchina/ (не рабіце данатаў з беларускіх і расейскіх картак)

Читать полностью…

dissidentby

Калі ласка, паведамляйце імёны вызваленых 🙏 дзякуючы вам мы збіраем і даем абноўленую інфармацыю

Читать полностью…

dissidentby

🌍 20 чэрвеня - Сусветны дзень уцекачоў.

Сёння мы нагадваем сабе і іншым: людзі не пакідаюць свае дамы без важнай прычыны. Вайна, палітычны пераслед, беднасць, кліматычны крызіс — усё гэта прымушае мільёны шукаць бяспекі там, дзе іх не заўсёды чакаюць.

Мы верым, што спачуванне не мае межаў. Як і правы чалавека.
Давайце будаваць свет, дзе ніводны чалавек і ніводная істота не будуць вымушаны ўцякаць.

Читать полностью…

dissidentby

Як выглядае жыццё ў ПК-15 (Магілёў)?

Сёння ў гэтай калоніі ўтрымліваецца як мінімум 91 палітвязень. На картках - праўда пра ўмовы: праца без сродкаў абароны, абмежаваны доступ да юрыдычнай і медыцынскай дапамогі, ціск і парушэнні правоў*. Гэта ўсё гэта частка сістэмы ціску, якая ўзмацняе ізаляцыю людзей і робіць іх уразлівымі.

📌 На жаль, гэта не выключэнне - гэта норма ў беларускіх калоніях для палітвязняў.

📋 Дапамажыце сабраць больш праўдзівых дадзеных і падзяліцеся сваім досведам: stayrebel.fun/forms/release
📊 глядзіце актуальную статыстыку: stat.stayrebel.fun/#rights

*Дадзеныя з анкетавання былых палітзняволеных.

Читать полностью…

dissidentby

🏛 Сення, 12 чэрвеня, у Мінскім гарадскім судзе прагучалі жорсткія прысуды за салідарнасць з палітзняволенымі - тэрміны ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.

У кастрычніку 2024 года пачаліся рэйды па сваяках палітзняволеных і былых палітзняволеных - людзей забіралі на допыты, садзілі на 15 содняў і судзілі па КаАП на вялікія штрафы за атрыманне дапамогі. Як мінімум 51 чалавек трапіў пад рэпрэсіі.
20 снежня 2024 на праўладных медыя з'явілася відэа, у якім прапагандысты сцвярджалі пра затрыманых людзей па справе супрацы з Фондамі дапамогі.

У выніку гэтай аперацыі на лаве падсудных апынуліся тры чалавекі, якіх затрымалі ў жніўні і верасні 2024 года. Сёння ў Мінскім гарадскім судзе былі агучаны прысуды:

🟣Любоў Драгель - 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
🟣Аляксандр Якушкоў - 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
🟣Яўген Бойка - 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Падтрымаць палітзняволеных вы можаце любымі даступнымі сродкамі: правесці акцыю салідарнасці, даслаць невялікую пасылку з-за мяжы або напісаць ліст праз наш сайт https://stayrebel.fun/letter (даступны без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

🌈 Чэрвень - месяц прайду. Гэта час, калі ЛГБТК+ людзі і саюзнікі выходзяць на вуліцы, каб нагадаць, што правы ЛГБТК+ - гэта правы чалавека.

Напрыклад, ніводнае злачынства ў нашай краіне на глебе гамафобіі не прызнаецца судом як злачынства нянавісці - гэта проста «хуліганства», не гледзячы на тое, што ў гісторыі ЛГБТК+ руху ў Беларусі есць забітыя і цяжка збітыя людзі. У турмах ЛГБТК+ людзі часта падвяргаюцца дадатковаму ціску і прыніжэнням толькі за сваю ідэнтычнасць - і ад іншых асуджаных, і ад адміністрацыі. Арыентацыя з'яўляецца прадметам спекуляцый, шантажу і вымаганняў.

Правы ЛГБТК+ - гэта правы чалавека. Разам будуем Беларусь, дзе правы чалавека - гэта норма, а не выключэнне. ❤️

Читать полностью…

dissidentby

💜 Нашы вынікі ў траўні, якія атрымаліся дзякуючы вам:

- 27 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу
↳ 21 з іх змог сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 6 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі;
- 10 чалавек атрымліваюць пастаянную падтрымку ад RAZAM e.V. (Германія) у супрацы з намі;
- 50 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 34 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
198 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
- 52 запыта мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 74 новых чалавек мы дадалі на сайт за месяц.

Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
🎯 Абярыце адзін з варыянтаў:
- Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
- Зрабіце разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымайце унікальны мерч;
- Падпішыцеся на Patreon (гэта наш асноўны інструмент збору на перадачкі);
- Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
- Наш бот: @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй, што застаецеся з намі. Разам мы можам больш.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

✔️ Даведнік па працаўладкаванні для былых палітзняволеных, якія былі вымушаны пакінуць краіну

Мы разумем, як шмат складанасцей узнікае, калі вы вымушаны з'язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларус_кі: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.

Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт

Для каго падыходзіць?
- для былых палітвязн_іц і іх сямей у вымушанай эміграцыі
- для рэпрэсаваных у эміграцыі

🖥 Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.

👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.

Читать полностью…

dissidentby

Ужо сёння сустракаемся з вамі!

❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі

– глядзім фільм пра антыфашызм
– пішам лісты
– ядзім піцу
– гаворым пра свабоду

Гэта тая пятніца, якую ты можаш 100% прысвяціць палітзняволеным 🌸

Читать полностью…

dissidentby

@nashaniva паведамляе, што ў 2025 у калоніі ПК-17 памер палітвязень Валянцін Штэрмер, які быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за каментары з асуджэннем расейскай агрэсіі.

Іншыя зняволеныя казалі пра Валянціна: “Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Не ведаю, можа, у СІЗА дзе яго скруціла. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА”

Читать полностью…

dissidentby

💔 У Сяргея Сацука пагоршылася здароўе ў калоніі.

Паводле інфармацыі ад людзей, якія кантактавалі з ім, у Сяргея значна пагоршыўся стан здароўя пасля таго, як ён быў этапаваны ў калонію:
👆 высокі ціск
🦵 праблемы з суставамі ног

Меркавалася, што яго павінны былі даставіць у Рэспубліканскую бальніцу, але ці адбылося гэта насамрэч дакладна невядома. Сам Сяргей быў вельмі закрытым, мала каму распавядаў пра свой стан.

🔻 Сяргей Сацук - галоўны рэдактар незалежнага партала «Ежедневник» і аўтар гучных антыкарупцыйных расследаванняў. 23 верасня 2022 года ён быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на 8 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Напісаць Сяргею анлайн можна тут або на адрас ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183 (Сацук Сяргей Віктаравіч)

❗️98% рэспандэнтаў заяўлялі пра псіхалагічны гвалт у калоніі
❗️70% адзначылі, што атрымаць медычную дапамогу немагчыма
❗️а 34% заявілі пра фізічны гвалт.

✏️ Сваім досведам вы можаце падзяліцца праз анкету: https://stayrebel.fun/forms/release
🔜 Статыстыка ў агульным доступе: https://stat.stayrebel.fun/#rights

Падобныя гісторыі мы чуем зноў і зноў, а часам яны вельмі трагічныя. Палітвязні ў Беларусі застаюцца без належнай медыцынскай дапамогі, а страх і ізаляцыя прымушаюць многіх замоўчваць нават крытычныя праблемы. Калі ласка, не маўчыце пра сваіх блізкіх і знаемых. Паведамляйце пра іх стан і неабходную дапамогу 🙏

📌 Вы можаце даслаць нам інфармацыю праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

Асацыяцыя беларускіх палітвязняў праводзіць акцыю да дня салідарнасці з палітзняволенымі!

Арганізатары заклікаюць далучыцца да акцыі 18 траўня ў Варшаве:

За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага пераследу, сотні тысяч — рэпрэсій. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль.

Сем палітвязняў ужо загінулі ў няволі. І гэта толькі тое, што вядома. Кожны дзень за кратамі — выпрабаванне чалавечнасці.


📌 18 траўня 2025 года | Варшава | Помнік Мікалая Каперніка
🌍 Спіс усіх мерапрыемстваў: https://prisonersday.info

Читать полностью…

dissidentby

@nashaniva паведамляе, што памерла экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка.

🔻 Ганна Кандраценка - жыхарка Магілева, была асуджана за каментары ў тэлеграм-каналах на 3 гады пазбаўлення волі. У канцы чэрвеня 2023 Ганну зноў пачалі судзіць - яшчэ за адзін каментар. Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, у сукупнасці ў Кандраценкі застаўся той жа тэрмін.

Неабыякавыя людзі дасылалі Ганне пасылкі і пералікі, за што яна была ўдзячна:

Огромное спасибо за посылку! Дружеская поддержка и участие очень помогают держаться и не падать духом. Я благодарна, что вы меня не забываете. Письма ко мне не доходят, но я все равно надеюсь их получить.


Ганны не стала 5 лютага 2025 года. Жанчына памерла ад анкалогіі, якая была дыягнаставаная ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Ганна не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя.

Ганна Кандраценка адбыла свой тэрмін цалкам. Яна вызвалілася 20 чэрвеня 2024 года. На свабодзе Ганна прабыла трохі больш за паўгода, змагаючыся са сваёй хваробай.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby

💔 Стала вядома, што ўчора і сёння палітзняволеныя выходзяць па памілаванні. Паведамляецца, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчын - агулам 42 чалавекі. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.

📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🍀Асобы з інваліднасцю і сур’ёзнымі праблемамі са здароўем у зняволенні - група высокай рызыкі.

З 2020 года як мінімум 143 чалавекі з праблемамі здароўя падвергліся крымінальнаму пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю. З іх:
🔵84 маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем
🔵33 - людзі з інваліднасцю
🔵26 маюць парушэнні псіхічнага здароўя і былі накіраваныя на прымусовае лячэнне

Акрамя гэтага, у месцах несвабоды загінулі ўжо 7 чалавек - 5 з іх мелі інваліднасць або іншыя цяжкія захворванні. Гэта трагічнае сведчанне таго, што людзі з асаблівымі патрэбамі апынуліся ў прамой небяспецы.

🔒Умовы ўтрымання ў беларускіх турмах ніяк не адпавядаюць патрэбам людзей з інваліднасцю або хранічнымі захворваннямі. Медычная дапамога часта не аказваецца наогул, або ў ёй свядома адмаўляюць.

5 траўня незалежныя эксперты ААН заклікалі вызваліць палітвязняў з інваліднасцю і сур’ёзнымі захворваннямі, асуджаных за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года:

Мы заклікаем беларускія ўлады разгледзець магчымасць неадкладнага вызвалення або замены зняволення на іншыя, не звязаныя з пазбаўленнем волі, санкцыі для ўсіх палітычных зняволеных, звязаных з вышэйзгаданымі падзеямі, якія маюць інваліднасць або сур’ёзныя захворванні, каб прадухіліць незваротную і цяжкую шкоду іх жыццю і здароўю.


Працягваецца збор сродкаў для людзей з інваліднасцю, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Падтрымайце па спасылцы: https://www.stranafund.org/kampanii/international-day-of-dersons-with-disabilities

Читать полностью…
Subscribe to a channel