nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Ціханоўскі кажа, што Лукашэнка яму жаліўся: А ты на мяне абзываўся!

«Навошта вы мне падкінулі грошы?» — спытаў Ціханоўскі ў Лукашэнкі ў 2020 на той сустрэчы ў СІЗА КДБ. Той на трэці раз адказаў: «А што вы хацелі? Палітыка — гэта брудная справа».

Читать полностью…

Наша Ніва

«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі

На прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі расказаў, як за кратамі яго спрабавалі пераканаць у хлусні датычна Офіса Ціханоўскай і як ён камітэтчыкаў падмануў.

https://nashaniva.com/370803

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370803

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі зноў расплакаўся, калі расказваў, як яму не давалі нават стрыжня, каб пісаць

«Адвакатаў нельга, скаргаў нельга, сядзіш толькі ў гэтай камеры», — Ціханоўскага душаць слёзы, калі расказвае пра рэжым. «Драіш камеру, там жа і так усё белае».

Ён некалькі разоў паўтарае: «Гэта кашмар!.. Кашмар...».

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мы павінны змагацца супраць лукашызму». Першая прамова Сяргея Ціханоўскага на волі

Прыводзім цалкам прамову былога палітвязня, адной з самых знакавых асоб 2020 года.

https://nashaniva.com/370799

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370799

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: Мяне апошні месяц адкармлівалі. Масла!.. Яйкі!.. Тварог!.. Двайная пайка. І я так цяпер выглядаю!.. Вы ўяўляеце, якім я быў да таго?

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі расказаў, што 14 студзеня да яго прыязджаў Пратасевіч

Сяргея адправілі ў лазню памыцца. Ён зразумеў, што будзе нешта запісвацца. Пасля прыйшоў Пратасевіч, каб угаварываць пісаць на памілаванне.

“Ты палітычная шпана”, — сказаў яму Ціханоўскі. “Але вы не асуджайце яго, ён малады хлопец, яго запужалі”.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: Я пяць з лішнім гадоў знаходзіўся адзін у адзіночнай камеры

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі прадэкламаваў свой верш пра лічынак, які напісаў у ШІЗА

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі кажа, што са студзеня ведаў, што яго выпусцяць.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі расплакаўся на пытанні пра дзяцей.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: «Юстыцыя ў Беларусі не памерла. У яе проста дзірка ў лобе».

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць кепскіх людзей ад добрых. Абвінавачанне, выстаўленае супраць ката, стала прысудам для ахвяры.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: Я важу 79 кг

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана Ціханоўская пачала прэс-канферэнцыю са словаў радасці ад таго, што яна зноў з Сяргеем і абяцання змагацца за вызваленне ўсіх астатніх вязняў, якія застаюцца ў зняволенні.

Ціханоўская падзякавала за вызваленне беларускіх палітвязняў прэзідэнту Дональду Трампу, генералу Келагу, уладам Літвы і Польшчы, а таксама кіраўніцтву Еўрапейскага саюза за падтрымку змагання беларусаў.

«Гэта наша супольная перамога», — сказала яна.

Пасля ўступу на беларускай мове яна перайшла на англійскую і паўтарыла падзякі па-англійску. «I want to personally thank President Donald Trump», — сказала яна.

Читать полностью…

Наша Ніва

На прэс-канферэнцыю прыйшла пакуль толькі Святлана Ціханоўская, без Сяргея.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу ў СІЗА КДБ ў 2020

Лукашэнка ўсю размову казаў Бабарыку, што Ціханоўскі — будучы прэзідэнт, а Святлана перадасць яму ўладу, кажа Ціханоўскі.

Ціханоўскі не падаў руку Лукашэнку, спаслаўся на пандэмію: «Каранавірус».

«А я ўжо перахварэў», — адказаў Лукашэнка.

«А я не падаў, бо ён чмо!» — кажа Ціханоўскі.

Читать полностью…

Наша Ніва

У бліжэйшы месяц усе палітычныя зняволеныя могуць выйсці на волю, кажа Ціханоўскі. Ён дадае, што Трамп можа гэта зрабіць адным словам. Ціханоўскага зноў накрываюць слёзы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр Радзім Гарэцкі

Акадэміку-геолагу было 96 гадоў.

У пераломны момант беларускай гісторыі, у 2000 годзе, ён стаў сустаршынёй Усебеларускага з’езда за незалежнасць.

Ëн нарадзіўся ў 1928 годзе ў Менску, у сям’і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка.

З 1992 па 1997 год Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.

Ëн усімі сіламі падтрымаў рух за незалежнасць Беларусі і дапамагаў станаўленню грамадзянскай супольнасці Беларусі. З 1993 года ён стаў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

У кнізе «Ахвярую сваім «я»… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) Радзім Гарэцкі апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: Я ніколі не быў прарасійскім палітыкам, я заўсёды быў беларусам

«У мяне быў бізнэс, у мяне былі офісы ў Маскве, Кіеве і кампанія ў Літве. І гэта ўсё. Я ніколі не быў прарасійскім, гэта фэйкі. Наш супольны вораг — гэта пуцінская ўлада. Пакуль яна не рухне, ніякай перамогі ў Беларусі не будзе».

Пра сваю паездку ў Крым у 2017 годзе ён кажа: я тады не быў палітыкам і не задумваўся пра палітычныя пытанні, я ездзіў туды як паломнік.

«Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала такая цяжкая доля. Вось тое, што я перажыў, гэта нішто ў параўнанні з тым, што ён перажыў. Ëн для мяне герой. Я яго падтрымліваю абсалютна і безраздзельна».

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: Пратасевіч ездзіў да Калеснікавай з просьбай напісаць прашэнне аб памілаванні, яна ў адказ накінулася на яго з кулакамі.

Читать полностью…

Наша Ніва

❗️Ціханоўскі: Лідарам апазіцыі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што не збіраюся тут прэтэндаваць. Лідарам не можа быць чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі. Такіх лідараў, як я, у нас тысячы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі

Сяргей Ціханоўскі лічыць Расію вінаватай у тым, што адбываецца ў Беларусі.

У Сяргея Ціханоўскага на прэс-канферэнцыі спыталі, ці згодны ён з тым, што не можа быць вольнай Беларусі, пакуль у Расіі існуе пуцінскі рэжым: «Я цалкам згодны з тым, што вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не абрынецца пуцінскі рэжым. Абсалютна. Калі б не Пуцін, то мы б зараз тут не сядзелі б – усё б скончылася ў 2020 — 2021 годзе. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены».

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я планую не лезці ў дзейнасць Офіса» — Ціханоўскі

Ëн расказаў, што яму ў вушы агенты КГБ улівалі дэзынфармацыю, але ён адчуваў, што яго дэзынфармуюць.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Жонка кажа: «Дочанька, тата прыехаў…» — Ціханоўскі расказвае пра дзяцей, і слёзы пачынаюць душыць яго

Дачка таты не пазнала.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Жыве Беларусь!» — скончыў прамову Сяргей Ціханоўскі і паказаў сціснуты кулак.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: «Яны там называюць нас здраднікамі. А я назаву здраднікам кожнага, хто лукашызму не супраціўляецца»

Читать полностью…

Наша Ніва

Сваю прамову Сяргей Ціханоўскі пачаў з падзякі амерыканскім і еўрапейскім палітыкам.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей Ціханоўскі выйшаў да журналістаў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прысутнічаюць таксама палітвязні Ігар Карней, Наталля Дуліна, Сяргей Шэлег і Кірыл Балахонаў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна кантралюе 90 квадратных кіламетраў на Куршчыне — Сырскі

Уладзіміру Пуціну 26 красавіка далажылі, што ад УСУ вызвалены апошні населены пункт у Курскай вобласці.

https://nashaniva.com/370796

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370796

Читать полностью…
Subscribe to a channel