nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Ціханоўскі: Падрыхтуйце новы пакет магутных санкцый

«Я сказаў прэзідэнту Дудзе і скажу кожнаму прэзідэнту ў Еўрасаюзе і ЗША: падрыхтуйце новы пакет магутных санкцый супраць дыктатара Лукашэнкі. Але не ўводзьце. Прынясіце яму, пакладзіце на стол і скажыце: калі вось гэтыя палітвязні не выйдуць, то мы ўвядзем. Навошта табе гэтыя 1000 чалавек [за кратамі]?»

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прозвішча Ціханоўскі назваў Трамп»

«Дональд Трамп, напэўна, ведаў толькі адно прозвішча з беларускіх палітвязняў — Ціханоўская і яе муж Сяргей Ціханоўскі. І менавіта Трамп настаяў, каб прозвішча Ціханоўскага было ў спісе. Гэта быў такі кампраміс: калі пяць гадоў у Беларусь не прыязджалі амерыканскія дыпламаты. І толькі каб яны прыехалі, было выстаўленае патрабаванне — вызвалі палітвязняў і лідараў. Якіх лідараў? Прозвішча Ціханоўскі назваў Трамп.

Зусім хутка, і я ў гэта веру, усе палітвязні апынуцца на волі. Хутка будуць знятыя санкцыі з Расіі і з Беларусі, ваенныя санкцыі. І каб іх знялі, амерыканскі бок сказаў вызваліць палітвязняў. І Лукашэнка сказаў, што вызваліць».

Читать полностью…

Наша Ніва

На сустрэчу з Ціханоўскімі ў Варшаве прыйшло каля 700 чалавек.

Читать полностью…

Наша Ніва

На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута

Читать полностью…

Наша Ніва

Некалькі трансляцый з сустрэчы беларусаў Варшавы з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі

https://www.youtube.com/watch?v=htMgDrO9AqY (Белсат)

https://www.youtube.com/live/HUYltjm3EiQ (Краіна для жыцця)

Читать полностью…

Наша Ніва

Чарговая сустрэча Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве — з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім

Читать полностью…

Наша Ніва

«Джын выпушчаны з бутэлькі». Пачалася праца па стварэнні штучнай чалавечай ДНК

У Кембрыджы стартаваў навуковы праект, які ставіць перад сабой амбіцыйную мэту — сінтэзаваць чалавечую ДНК з нуля, літаральна па атаме. Гэта беспрэцэдэнтная ініцыятыва, якая можа стаць чарговым крокам у развіцці біялогіі і медыцыны. Але адначасова нясе і выклікі.

https://nashaniva.com/371179

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371179

Читать полностью…

Наша Ніва

На адным са скрыжаванняў у Гомелі нанеслі падвойныя «зебры». Навошта гэта?

Гэта пакуль адзіны такі пешаходны пераход у горадзе, і яго паставілі ў рамках эксперыменту.

https://nashaniva.com/371175

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371175

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану і Сяргея Ціханоўскіх

З’явіліся першыя фоты з сустрэчы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хлопчыка, якога неадэкватны беларус кінуў на падлогу ў маскоўскім аэрапорце, рыхтуюцца вывесці з комы

Затрыманы беларус Уладзімір Віцікаў на пытанне суддзі, ці працаўладкаваны ён, адказаў: «На ўсё жыццё цяпер працаўладкаваны».

https://nashaniva.com/371169

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371169

Читать полностью…

Наша Ніва

Ключавым драйверам эканамічнага росту Еўропы стала Ірландыя. Вось у чым крыніца яе поспеху

Рост шмат у чым штучны, але ірландская эканоміка насамрэч атрымлівае шалёныя прыток капіталу.

https://nashaniva.com/371050

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371050

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана і Сяргей Ціханоўскія адпраўляюцца ў першы сумесны афіцыйны візіт — у Варшаву

Яны сустрэнуцца з прэзідэнтам і міністрам замежных спраў Польшчы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем

«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў».

https://nashaniva.com/371153

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371153

Читать полностью…

Наша Ніва

Схаваная ядзерная крэпасць Ірана, да якой не даляцяць бомбы ЗША

Тунэльны комплекс пад гарой Каланг Газ Ла ў цэнтральнай частцы Ірана можа быць апошняй надзеяй Ірана ў ядзерным супрацьстаянні.

https://nashaniva.com/371078

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371078

Читать полностью…

Наша Ніва

Відэа з камеры Ціханоўскага, якое паказалі на фоне чутак пра яго смерць у зняволенні, было старое

У ліпені 2023 года Святлана Ціханоўская, якая тры месяцы ўжо не мела звестак пра мужа, атрымала паведамленне, што Сяргей памёр у турме. На фоне гэтых чутак улады выклалі відэа з ім. Цяпер Сяргей пракаментаваў яго.

https://nashaniva.com/371146

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371146

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей Ціханоўскі: Я зламаю гэты рэжым!

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі заклікае паверыць у яго

«У 2020-м вы ў мяне паверылі. Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў. Я той самы чалавек, хоць вагі ў мяне на палову менш. Калі вы ў мяне паверыце, я абяцаю зрабіць усё, каб мы вярнуліся ў Беларусь! І каб там былі сапраўдныя сумленныя дэмакратычныя выбары!»

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі стаў праблемай: што здарылася / Зварот да Лукашэнкі: людзі не вытрымалі

Сяргей Ціханоўскі дзейнічае: што робяць беларускія спецслужбы? Беларусы звярнуліся да Лукашэнкі: хто просіць дапамогі і чаму? Не стала вядомага рэжысёра і знакамітай мадэлі. Адпачынак беларуса скончыўся бядой: што здарылася? Ігар Лосік: 5 гадоў за кратамі. «Беларусбанк» уводзіць абмежаванні для сваіх банкаўскіх картак. Маштабная крымінальная справа ў Беларусі: затрымалі 11 чалавек. Сілавікі Лукашэнкі і пенсіянеры: што адбываецца? Гіганцкія чэргі ў Мінску. Беларуская міліцыя звярнула ўвагу на праблему: што будзе далей?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=Y4o_gY8N34E

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана і Сяргей Ціханоўскія выйшлі да беларусаў. Сабраліся сотні чалавек

Читать полностью…

Наша Ніва

Як адключэнне інтэрнэту ў Іране раптам раскрыла сувязь Тэгерана з шатландскім сепаратызмам

Пасля маштабных ізраільскіх удараў па Іране 12 чэрвеня 2025 года, калі ўзровень інтэрнэт-злучэння ў краіне ўпаў да 5%, у сацсетцы X раптоўна знікла вялікая колькасць ананімных акаўнтаў, што прасоўвалі ідэі незалежнасці Шатландыі. Даследчыкі лічаць, што гэта не выпадковасць, а вынік зрыву знешне кіраванай інфармацыйнай сеткі, звязанай з іранскімі структурамі.

https://nashaniva.com/371180

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371180

Читать полностью…

Наша Ніва

Рэстараны Mak.by сёння незапланавана спынялі сваю працу

На дзвярах устаноў з’явіліся аб’явы пра тэхнічныя праблемы.

https://nashaniva.com/371182

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371182

Читать полностью…

Наша Ніва

У Віцебскай вобласці злавілі незвычайнага таўсталобіка-альбіноса

Вага трафея склала 26 кілаграмаў, але галоўная асаблівасць не ў гэтым.

https://nashaniva.com/371176

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371176

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гродне ўлады ўзяліся за несанкцыянаваную рэкламу — банеры на агароджах давялося паздымаць

Рэкламныя банеры на агароджах сыходзяць у мінулае.

https://nashaniva.com/370953

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370953

Читать полностью…

Наша Ніва

Што Пазняк дазваляе Трампу і не дазваляе Ціханоўскай

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у фэйсбуку звярнуў увагу на супярэчнасці ў пазіцыі ветэрана беларускага руху Зянона Пазняка, які строга ставіцца да нібыта прарасійскасці адных і гатовы дараваць куды больш істотныя яе праявы іншым.

https://nashaniva.com/371173

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371173

Читать полностью…

Наша Ніва

Анжаліка Борыс заклікала вызваліць Анджэя Пачобута

«Ён ніколі не быў «апазіцыянерам», і мы вельмі просім улады ў Мінску вызваліць яго».

https://nashaniva.com/371165

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371165

Читать полностью…

Наша Ніва

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

«Сказалі, што ў мяне ў камандзе былі нейкія людзі, у якіх нетрадыцыйная арыентацыя».

https://nashaniva.com/371158

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371158

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі летні наступ у Сумскай вобласці захлынуўся

Армія РФ спыніла прасоўванне і нават адступае на некаторых участках, заявіў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі. Паводле яго слоў, лінія фронту стабілізавана, а факт спынення наступу прызнаюць нават расійскія Z-каналы.

https://nashaniva.com/371145

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371145

Читать полностью…

Наша Ніва

Ганна Шаркунова прэзентавала элігійную песню пра Мінск

«Так здарылася, што за апошнія два месяцы я сустрэла столькі дарагіх мне людзей, якіх не бачыла вельмі даўно. І гэта былі такія цёплыя сустрэчы. І вось так раптоўна на мяне звалілася гэтая песня, уварвалася ў галаву і не адпускае».

https://nashaniva.com/371148

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371148

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў

Знятая ім моладзевая драма «Мяне завуць Арлекіна» па п'есе вядомага расійскага журналіста Юрыя Шчакаціхіна стала самым касавым айчынным фільмам за ўсю гісторыю беларускага кіно.

https://nashaniva.com/371147

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371147

Читать полностью…

Наша Ніва

Што пабудуюць на месцы завода «Агат» у Мінску

На вуліцы Валгаградскай у Мінску пачалі зносіць старыя карпусы завода «Агат», якія стаялі там з 1950-х гадоў.

Гэтае прадпрыемства — адзін з былых флагманаў савецкай электроннай прамысловасці, электрамеханічны завод, які раней уваходзіў у склад ваенна-прамысловага комплексу. 

https://nashaniva.com/371141

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371141

Читать полностью…
Subscribe to a channel