Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Украінец Усік накаўтаваў Дзюбуа ў баі за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў цяжкай вазе
Матч скончыўся датэрмінова ў 5-м раўндзе.
Гэта 24-я перамога Усіка, ён застаецца непераможным. І трэці раз стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе.
Усік таксама ўсім сэрцам патрыёт Украіны. «Пажыві ў маім доме», — запрасіў ён нядаўна Трампа ва Украіну на тыдзень, каб той на ўласным досведзе зразумеў рэальнасць вайны.
Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу
Калі адпачынак у Еўропе запланаваны на ліпень або жнівень, то заняцца візамі варта за паўгода да планаванай даты паездкі. Такую параду даў Аляксандр Лібер — трэвел-блогер, заснавальнік праекта visaflow.live, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/372825
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372825
Упершыню за доўгі час навукоўцы сфатаграфавалі дзіцянят снежнага барса
Фатаграфіі былі зробленыя падчас летніх экспедыцый у чэрвені і ліпені 2025 года ў горных рэгіёнах Манголіі.
https://nashaniva.com/372817
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372817
У В'етнаме перакуліўся катар з турыстамі, больш за 30 чалавек загінулі
Не менш за 34 чалавекі загінулі ў В'етнаме пасля таго, як катар, які перавозіў турыстаў, падчас навальніцы перакуліўся ў бухце Халонг ля ўзбярэжжа на поўначы краіны. Але ахвяраў, відаць, будзе больш.
https://nashaniva.com/372822
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372822
Ва Украіне хочуць пісаць «Берасце», а не «Брэст»
Трэба татальна пазбаўляцца комплексу непаўнавартасці, заклікаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
https://nashaniva.com/372819
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372819
ЗША паставяць зброю найперш тым саюзнікам, якія аддадуць свае запасы Украіне
Паводле інфармацыі выдання The Wall Street Journal, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа мяняе падыход да паставак узбраення саюзнікам: прыярытэт цяпер атрымаюць тыя краіны, якія гатовыя перадаць Украіне частку сваіх запасаў, напрыклад сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot.
https://nashaniva.com/372816
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372816
Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей
Учора выкрыў сябе адзін з адміністратараў канала ГУБАЗіК з нікнэймам M-13. Ім аказаўся падпалкоўнік Міхаіл Мяховіч. Вось што пра яго вядома.
https://nashaniva.com/372759
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372759
Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных
Падлеткам ён паабяцаў сабе праехаць «Тур дэ Франс». І не толькі праехаў, а тройчы яго выйграў, стаўшы легендай сусветнага веласпорту. З маленькага славенскага гарадка хлопец узняўся на вяршыню спартыўнай славы і атрымаў кантракт на 50 мільёнаў еўра.
https://nashaniva.com/372795
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372795
З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты
Былі ўведзеныя абмежаванні на вылеты, хоць самалёты ўсё ж прызямляліся.
https://nashaniva.com/372809
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372809
Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай
Блогер і вядучы «Белсата» Валер Руселік ходзіць на рыбу з самага дзяцінства. Ужо прайшло пяць гадоў з моманту, як ён змяніў родны Нёман на Віслу. Для @NashaNiva рыбак падзяліўся ўніверсальнымі лайфхакамі для добрага ўлову і гатоўкі рыбы, а таксама расказаў, чым такое хобі дапамагае.
https://nashaniva.com/372748
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372748
Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі
У інтэрв'ю @radiosvaboda лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская расказвае, як змянілася яе праца і асабістае жыццё пасля вызвалення мужа з турмы.
https://nashaniva.com/372801
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372801
Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя
Нягледзячы на дрэннае надвор’е і скаргі фермераў, сезонная гародніна на Камароўцы працягвае падаць у цане і часам каштуе нават менш, чым маладая бульба. Паступова апускаецца і цэннік на ягады.
Чым выгадна закупляцца на рынку ў гэтыя выхадныя.
https://nashaniva.com/372789
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372789
Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча
Ён быў прысуджаны да паўтара года калоніі за ўдзел у пратэстах і цалкам адбыў тэрмін.
https://nashaniva.com/372791
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372791
Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу
«Усё ок, толькі прадзьмула ў самалёце. На мяжы ніякіх пытанняў. Я еду адпаіць сябе гарбатай», — напісаў ён.
https://nashaniva.com/372787
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372787
Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі
За апошні час аператары і фатографы, што абслугоўваюць Аляксандра Лукашэнку, знялі інтэр’еры адразу дзвюх яго рэзідэнцый — яны ўпершыню апынуліся ў полі зроку шырокай грамадскасці. Паглядзелі, як з густам у беларускага палітыка.
https://nashaniva.com/372767
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372767
У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў
Член саудаўскай каралеўскай сям'і Аль-Валід ібн Халед Аль Сауд трапіў у кому ў далёкім 2005 годзе пасля сур'ёзнага ДТЗ у Лондане, дзе праходзіў навучанне ў вайсковай вучэльні. Памёр жа толькі цяпер, маючы 36 гадоў.
https://nashaniva.com/372830
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372830
У Малдове адмовіліся рэгістраваць выбарчы блок, які правёў свой з'езд у Маскве
У гэтай краіне забаронена ствараць палітычныя структуры на базе партый, прызнаных антыканстытуцыйнымі.
https://nashaniva.com/372824
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372824
Украіна трэці дзень запар атакуе Маскву дронамі
Расавіяцыя ўвяла забарону на ўзлёт і пасадку цывільных самалётаў у аэрапортах Дамадзедава і Унукава.
https://nashaniva.com/372823
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372823
Галоўнае за 19 ліпеня
Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей
Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны
Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі
У акупаваным Данецку ваду ўключаюць па вечарах раз на тры дні
Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай
Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі
Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча
Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»
Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС
8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня
У акупаваным Данецку ваду ўключаюць па вечарах раз на тры дні
Калабарацыйныя ўлады прызнаюць, што запасы вады на акупаванай Данеччыне знізіліся да мінімуму. Паводле слоў кіраўніка «ўрада ДНР» Андрэя Чарткова, нават тых аб’ёмаў, што яшчэ ўдаецца здабыць, недастаткова ні для людзей, ні для прамысловасці, ні для сельскай гаспадаркі.
https://nashaniva.com/372820
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372820
У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў
61-гадовы мужчына ў момант здарэння знаходзіўся ў памяшканні з тамографам, куды ён увайшоў без дазволу ў момант правядзення сканавання.
https://nashaniva.com/372815
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372815
Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю
Перад гэтым Прабова Субіянта ўдзельнічаў у святкаванні 14 ліпеня ў Парыжы як ганаровы госць, але пасля адмовіўся ад запланаванай вячэры з прадстаўнікамі французскіх абаронных кампаній, спаслаўшыся на «адсутнасць новых кантрактаў», піша @reformby.
https://nashaniva.com/372813
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372813
У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму
19 ліпеня ў мікрараёне Баравуха ў Наваполацку сапёры з атрада «Віцязь» знішчылі выбухам аварыйны трохпавярховы будынак — былую вайсковую казарму 1936 года пабудовы.
https://nashaniva.com/372812
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372812
У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей
У сваіх тлумачэннях хлебазавод і райпо спаслаліся на спёку, няправільную ўпакоўку і саміх пакупнікоў. Але пры гэтым ніякіх выбачэнняў ад прадпрыемства, адкуль выйшла няякасная прадукцыя, не прагучала, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/372807
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372807
«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука
Відэа з гэтай сцэнай хутка трапіла ў сацсеткі, дзе яго размясцілі відавочцы, а потым падхапілі мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы.
https://nashaniva.com/372805
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372805
«Калі затопіць, адразу і не зразумееш, адкуль менавіта»
У Мінску ёсць унікальны шматпавярховік, дзе ўсе кватэры — трохузроўневыя.
https://nashaniva.com/372800
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372800
Беларускі футбаліст у 25 гадоў перайшоў у 13-ы клуб у кар'еры
Уладзімір Мядзведзь змяніў адзін балгарскі клуб на іншы.
https://nashaniva.com/372793
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372793
Гендырэктар амерыканскай ІТ-кампаніі адхілены пасля віруснага відэа з абдымкамі з падначаленай на канцэрце Coldplay
«Astronomer адданы каштоўнасцям і культуры, якімі мы кіраваліся з моманту нашага заснавання, — гаворыцца ў заяве. — Ад нашых лідараў чакаецца датрыманне стандартаў як у паводзінах, так і ў субардынацыі».
https://nashaniva.com/372790
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372790
Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»
Cтужка расказвае гісторыю ўчорашняй адной з найлепшых выпускніц педагагічнага ВНУ, якая прыязджае на размеркаванне ў невялікі аграгарадок і становіцца класнай 11-й класа.
Зняўся нават міністр культуры.
https://nashaniva.com/372786
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372786
Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш
Ён пражыў 102 гады і быў дзядзькам экс-прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага.
https://nashaniva.com/372784
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372784