nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

23687

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribe to a channel

Наша Ніва

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Амерыканскі журналіст Сайман Шустэр падзяліўся падрабязнасцямі свайго інтэрв'ю з Лукашэнкам і тым, што за ім хавалася. У сваім вельмі дэталёвым тэксце журналіст не выключае, што гісторыя пра «канал сувязі праз Беларусь» магла быць тактычнай гульнёй Масквы, каб выйграць час, дэзарыентаваць Захад і даціснуць тым часам Украіну. 

https://nashaniva.com/374206

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374206

Читать полностью…

Наша Ніва

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках

Навукоўцы высветлілі, што самкі горных гарыл, калі трапляюць у новыя групы, імкнуцца знайсці там знаёмых самак — падобна да таго, як людзі на вечарынках шукаюць знаёмыя твары. А вось самцы якраз не.

https://nashaniva.com/374209

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374209

Читать полностью…

Наша Ніва

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне будзе новы кіраўнік

Святлана Ціханоўская на пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады абвясціла пра маючыя адбыцца кадравыя змены ў структурах дэмакратычных сіл. У прыватнасці, 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» будзе прадстаўлены новы кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/374213

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374213

Читать полностью…

Наша Ніва

ЗША пачнуць перадаваць зброю Украіне па-новаму

ЗША змянілі сваю палітыку адносна перадачы ўзбраення Украіне. Раней зброю, прызначаную для Кіева, адразу адпраўлялі за мяжу, але цяпер Міністэрства абароны ЗША мае права часова захоўваць яе на сваіх складах. Гэта значыць, што частка зброі можа заставацца ў амерыканскіх запасах, каб пры неабходнасці быць выкарыстанай на непасрэдныя патрэбы ЗША. 

https://nashaniva.com/374203

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374203

Читать полностью…

Наша Ніва

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі

Амерыканскі журналіст Сайман Шустэр падчас інтэрв'ю запытаўся ў Лукашэнкі, ці не выклікаюць зафіксаваныя апошнім часам ягоныя спробы наладзіць адносіны з ЗША негатыўнай рэакцыі з боку Расіі. 

https://nashaniva.com/374197

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374197

Читать полностью…

Наша Ніва

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк

«Wake up! Нас ненавидит весь сброд».

https://nashaniva.com/374196

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374196

Читать полностью…

Наша Ніва

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад

Колькі гадоў назад Ганна і Патрык з дзецьмі вырашылі пакінуць жыццё ў Аўстрыі і пачаць усё з нуля ў Беларусі. Пераезд у беларускую вёску стаў спробай выбраць «простае, спакойнае жыццё».

https://nashaniva.com/374182

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374182

Читать полностью…

Наша Ніва

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

«Праз некалькі хвілін пасля пачатку нашай размовы чыноўнік спытаў, колькі будзе каштаваць арганізацыя інтэрв'ю з Time».

https://nashaniva.com/374190

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374190

Читать полностью…

Наша Ніва

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 2025

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі да 24 жніўня. Гэта добрая навіна для тых, хто яшчэ не паспеў сёлета паступіць у ВНУ. Вось якія праграмы і перавагі прапануе ЕГУ для беларусаў.

Гэта партнёрскі тэкст.

https://nashaniva.com/374021

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374021

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» — пасля заўвагі з Масквы

Сінод РПЦ публічна адчытаў кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы. Там адразу «выправіліся».

https://nashaniva.com/374184

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374184

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская прапануе Трампу, як дапамагчы вырашыць крызіс у Беларусі

Святлана Ціханоўская апублікавала артыкул у выданні Foreign Affairs, у якім выказалася за ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі і звярнулася да Дональда Трампа. Прыводзім асноўныя тэзісы.

https://nashaniva.com/374179

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374179

Читать полностью…

Наша Ніва

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго пранзіў рагамі буйвал

У Паўднёвай Афрыцы гэтых жывёл называюць «чорная смерць». Ён нёсся на мільянера з хуткасцю 50 км/г.

https://nashaniva.com/374176

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374176

Читать полностью…

Наша Ніва

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі

Сёння Open AI прадставіў абноўленую мадэль сваёй нейрасеткі ChatGPT 5 нават для бясплатных карыстальнікаў. Старыя мадэлі будуць выведзеныя з ужытку. Стваральнікі запэўніваюць, што новая версія мае шмат перавагаў.

https://nashaniva.com/374156

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374156

Читать полностью…

Наша Ніва

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня

Беларускі выканаўца выступіць на адным з найбуйнейшых стадыёнаў Польшчы. Квіткі з’явіліся ў продажы яшчэ ў снежні 2024 года, і іх амаль адразу раскупілі, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/374172

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374172

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка

Яго падазраюць у махлярстве са страхавымі кампаніямі.

https://nashaniva.com/374169

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374169

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Рэзкая заява Лукашэнкі: пра сына Колю і пераемніка / Пра што маўчыць Наталля Эйсмант: цікавы факт

Нечаканыя заявы Лукашэнкі: пра малодшага сына Колю, перадачу ўлады, пенсію і пераемніка, Марыю Калеснікаву і Сяргея Ціханоўскага. Пра што прамаўчала Наталля Эйсмант: каму прапанавалі грошы беларускія чыноўнікі? Ганна Канапацкая супраць сілавікоў, ЛУкашэнкі і Лідзіі Ярмошынай: што адбываецца? Азаронак патрабуе новых разборак. Вадзім Пракоп’еў просіць дапамогі: у каго і чаму?

Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=L8Gb1n0sJvY

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?

Паводле інфармацыі выдання Bloomberg, ЗША і Расія цяпер вядуць перамовы пра магчымую мірную дамову, якая можа замацаваць за Крамлём захопленыя ўкраінскія тэрыторыі.

https://nashaniva.com/374211

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374211

Читать полностью…

Наша Ніва

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры

5 жніўня міністру дзяржаўных інвестыцый Дарка Глішычу стала кепска проста падчас жывога эфіру на тэлевізійным канале TV Pink. Ён раптам страціў здольнасць звязна гаварыць, а левая частка твару перакасілася. Перадачу неадкладна спынілі.

https://nashaniva.com/374210

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374210

Читать полностью…

Наша Ніва

У Брэсце затрымалі кур’ера махляроў, які хацеў уцячы з грашыма. Яго здалі самі наймальнікі

Мужчына павінен быў забраць грошы ў пенсіянеркі і перадаць іх ашуканцам, але замест гэтага вырашыў прысвоіць грошы сабе і збегчы з імі.

https://nashaniva.com/374199

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374199

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуса Яўгена Казанцава, які напаў на Паўла Латушку, дэпартавалі з Польшчы. Але дазволілі выехаць не ў Беларусь, а ў Грузію

Цяпер ён кляне Латушку за свой паламаны лёс.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж

Будаваць усходнееўрапейскую Швейцарыю беларуская ўлада цяпер не гатовая, мяркуе аналітык Арцём Шрайбман.

https://nashaniva.com/374188

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374188

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае

70-гадовы Лукашэнка ў інтэрв'ю Time паразважаў пра магчымасць балатавацца ў далейшым.

https://nashaniva.com/374192

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374192

Читать полностью…

Наша Ніва

У пакоі Палаца Незалежнасці, куды Лукашэнка прывёў амерыканскага журналіста Шустара, стаіць вялікі партрэт Леніна

«Пакой, выдзелены для нашага інтэрв’ю, быў невялікай бібліятэкай на другім паверсе палаца, дзе ягоная прэс-каманда ўстанавіла пражэктары, каб зняць нашу сустрэчу. Інакш гэтае месца было б цёмным. На кніжнай паліцы стаялі сабраныя творы Аляксандра Дугiна, расійскага імперскага мысляра, якому прыпісваюць стварэнне ідэалагічнай асновы для ўварвання ва Украіну. У іншым куце пакоя, за шэрагам камер, на мальберце стаяла вялікая карціна Уладзіміра Леніна, і Лукашэнка павярнуўся да яе, калі мы прыселі. Ён растлумачыў, што яна ўпрыгожвала сцяну ягонага кабінета яшчэ ў 1980-я гады, калі ён служыў функцыянерам Камуністычнай партыі», — распісаў свае першыя ўражанні ад сустрэчы Сайман Шустар.

Читать полностью…

Наша Ніва

У ЗША арыштавалі жанчыну, якая прыкідвалася медсястрой

Яна аказала дапамогу тысячам пацыентаў.

https://nashaniva.com/374185

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374185

Читать полностью…

Наша Ніва

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай

Акцыя насупраць МЗС краіны была арганізаваная дэпутатам Сейма, нацыяналістам Вітаўтасам Сініцай.

https://nashaniva.com/374183

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374183

Читать полностью…

Наша Ніва

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам

У Беларусі хлопца прызналі непрыдатным да вайсковай службы, але гэта не збянтэжыла расіян, пiша @flagshtok.

https://nashaniva.com/374178

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374178

Читать полностью…

Наша Ніва

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна

Адзін з вернікаў наведаў магілу вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні два гады таму ў гарадзенскай турме.

https://nashaniva.com/374177

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374177

Читать полностью…

Наша Ніва

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар

На пажары працавалі 5 пажарных аўтацыстэрнаў.

https://nashaniva.com/374174

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374174

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў

«Хтосьці скажа, што прайшло пяць гадоў, мы прайгралі. Але гэта не так».

https://nashaniva.com/374170

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374170

Читать полностью…

Наша Ніва

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў

З 9 па 14 жніўня фонд «Байсол» арганізуе розыгрыш, на якім будзе прадстаўлены ўнікальны лот — лімітаваны мадэль гадзінніка, створаны літоўскім вытворцам Vostok Europe адмыслова да пяцігоддзя дзейнасці фонду.

https://nashaniva.com/374166

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/374166

Читать полностью…
Subscribe to a channel