Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?
Пра рапсавы і сланечнікавы алеі навукоўцы і медыкі апошні час шмат спрачаліся адносна іх магчымай шкоды. Ці ёсць у гэтым праўда?
https://nashaniva.com/369280
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369280
Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла
Першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч заявіла, што гэтыя прадукты можна рэкламаваць у іншых месцах.
https://nashaniva.com/369375
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369375
Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі
У панядзелак падлеткі пачалі абмяркоўваць у чатах інфармацыю, што нібыта ў мікрараёне Чэхава ў Слуцку быў знойдзены расчлянёны труп дзяўчынкі-падлетка. Гісторыя набыла вірусны характар і хутка распаўсюдзілася ў месенджарах, паведамляе мясцовы партал.
https://nashaniva.com/369348
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369348
«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў
З мая беларусы могуць атрымаць штраф за тое, што на іх участку трава вышэйшая за 20 сантыметраў. Гэта стала нагодай для шматлікіх жартаўлівых відэа ў тыктоку.
https://nashaniva.com/369368
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369368
ВІДЭАНАВІНЫ: Паказалі вельмі дзіўнае відэа з Лукашэнкам: што з ім не так / Улады Беларусі ўводзяць новую забарону
Загадкавая сустрэча Лукашэнкі: Наталля Эйсмант паказала вельмі дзіўныя кадры са сваім начальнікам. Коля Лукашэнка не свеціцца, а беларускі віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў робіць нечаканыя заявы. Куды адправілі важнага міністра: «гістарычная» камандзіроўка. Лукашэнка робіць сюрпрыз Дзмітрыю Баскаву? Якія абмежаванні хочуць прыняць улады Беларусі. Незвычайныя рабаўнікі ў Гродне. Прысуд Антону Матолькі. Бяда ў Брэсце і праверкі па ўсёй Беларусі. Гомель заліваюць дажджы. Беларус просіць чыноўнікаў прыняць новы закон: нечаканая прычына. Што адбываецца на рынку працы: беларускі парадокс. Кіраўнік кажа аб праблемах на вельмі важным прадпрыемстве. Лукашэнка гатовы абмяняць Віктара Бабарыкі і Марыю Калеснікаву?
Падрабязнасці ў новым відэа "Нашай Нівы".
https://youtu.be/ownxXAWDrmE?si=9oQ5XEazh9DyEYjn
Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла дырэктара праваслаўнага тэлеканала
Ураджэнка Беларусі Кацярына Іванчыкава прыехала на канцэрт у Вялікі Ноўгарад з нестандартнай сукенкай.
https://nashaniva.com/369370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369370
Які горад Беларусі самы экалагічны? Вучоныя высветлілі
Рэйтынг самых экалагічных гарадоў складаюць з 2020 года.
https://nashaniva.com/369360
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369360
Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м
Старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы Гедрымас Еглінскас выступіў з такой заявай пасля таго, як Уладзімір Зяленскі заклікаў звярнуцца ў выведку па інфармацыю аб планах Беларусі падчас вучэнняў.
https://nashaniva.com/369366
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369366
Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова
Сёлета 1 верасня пачнуць дзейнічаць змены, унесеныя ў Кодэкс аб адукацыі. Адна з галоўных — цяпер усе беларускія дзеці павінны будуць наведваць выключна беларускія школы. Тычыцца гэта і шмат каго з мігрантаў, нават калі яны ўжо не першы год жывуць за мяжой.
https://nashaniva.com/369274
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369274
У Расіі кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў» прызналі «экстрэмісцкай»
Бізнэс звязалі з кампаніяй Wargaming.
https://nashaniva.com/369363
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369363
Рух аўтатранспарту па Крымскім мосце зноў перакрыты
«Атака на Крымскі мост працягваецца. Прабіваюць праход у загароджаннях», — піша расійскі маніторынгавы рэсурс «Lpr 1».
Паводле некаторых звестак, цяпер украінскія беспілотныя надводныя катэры прабіваюць абарончыя загароджы, каб пракласці дарогу да моста іншым катэрам.
Прызначаны Расіяй кіраўнік Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што «у горадзе спакойна», флот «праводзіць трэніроўкі разлікаў супрацьпадводна-дыверсійнай абароны з прымяненнем розных відаў зброі».
У Гомелі сёння залева
Вецер валiць дрэвы, аўтамабілі плывуць па затопленых вуліцах, недзе перасталі працаваць святлафоры, пішуць мясцовыя паблікі.
Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў
Кадры выбуху распаўсюдзіла Служба бяспекі Украіны.
«Агенты СБУ замініравалі апоры моста. І сёння, без ахвяр сярод мірнага насельніцтва, а 4:44 раніцы была актываваная першая выбуховая прылада, — гаворыцца ў паведамленні СБУ. — Падводныя апоры моцна пашкоджаныя на ўзроўні дна — 1100 кілаграмаў выбухоўкі ў трацілавым эквіваленце гэтаму паспрыялі. Фактычна мост знаходзіцца ў аварыйным стане», — сцвярджае ўкраінская спецслужба.
Дуда: Спакойна! Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю літоўскаму тэлебачанню супакоіў наконт стаўлення новаабранага прэзідэнта Караля Наўроцкага да Украіны. Ён таксама расказаў, што думае рабіць пасля прэзідэнцтва.
https://nashaniva.com/369339
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369339
«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае
Датэлефанавацца ў службу тэхнічнай падтрымкі А1 немагчыма, запыты ў сацыяльных сетках кампанія ігнаруе, а віртуальны памочнік прызнаецца: «На гэты момант існуюць тэхнічныя цяжкасці ў працы інтэрнэта і тэлебачання».
https://nashaniva.com/369342
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369342
Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м
Уладзімір Зяленскі змяніў камандуючага Сіламі беспілотных сістэм. Палкоўніка Узброеных Сіл Украіны Вадзіма Сухараўскага звольнілі з пасады, на яго месца прызначаны вайсковец з незвычайнай біяграфіяй.
https://nashaniva.com/369381
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369381
«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве
Расійскі суд прызнаў кампанію-выдаўца папулярнай гульні «Свет танкаў» экстрэмісцкай. Пасля ў афіцыйных сацсетках «Леста гульняў» з'явіліся публікацыі аб падтрымцы Узброеных сілаў Расіі. Гэтай жа фірме належыць юрасоба ў Беларусі — «Гейм Стрым». Яе супрацоўнік распавёў @zerkalo_io пра настроі ў калектыве.
https://nashaniva.com/369378
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369378
У нямецкім Кёльне эвакуіруюць 20 тысяч чалавек
Прычына — бомбы часоў Другой сусветнай вайны.
https://nashaniva.com/369376
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369376
«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію
Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў у інтэрв'ю @euroradio паразважаў, што магло стаяць за знікненнем спікеркі КР.
https://nashaniva.com/369369
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369369
У жорсткай аварыі ў Жлобінскім раёне загінулі тры чалавекі
52-гадовы кіроўца «Рэно» вылецеў на сустрэчку і ўрэзаўся ў фуру. Загінуў ён і два яго пасажыры.
Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў
Генеральная пракуратура паведаміла, што з кастрычніка 2023 па снежань 2024 года ён напісаў не менш за 43 журналісцкіх артыкулы.
https://nashaniva.com/369372
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369372
Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі становіцца Лі Чжэ Мён
Сёння ў Паўднёвай Карэі прайшлі датэрміновыя выбары.
https://nashaniva.com/369361
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369361
Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі
Пасля прызнання «Леста игры» «экстрэмісцкай» у Расіі кампанія пачала публікаваць пасты з падтрымкай расійскага войска.
https://nashaniva.com/369367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369367
Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам
Замежнік ехаў з Літвы.
https://nashaniva.com/369365
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369365
Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і
А таксама пра тое, як правільна падаваць каву па-турэцку.
https://nashaniva.com/369357
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369357
«Працоўны лагер з узмоцненым харчаваннем»
Архітэктар з Беларусі 17 гадоў жыве ў Канадзе — і вось калі ён адчуў сябе сваім.
https://nashaniva.com/369336
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369336
Памёр кампазітар Яўген Дога
3 чэрвеня 2025 года на 89-м годзе пайшоў з жыцця вядомы малдаўскі кампазітар. Да апошніх дзён жыцця ён быў таксама непрымірымым крытыкам расійскага імперыялізму.
https://nashaniva.com/369352
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369352
Кава з апельсінамі, квашаная капуста з цукрам, мандарыны з кетчупам
Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі. Яе гісторыю расказвае @expressby.
https://nashaniva.com/369346
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369346
Мінчанку Крысціну асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі
29-гадовай Крысціне Лапкоўскай пагражала да пяці гадоў калоніі.
https://nashaniva.com/369309
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369309
Антону Матольку Гродзенскі абласны суд прызначыў завочна 20 гадоў пазбаўлення волі
Паводле пракуратуры, у 2020 годзе Матолька нібыта арганізаваў змову з мэтай захопу ўлады, удзельнічаў у масавых беспарадках і заклікаў да гвалтоўных дзеянняў.
Таксама яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі дзяржавы, здрадзе ёй, абразе Лукашэнкі і службовых асоб, у распальванні варожасці.