Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Гродзенскі «Нёман» на выездзе перамог славацкія «Кошыцы» ў першым матчы 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый 3:2, адыграўшыся з 0:2.
Эпатажны Ігар Кавалевіч выканаў незвычайны танец, славакі ўражаныя.
https://nashaniva.com/373157
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373157
Каго прызналі найлепшымі мастакамі Беларусі 2025 года? Вось як выглядаюць іх творы
Мікіта Моніч падрыхтаваў агляд прац, якія перамаглі на выставе «Арт-Мінск-2025».
https://nashaniva.com/373116
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373116
Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму
Еўрасаюз на мінулым тыдні ў рамках чарговага «ваеннага» пакета санкцый увёў «поўную забарону на транзакцыі» супраць чатырох беларускіх банкаў, раней ужо адключаных ад SWIFT: Белаграпрамбанка, Белінвестбанка, Дабрабыта, а таксама Банка развіцця.
У рэальнасці, кажуць банкаўскія інсайдары, гэта не ўплывае ні на што істотнае, бо сапраўды важныя дзяржаўныя кантракты абслугоўваюцца ў незакранутым санкцыямі банку.
https://nashaniva.com/373120
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373120
У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону
Цяпер такія справы павінны разглядацца па працягу 6 месяцаў, а ў складаных выпадках — да 15 месяцаў. Але праз вялікую колькасць заяў, асабліва ад украінцаў, гэтыя тэрміны ўсё часцей зацягваюцца, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/373121
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373121
Пад Мінскам адбыўся выбух на газавым трубаправодзе
Увечары 24 ліпеня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра «хлапок» каля аграгарадка Атоліна Мінскага раёна.
https://nashaniva.com/373147
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373147
Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ
У 2024 годзе на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні адкрылася Школа эканомікі і бізнэсу, якая запусціла першую бакалаўрскую праграму «Бізнэс-эканоміка». У ёй выкладаюць выбітныя беларускія эканамісты, сярод якіх Зміцер Крук, Леў Львоўскі і Кацярына Барнукова.
https://nashaniva.com/373067
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373067
Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус
Раніцай 24 ліпеня ў Амурскай вобласці Расіі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24. На яго борце было 43 пасажыры і шэсць членаў экіпажа. Ніхто з іх не выжыў. Як стала вядома @zerkalo_io, сярод пасажыраў быў і беларус Дзяніс Казенка. У яго засталася маленькая дачка.
https://nashaniva.com/373143
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373143
Галоўнае за 24 ліпеня
Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны. Царква ў Сцяпанках засталася на фотах «Нашай Нівы». У гэтай царкве-шэдэўры да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч
Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада. Хто такі Джэйсан Дэрула, што яму такі гонар
Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю. А Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго. Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент
«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі
Пратасевіч наракае, што не можа знайсці працу і задумваецца пра ад’езд
У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн
У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў
Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне
Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты
З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае
Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій
Беларускі прадпрымальнік расказаў пра сваю працу на партале і іншых праектах, а таксама даў прагноз — у што будуць інвеставаць. Ëн расказаў пра жыццё ў Лондане, навіны венчурнага рынку і радыкальныя перамены, якія чакаюць нас у бліжэйшыя гады.
https://nashaniva.com/373101
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373101
Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго
Вядучы праграмы «Обычное утро» баіцца нейкай сілы з вялікай колькасцю рэсурсаў.
https://nashaniva.com/373127
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373127
Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган
Яму быў 71 год.
https://nashaniva.com/373132
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373132
У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн
Новую схему пачалі тэставаць на трэцяй лініі, яна адлюстроўваецца на экранах над дзвярыма.
https://nashaniva.com/373126
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373126
У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч
Затрыманыя 1 снежня 2020 года праваслаўны святар Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел працягваюць адбываюць драконаўскія тэрміны, а храма, якім яны апекаваліся, не стала.
https://nashaniva.com/373122
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373122
«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі
Перавучваць расіян казаць «Беларусь» замест «Белоруссия» нечакана ўзялася рэперка Мэйбі Бэйбі. Яна запісала адказ спявачцы Інстасамка (там ёсць нават беларускамоўная частка). Цяпер пад яе моладзь выкладае сотнямі відэа ў тыкток.
https://nashaniva.com/373114
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373114
Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы
Гэта рашэнне стала часткай больш строгай міграцыйнай палітыкі, якую ўзгадніла новая ўрадавая кааліцыя.
https://nashaniva.com/373113
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373113
Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»
Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што Францыя афіцыйна прызнае Палесцінскую дзяржаву ў верасні на сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
https://nashaniva.com/373154
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373154
Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў
Па словах навукоўцаў, працяглая ізаляцыя, трывожнасць, няпэўнасць, страта працы або даходаў аказаліся настолькі моцнымі, што выклікалі змены, падобныя да натуральнага старэння мозгу.
https://nashaniva.com/373040
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373040
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка накінуўся на міністра: што здарылася / Бяда ў Брэсцкай вобласці: падрабязнасці
Лукашэнка ў полі: у чым вінаваты ягоны міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў? Якога госця забаўляе беларускі прэм'ер-міністр Турчын? Страшная традыцыя: больш за 30 пацярпелых. Дзве важныя навіны пра медыцыну ў Беларусі: добрая і не вельмі. Бяда ў Брэсцкай вобласці. Што прыдумалі беларускія чыноўнікі і чаму яны спрабуюць схаваць свае дзеянні? Дзіўная акцыя ў Гомельскай вобласці. Чарговы скандал у беларускай апазіцыі. Фота беларусаў і Міністэрства адукацыі: нечаканая гісторыя.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=8eUHRyQ_VxY
Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі
Юрый Селіверстаў падчас візіту ў Расію на экалагічную канферэнцыю ў Горна-Алтайску расказаў, што Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай прафінансаваць шэраг праектаў.
https://nashaniva.com/373142
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373142
Памёр Вячка Станкевіч
Беларускаму грамадскаму дзеячу ў ЗША было 92 гады. Сярод іншага ён 10 гадоў узначальваў Беларускую службу «Радыё Свабода».
https://nashaniva.com/373145
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373145
Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ
У сувязі з гэтым беларусаў, што знайшлі прытулак у Літве, заклікаюць не паддавацца на правакацыі і папярэджваюць, што супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі можа мець крымінальныя наступствы.
https://nashaniva.com/373139
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373139
Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік
«Расійскія эліты пагрузіліся ў мінулае. Прычым вельмі канкрэтнае — часоў махровага царскага імперыялізму», — піша Сяргей Богдан.
https://nashaniva.com/373135
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373135
Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса
Пачатковая цана — 261 981 рубель, што складае прыкладна 3266 рублёў за квадратны метр.
https://nashaniva.com/373134
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373134
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка накінуўся на міністра: што здарылася / Бяда ў Брэсцкай вобласці: падрабязнасці
Лукашэнка ў полі: у чым вінаваты ягоны міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў? Якога госця забаўляе беларускі прэм'ер-міністр Турчын? Страшная традыцыя: больш за 30 пацярпелых. Дзве важныя навіны пра медыцыну ў Беларусі: добрая і не вельмі. Бяда ў Брэсцкай вобласці. Што прыдумалі беларускія чыноўнікі і чаму яны спрабуюць схаваць свае дзеянні? Дзіўная акцыя ў Гомельскай вобласці. Чарговы скандал у беларускай апазіцыі. Фота беларусаў і Міністэрства адукацыі: нечаканая гісторыя.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=8eUHRyQ_VxY
На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка
24 ліпеня ў Мінску ўрачыста адкрылі Дом Беларускага саюза жанчын. На мерапрыемстве можна было пабачыць як дзейных актывістак арганізацыі, так і пенсіянерак.
https://nashaniva.com/373133
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373133
Пратасевіч наракае, што не можа знайсці працу і задумваецца пра ад’езд
«Нягледзячы на ўсе мае спробы жыць звычайнае спакойнае жыццё, сумленна працаваць і не адсвечваць, нічога не мяняецца».
https://nashaniva.com/373130
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373130
Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент
Святлана Ціханоўская выступіла з заявай адносна гучнай справы з рассыланнем дыкпікаў кіраўніком Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэем Стрыжаком. Асуджаючы дзеянні, зробленыя чалавекам, яна ў той жа час заклікае не пераносіць гэта на ўсю арганізацыю.
https://nashaniva.com/373125
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373125
Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам
Адразу пасля таго, як стала вядома пра пажар у царкве Святога Міхаіла ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна, чыноўнікі паспяшаліся запэўніць, што гэты храм будзе ўключаны ў пералік культавых аб'ектаў, якія падлягаюць рэканструкцыі ў 2026-2030 гадах. Але насамрэч рэканструяваць там ужо няма чаго, хіба толькі рабіць навабуд.
https://nashaniva.com/373124
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373124
Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»
Царква ў Сцяпанках, пабудаваная ў XVIII стагоддзі і рэканструяваная ў XIX-м, была адным з адметных помнікаў драўлянай архітэктуры Беларускага Палесся. Яна ўваходзіла ў склад культавых драўляных храмаў Берасцейшчыны, якія разглядаліся нават як кандыдаты на ўключэнне ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра 5 такіх цэркваў, у тым ліку і Сцяпанкаўскую, «Наша Ніва» ў 2019 годзе рабіла вялікі фотарэпартаж.
https://nashaniva.com/373118
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373118
У Сцяпанках Жабінкаўскага раёна гарыць царква
Ратавальнікі працуюць на месцы здарэння.
https://nashaniva.com/373112
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373112