nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Супраць Ніны Багінскай завялі крымінальную справу за адзіночныя пікеты

Прычынай сталі шпацыры са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.

https://nashaniva.com/367259

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367259

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы

Ён запрасіў журналістаў, якія цікавіліся ягоным здароўем, «размяцца і паплаваць».

https://nashaniva.com/367254

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367254

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскія дроны атакавалі Расію

Ноччу над Масквой былі збітыя 19 дронаў.

https://nashaniva.com/367249

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367249

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: У Лукашэнкі лопнула цярпенне: што здарылася / Арыштаваныя важныя начальнікі: падрабязнасці

Лукашэнка прыняў нечаканае рашэнне: адпусціў фігуранта гучнай «справы змоўшчыкаў». Затрыманні начальнікаў на важным беларускім прадпрыемстве: што вядома? Дзіўнае свята ў любімым рэстаране Лукашэнкі: на чым прыехалі Наталля Эйсмант і яе муж Іван, Дзмітрый Баскаў і іншыя. Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў зрабіў гучную заяву. Гучныя разборкі прыхільнікаў Лукашэнкі: нечаканы паварот. Прыемны сюрпрыз для нявесткі Лукашэнкі Ганны Сялук. Што здарылася ў Гомельскай вобласці: прырода нарабіла праблем. Скарачэнні на Беларускай чыгунцы. Раман Пратасевіч мяняе жыццё і просіць грошай: навошта?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=1fFH6w-q5Xo

Читать полностью…

Наша Ніва

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е

«У нас быў прэзідэнт, які тры гады не размаўляў з Пуціным».

https://nashaniva.com/367245

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367245

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі КДБ абвесціў аб арышце Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Бялюцін быў актывістам «Народнай грамады» і стукачом — у канцы 2010-х ён пісаў у КДБ данос на Міколу Аўтуховіча.

Читать полностью…

Наша Ніва

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце

На суботнім анлайн-пасяджэнні АПЕК+, у склад якой уваходзіць 23 краіны — экспарцёры нафты, было прынята рашэнне значна павялічыць здабычу. З чэрвеня восем краін, уключаючы Саудаўскую Аравію, Расію, ААЭ, Кувейт і Ірак, дададуць на рынак 411 тысяч барэляў нафты штодня — гэта ўтрая больш, чым планавалася першапачаткова.

https://nashaniva.com/367242

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367242

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 5 мая

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%. Пасля гэтага правалу пайшоў у адстаўку прэм'ер краіны

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

«Дачка беларускага дысідэнта, забітага па загадзе ўладаў». У Netflix выйшаў фільм, дзе адна з гераінь — беларуская палітуцякачка

У Петрыкаўскім раёне ад удару маланкі загінула 71 карова, пацярпеў жывёлавод

Жанчыну ў ЗША, што знікла 62 гады таму, знайшлі жывой

Пакістанцы ўжо працуюць у Беларусі. Відэа з Бабруйску з імі абляцела тыкток

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс

Ваюючы за Расію, загінуў былы работнік мінскага ГУМа

Читать полностью…

Наша Ніва

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту

Не адмаўляцца ж прапагандыстам ад ідэі, калі знайсці для помніка адпаведны самалёт цяпер немагчыма, піша @flagshtok.

https://nashaniva.com/367239

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367239

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж

Па беларускім тэлебачанні паказалі інтэрв’ю з грамадзянiнам Польшчы Томашам Бярозам, якога асудзілі на 14 гадоў калонii за шпіянаж і агентурную дзейнасць. Пры гэтым абяцаюць, што на гэтым спыняцца не будуць і неўзабаве героямі іх прапагандысцкіх матэрыялаў стануць і іншыя палякі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах па падобных абвінавачаннях.

https://nashaniva.com/367236

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367236

Читать полностью…

Наша Ніва

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне

Адзін за адным засакрэчваюцца ўсё новыя раздзелы статыстыкі: ад колькасці прададзеных участкаў да лічбы крэмацый і аб'ёмаў вытворчасці соевага соусу.

https://nashaniva.com/367190

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367190

Читать полностью…

Наша Ніва

Прыкметна павялічылася колькасць пенсіянераў, якія працуюць

На гэта паўплываў указ, які зняў абмежаванні на памер выплат ад дзяржавы для пажылых людзей, якія працягваюць працаваць.

https://nashaniva.com/367231

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367231

Читать полностью…

Наша Ніва

У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе

Гэта робіцца «з мэтай апрацоўкі большай колькасці візавых заяў і скарачэння часу чакання рашэнняў па візах».

https://nashaniva.com/367226

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367226

Читать полностью…

Наша Ніва

У Літве прапанавалі стварыць на мяжы з Беларуссю лінію абароны і назваць яе ў гонар Вітаўта

Прапануецца чатыры лініі абароны — ад супрацьпяхотных мін да супрацьпаветранай абароны.

https://nashaniva.com/367217

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367217

Читать полностью…

Наша Ніва

У Петрыкаўскім раёне ад удару маланкі загінула 71 карова, пацярпеў жывёлавод

Маланка трапіла ў поле, дзе на вольным выпасе знаходзілася жывёла.

https://nashaniva.com/367220

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367220

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапаганда кпіць над колькасцю зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы

Еўрастат апублікаваў даныя па колькасці зняволеных у еўрапейскіх турмах. З гэтай нагоды выбухнула радасцю прапаганда. 

https://nashaniva.com/367255

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367255

Читать полностью…

Наша Ніва

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам

Расійскі хакеіст Аляксандр Авечкін, які цяпер выступае ў НХЛ, сустрэўся з беларускім дыпламатам і перадаў Аляксандру Лукашэнку падарунак — джэрсі са сваім аўтографам.

https://nashaniva.com/367251

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367251

Читать полностью…

Наша Ніва

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе»

На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць

https://nashaniva.com/367213

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367213

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне

Ён нагадаў, што ў перыяд свайго першага прэзідэнцкага тэрміну ў яго склаліся «выдатныя адносіны» з Эрдаганам.

https://nashaniva.com/367248

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367248

Читать полностью…

Наша Ніва

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха

Абставіны таго, як ён трапіў у рукі КДБ, невядомыя.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе

Эксклюзіўны рэпартаж The Guardian раскрывае раней неапублікаваныя падрабязнасці дзейнасці сеткі кур'ераў у шэрагу еўрапейскіх краін і расказвае пра тое, як спецслужбы спрабавалі іх спыніць.

https://nashaniva.com/367221

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367221

Читать полностью…

Наша Ніва

Пасля правальных прэзідэнцкіх выбараў пайшоў у адстаўку прэм'ер Румыніі

«Гэтая кааліцыя не з'яўляецца легітымнай, паколькі яе кандыдат не выйшаў у другі тур», — лічыць Марчэл Чалаку.

https://nashaniva.com/367238

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367238

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску

Чым беларускаму чытачу можа быць цікавая кніга пра традыцыйную кітайскую сям’ю? Расказвае Зося Лугавая.

https://nashaniva.com/367029

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367029

Читать полностью…

Наша Ніва

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня

Як даведаліся вернікі, перавод ксяндза ў Бабруйскую калонію адбыўся 20 красавіка, ва Уваскрасенне Хрыстова. У тую дату Пасху адзначалі і каталікі, і праваслаўныя — нягледзячы на гэта, менавіта ў гэты дзень для групы асуджаных арганізавалі этап з мінскага СІЗА.

https://nashaniva.com/367237

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367237

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: У Лукашэнкі лопнула цярпенне: што здарылася / Арыштаваныя важныя начальнікі: падрабязнасці

Лукашэнка прыняў нечаканае рашэнне: адпусціў фігуранта гучнай «справы змоўшчыкаў». Затрыманні начальнікаў на важным беларускім прадпрыемстве: што вядома? Дзіўнае свята ў любімым рэстаране Лукашэнкі: на чым прыехалі Наталля Эйсмант і яе муж Іван, Дзмітрый Баскаў і іншыя. Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў зрабіў гучную заяву. Гучныя разборкі прыхільнікаў Лукашэнкі: нечаканы паварот. Прыемны сюрпрыз для нявесткі Лукашэнкі Ганны Сялук. Што здарылася ў Гомельскай вобласці: прырода нарабіла праблем. Скарачэнні на Беларускай чыгунцы. Раман Пратасевіч мяняе жыццё і просіць грошай: навошта?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=1fFH6w-q5Xo

Читать полностью…

Наша Ніва

Выдалены тэлеграм-канал школьнікаў, якія выступалі супраць пакістанскіх мігрантаў, прызналі «экстрэмісцкім»

На сайце Міністэрства інфармацыі ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся сярод іншага тэлеграм-канал, чаты і боты суполкі «Молодёжное движение ДоЛГБ».

https://nashaniva.com/367235

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367235

Читать полностью…

Наша Ніва

З'явіліся фоты з выступлення Віктара Цоя ў Мінску ў 1989 годзе

Канцэрт гурта «Кіно» на чале з Віктарам Цоем адбыўся роўна 36 гадоў таму, 6 мая 1989 года, на мінскім стадыёне «Дынама».

https://nashaniva.com/367228

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367228

Читать полностью…

Наша Ніва

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Аўтар тэлеграм-канала «Минск и минчанин» наведаўся ў адкрыты тыдзень таму гандлёва-забаўляльны цэнтр «Авіямол» у жылым комплексе «Мінск-Свет», і выклаў фотаздымкі адтуль. Уражанні ў яго супярэчлівыя. 

https://nashaniva.com/367225

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367225

Читать полностью…

Наша Ніва

У Netflix выйшаў фільм, дзе адна з гераінь — беларуская палітуцякачка

Нямецкі Netflix выпусціў баявік «Экстэрытарыяльны» (Exterritorial) пра жанчыну, якая пайшла па амерыканскую візу ў пасольства ў Франкфурце і здабыла там праблемы. У фільме згадалі і Беларусь.

https://nashaniva.com/367209

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367209

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці можна зайсці пагрэцца ці пасядзець з сябрамі ў чужым пад’ездзе? Тлумачыць адвакат

Жанчына з Баранавічаў распавяла, што яе ўнук з сябрамі ў дажджлівае надвор’е заходзіць у чужыя пад’езды, каб схавацца ад дажджу, пасядзець, пагаварыць. Падлеткі не шумяць, не кураць, не п’юць. Але часам іх выганяюць дарослыя. Ці законна гэта — знаходзіцца ў пад’ездзе, калі ты там не пражываеш, ці могуць выгнаць, пытаецца яна. 

https://nashaniva.com/367205

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367205

Читать полностью…
Subscribe to a channel