Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай
Польскае выданне Polityka апублікавала другую частку свайго расследавання – падаем падрабязнасці.
https://nashaniva.com/367601
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367601
Крэмль запатрабаваў для пачатку 30-дзённага перамір'я спыніць пастаўкі зброі Украіне
Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. А намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў фармулюе расійскія патрабаванні, як звычайна, больш рэзка.
https://nashaniva.com/367602
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367602
❗️З Шры-Ланкі Мельнікава вылецела ў Дубай
Перад тым яна перавяла грошы з рахунка фонду "Беларусь Лібэртэ".
Выйшла другая частка расследавання польскіх журналістаў.
Ці сапраўды можна страціць да 10 кілаграмаў падчас сну? Нават больш!
Калі вы хочаце пазбавіцца лішніх кілаграмаў, набраных зімой, варта звярнуць увагу на працягласць сну — пра гэта сведчыць даследаванне амерыканскіх вучоных.
https://nashaniva.com/367479
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367479
«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток да парадаў бязлітасны
Святкаванне 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне ў Беларусі адбылося з вялікім размахам. Аднак людзі ў сацыяльных сетках масава крытыкуюць і мэты такога святкавання, і фальш, якім яно суправаджаецца.
https://nashaniva.com/367589
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367589
Пасля сустрэчы «Кааліцыі ахвотных» у Кіеве еўрапейскія лідары сазваніліся з Трампам
Прадстаўнікі Германіі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Францыі сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і патэлефанавалі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.
https://nashaniva.com/367592
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367592
«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны
Учора на парад, прысвечаны 9 Мая, прыехала дэлегацыя беларусаў, якія ваявалі на баку Расіі супраць Украіны. Прапагандыст Рыгор Азаронак з гонарам прадставіў «асаблівую калону».
https://nashaniva.com/367586
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367586
Казуля прабеглася па тэрыторыі кандытарскай фабрыкі «Віцьба»
Жывёлу заўважылі акурат у дворыку перад гаспадарчымі будынкамі.
https://nashaniva.com/367585
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367585
Расія закрые неба над Капусціным Ярам. Раней так рабілі пры атацы «Арэшнікам»
Расія закрые неба над палігонам «Капусцін Яр», з якога запускаюцца ракеты «Арэшніка». Гэта адбудзецца з раніцы 12 траўня да вечара 13 траўня.
https://nashaniva.com/367582
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367582
Ілля Шкурын пафарбаваў валасы ў зялёны
Беларускі форвард варшаўскай «Легіі» Ілля Шкурын вырашыў неардынарна змяніць свой імідж.
https://nashaniva.com/367583
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367583
Распачаўся візіт-знак, якога яшчэ не было: у Кіеў разам прыбылі кіраўнікі асноўных еўрапейскіх дзяржаў
У складзе дэлегацыі — французскі прэзідэнт Макрон і брытанскі прэм'ер Стармер, а таксама рашуча настроены канцлер ФРГ Мерц і польскі прэм'ер-міністр Туск.
На кіеўскім вакзале Ііх сустрэлі кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак і міністр замежных спраў Андрэй Сібіга. Сёння ў Кіеве адбудзецца шэраг міжнародных сустрэч у рамках "кааліцыі рашучых».
Першым з цягніка выходзіў Макрон, які за апошні год стаў нефармальным лідарам жорсткай лініі адносна Расіі.
«Гаворка пра сотні чалавек». За год у спісе «экстрэмісцкіх фарміраванняў» з’явіліся сем адукацыйных праектаў
Ініцыятывы, якія прапаноўвалі настаўнікам абменьвацца канспектамі заняткаў, дзяліцца карыснымі матэрыяламі і вучыцца адзін ад аднаго працы са штучным інтэлектам, прызналі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». Чаму так адбылося?
https://nashaniva.com/367211
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367211
У Жыровіцах дашчэнту разбіраюць барочную царкву XVIII стагоддзя
Разабраліся, што адбываецца з помнікам драўлянага дойлідства, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
https://nashaniva.com/367466
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367466
На парадзе ў Мінску паказалі зенітны комплекс на шасі МАЗ, які выкарыстоўвае Расія ва Украіне
Зенітная ўстаноўка ехала па праспекце Машэрава.
https://nashaniva.com/367573
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367573
У Егіпце перакуліўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, Расіі і Казахстана
Паездка ў Егіпет для Аляксандры і яе маладога чалавека ледзь не скончылася трагедыяй. 7 мая пара адправілася на экскурсію з Шарм-эш-Шэйха ў Каір. Але назад яны не даехалі: турыстычны аўтобус, у якім знаходзіліся грамадзяне Беларусі, Расіі і Казахстана, перакуліўся прыкладна ў 100 кіламетрах ад Шарм-эш-Шэйха.
https://nashaniva.com/367572
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367572
Стармер і Макрон адхіляюць патрабаванне Пуціна спыніць вайсковую дапамогу Украіне для 30-дзённага спынення агню
ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Украіна і партнёры адзіныя ў прапанове, што 30-дзённае спыненне агню павінна быць безагаворачным і безумоўным, таму нейкія патрабаванні Расіі непрымальныя, а адмова ад такой прапановы павінна мець вынікам узмацненне строгасці санкцый, заявілі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
https://nashaniva.com/367606
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367606
У мінскім гарадскім аўтобусе пандус саржавеў і адламаўся проста падчас рэйсу
Адзін з карыстальнікаў тыктока выклаў відэа, як у гарадскім аўтобусе кіроўца спрабуе апусціць пандус для таго, каб у яго салон мог заехаць інвалід. Пандус саржавеў і паддаецца з цяжкасцю, а калі яго ўсё ж такі ўдаецца зрушыць з месца, то прыстасаванне адломваецца і падае на зямлю.
https://nashaniva.com/367600
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367600
Упаў на Зямлю савецкі касмічны апарат, які перад тым 53 гады кружляў вакол яе
Расійская дзяржкарпарацыя «Раскосмас» і астраномы з касмічнай праграмы ЕС SST (Space Surveillance and Tracking) 10 мая пацвердзілі падзенне на Зямлю савецкага апарата «Космас-482». Ён упаў у Індыйскі акіян.
https://nashaniva.com/367599
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367599
Трамп: Індыя і Пакістан дамовіліся аб поўным спыненні агню
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што гэта адбылося пасля «доўгай ночы перамоў з пасярэдніцтвам Злучаных Штатаў».
https://nashaniva.com/367596
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367596
Аўтар расійскага «Коммерсанта» выбачыўся перад Лукашэнкам за тое, як апісаў ягоны прыезд на парад
Тэкст журналіста з пула Пуціна, рэпарцёра расійскага «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава не задаволіў беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка. На наступны дзень пасля скандалу Калеснікаў выбачыўся за свае словы.
https://nashaniva.com/367591
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367591
Стала вядома, што будзе з закрытым «Домам кіно» у Мінску
Апошні паказ у кінатэатры прайшоў 30 красавіка, цяпер яго перадалі БРСМ. Тэлеграм-канал «Священный Белавуд» атрымаў план таго, як будзе выглядаць будынак пасля перабудовы.
https://nashaniva.com/367584
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367584
Праўладныя каналы абурыліся паводзінамі падлеткаў падчас салюту ў Магілёве. Дзяўчынак ужо знайшлі сілавікі
На салют 9 мая ў Магілёве група падлеткаў паказала сярэднія пальцы.
https://nashaniva.com/367588
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367588
Гурт «Крамбабуля» прэзентаваў свой новы трэк «Толькі Перамога!»
Выхад песні прымеркавалі да дня 9 мая. «Трэба нам перамагчы войскі цёмнае начы, і тады ўсё заквітнее», — спяваецца ў новай кампазіцыі.
https://nashaniva.com/367580
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367580
Крэпасці, каналы і лунаючыя скалы. Куды паехаць з Гродна на вялікія майскія выхадныя
У час, калі выбар краін для вандровак абмежаваны, добра захаваны Гродна з палацамі і касцёламі стаў айчыннай альтэрнатывай для аматараў атмасферы старой Еўропы. А для тых, хто ўжо добра яго вывучыў, «Наша Ніва» прапануе цікавосткі ў гадзіне язды ад горада.
https://nashaniva.com/367299
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367299
Максім Недасекаў выставіў на продаж машыну. Сцвярджае, што хоча набыць нерухомасць
Бронзавы прызёр Алімпіяды ў Токіа лёгкаатлет Максім Недасекаў спрабуе прадаць машыну і праз беларускі, і праз расійскі сайт. Колькі ж просіць?
https://nashaniva.com/367478
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367478
Пакістан пачаў ваенную аперацыю супраць Індыі
Пакістан абвясціў аб пачатку маштабнай ваеннай аперацыі пад назвай «Буньян уль-Марсо», якая стала прамым адказам на нібыта «бесперапынныя правакацыі» з боку Індыі.
https://nashaniva.com/367577
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367577
Еўрапейскія лідары прыехалі ў Кіеў
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон апублікаваў у сваім інстаграме фота палітыкаў у цягніку.
https://nashaniva.com/367579
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367579
КДБ прызнаў «тэрарысткамі» заснавальніц Imaguru
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўключыў стваральніц мінскага стартап-хаба Imaguru Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову, а таксама яго былога дырэктара Яўгена Пугача ў пералік асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
https://nashaniva.com/367576
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367576
Азаронак назваў журналіста пула Пуціна словамі, незвычайнымі нават для ягоных эфіраў
Рэпартаж супрацоўніка расійскага «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава пра ўдзел Лукашэнкі ў парадзе ў Маскве выклікаў сапраўдны прыступ шаленства з боку лукашэнкаўскага прапагандыста Рыгора Азаронка. Ён выступаў гэтым разам не проста па-хамску, што для яго звычайна, але абсалютна адкрыта выкарыстоўваў нецэнзурную лексіку.
https://nashaniva.com/367574
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367574
У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій
Гэтая лічба прагучала на пасяджэнні Пастаяннага камітэта па справах пакістанцаў за мяжой у Сенаце, верхняй палаце парламента Пакістана, паведамляе @reformby.
https://nashaniva.com/367570
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367570