Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Зяленскі заявіў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турцыі
Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што сустрэча адбудзецца ўжо ў чацвер.
https://nashaniva.com/367660
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367660
Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала срэбра на чэмпіянаце свету
У фінале чэмпіянату, які праходзіў на Сейшэлах, беларусы саступілі камандзе Бразіліі.
https://nashaniva.com/367657
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367657
На расійскім дзяржаўным тэлебачанні паказалі, як выглядае Бахмут пасля амаль года бязлітасных баёў за горад
Да вайны ў горадзе жыло больш за 72 тысячы чалавек, што параўнальна з насельніцтва Полацка, цяпер горад абсалютна бязлюдны. Расійская прапаганда называе гэта «вызваленнем».
Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак
Энтамолаг з 40-гадовым стажам раіць просты спосаб, які дапаможа пазбегнуць укусу кляшча.
https://nashaniva.com/367483
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367483
У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі Z-хрэсны ход з расійскімі сцягамі
Хрэсны ход аб’ядналі з «Несмяротным полкам».
https://nashaniva.com/367641
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367641
У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку
Памятны камень, пастаўлены ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, застаўся без шыльды.
https://nashaniva.com/367652
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367652
💉 Што вядома пра здароўе Лукашэнкі: сур'ёзны дыягназ, вядомая аперацыя і сакрэтная хвароба
За апошнія гады Аляксандр Лукашэнка з крэпкага спартыўнага мужчыны ператварыўся ў азызлага старыка, які з цяжкасцю ходзіць і часта выступае асіплым. Любое змяненне ягонага стану здароўя, якое прабіваецца праз фоташоп і старанны мантаж прэс-службы, адразу выклікае вялікі інтарэс звычайных беларусаў і ў той жа час – моцнае раздражненне самога Лукашэнкі.
У нашым відэа мы раскажам пра дыягназы Лукашэнкі: тыя, якія яму ставілі праціўнікі, і тыя, якія прызнаваў ён сам. А таксама звернем увагу на прыкметы, якія могуць сведчыць пра тое, што яго здароўе працягвае пагаршацца.
https://youtu.be/cviuQbSLBUA?si=jh0GK_GxCfHhYTgC
«Спачатку падумаў, што сабака». У Бягомлі ноччу па дварах бегаў мядзведзь
Жывёла парвала некалькі агароджаў, а потым уцякла ў бок возера.
https://nashaniva.com/367649
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367649
Вось так пакістанцы і афганцы спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Літву: пералазілі праз калючы дрот і скакалі з 4 метраў
Відэа было знята ў сераду. У гэты дзень літоўскія памежнікі зафіксавалі найбуйнейшую спробу прарыву мяжы з лютага. Усяго затрымалі 48 чалавек. Частка з іх пералезла праз высокі плот з дапамогай самаробнай лесвіцы, іншыя пераплылі Нёман.
Мігранты разбегліся ў розныя бакі, але памежнікі злавілі іх і адправілі назад у Беларусь.
«Лукашэнка сакрэтна вызваліў «фірму» сына ад падаткаў». Belpol выпусціў расследванне пра Прэзідэнцкі спартыўны клуб
Belpol выпусціў новае расследаванне, гэтым разам — пра дзейнасць Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У арганізацыі былых сілавікоў заявілі, што гэтая структура служыць для легалізацыі хабараў, ухілення ад выплаты падаткаў, а таксама патранату над блізкімі да ўлады «чорнымі» і «шэрымі» бізнэсамі. zerkalo_io выбрала асноўнае з фільма.
https://nashaniva.com/367638
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367638
Вось такая «атмасфера свята» цяпер у цэнтры Мінска — сцяг нясуць у грабавой цішыні
Спачатку для камер удзельнікі шэсця спрабавалі спяваць «Катюшу», але потым нешта пайшло не так. На відэа бачна, што людзі ідуць маўкліва. Не сігналяць і аўтамабілі, якія праязджаюць міма.
І сам чырвона-зялёны сцяг выглядае дзіўна. Можа яго аўтары прыляпілі арнамент з двух бакоў? Інакш складана патлумачыць няправільнае размяшчэнне палос.
https://nashaniva.com/367643
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367643
Лукашэнка не прыехаў на святкаванне Дня дзяржсімволікі — замест сябе адправіў Турчына
Відаць, пералёты паміж Мінскам і Масквой на 9 мая здароўя Лукашэнку не дадалі.
https://nashaniva.com/367639
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367639
Па Мінску сёння нясуць чырвона-зялёны сцяг даўжынёй 500 метраў. Дзеля гэтага перакрылі праспект Пераможцаў
На чале калоны ідуць Азаронак, Шпакоўскі і Крывашэеў.
https://nashaniva.com/367637
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367637
«Прыгажосць са шнарамі»: украінскі Playboy зрабіў спецпраект са скалечанымі жанчынамі
Галоўнымі гераінямі майскага праекта ў эратычным часопісе сталі ўкраінкі, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы падчас вайны.
https://nashaniva.com/367603
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367603
Пуцінскія «Начныя ваўкі» пасадзілі ў Брэсце арэшнік у межах акцыі «Рускі лес»
Расійскія байкеры заявілі, што гэта — напамін тым, хто «адраджае карычневую чуму».
https://nashaniva.com/367632
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367632
У Сібіры загарэлася і абрынулася буравая вышка «Беларуснафты»
Пацярпелі трое чалавек, а шкода можа ацэньвацца ў мільёны даляраў, адзначае @flagshtok.
https://nashaniva.com/367659
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367659
У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі, расстралянаму за тэрарызм
Беларускай мове на мемарыяльнай дошцы ў гонар беларускага навукоўца месца не знайшлося — надпісы выкананы толькі па-руску.
https://nashaniva.com/367656
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367656
У Гомелі школьнікаў трымалі паўтары гадзіны на вуліцы, каб яны паглядзелі савецкі ваенны фільм. Тэмпература не перавышала 7 градусаў
Прыдуманую чыноўнікамі ініцыятыву выконвалі нават нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е.
https://nashaniva.com/367655
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367655
Le Monde: дэфіцыт бульбы выклікае незадаволенасць у Беларусі
Парадаксальныя праблемы з «другім хлебам» у краіне заўважыла нават заходняе выданне.
https://nashaniva.com/367654
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367654
«Можа не закопваць — снегам засыпле?» На Магілёўшчыне саджалі бульбу пад град.
Відэа знялі 10 мая ў Быхаўскім раёне. Анамальна халодны май пагражае сёлетнему ўраджаю.
Час праходжання беларуска-польскай мяжы дасягае 80 гадзін
Аўтамабілі на ўезд у Польшчу на пераходзе «Брэст» стаяць у чарзе больш за трое сутак.
https://nashaniva.com/367651
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367651
Магілёўскіх дзяцей, якія паказалі сярэднія пальцы салюту, адвезлі на мемарыял і прымусілі глядзець «Ідзі і глядзі»
Напярэдадні сілавікі заявілі, што бацькі дзяцей будуць пакараныя. А саміх удзельніц відэа ў нядзелю адвезлі на мемарыяльны комплекс у Борках.
https://nashaniva.com/367650
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367650
«На выбарах прэзідэнта я б галасаваў за Латушку». Гутарка з патэнцыйным спікерам КР Арцёмам Бруханам — пра смерць маці, татуіроўкі і Мельнікаву
34-гадовы Арцём Брухан у свой час быў навуковым супрацоўнікам Музея абароны Брэсцкай крэпасці, тры гады адпрацаваў у Брэсцкім аблвыканкаме і звольніўся пасля забойства Рамана Бандарэнкі. Сёння ён займае пасады намесніка кіраўніка ў Народным антыкрызісным упраўленні (НАУ) і ў Аб’яднаным пераходным кабінеце па кірунку — транзіт улады.
https://nashaniva.com/367498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367498
Эрдаган сказаў Пуціну, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы. Але падкрэсліў неабходнасць спынення агню
Прэзідэнт Турцыі абмеркаваў з Пуціным аднаўленне мірных перамоваў паміж Украінай і Расіяй.
https://nashaniva.com/367647
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367647
«Два пракуроры» Лазніцы — гэта чысты Кафка
Аб новым фільме ўкраінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы расказаў кінакрытык Антон Долін.
https://nashaniva.com/367504
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367504
Твар ГУБАЗіКа пахвалілася медалём «За заслугі перад спецназам» з эмблемай Расгвардыі. Яго можна купіць за 40 рублёў
ГУБАЗіК павіншаваў вядучую свайго канала з узнагародай, на якой адлюстраваны лагатып не беларускага спецназа.
https://nashaniva.com/367635
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367635
Бондарава б’е трывогу: у Бабруйску Ленін пакрыўся цвіллю, а на адміністрацыю павесілі «БЧБ-арнамент» з дзяржсцяга
Прарасійская актывістка атакуе мясцовыя ўлады Бабруйска — у тым ліку за адзін з дзяржаўных сімвалаў.
https://nashaniva.com/367634
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367634
Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах
Прэзідэнт Украіны назваў гэта добрым знакам, але зноў заклікаў да спынення агню.
https://nashaniva.com/367636
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367636
🔥Памылка ўлады, адгаворкі Лукашэнкі і новыя трывогі беларусаў – новы ТОК з Вольгай Лойка
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крэатыў на месцах да 9 мая і цынізм уладаў, якія прыватызавалі перамогу. Гаворым пра эпапею з георгіеўскімі стужкамі і паказальны ўчынак дэпутата Ігара Марзалюка. Разбіраем прапанову Лукашэнкі прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, тлумачым, чаму ў краіне скончылася бульба і фармулюем закон Ціханоўскай для чыноўнікаў.
https://www.youtube.com/watch?v=agOoRvWyPY4
«Замест «бялкі» напісана пра нейкіх вавёрак». Маладая настаўніца выкладае хімію на беларускай мове і расказвае, як яно
Маладая настаўніца хіміі і класная кіраўніца Ната вядзе свае заняткі па-беларуску. Дзяўчына прыдумляе для дзяцей цікавыя практыкаванні і інтэрактыўныя ўрокі, а ў тыктоку распавядае, ці складана гэта — быць беларускамоўнай настаўніцай у сучаснай школе.
https://nashaniva.com/367309
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367309