Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
Па стане на 20 траўня праваабаронцам вядома не менш чым пра 206 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:
• 77 чалавек у цяжкім стане здароўя;
• 29 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 30 шматдзетных маці і бацькоў;
• 9 чалавек з інваліднасцю;
• 9 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 4 сям'і, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.
Найстарэйшы з палітвязняў — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366
🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
Сацсеткі палітычнай эмігранткі і блогеркі Аляксандры Ханевіч прызналі «экстрэмісцкімі»
Гаворка пра старонкі жанчыны ў Instagram, Facebook і YouTube. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 16 траўня.
Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі TikTok-старонка «belarusnovosti1», сайт «honestby.оrg» і Telegram-канал «НОМАД».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
👩🦰Больш за 20 жанчын у зняволенні: як дапамога палітвязням стала злачынствам у Беларусі
Рэжым Лукашэнкі ўжо шмат гадоў спрабуе зруйнаваць салідарнасць беларусаў, якая стала іх адметнай рысай на фоне жорсткіх рэпрэсій. Сілавікі «зачышчаюць» краіну ад праваабаронцаў, актывістаў, грамадскіх арганізацый і фондаў. У 2024 годзе за салідарнасць пачалі адпраўляць за краты і неабыякавых беларусаў за аказанне ці атрыманне дапамогі.
Пад масавы пераслед трапілі ў тым ліку пенсіянеркі, былыя палітвязні, а таксама сваякі палітвязняў, якія знаходзяцца ў няволі. Затрыманні адбываюцца да гэтага часу.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» сёлета абраў салідарнасць — тэмай Дня палітвязняў Беларусі, каб нагадаць, што нягледзячы на спробы рэжыму, людзі за кратамі не забытыя. Распавядаем, як сілавікі спрабуюць знішчыць салідарнасць, як неабыякавыя беларусы самі сталі палітзняволенымі і за што іх асудзілі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117969
✊Беларус правёў акцыю да Дня Палітвязняў каля амбасады Беларусі ў Парыжы
Вядома, што праз некаторы час супрацоўнікі амбасады выклікалі паліцыю і прасілі, каб французскія праваахоўнікі далі паглядзець ім дакументы беларуса.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у іншых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў
Гэта Ала Пучынская, Мікіта Лосік, Аляксей Кайдаш, Алег Лойка, Аляксандр Гардзеенка, Ганна Багінская, Вольга Аляксеева.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117966
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Следчы камітэт: шэсць прадстаўнікоў «Палка Каліноўскага» знаходзяцца пад вартай
Таксама ведамства сцвярджае, што 125 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да Палка, знаходзяцца ў вышуку.
Генпракуратура Расіі абвясціла Amnesty International «непажаданай арганізацыяй»
У расійскім ведамстве сцвярджаюць, што лонданская штаб-кватэра Amnesty International служыць «цэнтрам падрыхтоўкі глабальных русафобскіх праектаў, аплачаных памагатымі кіеўскага рэжыму». У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што актывісты арганізацыі «робяць усё магчымае, каб узмацніць ваеннае супрацьстаянне ў рэгіёне — апраўдваюць злачынствы ўкраінскіх неанацыстаў, заклікаюць павялічыць іх фінансаванне, настойваюць на палітычнай і эканамічнай ізаляцыі нашай краіны».
Amnesty International займаецца назіраннем у сферы правоў чалавека і фіксуе парушэнні па ўсім свеце.
🌿22 траўня — Дзень Палітвязняў у Кракаве
Запрашаем на вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У праграме — мастацтва, музыка і адкрытая размова, прысвечаная тэме перажывання палітычнага гвалту, пераследу і выгнання дзецьмі і падлеткамі ў беларускай літаратуры.
🖼 17:30 – 17:40 | Адкрыццё выставы «Пачуцці»
Малюнкі, створаныя палітвязнямі ва ўмовах зняволення. Пошук святла ў цемры, сведчанне чалавечай годнасці і трываласці.
🎵 17:40 – 18:10 | Акустычны выступ Алеся Папковіча
Жывая музыка — як голас свабоды.
🎤 18:20 – 19:20 | Дыскусія «Нельга забыць?»
Як перажыты досвед гвалту і выгнання адлюстроўваецца ў літаратуры для дзяцей і падлеткаў.
📍Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў
🎟 Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці па спасылцы
✍️Арганізатары: «Вясна», Інстытут беларускай кнігі, Towarzystwo Białoruskie
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы да Дня Палітвязняў можна паглядзець на prisonersday.info
✊ Да Дня палітвязняў мы падрыхтавалі адмысловыя піны — «жоўтыя біркі»
Жоўтая бірка — спецыяльная метка для палітзняволеных у калоніях, пра якую ўпершыню ў лісце на волю распавёў Вітольд Ашурак. За гэты час бірка — стала сімвалам барацьбы за вызваленне ўсіх палітзняволеных Беларусі.
🟨 Як атрымаць пін у Вільні?
1. Завітай ў краму «Кропка» (Savičiaus g. 6, Vilnius)
2. Вазьмі бясплатна пін — сімвалічную «жоўтую бірку»
3. Прышпілі да аддзення і далучайся да акцый і мерапрыемстваў.
📍 Спіс мерапрыемстваў у Вільні і іншых гарадах на сайце prisonersday.info
«Наведванне лекара мне нагадвала фільмы пра канцлагер». Былы вязень параўновае ўмовы на Валадарцы і ў Жодзіна
Падчас зняволення мінчуку, якога асудзілі за каментары, давялося пасядзець у розных СІЗА – на Валадарцы і ў Жодзіна. Суразмоўца параўноўвае следчыя ізалятары і кажа, што ў Жодзіна было значна жорстка.
«Ахоўнікі на Валадарцы зусім па-іншаму ставяцца да зняволеных. Там іншы рэжым, нашмат лагоднейшы. З табою размаўляюць нармальным тонам, жанчыны ахоўніцы ўсміхаюцца, на цябе ніхто не крычыць. Калі водзяць у душ, то можна мыцца хоць паўгадзіны. Я ўвогуле не мог зразумець, што адбываецца.
У Жодзіна ахоўнікі паводзяцца, як робаты, падкрэслена грэбліва ставяцца да вязняў. Вядуць сябе агрэсіўна. Падчас агляду камеры яе разносяць ушчэнт. Пасля заходзіш і там нібы вайна была – усе рэчы параскіданыя і зваленыя ў кучу. На Валадарцы такога не было. Там начальнік калі прыходзіў з праверкай, то проста пытаў: “Ну што, нармальна ў вас усё?”».
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку
Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка быў затрыманы ў абед 15 траўня, паведамляе ў фэйсбуку адзін з ягоных калег-вікіпедыстаў.
«Ён адзін са старэйшых дзейных рэдактараў раздзела, адзіны бюракрат і найстарэйшы адміністратар — атрымаў адпаведны сцяг яшчэ ў 2007 годзе. У асноўным пісаў па старажытнай гісторыі Беларусі, але больш сачыў за парадкам у раздзеле і мадэраваў розныя спрэчкі», — паведамляюць пра Максіма Лепушэнку.
Затрыманне Максіма Лепушэнкі стала не першым выпадкам рэпрэсій апошняга часу, скіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі, піша «Наша Ніва».
💔4 гады і 8 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю па спасылцы
💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
✊ Да Дня палітвязняў мы падрыхтавалі адмысловыя піны — «жоўтыя біркі»
Жоўтая бірка — спецыяльная метка для палітзняволеных у калоніях, пра якую ўпершыню ў лісце на волю распавёў Вітольд Ашурак. За гэты час бірка — стала сімвалам барацьбы за вызваленне ўсіх палітзняволеных Беларусі.
🟨 Як атрымаць пін у Вільні?
1. Завітай ў краму «Кропка» (Savičiaus g. 6, Vilnius)
2. Вазьмі бясплатна пін — сімвалічную «жоўтую бірку»
3. Прышпілі да аддзення і далучайся да акцый і мерапрыемстваў.
📍 Спіс мерапрыемстваў у Вільні і іншых гарадах на сайце prisonersday.info
Уладальніка гарадзенскай этнакрамы «Цудоўня» асудзілі за пратэсты 2020-га
У Гродне 16 траўня асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадкі) палітзняволенага ўладальніка этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча. Яму прызначылі адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, піша hrodna.life.
Пасля трох месяцаў у гродненскай турме ён выйшаў на волю да накіравання на «хімію».
Андрэй Несцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання. Андрэй заставаўся ў Беларусі і падтрымліваў свой бізнес, бо лічыць яго важным для захавання і развіцця беларускай культуры.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117961
❗️У Беларусі +5 новых палітвязняў
Гэта Анатоль Змітровіч, Цімафей Караткевіч, Вячаслаў Дземянчонак, Міхаіл Цімашэнка, Максім Солап.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117974
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Затрымалі 11 менеджараў буйной сеткі сэканд-хэндаў — двое з іх «датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці»
У Гомельскай вобласці распачалі крымінальную справу супраць уладальнікаў сеткі магазінаў сэканд-хэндаў. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў, махлярстве і ўдзеле ў злачыннай групе. Вядома, што рознічная сетка гэтай кампаніі мае 97 крамаў у 12 гарадах.
Паведамляецца, што затрыманыя ўжо вярнулі 1,9 мільёна рублёў у якасці частковага пакрыцця шкоды. Сцвярджаецца, што двое падазраваных маюць «дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
9 траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад, у якім упершыню прызнаецца, што беларускі бізнес з'яўляецца аб'ектам сістэмнага транснацыянальнага палітычнага пераследу з боку беларускіх уладаў. У дакладзе падкрэсліваецца, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць шырокі спектр рэпрэсіўных мер супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку канфіскацыю маёмасці, пагрозы крымінальным пераследам і пераслед за мяжой.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі
Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.
• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.
❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.
Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🟨 Дзень палітвязняў у «Карме»
21 траўня а 18:00 культавы варшаўскі бар «Карма» і Праваабарончы цэнтр «Вясна» ладзяць вечар салідарнасці з палітвязнямі.
Будзе мастацкі перформанс. Будуць размовы. Будуць піны ў выглядзе «жоўтых бірак» — і будзе шмат сэнсу.
Жоўтая бірка — гэта спецыяльная метка, якую прымушаюць насіць палітвязняў у беларускіх калоніях. Пра яе ўпершыню распавёў у лісце на волю Вітольд Ашурак. З таго часу бірка стала сімвалам. Сімвалам несправядлівасці. Супраціву. Памяці. І надзеі.
Прыйдзі. Падтрымай. Вазьмі пін. Нават калі ты проста зойдзеш у бар на напой — ты ўжо частка салідарнасці.
📍 Al. 3 Maja 15, Warszawa
👉 Спіс падзей у Варшаве і іншых гарадах — на prisonersday.info
За пратэсты з 2020 года ў Беларусі асудзілі больш за 6000 чалавек
Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, піша @reformby.
«Следствам устаноўленыя і сабраныя доказы, якія дазволілі асудзіць больш за 6000 тысяч экстрэмістаў, якія выношвалі планы фізічнай ліквідацыі кіраўніцтва краіны, змены канстытуцыйнага ладу і прывядзення ва ўладу антынароднага марыянетачнага ўрада.Читать полностью…
Адным з інструментаў дасягнення злачыннай мэты выбрана тактыка цкавання і расправы ў адносінах да дзяржаўных служачых, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ваеннаслужачых, іх сем'яў і блізкіх. Экстрэмісцкія тэлеграм-рэсурсы фармавалі расстрэльныя спісы прадстаўнікоў улады і сілавікоў».
🌿Заўтра адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня Палітвязняў
🇵🇱Гданьск, 18:30
Cустрэча з журналістам Алегам Груздзіловічам. БКТ «Хатка», Miszewskiego 17/307. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 19:00-20:30
Дабрачынны музычны канцэрт. Pub Salonik, ul. Braniborska 2/10. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 20:05
Кінапрагляд дакументацыйнага фільма «Цень радасці». KROPKA, Savičiaus g. 6. Падрабязнасці
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у іншых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
Instagram-старонку беларускага выдавецтва «Скарына» ў Лондане прызналі «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Маладзечанскага раёну 15 траўня.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі Instagram старонкі «orellesya», «dmitriysergievich», «miliuk26», «mara_freedom_belarus», «krupitski_sergei», «siarhejpantus», старонка ў «Х «National Anti-Crisis Management», а таксама TikTok-старонка «svetlogorsk_freedom Светлогорск».
❗️Зняволеных ПК №3 пераводзяць у іншыя ўстановы
Праваабаронцам стала вядома, што вязняў віцебскай калоніі № 3 цягам апошняга месяца пачалі масава пераводзіць у іншыя калоніі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ПК № 3 знаходзяцца 75 палітвязняў.
UPD. Перавод вязняў адбываецца з-за рамонту на прамзоне. Як стала вядома @MAYDAYMog, на тэрыторыі прадпрыемстваў прамысловай зоны ПК-3 ужо ідзе рамонт. Большасць вязняў этапавалі ў шклоўскую ПК-17, магілёўскую ПК-15 і ПК-22 «Ваўчыныя норы».
✍️Калі вам вядомыя прозвішчы пераведзеных адтуль палітвязняў — калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
Па палітычным артыкуле асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі
Нядаўна асуджанаму Сямёну Злобічу 41 год. Ён вучыўся ў БДУ. У яго ёсць жонка і непаўналетняе дзіця.
Сямён доўгі час працуе ў кансалтынгу. Ёе меў ІП у гэтай сферы, таксама працаваў у кансалтынгавай кампаніі EnterInvest. У 2016-м заснаваў уласную кансалтынгавую кампанію — ААТ «Стратэгія і капітал», а праз некалькі гадоў узначаліў беларускі філіял кампаніі Civitta, у якой таксама значыцца асацыяваным партнёрам.
У Civitta Злобіч займаўся падрыхтоўкай справаздач пра інавацыйныя экасістэмы Беларусі, стан беларускага фінтэху і тое, як працуюць беларускія стартапы. Таксама выступаў з лекцыямі, у якіх распавядаў, як бізнэс можа ўкараняць інавацыі ў свае працоўныя працэсы.
Мужчыну абвінавачвалі ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК). У чым сутнасць справы, невядома. У спісе «экстрэмістаў» пазначана, што ён «адбывае пакаранне» — гэта значыць, што чалавеку прысудзілі калонію або «хімію», піша «Наша Ніва».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹У палітзняволенай у калоніі знайшлі анкалогію — праз сем месяцаў пасля вызвалення яна памерла
🔹Чыгуначнік, інжынерка, бізнэсоўцы: каго дадалі ў «спіс тэрарыстаў» на мінулым тыдні
🔹У Сейме Латвіі адкрылі выставу з малюнкамі беларускіх палітвязняў «Мастацтва з-за кратаў»
🔹«Сціскай рукі ў кулак, бо зламаем пальцы». Гісторыя былога палітвязня
🔹Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
🔹«Кожная смерць палітвязня – тое, што дадае новую старонку ў абвінавачванне адказным за іх пераслед», — Павел Сапелка
🔹Стала вядома, за што асудзілі грамадзяніна Украіны ў Бабруйску
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
73-гадовую мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах і дадалі ў спіс «экстрэмістаў»
Алене Панкратавай 73 гады. Яна мінчанка. Вучылася ў БДУ. Цяпер на пенсіі. Алена вядзе вельмі актыўнае жыццё — ходзіць у тэатры, на выставы і лекцыі, а таксама падарожнічае.
Вядома, што яе асудзілі за ўдзел у пратэстах па «народным» 342-м артыкуле КК. Мяркуючы па ўсім, жанчыне прызначылі хатнюю хімію, піша «Наша Ніва».
⚖️«Суддзя вынесла акурат такое рашэнне, як загадаў губазікавец». Як праходзяць адміністрацыйныя палітычныя працэсы ў Беларусі
Пра гэта распавядае мінчук, якога затрымалі і асудзілі за каментары.
Пасля допыту ў аддзяленні міліцыі мужчыну адвезлі ў ізалятар аднаго з рэгіянальных гарадоў, дзе той прабыў некалькі сутак у адзіночнай камеры. Сілавікі не апавясцілі сваякоў мінчука, і тыя некалькі дзён не ведалі, дзе ён знаходзіцца.
«Па прыездзе ў ізалятар супрацоўнік ГУБАЗіК так наўпрост і сказаў мясцоваму міліцыянту, каб мне далі некалькі сутак, пакуль рыхтуюць матэрыялы крымінальнай справы. Суддзя вынесла акурат такое рашэнне, як загадаў губазікавец. Я дагэтуль не бачыў ніводнай паперы па сваёй адміністрацыйнай справе».
🌿«Мастацтва з-за кратаў» у Рызе змогуць пабачыць усе
Сёння, 17 траўня, у межах міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» Сейм Латвіі адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў. Для шырокай публікі гэта — унікальная магчымасць агледзець адкрытую ў парламенце выставу мастацкіх твораў беларускіх палітвязняў «Мастацтва з-за кратаў».
Па задуме арганізатараў, гэтыя працы закліканы паказаць каштоўнасць свабоды, справядлівасці і гуманнасці і даць магчымасць пачуць тых, чые галасы спрабуе заглушыць дыктатарскі рэжым, які кіруе ў Беларусі.
Экспазіцыя арганізавана сумеснымі намаганнямі Асацыяцыі беларусаў Латвіі Supolka і Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Будынак Сейма адчыняць для наведвальнікаў з 19:00 да 24:00. Просьба мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу — пашпарт або eID-карту.
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:18 З чаго складаюцца правы чалавека і хто іх прыдумаў? Ці ёсць дзяржавы, якія ніколі не парушаюць правы чалавека?
11:37 Разбіраем 4 ключавыя рашэнні ЕСПЧ: маці са Сведак Іеговы, гомасэксуальныя адносіны, праслухоўванне тэлефонных размоваў і трансгендарнасць.
20:52 Псіхалагічную адаптацыю ў вымушанай эміграцыі абмеркавалі ў Варшаве ў музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN.
«Сціскай рукі ў кулак, бо зламаем пальцы». Як губазікаўцы катавалі беларуса
«Я намагаўся схаваць галаву паміж вадзіцельскім крэслам, каб хоць троху ўнікнуць удараў. Сілавік спераду праглядаў мой тэлефон і пытаў пра падпіскі ў сацсетках, а ягоны калега мяне ў гэты час збіваў. Яны мне сказалі, каб рыхтаваўся да прыезду ў РУУС, маўляў, там будзе сапраўды страшна».
«На той момант я быў ужо ў стане псіхалагічнага шока. Мне ўжо складана ацаніць, наколькі тады ў міліцыі мне было балюча ад збіцця. Калі я падпісаў паперы, што згодны з абвінавачваннем, то мяне перасталі збіваць. Яны мне сказалі так: "Або ты зараз усё падпісваеш, або прыедзе група АМАП, якая цябе будзе катаваць да вечара і ты ўсё адно ўсё падпішаш". Я толькі маліўся богу, каб гэта ўсё перажыць».