9428
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца Аляксандра Катовіча мабілізавалі на фронт
Яго забралі ў войска 19 лютага.
35-гадовы Аляксандр Катовіч — адзін з вызваленых украінцаў 22 лістапада. Як і іншым, яму не аддалі пашпарт ды іншыя дакументы. Да затрымання ён працаваў айцішнікам. За 40 каментароў у тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» мужчыну асудзілі да пяці гадоў, якія ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Там ён правёў больш за два гады пад пастаянным ціскам, у ізаляцыі і пад забаронамі, створанымі спецыяльна для палітвязняў.
🔹«Цяпер стаіць пытанне мабілізацыі», — гісторыя Аляксандра Катовіча, якога вярнулі з беларускай калоніі ва Украіну
💵BYSOL працягвае збор у падтрымку вызваленых з беларускіх калоній украінцаў
⁉️Калі параўнаць 2020–2021 і 2025–2026 гады, ці можна сказаць, што сітуацыя з правамі чалавека палепшылася? Адказвае праваабаронца Павел Сапелка
«Не палепшылася, але змянілася. Таму без прынцыповага падыходу на аснове дакладных фактаў можа выглядаць, што ў лепшы бок. Але калі мы вернемся да пераліку злачынстваў супраць чалавечнасці, то мы бачым, што дэпартацыі сталі нават больш выразнымі. Гэта ўжо не проста выцісканне з краіны пад пагрозай адвольнага пазбаўлення волі, а класічны вываз супраць волі. Катаванні з вуліц і следчых кабінетаў у асноўным перамясціліся ў калоніі і турмы. Пазбаўленне волі застаецца нормай пераследу.
Пераслед па палітычных матывах застаецца паўсядзённай практыкай: спіс асуджаных па «экстрэмісцкіх» і «тэрарыстычных» артыкулах, якія абмежаваны ў правах, расце без перапынкаў. Пра адкрытае іншадумства і палітычны супраціў ніхто нават і не марыць».
«У Беларусі я быў акцёрам, а ў эміграцыі ўсё прыйшлося пачынаць з нуля». Былы палітзняволены просіць дапамогі, каб не апынуцца на вуліцы
Акцёра Канстанціна Шульгу за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе — студэнцкай акцыі 1 верасня і акцыі 20 кастрычніка — асудзілі да трох гадоў «хіміі». Да разгляду справы яго пратрымалі ў следчым ізалятары № 1 тры месяцы і сімвалічна вызвалілі ў зале суда ў Дзень волі.
«Пасля абвяшчэння прысуду мяне вызвалілі проста ў зале. Два тыдні я прыводзіў справы ў парадак. Даведаўся, ці магу выязджаць за мяжу, пасля чаго вырашыў пакінуць Беларусь, разумеючы рызыкі паўторнага пераследу».
Некаторым з вывезеных палітвязняў прыходзяць позвы з ваенкамата
Стала вядома, што некаторым былым палітвязням, якіх вызвалілі з-за кратаў і прымусова вывезлі з Беларусі, сталі прыходзіць позвы з ваенкамата. Іх просяць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў ваенкамат — каб аднавіцца на вайсковым уліку.
«У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны вы можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці» — паведамляецца ў позве.
Дапамога былому палітвязню Віталю Чаркасаву, які быў вымушаны з'ехаць з краіны
«Выйшаў з калоніі ў лістападзе 2024 і думаў, што я ўжо вольны. Аднак, рэпрэсіі ў адносінах да мяне не спыніліся. Знаходзячыся пад наглядам, я быў абавязаны раз на тыдзень хадзіць на адзнакі ў міліцыю, да мяне рэгулярна прыходзілі з праверкамі дадому.
Спачатку я не разглядаў варыянт ад'езду. Я не мог пакінуць сваю маці і стараўся даглядаць за ёй, пакуль яна праходзіла лячэнне ад анкалогіі. Час ішоў, я не мог ніяк уладкавацца на працу праз палітычны артыкул, а ціск з боку сілавікоў стаў мацнейшым: мяне сталі часцей выклікаць на допыты і агляды па надуманых прычынах.
Увесь час паўтаралі: «Ты ж экстрэміст». І намякалі: «У цябе няма забароны на выезд, чаму ты яшчэ тут?» З лістапада 2025 года пачаліся ператрусы і запалохванне новай крымінальнай справай. У выніку я вырашыў з'язджаць»
❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Дзмітрый Новікаў, Наталля Краўчак, Раман Карпаў, Іван Петраневіч, Дзмітрый Кондрусь, Ігар Дзегцяронак, Уладзімір Магронаў, Аляксей Чарэшнеў, Аляксандр Яўдаха, Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/119818
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
«Застацца хочуць — калі ласка». Лукашэнка сцвярджае, што ніхто не выганяе палітвязняў з Беларусі
«Вось, каб вы да іх прэтэнзій не мелі і не дай бог зноў не пасадзілі [просяць перагаворшчыкі — заў.]. Я кажу: "Пасадзім. Як толькі літару закона пераступілі — як да ўсіх". А што, міністра ўчора ці пазаўчора пасадзілі, а на іх глядзець будзем? Закон для ўсіх адзіны. Парушыў закон — ідзі. Вось такая адкрытая размова. Застацца хочуць — калі ласка. Але ў рамках існуючага прававога поля».
📝Міжнароднае таварыства правоў чалавека пракаментавала прызнанне сваіх сацсетак «экстрэмісцкімі» ў Беларусі
Нагадаем, 10 сакавіка суд Горацкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі» старонкі ў сацсетках нямецкага Міжнароднага таварыства правоў чалавека. Арганізацыя пракаментавала гэтае рашэнне.
«Міжнароднае таварыства правоў чалавека не спужаецца гэтага статусу і працягне сваю працу па Беларусі.Читать полностью…
У Рэспубліцы Беларусь доўгі час кіруе дыктатар Лукашэнка, ужываючы жорсткую сілу і арыштоўваючы тысячы людзей па адвольных прычынах.
Сотні тысяч беларусаў пакінулі краіну пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года і наступных рэпрэсій, а тысячы былі асуджаныя да працяглых турэмных тэрмінаў унутры краіны.
Мы салідарныя з мужнымі беларусамі, якія адстойваюць правы чалавека, свабоду сходаў, свабоду друку, плюралізм і свабоду выказвання меркаванняў».
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія тры месяцы адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🔗Палітычныя затрыманні ў Беларусі не спыняюцца
Праваабаронцам вядома, што на гэтым тыдні былі затрыманыя як мінімум трое хрысціянскіх сем'яў у розных гарадах Беларусі. Што менавіта інкрымінуюць затрыманым — пакуль невядома.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
69-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і дадалі ў «спіс экстрэмістаў»
Сёння МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іншых, туды дадалі жыхарку Мінска Вольгу Ціханавецкую.
Жанчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Верагодна, Вользе прысудзілі «хатнюю хімію».
🗣«Улады выкарыстоўваюць змены ў заканадаўстве, каб падавіць любое іншадумства ў грамадстве» — Алесь Бяляцкі
У Жэневе ў межах 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека працягваюць адбывацца мерапрыемствы, прысвечаныя Беларусі. Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у сайд-івэнце «Правы чалавека ў Беларусі». Ён быў прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, бягучаму становішчу палітвязняў у турмах і пытанням міжнароднай адказнасці.
На імпрэзе прысутнічала больш за 50 асобаў — у тым ліку, прадстаўнікі дыпламатычных місіяў пры ААН.
Падчас свайго выступу Алесь Бяляцкі звярнуў увагу на шэраг зменаў у беларускім заканадаўстве, якое дазваляе беспадстаўна прызнаваць сотні няўрадавых арганізацый ды ініцыятываў «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119808
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤡Прадстаўніца афіцыйнай дэлегацыі Беларусі ў ААН вырвала з рук фотаздымкі беларускіх палітзняволеных
Падчас 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека былая палітзняволеная Паліна Шарэнды-Панасюк падыйшла да прадстаўніцы афіцыйнай дэлегацыі Беларусі Ларысы Бельскай, якая распавядала пра тое, як у Беларусі любяць і шануюць жанчын.
Паліна Шарэнда-Панасюк прынесла фотаздымкі Вольгі Маёравай, якая за кратамі рызыкуе цалкам страціць зрок, і Алены Лазарчык — Бельская вырвала фотаздымкі з рук Паліны.
🗣Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка выказаўся пра пачатак міжнароднага расследавання па злачынствах рэжыма Лукашэнкі
«Сёння мы можам упэўнена сказаць: правасуддзе ёсць. І нават адкладзенае правасуддзе — гэта ўсё яшчэ правасуддзе. Мы глыбока ўдзячныя ўраду Літвы за зварот у МКС і падтрымку тых беларусаў, якія аказаліся мэтамі для дзяржаўнага тэрору і закладнікамі рэжыму Лукашэнкі.
Мы, праваабаронцы "Вясны", разам з FIDH і юрыдычнай камандай M.A.R.A і НАУ прыклалі ўсе залежныя ад нас намаганні для падтрымкі звароту Літвы і цяпер у камандзе IAPB гатовыя падтрымаць гэтае расследаванне. Гэта, вядома, не ахоплівае ўсіх учыненых рэжымам злачынстваў супраць чалавечнасці, але паспрыяе збору і замацаванню доказаў і далейшаму прасоўванню расследавання ў інтарэсах правасуддзя».
💔Былы палітзняволены перанёс анкалогію, уладкаваўся на працу, але атрымаў траўму і мае патрэбу ў пасляаперацыйным аднаўленні
Пасля сур'ёзнай траўмы беларус аказаўся прыкаваны да ложка і часова не можа працаваць. Праз ўмовы дамовы з працадаўцам ён не атрымаў страхавой кампенсацыі, і яго сям'я засталася амаль без сродкаў на час аднаўлення.
«Наперадзе ў Аляксандра некалькі месяцаў аднаўлення. Ён у гіпсе, працягвае імунатэрапію і не можа працаваць. За час лячэння і аперацый сям'я выдаткавала ўсе свае зберажэнні.
Як толькі дазволіць здароўе, муж і жонка зноў будуць працаваць. Але зараз яны звяртаюцца па дапамогу на час рэабілітацыі».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Улады выкарыстоўваюць змены ў заканадаўстве, каб падавіць любое іншадумства ў грамадстве» — Алесь Бяляцкі
🔹Міжнародны крымінальны суд распачаў расследаванне па злачынствах рэжыма Лукашэнкі
🔹У ААН прызналі перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей злачынствам супраць чалавечнасці
🔹«Выгнанне — не канец пераследу»: праваабаронца «Вясны» выступіла ў Жэневе
🔹Данат каліноўцам і антываеннае графіці: гісторыя экс-палітвязня, якога асудзілі на 5 гадоў калоніі
🔹«Узмацненне рэпрэсій у сферы культуры»: юрыстка каментуе «справу беларускіх кнігавыдаўцоў»
🔹«На суды мяне вазілі ў кайданках з рукамі за спіной», — былая палітзняволеная пенсіянерка са Швецыі
🔹«Час схаваных рэпрэсій». Размова з Паўлам Сапелкам пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
🌿Падтрымай «Вясну» ў два клікі!
Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!
Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.
Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
Хакейнага заўзятара і кіроўцу з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Валянціну Глінскаму 39 гадоў. Ён родам з Пінска, дзе вучыўся ў гімназіі №3, а пасля паступіў у БНТУ.
Валянцін працаваў у пінскім філіяле «Гандальпінск», на Белпошце, а таксама пекарам у кампаніях «ПалессеПрадукт» і «Радуга-Святло». Апошнім часам мужчына працаваў у таксі «Яндэкс Go» і кіроўцам у адной з мясцовых фірмаў. У Валянціна ёсць непаўналетняя дачка.
Па-за працай мужчына быў фанатам хакейнага клуба «Ястрабы», які ў 2022‑м стаў фарм-клубам салігорскага «Шахцёра». Ён наведваў іх хатнія і выязныя матчы. Акрамя хакея, мужчына цікавіўся аўтаспортам, у прыватнасці Формулай-1, піша «Наша Ніва».
Валянціна Глінскага затрымалі напрыканцы мінулага года. Нядаўна яго асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мужчыну прысудзілі, верагодна, «хатнюю хімію».
⁉️Ці можна казаць, што ў Беларусі ёсць хоць нейкія прыкметы лібералізацыі? Адказвае праваабаронца Павел Сапелка
«Аніводнай грамадзянскай свабоды ці права, якія былі ўладамі адменены ў 2020 годзе, не адноўлена. Наадварот, створаны і дапаўняецца моцны заканадаўчы фундамент пад далейшае захаванне ўмоў для рэпрэсій.
Таму пошук лібералізацыі там, дзе яе няма, выкарыстоўваючы толькі нявыразныя сігналы беларускіх уладаў, чужыя палітычныя дэкларацыі, няпоўную статыстыку схаваных рэпрэсій і надзеі на вяртанне да "прымальнага" ўзроўню несвабоды, вельмі шкодны, таму што вымушае сапраўдных сустрэчных крокаў насустрач з боку дэмакратычных суб’ектаў. А яшчэ таму, што ў палітычных мэтах ён засоўвае на другі план вельмі важнае пытанне адказнасці. Але без адказнасці мы як мінімум не маем гарантый непаўтарэння, не кажучы пра рэабілітацыю ахвяр і пакаранне злачынцаў».
🗣Юрыст і праваабаронца Павел Сапелка выказаўся пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
«Для чалавека, якому заставалася 15 гадоў правесці ў турме, дэпартацыя – гэта вызваленне. Для таго, хто знаходзіцца пад штодзённым ціскам на «хатняй хіміі», пакупка волі коштам чвэрці свайго заробку можа быць выйсцем. Але мы павінны назваць гэтыя з’явы сваімі імёнамі і нагадаць, што гэтыя людзі цярпелі адвольныя зняволенні і абмежаванні, і таму павінны быць безумоўна вызвалены і рэабілітаваны. Калі не – гэта не лібералізацыя, гэта тактыка рэжыму».
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі старонкі ў Facebook «BiaƗska Fundacja Solidarnośći z BiaƗorusia», «BiaƗoruś 2020 LIVE», «Inicjatywa Wolna BiaƗoruś», старонкі ў Instagram «studprisoners», «cbs_help», «prismatica.belarus», старонкі ў TikTok «chestnok_live_ivulin», «SkeptiC», а таксама старонка ў «Аднакласніках» «Климовичи».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
⁉️Ці сталі рэпрэсіі больш мяккімі? Адказвае праваабаронца Павел Сапелка
«Хочацца адказаць, што няма мяккіх ці жорсткіх рэпрэсій, бо кожная рэпрэсія, заснаваная на адвольным парушэнні правоў чалавека і свабод, з праваабарончай пазіцыі непрымальная. Але я разумею, пра што ідзе гаворка: так, да выбараў 2020 года ўлады таксама парушалі правы чалавека і свабоды, але гэта не дасягала ўзроўню злачынстваў супраць чалавечнасці. Таму і беларуская грамадзянская супольнасць, і знешнія дэмакратычныя актары бачылі магчымасць прагрэсу, эвалюцыі, як унутры краіны, так і ў знешняй палітыцы.
Але летам 2020 года ўсё моцна змянілася. Цяпер, каб ацаніць, ці мы можам вярнуцца да ўмоўнага 2019 года, то замест пытання, ці сталі рэпрэсіі больш мяккімі, трэба адказаць на пытанне: ці па-ранейшаму ў Беларусі здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці? На гэтае пытанне можна хутка і ўпэўнена адказаць: так».
❗️«Час схаваных рэпрэсій». Размова з Паўлам Сапелкам пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму цяжкая: не слабеюць дзяржаўны тэрор і рэпрэсіі ў дачыненні да іншадумцаў, палітычных апанентаў, удзельнікаў пратэсных ініцыятыў, журналістаў і праваабаронцаў, гаворыцца ў першай выснове праваабаронцаў «Вясны» ў Сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за люты.
12 сакавіка Міжнародны крымінальны суд заявіў пра пачатак расследавання магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі, у прыватнасці, дэпартацыі і пераследа людзей па палітычных матывах. Пры гэтым вядома, што асуджаным да «хатняй хіміі» ў Беларусі за палітыку прапануюць замену пакарання на папраўчыя работы, па «справе Гаюна» большасці прызначаюць «хатнюю хімію»... Але ці з'яўляецца гэта паказчыкам змякчэння рэпрэсій ці нават лібералізацыі?
Паразмаўлялі пра гэта з юрыстам і праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119812
🗣Прадстаўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen выказаўся пра зняволенне Марфы Рабковай
«"Злачынства" Марфы Рабковай заключаецца ў тым, што яна змагалася за тое, каб Беларусь паважала самыя асноўныя правы ўласных грамадзян. Маладыя, адважныя і дэмакратычна настроеныя жанчыны, як Марфа, палохаюць рэжым у Беларусі. І каб адбіць у іншых жаданне ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці, яе караюць такім бесчалавечным чынам. У яе крадуць маладосць, здароўе і жыццё — у прымусовай ізаляцыі, усё дзеля таго, каб умацаваць уласную ўладу», — заявіў Юн Фрыдхальм.
Праваабаронца і каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 2000 дзён.
Марфу арыштавалі 17 верасня 2020 года. З таго часу яе ўтрымліваюць у жорсткіх умовах — без належнай медыцынскай дапамогі і пры жорсткіх абмежаваннях на кантакты са знешнім светам.
🔗«Справа кнігавыдаўцоў»: у Беларусі адбываецца беспрэцэдэнтны ціск на кніжную сферу
Беларускія ўлады распачалі беспрэцэдэнтны наступ на незалежную кнігавыдавецкую галіну і літаратурную супольнасць. Пасля хвалі аблаў 17–18 лютага, падчас якіх былі затрыманыя як мінімум 10 чалавек, рэжым перайшоў да новай тактыкі.
Упершыню ў гісторыі краіны незалежныя выдавецтвы і літаратурныя арганізацыі пачалі масава прызнаваць «экстрэмісцкімі фармаваннямі». У адпаведны спіс ужо трапілі выдавецтва Gutenberg Publisher, так званая «кааліцыя друкаваных выдавецтваў», а таксама літаратурна-праваабарончая арганізацыя Беларускі ПЭН.
Сабралі ўсе вядомыя факты пераследу у кніжнай сферы за апошні час, а таксама распавядаем, якая можа быць адказнасць за захоўваннне кніг выдавецтваў, прызнаных «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119803
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 прозвішчаў — цяпер у ім 6402 чалавекі
13 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі энергетыка з Гродна Яўгена Дорахава і яшчэ 24 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🌿Алесь Бяляцкі далучыўся да міжнароднай ініцыятывы «People First»
Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам. Праваабаронца падрабязна пракаментаваў сваё далучэнне да ініцыятывы:
«Пасля майго вызвалення ў канцы снежня 2025 года я даведаўся пра кампанію "People First", распачатую маімі калегамі з Украіны і Расіі, якія, як і я, атрымалі Нобелеўскую прэмію ў 2022 годзе. Яе патрабаванні простыя: людзі перш за ўсё. Найважнейшым прыярытэтам дамоўленасцей, дасягнутых у выніку перамоваў, павінна стаць вызваленне ўсіх вязняў расійскай вайны супраць Украіны.
Я далучаюся да іх кампаніі. Нас аб'ядноўваюць не толькі шматгадовая сумесная праца, але і цяперашняя трагедыя людзей, якія супрацьстаяць жахлівай агрэсіі Расіі».
🔗«Справа кнігавыдаўцоў»: у Беларусі адбываецца беспрэцэдэнтны ціск на кніжную сферу
Беларускія ўлады распачалі беспрэцэдэнтны наступ на незалежную кнігавыдавецкую галіну і літаратурную супольнасць. Пасля хвалі аблаў 17–18 лютага, падчас якіх былі затрыманыя як мінімум 10 чалавек, рэжым перайшоў да новай тактыкі.
Упершыню ў гісторыі краіны незалежныя выдавецтвы і літаратурныя арганізацыі пачалі масава прызнаваць «экстрэмісцкімі фармаваннямі». У адпаведны спіс ужо трапілі выдавецтва Gutenberg Publisher, так званая «кааліцыя друкаваных выдавецтваў», а таксама літаратурна-праваабарончая арганізацыя Беларускі ПЭН.
Сабралі ўсе вядомыя факты пераследу у кніжнай сферы за апошні час, а таксама распавядаем, якая можа быць адказнасць за захоўваннне кніг выдавецтваў, прызнаных «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119803
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Перадачу не прынялі, бо затрымана па палітычнай справе» — сталі вядомыя падрабязнасці пераследу жыхаркі Слоніма затрыманай за «экстрэмізм»
Мужчына расказаў, што на жанчыну завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), але яшчэ і пагражаюць «крыміналкай» — як сцвярджае сланімчанін, гэта звязана з тым, што яны з жонкай падалі сустрэчны пазоў на злоўжыванне следчых, піша @vitebsk_info.
Перадачу ў яго для жонкі не ўзялі, бо яна «палітычная», дазволілі перадаць толькі пракладкі.
Дома ў яго чакаецца ператрус.
⚡️⚡️⚡️Міжнародны крымінальны суд адкрыў расследаванне па злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі
Пра гэта паведамляецца на сайце суда.
«Ёсць дастатковыя падставы лічыць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, былі часткай курсу дзеянняў супраць рэальных або меркаваных апанентаў урада Беларусі і ажыццяўляліся ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай або дзеля яе рэалізацыі. Упраўленне прыйшло да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, былі заахвочаныя або ўхваленыя на найвышэйшым узроўні.Читать полностью…
Таксама ёсць дастатковыя падставы лічыць, што гэтыя злачынствы былі здзейсненыя ў рамках шырокамаштабнай і сістэматычнай атакі супраць грамадзянскага насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасць ахвяр і арганізаваны характар гэтых дзеянняў».