Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
💔«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчаслівымі», — палітвязень Уладзімір Гундар у нядаўнім лісце
Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за чатыры з паловай гады. У кастрычніку 2022 года Уладзіміра асудзілі па "справе Аўтуховіча" да 18 гадоў калоніі. Праз некалькі месяцаў яго зноў асудзілі — за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па "справе Аўтуховіча". Цяпер агульны тэрмін палітвязня складае 20 гадоў.
Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Напачатку кастрычніка 2023 года Гундара перавялі ў магілёўскую турму № 4 на турэмны рэжым.
28 траўня Уладзіміру споўнілася 65 гадоў. Днямі ад палітвязня прыйшоў ліст сваякам, у якім некалькі радкоў — пра гэтую падзею ў ягоным жыцці, цытуе "Свабода":
«Нясьпешна крочу шляхам жыцьця. Разумею жыцьця хуткаплыннасьць, яго каштоўнасьць і шчасьце, адчуваю ў кожным імгненьні асалоду і радасьць. Спадзяюся, што мы яшчэ доўга будзем насычацца водарам, смакам і гаючай сілай жыцьця, і будзем шчасьлівымі».
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 15 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы пятнаццаці чалавек.
Сярод іх Вячаслаў Граноўскі, Ігнаці Кірэеў, Арцём Бігель, Ян Мельнікаў, Анастасія Махамет, Ігар Драбышэўскі, Аляксандр Гаршуноў, Сяргей Бяспалаў, Даніла Чыбісаў, Дзмітрый Сончык, Крысціна Лапкоўская, Лідзія Гарохава, Алег Ярашэнкаў, Арцём Кухаронак, Ігар Майсеенка.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1299 чалавек, з іх больш за 600 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
📝На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікалі ўсіх сябраў МАП узмацніць ціск на ўлады Беларусі, каб забяспечыць захаванне правоў працоўных на свабоду аб'яднанняў і выказвання меркаванняў.
«Пастаянны пераслед працоўных і прафсаюзных актывістаў у Беларусі па-ранейшаму выклікае глыбокую занепакоенасць. Ужыванне артыкула 33 Статута, амаль беспрэцэдэнтнае ў гісторыі МАП, стала паваротным момантам, які мусіць і надалей падахвочваць міжнародную супольнасць да рашучых дзеянняў па прыцягненні да адказнасці за грубыя парушэнні правоў працоўных».
Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»
Антону Табашнікаву 28 гадоў. У 2014 ён паступіў у Акадэмію МУС. Табашнікаў вучыўся па спецыяльнасці «правазнаўства» на кафедры адміністратыўнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі.
Невядома, што было далей — хлопец зусім не вядзе сацсеткі. Але Табашнікаў паралельна, у 2022, скончыў Інстытут бізнэсу БДУ па спецыяльнасці «бізнэс-адміністраванне».
Апошні раз ён быў анлайн на сваёй пустой старонцы «Укантакце» 31 ліпеня 2024 года. У тэлеграме Антон не анлайн «вельмі даўно», піша «Наша Ніва».
Дата суда і сутнасць справы невядомыя, але абвінавачанне гучыць так — «парушэнне патрабаванняў па ахове дзяржаўных сакрэтаў» (артыкул 375-2 КК).
Паколькі па артыкуле не так шмат судовай практыкі і мала канкрэтыкі, цяжка сказаць, што менавіта зрабіў Табашнікаў. Мяркуючы па статусе «адбывае пакаранне» і поўнай неактыўнасці ў сацсетках, ён атрымаў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
🌿У Даўгаўпілсе адкрыюць выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і пакажуць спектакль, прысвечаны загінуламу палітвязню Валянціну Штэрмеру
15 чэрвеня ў Даўгаўпілсе, у Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэснай культуры прадставіць свой новы спектакль «Хрышчоны». Пачатак а 17-ай гадзіне.
Спектакль прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.
Спектакль на рускай мове, працягласць — каля гадзіны. Квіткі (па 7 еўра) можна купіць па гэтай спасылцы.
У гэты ж дзень, за паўгадзіны да спектакля, адкрыецца выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East можна будзе да 14 ліпеня.
Крыніца: Chayka
💔Вітольд Ашурак павінен быў сёння выйсці на волю
Першы раз Вітольда затрымалі 9 жніўня 2020 года і асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту: на 15 — за ўдзел у мерапрыемстве і яшчэ на 5 — за непавагу да суда, бо ён не ўстаў, калі зайшоў суддзя. 19 верасня 2020-га году Ашурак быў затрыманы спачатку на суткі, а праз месяц за кратамі — і паводле крымінальнай справы. Суддзя Максім Філатаў асудзіў яго да 5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.
21 траўня 2021-га году Вітольд памёр у шклоўскай калоніі № 17. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.
Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.
Вітольд мусіў выйсці на свабоду сёння — 9 чэрвеня 2025 года.
Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»
Руслану Сахарчуку 48 гадоў. Ён з Брэста. Пасля школы скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС і працаваў у міліцыі. Даслужыўся да капітана ў Ленінскім РАУС Брэста. У 2008 быў звольнены за здзяйсненне дыскрэдытуючых учынкаў.
Невядома, як яго туды занесла, але ўжо 2 гады ён перыядычна бываў у Афрыцы, у Кеніі, і вёў на ютубе блог «З Афрыкі ў Беларусь» (From Africa to Belarus), піша «Наша Ніва». Там ён расказвае пра жыццё і працу ў Афрыцы, а таксама дзеліцца падзеямі з жыцця ўласнага.
Калі Сахарчука затрымалі, незразумела. Урэшце яго асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 КК — «распальванне варожасці». У міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» у яго стаіць пазнака «адбывае пакаранне».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Пяць гадоў за кратамі: гісторыі палітвязняў, з якіх пачаліся масавыя рэпрэсіі ў Беларусі
🔹У Гродне завочна асудзілі бізнесмена. Будынак, дзе знаходзіцца польскае консульства, канфіскуюць
🔹Мінімум 51 палітвязень выйшаў на волю ў траўні, 42 з іх — па памілаванні
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2025
🔹Палітвязня Уладзіміра Кнігу асудзілі яшчэ да года зняволення за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔹«У 21 стагоддзі няма месца рабству і дыскрымінацыі!» Спецдакладчыку ААН прадставілі даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы
🔹«Бабруйская зона максімальна аперская»: экс-палітвязень, які правёў пяць гадоў у няволі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Адвакатка Наталля Мацкевіч распавяла пра катаванні палітзняволенага Мікалая Дзядка
«Мікола не быў зламаны, але ён быў рэальна разбіты, пабіты. Кроў з яго не цякла, але і рукі, і твар былі ў слядах ад пабіцця. Ён нават сам не чакаў, што з ім могуць абыходзіцца так брутальна. Гэта была цэлая ноч біцця і пагрозаў. Потым ён расказваў пра гэта ў судзе. Ён сказаў мне: «Зрабіце нешта, каб гэта больш не паўтарылася». Наколькі я ведаю, у той перыяд гэта не паўтарылася — спадзяюся, што і цяпер не.
Яго білі, каб атрымаць паролі ад цвёрдага дыску. Але магчыма, што білі проста, каб прыгнесці ягоную волю і ў нечым адпомсціць. Бо можна ж было не біць спачатку і пытацца потым. Мы ведаем, што пры затрыманні яму насоўвалі на галаву падушку, распылялі слёзатачывы газ у твар і зачынялі яго ў кладоўцы, куды распылялі газ, білі рукамі і нагамі. Потым у будынку ГУБАЗіК яго білі да самага ранку, прышпільвалі наручнікамі, пагражалі».
🗣Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 550 чалавек. У траўні на волю выйшлі мінімум 51 чалавек: дзевяць цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 42 палітвязні былі памілаваны.
Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.
Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo
У «спіс экстрэмістаў» уключылі жонку глыбоцкага палітвязня Аляксандра Шарабайкі
Імя 48-гадовай Алены Шарабайкі з'явілася ў абноўленым «Пераліке грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Там пазначана, што жанчыну асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК і што яе «судзімасць не пагашана» — верагодна, Алене прызначылі «хатнюю хімію».
Вядома, што пасля выбараў да жанчыны неаднаразова прыходзілі з ператрусамі, а таксама прызначалі ёй буйныя штрафы.
Яе муж — палітзняволены Аляксандр Шарабайка — знаходзіцца за кратамі амаль 2 гады. Спачатку яму прызначылі 1,5 года калоніі за «абразу Лукашэнкі», а потым прысудзілі 6 гадоў зняволення за «абразу прадстаўніка ўлады» і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-чат «Друзья друзей»;
📍Instagram старонкі «timote.suladze», «_vadzik_», «marabynl», «Людмiла Тальяно | Мастачка | Беларуска у Тбiлiсi»;
📍Старонка ў Facebook «БЕЛАРУСЬ-BELARUS»;
📍Старонка ў «Х» «БЕЛАРУСКІ МОЛАДЗЕВЫ ХАБ Belаrusian Youth Hub»;
📍Відэаролік «Светлана ТИХАНОВСКАЯ: Страшно почти каждый день, но… ОТКРОВЕННОЕ ИНТЕРВЬЮ»;
📍Сайт і Facebook-старонка праекту «Офис по образованию для новой Беларуси»;
📍TikTok-старонкі «Pne_moment», «Free Belarus», «podgopnik», «bel_naclibsws».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
«Карміў мышэй і жангляваў хлебнымі шарыкамі». Былы палітвязень пра ШІЗА ў бабруйскай калоніі
20 сутак мужчына правёў у адзіночнай камеры ШІЗА без вокнаў. Былы палітвязень кажа, што ўвесь гэты час сядзеў, як у яме.
«Ты яшчэ не паспеў зайсці ў гэтую калонію, абжыцца, зразумець хоць нейкія правілы, а цябе адразу ў ШІЗА. Там у камеры вісіць спіс правілаў. Адзін пункт мяне вельмі "парадаваў". Што не вызваляючы з ШІЗА табе могуць дадаваць суткі. Мне спачатку далі 10 сутак, а затым яшчэ 10. Калі прызначылі наступныя, мяне гэта моцна засмуціла. Бо мая камера была без вокнаў. Сядзіш, як у яме. Спачатку даўжыня дня і вельмі павольны бег часу забіваюць.
Пасля псіхіка і мозг паступова адаптуюцца. Пачынаеш спартаваць, прыдумляць сабе нейкія заняткі. Я там падкармліваў мышку і жангляваў хлебнымі шарыкамі. Шчыра, пасля двух тыдняў да такога ладу жыцця прызвычайваешся. Магчыма, з боку гэта выглядае, як часовае вар’яцтва».
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 45 прозвішчаў — цяпер у ім 5387 чалавек
6 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў справы аб спробе падрыву чыгуначнага складу ў Талочынскім раёне Івана Ліхалата, Барыса Пухальскага і Івана Бародзіча.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
⁉️Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?
Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:
«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».
За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава
Супраць яго распачатая крымінальная справа — найверагодней, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі, піша @vicspring.
Яўген — 27-гадовы ўраджэнец Оршы. Ён скончыў аршанскую СШ №17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі: у 2014 годзе здолеў перамагчы нават на рэспубліканскай алімпіядзе. Быў узнагароджаны грашовым сартыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі.
Пасля школы Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ, быў у студэнцкім актыве, добра зарэкамендаваў сябе падчас практыкі ў мінскай гімназіі №20.
У 2020 годзе хлопец быў затрыманы і збіты падчас пратэстаў у Мінску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 рублёў за удзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». У 2022 годзе яму прызначылі 15 сутак арышту за фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
♦️Леанід Судаленка праводзіць сустрэчы у Італіі, каб распавесці пра адзінага ў свеце лаўрэата Нобелеўскай прэміі, якога ўлады трымаюць за кратамі.
Італійскае аддзяленне Amnesty International арганізавала візіт у Італію прадстаўнікоў двух арганізацыяў, якія разам з Алесем Бяляцкім ў 2022 годзе былі ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй міру – украінскага “Цэнтру грамадзянскіх свабод” і расійскага “Мемарыялу”. ЦГС прадстаўляе ягоная кіраўніца Алэксандра Матвійчук, а “Мемарыял” – праваабаронца і экс-палітвязень Алег Арлоў.
✅Чытаць болей
🌿12 чэрвеня ў Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.
Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца напісанне лістоў беларускім палітвязням.
📍12 чэрвеня, 18:00
🔹Helmut Space (Kohlgartenstraße 51, Leipzig)
💶Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці
Следчы камітэт наклаў арышт на кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі
Паведамленне пра гэта ад Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даслалі ў Оршу на адрас бацькі актывіста, піша «Віцебская Вясна».
Мужчына ўжо некалькі гадоў жыву ў вымушанай эміграцыі. Падчас знаходжання ў замежжы, Дзмітрыя двойчы прызнавалі ўдзельнікам «экстрэмісцкіх фармаванняў» — праекта «Хрысціянская візія» і ініцыятывы «Народный депутат».
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Палізняволены Аляксандр Лаўрэнцьеў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю — ён быў за кратамі больш за 3 гады
Мужчыну асудзілі да 3 гадоў і 4 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады». Улетку 2024 года Аляксандру дадалі яшчэ 1 год зняволення паводле артыкула 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Аляксандр — палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. У 2020 годзе правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі COVID-19.
Вядома, што восенню 2020-га году мужчына з'ехаў у Польшчу, але потым вярнуўся і жыў у Гродне.
Крыніца: Гарадзенская Праваабарона
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:23 Штучны інтэлект: пагроза ці магчымасці для правоў чалавека?
13:35 «Правы чалавека ў Беларусі. Асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі. Студзень-красавік 2025» ад БХК
30:00 У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнямі
«Не вылазь у эфір». Парады былога палітвязня пра бабруйскую калонію
Мужчына распавядае, што як толькі хтосьці з палітвязняў публічна выказваецца на нейкую грамадска-палітычную тэму, пра гэта адразу даносіцца оперу атрада і вышэйшым супрацоўнікам. Суразмоўца раіць, як сябе паводзіць у калоніі — «не вылазіць у эфір», то-бок, публічна нідзе ні пра што не выказвацца, каб не патрапіь пад дадатковыя рэпрэсіі.
«Каб збегчы ад мядзведзя, не трэба быць самым хуткім. Трэба проста быць не самым павольным. Так і ў калоніі. Неабавязкова быць ужо зусім самым незаўважным і ні з кім не кантактаваць. Дастаткова проста не лезці “у эфір"».
🌿Да 13 чэрвеня ў кракаўскай «Прасторы» можна наведаць выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі»
Гэта калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах зняволення. Экспазіцыя ўздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці.
Малюнкі — гэта і спроба знайсці святло нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сувязь са знешнім светам і данесці да грамадства пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.
На выставе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.
📍Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў
🎟 Уваход вольны
«Атмасфера недаверу». У якіх умовах сядзяць палітвязні ў бабруйскай калоніі
У палітычных пастаянна правяраюць асабістыя рэчы і кантралююць, з кім тыя стасуюццца, у бабруйскай калоніі вельмі распаўсюджана закладніцтва, кажа былы палітвязень.
«Тэма са стукачамі там вельмі развітая. Ты толькі штосьці адкрыта скажаш, праз гадзіну да цябе ўжо падыходзяць з прад’явай. Калі пачалася вайна, усё бурліла, усе гэта абмяркоўвалі. Адзін са стукачоў пачаў правакаваць і казаць, якія ўсе былі дурні, хто выходзіў на пратэсты ў 2020 годзе. Я тады быў яшчэ не вельмі дасведчаны на эмоцыяхі адказаў яму. У выніку мяне пасадзілі ў ШІЗА.
Там заўсёды трэба быць напагатове. З аднаго боку, трэба мець, што адказаць зэкам. Бо калі ідзе асабісты наезд, то трэба адказваць, іначай будзеш не вельмі добра сябе адчуваць у прынцыпе. З іншага боку, калі будзеш праяўляць занадта over reacting, прыцягнеш увагу адміністрацыі і атрымаеш пакаранне».
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні
📍У Беларусі па-ранейшаму захоўваецца вельмі цяжкая сітуацыя з правамі чалавека: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года і крымінальны пераслед іншадумцаў;
📍Нягледзячы на тое, што з калоній былі вызваленая частка палітвязняў у сувязі з адбыццём тэрміну і ў парадку памілавання, іх колькасць застаецца крытычна высокай;
📍Праваабаронцы працягваюць сістэматычна фіксаваць выпадкі прымянення катаванняў і іншых формаў недапушчальнага звароту пры расследаванні палітычна матываваных спраў;
📍Рэгулярна папаўняюцца спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», «экстрэмісцкіх» фармаванняў» і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій;
📍Як інімум 206 палітвязняў у асабліва ўразлівым становішчы, несумяшчальным са знаходжаннем у няволі.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118080
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Мужа пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»
У міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» з’явіўся 55-гадовы мінчук Вадзім Пажывілка. Фізік па адукацыі, ён доўгі час займаўся выдавецкім бізнэсам — быў дырэктарам выдавецтваў, якія выпускалі дзіцячую і навукова-папулярную літаратуру. Пасля працаваў у турызме.
Вадзім — муж папулярнай пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак. Яна разам з Андрэем Жвалеўскім напісала некалькі дзясяткаў кніг для падлеткаў. Пажывілку асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па артыкуле 361-2 Крымінальнага кодэкса — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».
Насупраць яго імені ў міліцэйскай базе стаіць пазнака «судзімасць не пагашана». Гэта значыць, што Пажывілка атрымаў «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».
❗️У Беларусі +14 новых палітвязняў
Гэта Ціна Палынская, Маргарыта Палынская, Ала Юшкевіч, Вольга Міраненка, Наталля Пупкевіч, Даніла Чыбісаў, Любоў Валюк, Аляксандр Куліковіч, Віталь Каваленка, Яраслава Храмчанкава, Артур Тарасаў, Ірына Лебедзь, Аляксандр Лебедзь, Любоў Драгель.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118086
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🌿«Бабруйская зона максімальна аперская»: экс-палітвязень, які правёў 5 гадоў у няволі
Мінчука Міхаіла затрымалі восенню 2020 года, а праз год асудзілі да зняволення. Палітвязень адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2, а па вызваленні з’ехаў з Беларусі.
Суразмоўца распавёў, чаму ПК № 2 «максімальна аперская» і як там у адкрытую «займаюцца суччом»; як ён у ШІЗА жангляваў хлебнымі шарыкамі і падкармліваў мышэй, каб не з’ехаць з глузду; як у няволі гадамі жыў у стрэсе, а на волі працягвае захоўваць турэмны мінімалізм. А таксама герой паразважаў аб тым, ці існуе ў няволі арыштанскае братэрства і ці бяспечна далучацца да лакальных турэмных супольнасцяў.
«Калі ты там пачынаеш камунікаваць удваіх-утраіх, да цябе адразу падвышаная ўвага. Хутчэй за ўсё вас раскідаюць па розных атрадах. Можна перакінуцца парай фразаў, але зноў такі, абавязкова "будзе дакладзена". Як пажартаваў там адзін опер: "Вы гучней размаўляйце. У маіх стукачоў не такі добры слых"».
Па патрабаванні Мінінфарма ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» амаль 7 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
Такую статыстыку агучыў міністр інфармацыі Марат Маркаў, піша @euroradio.
У гэту лічбу ўваходзяць сайты, Telegram-каналы і чаты, профілі ў Instagram і старонкі ў іншых сацсетках.
Маркаў адзначыў, што за 5 месяцаў 2025 года заблакавана столькі ж інтэрнэт-рэсурсаў, колькі за ўвесь 2024 год. Агулам — каля 6,3 тысячы. А ўсяго, за ўвесь час заблакавана каля 18 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.
Таксама Мінінфарм забараніў 110 «шкодных» мастацкіх кніг.