9428
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🎧 "Пачынаць жыць нанова". Вясноўцы ў выганні — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Чатыры праваабаронцы-вясноўцы былі вызвалены праз перамовы рэжыму з амерыканскім бокам — і адразу ж дэпартаваныя з Беларусі. А стваральніца падкаста "Вясна прыйдзе" Кацярына ў розныя часы і розных абставінах пагаварыла з кожным з іх, каб разабрацца — як яны перажываюць тое, што адбылося, і як ставяцца да слова "выгнанне"?
Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
💔 «Катаванне часам і руціна дня сурка»: жыццё ў магілёўскай ПК № 15
Былы палітвязень Цімур Піпія распавядае, што жыццё ў калоніі падпарадкаванае жорсткаму графіку, які ператвараецца ў бясконцую паслядоўнасць аднолькавых дзеянняў. Сістэма выбудаваная так, каб чалавек пастаянна знаходзіўся ў стане чакання і паступова губляў адчуванне рэальнасці. Большая частка часу праходзіць у бессэнсоўных праверках, пераліках і шматгадзінных чэргах у прамзону ці сталоўку.
«Ты проста існуеш у гэтай штодзённай руціне, якая высмоктвае з людзей здароўе не праз празмерныя пакаранні, а праз пастаяннае чаканне і шматгадзіннае стаянне на месцы, — тлумачыць былы палітвязень. — Кожную раніцу ты прачынаешся, здзяйсняеш адны і тыя ж рытуалы і перш за ўсё глядзіш на сваю бірку з лічбамі тэрміну. Гэта імгненна псуе настрой, бо ты разумееш, наколькі далёка яшчэ да вызвалення».
«Большасць канфліктаў успыхвае менавіта ў такія моманты, калі ў дарослых мужыкоў проста здаюць нервы ад вымушанай бяздзейнасці. Гэта цяжка перажываюць усе: і палітычныя, і тыя, хто сядзіць за забойствы ці наркотыкі», — распавядае мужчына.
🎥 "Пачынаць жыць нанова". Вясноўцы ў выганні — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Чатыры праваабаронцы-вясноўцы былі вызвалены праз перамовы рэжыму з амерыканскім бокам — і адразу ж дэпартаваныя з Беларусі. А стваральніца падкаста "Вясна прыйдзе" Кацярына ў розныя часы і розных абставінах пагаварыла з кожным з іх, каб разабрацца — як яны перажываюць тое, што адбылося, і як ставяцца да слова "выгнанне"?
У выпуску вы пачуеце:
🔹 Алесь Бяляцкі — пра рэзкае вынырванне ў "вольны свет" пасля гадоў пад пастаянным прэсінгам.
🔹 Уладзімір і Ніна Лабковічы — пра адчуванне завісання ў "космасе", пра тое, як сям'я дапамагае вярнуцца да жыцця, і чаму для адных гэта "выгнанне", а для іншых — проста "вымушаны пераезд".
🔹 Валянцін Стэфановіч — пра сустрэчу з ПТСР, прыняцце таго, што жыццё трэба пачынаць наноў у іншай краіне, і першыя спробы адкрыць для сябе нешта зусім новае (нават танец бачата!).
🔹Марфа Рабкова — пра першыя эмацыйныя хвалі на волі, "эндарфінавы выбух" ад простых рэчаў і вяртанне кантролю над уласным жыццём.
Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
📝Звяртаемся да былых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра людзей, з якімі вы былі за кратамі
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаны палітычным вязняем 875 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра амаль 10 000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
Звяртаемся да вызваленых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра фігурантаў палітычных справаў, з якімі вы перасякаліся за кратамі. Ваша інфармацыя можа дапамагчы даведацца пра людзей, пра якіх не ведаюць праваабаронцы.
Калі вы былі за кратамі разам з палітвязнямі — вы можаце распавесці пра тое, у якім стане яны знаходзяцца. Родныя гэтых людзей будуць удзячныя вам за любыя навіны пра сваіх блізкіх.
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
@ViasnaSOS | @Viasnainfo
❗️У Беларусі яшчэ +8 новых палітвязняў
Гэта Віталь Мусіловіч, Вадзім Саракавік, Андрэй Судзібор, Аляксандр Аўдзевіч, Аляксандр Яжэўскі, Аляксей Шахлай, Міхаіл Філіпенка, Мікалай Багданчык.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/120814
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
❗️Сярод затрыманых пад Расонамі — грамадзяне Расіі
Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў на злёце руху Rainbow Family («Сям'я вясёлкі»), дзе напярэдадні затрымалі каля 350 чалавек.
Паводле інфармацыі крыніц, грамадзян Расіі пасля амаль сутак, праведзеных у ізалятары, пачынаюць выпускаць. Ім ставяць забарону на ўезд у Беларусь тэрмінам на 1 год.
Нагадаем, сярод затрыманых былі цэлыя сем'і, і некаторым дзецям давялося правесці ноч у ІЧУ разам з бацькамі. На ўдзельнікаў складалі пратаколы за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і папярэджвалі пра суды ў бліжэйшыя два месяцы.
🗣Паведаміць пра пераслед
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 5 прозвішчаў — цяпер у ім 6811 чалавек
31 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх палітзняволены Аляксандр Баранаў, асуджаны па "справе Гаюна".
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🎒Збяром у сад і школу дзяцей палітвязняў!
Фонд BYSOL збірае сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі.
“Для нашай сям’і гэта дапамога сталася не толькі падтрымкай у цяжкі час. Але і нагадванне пра тое, што мы не адныя. Калі побач ёсць людзі з вялікім сэрцам, становіцца лягчэй спраўляцца з выпрабаваннямі і верыць у будучыню”, – напісаў у BYSOL адзін з атрымальнікаў выплат з папярэдняга дзіцячага збору.
Польскае інфармагенцтва адрэагавала на абвінавачванні ў «экстрэмізме»
Польскае інфармацыйнае агенцтва PAP апублікавала заяву з нагоды таго, што ўлады Беларусі ўключылі інтэрнэт-партал медыя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Генеральны дырэктар PAP Марэк Блоньскі падкрэсліў, што рэдакцыя лічыць гэты крок рэжыму чарговай спробай блакавання праўдзівых навін, але мяняць стандарты сваёй працы не збіраецца:
«Мы разглядаем рашэнне беларускага суда як спробу абмежаваць доступ да надзейнай і незалежнай інфармацыі. Польскае прэс-агенцтва будзе працягваць асвятляць падзеі ў Беларусі ў адпаведнасці са стандартамі прафесійнай журналістыкі. Гэтае рашэнне не зменіць нашых прынцыпаў або практыкі працы. Адначасова мы з асаблівай адказнасцю ставімся да бяспекі нашых крыніц і атрымальнікаў інфармацыі ў Беларусі».
🌿«Голас пакалення свабоды»: паспейце вылучыць кандыдатаў!
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў:
• Беларускі ПЭН svaboda@penbelarus.org
• Беларуская асацыяцыя журналістаў padtrymka60@baj.media
• Праваабарончы цэнтр «Вясна» viasna@spring96.org
• Прэс-клуб Беларусь pressclub@solidarityby.eu
• Фонд «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» info@fpee.eu
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120732
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❗️ Пад Расонамі затрымалі каля 350 чалавек
Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта былі ўдзельнікі штогадовага злёта, якія праводзіць беларускія прадстаўнікі руху "Сям'я вясёлкі' (Rainbow Family). Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".
Ён аб'ядноўвае прыхільнікаў ідэі гарманічнага суіснавання з прыродай і пратэсту супраць умоўнасцяў капіталістычнага грамадства. Злеты праводзяцца у маланаселеных месцах, наметавыя гарадкі ўсталёўваюць паблізу вадаёмаў.
На тых, хто хацеў проста адпачыць на прыродзе і сустрэцца са старымі сябрамі, учора здзейснілі міліцэйскі налёт. Людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі. Вядома, што разам з дарослымі ноч у ІЧУ былі вымушаны правесці і некалькі дзяцей.
На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і папярэдзілі, што напрацягу двух месяцаў іх чакае суд. Інфармацыя пра інцыдэнт удакладняецца і бліжэйшымі днямі будзе дапоўнена.
🗣Паведаміць пра пераслед
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Інфармацыя пра 7 спробаў вярбоўкі беларускіх актывістаў у Польшчы перададзена ў пракуратуру
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка перадаў у Акруговую пракуратуру ў Варшаве (аддзел па ваенных справах) звесткі пра сем спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў НАУ і прадстаўнікоў фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду"» ў
КР. Таксама пра гэтыя факты былі афіцыйна паінфармаваныя МЗС і МУС Польшчы.
Павел Латушка заклікае калег з дэмакратычнага руху не маўчаць у выпадку ціску.
У выпадку, калі ў дачыненні да вас ажыццяўляюцца спробы вярбоўкі на тэрыторыі Польшчы або іншай замежнай дзяржавы, звяртаюся з просьбай да шаноўных калег і каляжанак у Каардынацыйнай Радзе, а таксама ў іншых дэмакратычных структурах, інфармаваць Акруговую пракуратуру ў Варшаве (Sygn. akt 3041-8.Ds.101-2025) або пракуратуры па месцы вашага знаходжання на тэрыторыі замежных дзяржаў.
За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» ў Мінску асудзілі айцішніка
Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 28‑гадоваму мінчаніну Багдану Цяцёркіну. Хлопца абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Верагодна, яму прысудзілі «хатнюю хімію».
Багдан Цяцёркін нарадзіўся ў 1997 годзе і скончыў мінскую сярэднюю школу № 13. Ён працуе праграмістам і вядомы тым, што посціць у сваіх сацыяльных сетках тэматычныя жарты пра IT.
📑 «Пашпарт анулявалі, замяніць адмовіліся»: памілаваны палітвязень распавёў пра абмежаванні пасля вызвалення
Былы палітвязень Антон (імя зменена ў мэтах бяспекі), якога памілавалі сёлета, сутыкнуўся з шэрагам абмежаванняў на волі. Пры вызваленні мужчына атрымаў дакументы і пашпарт. Аднак ужо праз некалькі дзён ён даведаўся, што яго пашпарт ануляваны, а ў пашпартным стале выдаць новы дакумент адмовіліся.
«Мяне адразу папярэдзілі, што судзімасць з мяне не знялі, бо гэта не прадугледжана ўказам. На маім пасведчанні аб вызваленні толькі напісана: "з магчымасцю застацца ў Рэспубліцы Беларусь". То бок яны нібыта проста дазваляюць мне жыць у Беларусі», — распавядае Антон.
Канал Ігара Лосіка і польскае агенцтва PAP прызналі «экстрэмісцкім»
Міністэрства інфармацыі сёння абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Там з'явіліся:
📍 Telegram-каналы: «Украинский Белорусофил», «Игорь Лосик», «Навальный LIVE», «СерпомПО», «БЧБ & КЗ Критическое мышление Беларусь», «wolnawyspа», «Пошукі старога Гомеля», «Популярная политика», «Острый угол», «Кaliyev channel», «Политизируйтесь с Кавказским»;
📍 Instagram-старонкі: «bsmrtna (Podwiga Naroda-Bessmertna)», «happyyybeadsss», «project361.1/», «wolnawyspa», «airrryn», «Пошукі старога Гомеля», «zhyvebelarus (ЖивеБеларусь)»;
📍 Старонкі ў Facebook: «dereviashki_palki», «Wyspa», «ИВАНОВО БЕЛАРУСЬ»;
📍 TikTok-акаўнты: «Прастора "Pобiм разам"», «BITАЎТ», «БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ», «Iwanow Iwan», «sashka_1913»;
📍 Старонкі ў Threads: «Ivan Mashkin 28.08.1993», «the_tema_bus», «Swieta Nilla», «Наталья Гладких»;
📍 Інтэрнэт-рэсурсы: «POLSKA AGENCJA PRASOWA», «ПРАДСТАЎНІЦТВА ПА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі»;
📍 YouTube-каналы: «Гордыя Беларусы», «harоdnia.cоm», «DZIECIUKI».
🔎 Шукаем студэнтаў і выкладчыкаў, якія сутыкнуліся з пераследам праз вучобу ці выкладанне ў ЕГУ
З пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам — была распачата крымінальная справа за аплату навучання, пачынаючы з 2016 году.
Пасля ператрусаў і допытаў КДБ перайшоў да выклікаў «на размову» — тэлефануюць тым, хто мае або меў дачыненне да ўніверсітэта.
Калі вы былы ці дзейны студэнт або выкладчык установы і сутыкаліся з-за гэтага ў Беларусі з допытамі, ператрусамі, выклікамі «на размову» — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS.
У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
🔹Больш за 60 ператрусаў па ўсёй краіне: што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх
❗️ У былога палітвязня, вызваленага па памілаванні, здарыўся інфаркт
Паводле інфармацыі ад крыніц, знаёмых з сітуацыяй, былы палітвязень, вызвалены па памілаванні ўвесну 2026 года, перанёс інфаркт. Зараз ён знаходзіцца на рэабілітацыі ў адной з мінскіх лякарняў.
Інцыдэнт адбыўся каля паўтара тыдня таму. Прычынай стаў тромб, дактарам удалося своечасова выратаваць мужчыну. Медыкі звязваюць інфаркт з наступствамі стрэсу, а знаёмыя адзначаюць, што пасля вызвалення былы вязень так і не паспеў паўнавартасна аднавіць здароўе пасля жорсткіх ўмоў калоніі.
Вядома, што мужчына быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі, пакаранне адбываў у бабруйскай ПК № 2. Ён выйшаў на волю 20 сакавіка 2026 года пасля напісання прашэння аб памілаванні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120821
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔹 "Вызваліць з магчымасцю застацца ў Беларусі". З якімі абмежаваннямі сутыкаюцца былыя палітвязні пасля памілавання
Старонку Паўла Севярынца, бот «Кіберпартызан» і «ДРОН МЕДИА» прызналі «экстрэмісцкімі»
Міністэрства інфармацыі сёння абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Там з'явіліся:
📍 Telegram-боты: «Кибер-Партизанбот», «КП Срочно!», «КП join», «П-тг техподдержка», «Partisan QA»;
📍 Instagram-старонкі: «Виталия Вишнякова», «memorial.society», «volya_vysotskaia»;
📍 Старонку ў «Аднакласніках»: «Павел Севярынец»;
📍 Старонкі ў Threads: «nikolai_tiko», «swetlanapolakowa», «belarusiancorps»;
📍 Інтэрнэт-рэсурсы: «Слово i дiло», «ДРОН МЕДИА»;
📍 Старонку ў Facebook: «Вялікае Княства Мэмоўскае»;
📍 Лагатып Telegram-канала: «Киберпартизаны BY», «Кибер-Партизанбот», «Вялікае Княства Мэмоўскае», «П-тг техподдержка», «Partisan QA».
📌 Пераслед у рэгіёнах Беларусі ў ліпені: агляд "Вясны"
Цягам шасці гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па "справе Гаюна".
Акрамя гэтага, затрыманых на памежных пунктах Беларусі змяшчаюць у бліжэйшыя часовыя ізалятары ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
"Вясна" падрыхтавала агляд сітуацыі ў рэгіёнах і зафіксавала асноўныя факты парушэння правоў чалавека.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120813
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Самае страшнае — не ШІЗА, а штодзённая руціна»: Цімур Піпія — пра шэсць гадоў у ПК-15 і вяртанне да жыцця
Цімур Піпія вызваліўся з ПК-15 два месяцы таму. Ён правёў у зняволенні шэсць гадоў, пяць з якіх — ва ўмовах узмоцненага рэжыму гэтай калоніі. Першыя два з паловай гады ён быў цалкам пазбаўлены спатканняў і хоць якой сувязі з сям'ёй. У калоніі ён перажыў смерць маці, трагічную навіну пра якую атрымаў проста ў кабінеце начальніка, а таксама назіраў за прэсінгам малодшага брата, затрыманага следам за ім.
"Я адчуваў велізарную адказнасць за брата з самага дзяцінства, і ўсведамленне таго, што яго затрымалі следам за мной, было самым жудасным момантам, — дзеліцца Цімур. — У турме ты дакладна ведаеш, што адбываецца з табой асабіста, а для тваіх родных кожны дзень ператвараецца ў жах і нявызначанасць. Самае страшнае — гэта калі ты не можаш абараніць сваіх блізкіх ад допытаў у КДБ, якія праводзяцца толькі праз іх дапамогу табе. Турма прымушае цябе ўсвядоміць, што сям'я — гэта самае каштоўнае, што наогул можа быць у чалавека ў жыцці".
🗣 Алесь Бяляцкі заклікае свет абараніць праваабаронцаў, што застаюцца ў сваіх краінах
Праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі папярэджвае аб небяспечнай рэгіянальнай тэндэнцыі, што імкліва развіваецца: урады краін Усходняй Еўропы сістэматычна пераследуюць праваабаронцаў, якія адмаўляюцца пакінуць свае краіны — "караючы" іх паўторнымі арыштамі, усё больш працяглымі тэрмінамі зняволення і ўсё больш жорсткім абыходжаннем, у тым ліку катаваннямі.
"Тыя, хто застаецца, жорстка караюцца менавіта за тое, што застаюцца і, нягледзячы на небяспеку, працягваюць праваабарончую працу, — падкрэсліў Бяляцкі.
Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў
Вэб-распрацоўшчыка Юрыя Філаменку судзілі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Беларусі. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".
Дакладныя абставіны і дата затрымання Юрыя невядомыя.
Паводле звестак выдання, мужчыне пагражала да сямі гадоў калоніі. Дакладны прысуд пакуль не паведамляецца, аднак, імаверна, Юрыю прызначылі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
❗️У Беларусі +13 новых палітвязняў
Гэта Аксана Вальвачова, Юрый Дашкевіч, Генадзь Карнеевец, Дзмітрый Мязяк, Кірыл Слівец, Іван Літвін, Алесь Масюк, Павел Севасцьян, Віктар Марчык, Віталіна Міхаленя, Андрэй Печань, Андрэй Гарбанаў, Вадзім Багданаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/120803
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
МУС пацвердзіла затрыманне каля 350 чалавек пад Расонамі
Сілавікі заявілі пра прыпыненне «несанкцыянаванага турзлёту» аматараў руху Rainbow Family каля мясцовага возера. Паводле афіцыйнай версіі, міліцыю выклікалі з-за «шумнага мерапрыемства з гучнай музыкай і наметным лагерам».
Арганізатарамі з’езда назвалі 23-гадовую мінчанку і 52-гадовага мінчаніна, іх затрымалі.
Паводле інфармацыі сілавікоў, у дачыненні да ўдзельнікаў распачалі адміністрацыйны працэс паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
👮 Рэйв, пікнік, дрыфт, а цяпер і злёт пад Расонамі: чаму ў Беларусі пераследуюць нават апалітычныя сустрэчы людзей
Толькі за апошні час у Беларусі сілавікі ўмяшаліся як мінімум у чатыры масавыя сустрэчы, якія не мелі ніякага палітычнага характару. Пасля аблаваў на музычны рэйв пад Стоўбцамі, пікнік у мінскім парку і сустрэчу аматараў дрыфту пад Уздой, сілавікі зладзілі аблаву пад Расонамі.
Нагадваем наш тэкст, у якім праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч тлумачыць, чаму ўлады ўсё часцей успрымаюць нават самаарганізацыю для адпачынку як пагрозу.
«Беларускім уладам у прынцыпе не падабаецца, калі людзі самастойна збіраюцца, арганізуюць нешта без удзелу дзяржавы і будуюць гарызантальныя сувязі паміж сабой.
На маю думку, гэта звязана з недаверам уладаў да грамадства. Падзеі 2020 года паказалі, што ўлады не адчуваюць дастатковай грамадскай падтрымкі, таму імкнуцца кантраляваць нават тыя формы актыўнасці, якія не маюць палітычнага характару».
🧩Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт
"Вясна" працягвае цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням ды іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.
Гэты шлях заўсёды пачынаецца з выкліку. Чалавеку трэба перажыць наступствы турэмнага кантролю і справіцца з сацыяльным шокам ад сустрэчы з рэальнасцю, што за гады стала зусім іншай. У гэтых тэкстах мы абапіраемся на інтэрв'ю з псіхолагамі ды падрабязна разбіраем, якія перашкоды ўзнікаюць перад людзьмі на шляху аднаўлення.
У новым матэрыяле мы абмяркуем, чаму пасля выхаду на волю час становіцца выпрабаваннем
• Жыццё ў эканомным рэжыме: як псіхіка адаптуецца ў зняволенні
• Пастка вольнага часу: трывога і цяжар чакання пасля вызвалення
• Турэмныя звычкі дома: чаму можна трымацца за стары рытм
• Гіперактыўнасць як шчыт: падманлівыя механізмы абароны
• Шлях да аднаўлення: новая руціна і пошук сэнсаў
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120783
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
За абразу Лукашэнкі — 4 гады, за данат — 9,5: як у Беларусі караюць за салідарнасць і меркаванні
Пасля 2020 года беларускія ўлады фактычна крыміналізавалі дапамогу палітвязням і іхным сем’ям. Арганізацыі, якія займаюцца падтрымкай рэпрэсаваных, абвешчаныя «экстрэмісцкімі» або «тэрарыстычнымі», а за звычайныя ахвяраванні ўласныя сродкі людзям прысуджаюць вялізныя турэмныя тэрміны.
Праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч у каментары «Радыё Свабода» пералічыў тры крымінальныя артыкулы, паводле якіх судзяць за ахвяраванні: «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага характару» (артыкул 361-2, ч. 1), «Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» (артыкул 290-1) і «Фінансаванне дзеянняў грамадзян, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (артыкул 342-2).
«Катэгорыя гэтых „злачынстваў“ цяпер у ценевай зоне, цяжка атрымліваць інфармацыю з судоў і ад адвакатаў. Асноўная крыніца — гэта людзі, якія выйшлі на волю і сустракаліся з такімі вязьнямі ў калёніі. Тым ня менш мы зафіксавалі ўжо ня менш за 159 асуджаных за данаты, і тэрміны ў іх вялікія», — расказвае Уладзімір Лабковіч.
«За гэта могуць прысудзіць і „хатнюю хімію“, і пазбаўленне волі. Шмат людзей у калоніях адбываюць пакаранне з палітычных матываў менавіта за камэнтары, гэта адна з найбольшых групаў» — адзначае суразмоўца.Читать полностью…
🔎 Шукаем студэнтаў і выкладчыкаў, якія сутыкнуліся з пераследам праз вучобу ці выкладанне ў ЕГУ
З пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам — была распачата крымінальная справа за аплату навучання, пачынаючы з 2016 году.
Пасля ператрусаў і допытаў КДБ перайшоў да выклікаў «на размову» — тэлефануюць тым, хто мае або меў дачыненне да ўніверсітэта.
Калі вы былы ці дзейны студэнт або выкладчык установы і сутыкаліся з-за гэтага ў Беларусі з допытамі, ператрусамі, выклікамі «на размову» — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS.
У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
🔹Больш за 60 ператрусаў па ўсёй краіне: што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх
❗️Спецслужбы актыўна спрабуюць завербаваць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады
Праваабаронцам стала вядома, што апошнія некалькі дзён сяброў фракцыі КР «Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду"» актыўна спрабуюць вербаваць з некалькіх акаўнтаў.
ID акаўнтаў, якія пішуць прадстаўнікам КР: 7215425509, 5239146665, 7704668859, 7106779624.
Напачатку ліпеня мы паведамлялі, што невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам КР Мікітам Семяненкам.
🗣Паведаміць пра пераслед
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📢 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026 — далучайцеся!
Мы ўжо пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове.
Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная.