bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1682

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#чытаемБАЖнае

Сабралі тэксты, што выходзілі ў БАЖ на гэтым тыдні. Чытайце самае важнае ад аўтараў БАЖ

🍋‍🟩Як трансфармуюцца ранішнія медыяфарматы для беларусаў

🍋‍🟩«Калі табе было зусім цяжка, ты ведаў, каму патэлефанаваць». Якім быў Павел Шарамет і чаму нам яго не хапае праз 10 гадоў

🍋‍🟩 БАЖ і Нацыянальны саюз журналістаў Украіны ў гадавіну забойства заклікаюць узгадаць Паўла Шарамета ля помніка ў Кіеве

🍋‍🟩 Праваабаронцы прызналі Юрыя Трашчынскага палітвязнем

🍋‍🟩«Яна назаўжды ў літаратуры і нашым жыцці». Беларусы ўзгадваюць Святлану Курс

🍋‍🟩 Журналістку Яўгенію Курловіч схілялі да супрацоўніцтва з КДБ. Яна адмовілася

🍋‍🟩 Наста Роўда, Саша Івулін і «Радыё Рацыя» — у доўгім спісе прэміі імя Адамовіча

🍋‍🟩 Конкурс на журфак БДУ сёлета трохі перавысіў 1 чалавека на месца

Фота: Beyzanur K. для Pexels.com

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Выбітная пісьменніца, перакладчыца, журналістка і рэдактарка Святалана Курс (Ева Вежнавец) сышла 20 ліпеня 2026 года пасля цяжкай хваробы.

У сацсетках беларусы дзеляцца ўспамінамі, цытуюць радкі з яе твораў і смуюць з нагоды вялікай страты — для кожнага і для ўсёй Беларусі.

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

На государственные СМИ потратили из бюджета почти в пять раз больше, чем планировали, в 2025 году

Это следует из отчета об исполнении республиканского бюджета за 2025 год, заметило «Зеркало».

Больше всего выросли траты на Министерство информации .


Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

▪️ Развітанне з Юрыем Хашчавацкім пройдзе ў Мінску

Яно адбудзецца сёння а 14-ай гадзіне ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, піша «Белсат».

Таксама, каб ушанаваць памяць беларускага рэжысёра, «Белсат» зменіць сетку вяшчання і пакажа культавыя дакументальныя стужкі творцы:

⚪️ Фільм «Звычайныя выбары» — сёння, 24 ліпеня, а 19:07, пасля галоўнага выдання «Студыя Белсат».

⚪️ Фільм «Плошча» — заўтра, 25 ліпеня, а 18:23, пасля выдання праграмы «Аб'ектыў».

Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Былога заснавальніка баранавіцкай газеты Анатоля Вайцяхоўскага абвясцілі тэрарыстам

Яго пакінулі на свабодзе, але пры гэтым ні завесці тэлефонны нумар, ні карыстацца банкаўскай карткай ён не можа, піша «Наша Ніва».

Вайцяхоўскі ў пачатку года вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі праз камісію па вяртанні. Ён здымаўся ў фільме БТ пра памерлага блогера Уладзіміра Усера.

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.

21 жніўня 2026 года сустрэнемся ва ўтульнай сядзібе пад Вільняй, каб выдыхнуць, пагутарыць, паэксперыментаваць і знайсці разам тое, на чым трымаемся.


Арганізатары кампенсуюць удзельнікам і ўдзельніцам з іншых краінаў праезд наземным транспартам да/з Вільні і пражыванне на адну ноч.

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

🕯Памёр дакументаліст Юрый Хашчавацкі

Пра смерць выбітнага рэжысёра, сцэнарыста паведамілі сёння сябры ў сацсетках. Спадар Юрый быў сябрам БАЖ.

Юрый Хашчавацкі вядомы гучнымі публіцыстычнымі фільмамі — «Звычайны прэзідэнт», «Плошча», «Лаботамія» , «Этот безумный, безумный, безумный «Русский мир», а таксама стужкамі — «Аранжавыя жылеты», «Дажыць да любові», «Каўказкія палонныя», паведамляе Reform.news.

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#рэлакацыя

Как оформить доверенность в Польше, чтобы ее приняли в Беларуси?


Есть случаи, когда можно не ехать в Беларусь, достаточно визита к польскому нотариусу. MOST разбирался, как и когда это работает.

Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Магілёўская абласная пракуратура пахвалілася, што за паўгода ў рэгіёне выявілі 234 «дэструктыўныя інфармацыйныя каналы»

Гэта вынік маніторынгу інтэрнэта, якім займаліся ўсе рэгіянальныя органы пракуратуры вобласці. Потым яны падавалі заявы ў раённыя і гарадскія суды, якія прызнавалі гэтыя інтэрнэт-рэсурсы «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

Падрабязнасці

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Толькі ўчора ўвечары быў аб'яўлены збор на развітанне з журналісткай і пісьменніцай Святланай Курс, а ўжо да раніцы беларусы сабралі ўсю суму!

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапамог у гэтай справе, каб правесці спадарыню Святлану ў апошні шлях годна.

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ліза Шарамет: «Людзі звязвалі з ім вельмі шмат спадзяванняў»

«Калі кажуць пра Паўла Шарамета як пра адзін з сімвалаў беларускай журналістыкі, мне бывае складана адразу ўключыцца ў гэтую размову», — гаворыць Ліза Шарамет.

«Мне падаецца, людзі ўспрымалі яго як аднаго з тых, хто ўвасабляў ідэю свабоднай, адкрытай Беларусі. Нават пасля таго, як яму прыйшлося з’ехаць з краіны, Беларусь ніколі не пераставала быць цэнтрам яго жыцця».


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (дэдлайн — 9 жніўня)

Гэта магчымасць прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША. Удзельнікі распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў.

Напрамкі ў галіне камунікацыі і журналістыка: медыя, расследавальная журналістыка, лічбавыя медыя, сувязі з грамадскасцю, празрыстасць медыя, інфармацыйная ўстойлівасць.

Асноўныя патрабаванні:

▫️грамадзянства Беларусі;
▫️скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
▫️мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу;
▫️добры ўзровень англійскай;
▫️лідарскі патэнцыял.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Предпочитаемые источники в Google: редкая возможность починить выдачу

Эта функция позволяет указать сайты, публикации которых будут в приоритете при поиске по новостным запросам.

Иными словами, пользователь сообщает Google, каким изданиям он доверяет, а Google учитывает это при формировании выдачи.


Как настроить эту функцию и чем она полезна для медиа — рассказывает фактчекинговый проект «Проверено».

Читайте тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#праца
«Зеркало» ищет дистрибьютора в SMM-отдел

«Зеркало» ищет дистрибьютора в SMM-отдел для распространения контента на Telegram, Instagram и TikTok.

Кандидат должен иметь не менее двух лет опыта в журналистике, понимание дистрибуции контента и умение работать с большим объемом информации.

Предлагаются посменный график, белая зарплата и возможность работать с крупной аудиторией.


Подробности

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Яна назаўжды ў літаратуры і нашым жыцці». Беларусы ўзгадваюць Святлану Курс

Выбітная пісьменніца, перакладчыца, журналістка і рэдактарка Святалана Курс (Ева Вежнавец) сышла 20 ліпеня 2026 года пасля цяжкай хваробы.

У сацсетках беларусы дзеляцца ўспамінамі, цытуюць радкі з яе твораў і смуюць з нагоды вялікай страты — для кожнага і для ўсёй Беларусі.

«У яе словах і вобразах былі і глыбіня, і містыка, і прыгажосць, і неардынарнасць, і вострасць, і трапнасць. З намі застанецца тое, што яна паспела сказаць і напісаць».


Падрабязнасці


без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага

Стужку «Звычайны прэзідэнт» рэтраспектыўна паказалі ў лістападзе 2024 года ў межах юбілейнага Х кінафестывалю «Бульбамуві» ў Варшаве. Да фестывалю падключыўся анлайн рэжысёр фільма Юрый Хашчавацкі. Ён расказаў, як ствараўся фільм і хто яго фінансаваў.

Журналіст культурна-асветніцкага партала «Будзьма беларусамі!» запісў расповед Юрыя Хашчавацкага. Аднак адразу пасля публікацыі, артыкул прыбралі, даведаўшыся, што рэжысёр жыве ў Мінску.

23 ліпеня стала вядома пра смерць выбітнага беларускага дакументаліста. У ягоную памяць  Budzma.org аднавіла тэкст паўтрагадовай даўніны.

Падрабязнасці

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Традыцыйная штопятнічная падборка магчымасцяў ужо гатовая. Налятай!

🍉 Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)
Аднадзённая нефармальная сустрэча

🍉 European Solidarity Corps: анлайн-сустрэча пра еўрапейскія праграмы мабільнасці для моладзі (24 ліпеня)
Ад «РАДА» і тг-канала «Твои возможности»

🍉 Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)
Праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду

🍉 Kometa Fellows: грошы на журналісцкі або фатаграфічны праект (дэдлайн — 31 ліпеня)
Фінансаванне 10 000 еўра на праект

🍉 II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» (дэдлайн — 31 ліпеня)
Для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+

🍉 Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (дэдлайн — 31 ліпеня)
Пераможца атрымае 20 000 еўра

🍉 Магістратура ў ЗША для беларусаў і беларусак (дэдлайн — 2 жніўня)
Падчас навучання можна прайсці прафесійную стажыроўку

🍉 «Шуфлядка» — конкурс беларускамоўных рукапісаў (дэдлайн — 3 жніўня)
Ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

Фота: Disha Sheta для Pexels.com

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#праца

«Белсат» шукае новыя твары і запрашае на кастынг (дэдлайн — 30 ліпеня)

На «Белсаце» хутка стартуе штодзённая праграма «Наш дзень», тэлеканал шукае вядоўцаў для эфіру.

Калі вы беларускамоўны журналіст, любіце людзей, не баіцеся камеры, умееце расказваць гісторыі і хочаце кожны дзень гаварыць з беларусамі пра самае важнае, — дасылайце рэзюмэ і пробнае відэа.

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Журналістку Яўгенію Курловіч схілялі да супрацоўніцтва з КДБ. Яна адмовілася

Дзяўчына супрацоўнічае з Malanka Media і не хавае гэтага факту: нават яе фотаздымак можна ўбачыць на галоўнай старонцы выдання ва ўкладцы «Каманда».

Але невядомы, які назваўся супрацоўнікам КДБ, звярнуўся да яе не наўпрост, а патэлефанаваў праз Telegram з нумара яе брата.


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі

Над дакументальнай поўнаметражнай стужкай «Лісты» («Лісты з маўклівай краіны») Андрэй Куціла працаваў больш за пяць гадоў, піша Reform.news.

Фільм распавядае пра сузвязь беларускіх палітзняволеных з роднымі праз муры турмы — як гэта тонкая сувязь трымаеццца праз лісты.


Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дзяніс Марціновіч: Небяспека «гістарычнага абнулення»

Гісторыкі і журналісты ў артыкуле БАЖ разважаюць пра тое, чаму нам важна перапыніць «бясконцае абнуленне» і ведаць сваіх папярэднікаў.

«Нам патрэбныя і падручнікі, і даследаванні, бо ў Беларусі, шчыра кажучы, амаль нічога з гэтага няма», — лічыць гісторык і крытык Дзяніс Марціновіч.

«Напрыклад, калі б у другой палове 1990-х нехта спытаў, што за выданне «Народная Воля», гэта, напэўна, выклікала б іронію: настолькі вядомай яна была.

Але газета ў 2020-х спыніла існаванне. І цяпер прыходзіць новае пакаленне людзей, якое ўжо зусім не ўяўляе, што гэта было за выданне, хто яго выдаваў, якой пазіцыі яно прытрымлівалася».


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#праца

Prague Civil Society Centre шукае спецыяліста па камунікацыях (дэдлайн — 26 ліпеня)

Prague Civil Society Centre — гэта чэшская недзяржаўная арганізацыя, якая падтрымлівае незалежныя медыя, грамадзянскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Абавязкі:

▫️ поўны цыкл вытворчасці лічбавага кантэнту — відэа, фота, графіка, тэксты;
▫️ вядзенне кантэнт-календара сацсетак;
▫️ маніторынг трэндаў і алгарытмаў платформаў;
▫️ узаемадзеянне з аўдыторыяй у рэальным часе;
▫️ аналітыка і аптымізацыя кантэнту на аснове дадзеных;
▫️ удзел у арганізацыі публічных і закрытых мерапрыемстваў у Празе і еўрапейскіх сталіцах.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй: дэдлайн падоўжаны да 26 ліпеня

Журналістаў і ўсіх зацікаўленых запрашаюць на тэнінгі па дэзінфармацыі і OSINT у Вільні, Варшаве і Берліне.

📍 Удзельнікі змогуць атрымаць гранты на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.

Тэмы варкшопаў:

✔️ метады праверкі адкрытых крыніц OSINT (геалакацыя, спадарожнікавыя здымкі, аналіз метададзеных і г.д.);
✔️ маніторынг і аналіз дэзінфармацыйных наратываў;
✔️ выяўленне і дэбанкінг прапагандысцкіх месэджаў і кампаній;
✔️ адказнае выкарыстанне ШІ для аналізу і праверкі;
✔️ лічбавая бяспека і этычныя стандарты ў журналістыцы, працы з дэзінфармацыяй і расследаваннях.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Анджэй Пачобут: «Беларусь — не Расія»

Пра кнігу як псіхатэрапію, шок пры сустрэчы з сынам і дату вяртання ў Беларусь. Анджэй Пачобут сустрэўся ў Вільні з польскай і беларускай супольнасцю. «Салідарнасць» расказвае падрабязнасці.

«Я адчуваю сябе нібы між двума сусветамі».


Чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпісчыкаў і падпісчыц! 🙂 Далучайся!

🪪 Прэс-карты. Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты. Чым яны дапамагаюць і як замовіць?

Фота: Cottonbro studio

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

🕊 Збор на просьбу родных Святланы Курс: развітанне з журналісткай і пісьменніцай

Фонд BYSOL на просьбу родных Святланы Курс адкрывае збор, каб сям'я мела магчымасць правесці ў Варшаве публічную цырымонію развітання з журналісткай і пісьменніцай.

Сваякі хочуць годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы.

Дапамагчы родным Святланы

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»

Васьміхвілінныя ролікі выходзяць у эфіры «Белсата» і на ютубе, заўважыла Наша Ніва.

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як трансфармуюцца ранішнія медыяфарматы для беларусаў

Часы, калі глядач жыў паводле жорсткай тэлевізійнай ці радыёсеткі, сышлі ў мінулае.

Навошта сёння наогул патрэбныя ранішнія эфіры? Што яны могуць даць чалавеку, чаго не даюць YouTube або TikTok? Калі чалавек можа паглядзець ўсё ў любы момант — навошта яму ўвогуле прачынацца разам з медыя?

Разам з дырэктаркай «Белсату» Алінай Коўшык і радыёвядоўцам Васілём Ядчанкам разбіраемся, як класічны фармат адаптуецца да новых звычак спажывання кантэнту.


Падрабязнасці


без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Kometa Fellows: грошы на журналісцкі, літаратурны або фатаграфічны праект (дэдлайн — 31 ліпеня)

Часопіс Kometa Fellows падтрымлівае праекты ў сферы журналістыкі, дакументальнай фатаграфіі і літаратурнага нон-фікшну.

У першым конкурсе 2026 года шукаюць праекты на тэмы:
▫️дэзынфармацыі і войнаў наратываў,
▫️палітычных і сацыяльных зменаў у краінах Заліва.

Прапануюць:

✔️ Фінансаванне 10 000 еўра на праект;
✔️ Гадавы тэрмін для рэалізацыі;
✔️ Супраца з рэдакцыяй Kometa;
✔️ Публікацыя праекта ў Kometa — цалкам або часткова.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Другі сезон прэміі «Голас пакалення свабоды»
(дэдлайн — 31 ліпеня)

Прэмія адзначае выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Мэта прэміі — выказаць глыбокую павагу і ўдзячнасць за ўнёсак лаўрэатаў/лаўрэатак у культуру і грамадства Беларусі, а таксама адзначыць іх нязменную пазіцыю перад абліччам рэпрэсій.


📩 Вылучыць кандыдатаў і кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў.

Падрабязнасці тут


без впн
——————————
📎 Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…
Subscribe to a channel