Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
З Беларусі да Швейцарыі: светлагорская журналістка Алена Прыходзька пра ўцёкі з радзімы і жыццё ў новай краіне
Алена Прыходзька з сям’ёй перажылі двайное ўцякацтва: спачатку шукалі паратунку ад палітычнага пераследу ва Украіне, але пасля пачатку вайны давялося з’язджаць і адтуль. Лёс закінуў у нязвыклую для беларусаў Швейцарыю. «Штодзень» паразмаўляў з ёй пра гэты шлях і тое, што дапамагло справіцца з выпрабаваннямі.
У нас быў час, калі мы жылі марамі. Я ведаю, што ўсе людзі праз гэта праходзілі: «Мы тут на два месяцы… на тры… на чатыры і паедзем. Праз год ужо ўсё, мы павернемся». Гэтыя летуценні не даюць магчымасці жыць сёння і пазбаўляюць цябе заўтра.
У мяне галоўнае пытанне: вярнуцца, каб што? Вярнуцца толькі таму, што ў мяне там Радзіма, людзі, якіх я ведаю і люблю, то гэта як турыст можна прыехаць і пабачыцца. Прыехаць, каб жыць і працаваць, я бачу пры адной умове, калі мяне Радзіма пакліча, калі я там буду патрэбна. Гэта галоўная ўмова. Калі я буду карысная для грамадства, то, хутчэй за ўсё так, паеду.
Брэсцкая абласная пракуратура адсправаздачылася пра барацьбу з «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Толькі ў першым квартале 2024 года супрацоўнікі Брэсцкай абласной пракуратуры накіравалі ў суды 119 заяў аб прызнанні інфармацыйных рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.
У якасці прыкладу інфаслужба пракуратуры Брэсцкай вобласці згадвае пра тое, што «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі рэсурсы незалежнага рэгіянальнага выдання «Брестская газета». Рапартуе, што адпаведныя судовыя рашэнні былі прынятая ў дачыненні да сайта BG.Media, яго YouTube-канала, акаўнта ў Instagram, супольнасці ў «ВКонтакте» і акаўнта ў сацсетцы Х (Twitter).
Падрабзнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут адзначае дзень народзінаў за кратамі 💔
Анджэю спаўняецца 51 год. У зняволенні яго трымаюць ужо тры гады.
⛓ Наш калега адбывае 8-гадовы прысуд у вядомай сваімі жорсткімі ўмовамі папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Амаль увесь час ён знаходзіцца ў ПКТ без спатканняў, званкоў, передачаў і лекаў. У зняволенага абвастрыліся даўнія праблемы са здароўем: у лістах ён скардзіўся на болі страўніку, у яго быў зафіксаваны зрыў рытму сэрца.
«Гэта паказальныя рэпрэсіі. Магчыма, сэнс у тым, каб яго зламаць. Каб ён прызнаў сябе вінаватым або адмовіўся ад сваіх меркаванняў. Рэжым, безумоўна, хацеў бы, каб ён прасіў аб памілаванні», — лічыць намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
«Грузія — тое, што цешыць і дае энергію». Беларускія журналісты ў Батумі прэзентавалі сваю прозу
У прасторы «Медыя Хаб» у Батумі 13 красавіка прайшоў літаратурны вечар, падчас якога свае творы чыталі беларускія журналісты Севярын Квяткоўскі і Андрэй Мялешка.
Севярын Квяткоўскі прэзентаваў публіцы «Батумскія расказы» — мастацка-дакументальныя замалёўкі пра жыццё ў прыморскім грузінскім горадзе.
Цалкам чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
BYSOL працягвае збор на дапамогу цяжкахвораму беларускаму журналісту Вадзіму Доўнару
За мінулы тыдзень была сабрана палова сродкаў, патрэбная на першы час. БАЖ прапануе калегам падтрымаць Вадзіма.
Падрабязнасці і збор сродкаў тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Оперативно-аналитический центр забрал домен и у «Медиазоны Беларусь», сообщает издание.
Сайт mediazona.by временно не работает, редакция обещает скоро переехать на новый адрес.
Также доменный адрес потеряли Reform, Ex-Press, zbsunion.by, newlife.by, intex-press.by и многие другие ресурсы, внесенные в список «экстремистских материалов».
Ранее стало известно, что домены забрали у магазина Sуmbal.bу и сайта Mediа-Polesуe.bу.
У СНД прынялі заяву «ў абарону правоў СМІ» 🤐
Савет міністраў замежных спраў СНД па выніках пасяджэння ў Мінску прыняў заяву аб «забеспячэнні бяспечных умоў прафесійнай дзейнасці журналістаў і недапушчэнні ўшчамлення іх правоў», заўважыў «Позірк».
«Міністры замежных спраў выступаюць у абарону правоў СМІ і за забеспячэнне іх плюралізму, адзначаюць недапушчальнасць неабгрунтаваных забаронаў на ажыццяўленне журналістамі сваёй прафесійнай дзейнасці», — гаворыцца ў заяве.
ААЦ пазбавіў даменнага імя інтэрнэт-выданне reform.by
Гэта першы прыклад дзеяння новага загаду Аператыўна-аналітычнага цэнтра ад 4 красавіка 2024 года, дзе паведамляецца, што даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», будуць ануляваныя.
Загад пра ануляванне даменаў у зоне .by інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных беларускімі судамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», быў апублікаваны 9 красавіка.
І ўжо 15 красавіка рэдакцыя reform.by паведаміла, што атрымала адпаведны ліст з Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце РБ.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Знаю, как решить свои проблемы, но ничего не делаю. Почему мы саботируем свою лучшую жизнь?
Хочется читать больше книг и учить иностранные языки, наладить отношения с друзьями, доделать тот самый проект, чтобы получить повышение, но продолжаешь листать инстаграм. Такое происходит со многими людьми: мы часто знаем, что нам нужно, но все равно не делаем этого. Почему и как это исправить — объясняет «Холод» вместе с клиническим психологом Ильей Розовым.
Когда человек «прячется» от нового, его проблемы не решаются. Если, например, саботировать поход к врачу, можно дождаться того, что болезнь прогрессирует и вам придется разбираться еще и с новыми последствиями. Кроме того, бесконечное откладывание решений повышает вероятность развития депрессии.
Прадстаўнікі БАЖ, IFEX і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў у дзень народзінаў зняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай выказалі салідарнасць з калегай
Заўтра ў Берліне пачынаецца з’езд міжнароднай арганізацыі IFEX, сябрам якой Беларускай асацыяцыя журналістаў з’яўляецца больш за дзесяць гадоў. Цягам з’езду IFEX і на двухбаковых сустрэчах з партнёрамі прадстаўнікі БАЖ абмяркоўваюць міжнародныя дзеянні для падтрымкі зняволеных журналістаў і спынення катавання над імі у турмах.
Таксама ў фокусе ўвагі візіту ў Берлін – праграмы для журналістаў і медыя, міжнародныя кампаніі і падтрыманне ўвагі да Беларусі.
Свабоду Ларысе Шчыраковай! Свабоду ўсім палітвязням!
#чытаемБАЖнае
Вясна адорвае колерамі і кветкамі, а мы працягваем рыхтаваць для вас важныя тэксты, у якіх распавядаем пра тое, што адбываецца ў журналісцкай супольнасці.
🌱Журналістка «Белсату» Юлія Цяльпук: Мая нага трымаецца на дзевяці шурупах і тытанавай пласціне
🌱«Рашэнне ААЦ стала падножкай, але не трагедыяй». Медыяменеджары і эксперты каментуюць пастанову ўладаў
🌱 Сяргей Міхаленка: Беларуская фатаграфія не памерла, яна проста замерла на час
🌱 Адказ БАЖ на Адкрыты ліст ад беларускай фемінісцкай супольнасці
🌱 «Як жа нам не хапае яго ў гэты жудасны час…» Памяці журналіста «Медиа-Полесье» Васіля Мацкевіча
🌱 Адкрыты збор на дапамогу цяжкахвораму беларускаму журналісту Вадзіму Доўнару
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Сяргей Міхаленка: Беларуская фатаграфія не памерла, яна проста замерла на час
БАЖ паразмаўляў з арганізатарам і куратарам PhotoArtDoc Сяргеем Міхаленкам.
Мінулыя чатыры гады паўплывалі на эмацыйны стан людзей, на ўспрыманне сябе і іншых. У нашым асяроддзі было не ўсё гладка і да 2020 года. Я быў кіраўніком Саюза фатографаў у Беларусі, таму ведаю калегаў — у людзей розныя погляды на жыццё. Так яшчэ ў прадстаўнікоў з розных абласцей фатаграфіі часта ўзнікалі спрэчкі аб значнасці і важнасці таго ці іншага жанру.
І калі мы зараз у працэсе стварэння Асацыяцыі фатографаў, часам усплываюць старыя спрэчкі, на якія накладваюцца новыя. Адным з вострых канфліктаў застаецца супярэчнасць паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся.
Апеляцыйную скаргу журналіста Аляксандра Зянкова Вярхоўны суд будзе разглядаць 16 красавіка
Разгляд апеляцыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зянкова ў Вярхоўным судзе распачнецца 16 красавіка ў 9.30 раніцы.
На працэс прызначаная суддзя ВС Таццяна Васілевіч.
Барысаўскі фатограф і відэааператар-фрылансер аспрэчвае прысуд да пазбаўлення волі, вынесены яму Мінскім гарадскім судом.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Журналіст Ігар Карней падаў апеляцыйную скаргу на прысуд
Журналіст Ігар Карней абскардзіў у Вярхоўны суд прыгавор, вынесены яму Мінскім гарадскім судом па абвінавачанні ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні».
22 сакавіка суддзя Мінгарсуда Сяргей Кацэр прызнаў журналіста вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса РБ і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу памерам 20 тысяч рублёў.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Владелец старейшей в Беларуси FM-станции подал на банкротство из-за долгов
ОДО «Анвик», которая владеет FM-станциями Radio BA и «Мелодии века», подало заявление о банкротстве в Экономический суд Минска, пишет «Зеркало».
Кредиторская задолженность компании составляет более 173 тысяч рублей. Вещание радиостанций остановилось в феврале 2023 года.
Подробности тут
без впн
#магчымасці
Журналістыка ў крызісныя часы: стрым з Аляксеем Шотам (17 красавіка)
Ужо заўтра! Арганізацыя HUB9 ладзіць вэбінар пра крызісную журналістыку з трансляцыяй на YouTube.
Тэмы эфіру:
📌 Крызісная сітуацыя - яна крызісная для каго? Для журналістаў, для аўдыторыі ці для герояў?
📌 Як гарантаваць бяспеку ўсіх-усіх-усіх?
📌 Ці загад “не нашкодзь” ужо пераважыў у працы журналістаў грамадскую значнасць?
📌 Як пераадольваць абмежаванні, якія пастаянна ўводзяць для беларускіх журналістаў улады?
📌 Якія крыніцы яшчэ засталіся ў нас?
📌 Ці нехта аплаціць журналістыку, якая трапіла ў перманентны крызіс?
📌 Дзе праходзіць мяжа паміж аб'ектыўнасцю і эмацыйнасцю ў матэрыялах?
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак журналісту Аляксандру Зянкову
Суддзя Вярхоўнага суда Таццяна Васілевіч вырашыла, што суд першай інстанцыі слушна прыгаварыў барысаўскага фатографа і відэааператара-фрылансера да трох гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Падрабязнасці
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
«30 да 30» — прэмія International News Media Association для маладых журналсітаў (дэдлайн — 28 чэрвеня)
Узнагароды ўручаюцца маладым спецыялістам навіннай індустрыі за выдатныя дасягненні і кар’ерны патэнцыял. INMA абярэ 30 журналістаў ва ўзросце да 30 гадоў.
Пераможцы атрымаюць:
🔸сертыфікат,
🔸бэйдж для сацыяльных сетак,
🔸бясплатны доступ да двух віртуальных майстар-класаў INMA,
🔸12-месячнае сяброўства ў INMA.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Канада падтрымае беларускія незалежныя СМІ
Канада будзе дапамагаць незалежным медыям з Беларусі і Расіі. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай замежных справаў Канады Мелані Жалі.
«Канада нядаўна падпісала партнёрства на 1 мільён долараў з арганізацыяй “Журналісты за правы чалавека”, мэтай якога з’яўляецца аказанне дапамогі расійскім і беларускім незалежным журналістам у барацьбе з маніпуляваннем інфармацыяй», — гаворыцца ў прэс-рэлізе канадскага ўрада.
Рэкламная тэлекампанія «ФілТВ» у Гомелі фактычна засталася без кіраўніцтва
Яе дырэктара Віталя Філінскага ўжо двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і трымаюць у ІЧУ. А ягоны намеснік Андрэй Віннікаў с 1 красавіка лічыцца зніклым без звестак. Ужо два тыдні яго шукаюць міліцыя і валанцёры, піша «Наша Ніва» са спасылкай на «Флагшток».
Падрабязнасці тут
без впн
«Праз тры гады здаюць псіхіка і цела». Беларускія журналісткі расказалі, што перажываюць за кратамі палітзняволеныя жанчыны
З якімі складанасцямі сутыкаюцца палітзняволеныя беларускі? Чаму пратэст у турме фізічна небяспечны? Як дапамагчы жанчынам за кратамі?
Гэтыя пытанні абмяркоўвалі падчас дыскусіі "Цэнтра новых ідэй" былая рэдактарка tut. by, палітзняволеная, а цяпер заснавальніца медыяпраекту «План Б» Вольга Лойка і журналістка, аўтарка праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая, распавядае «Белсат».
«Адна рэч, калі ў цябе ўжо праз месяц справа ідзе ў суд, ты ведаеш артыкул, вілку тэрмінаў. Іншая рэч, калі ідуць месяцы, і ты не разумееш, куды гэта ўсё ідзе, цябе не дапытваюць, нічога не адбываецца, удома ўсё сыплецца, ты губляеш працу, прафесію, здароўе і нічога не зразумела – які табе свеціць тэрмін, чаго ад цябе хочуць».
«Менавіта праз кепскія ўмовы, жорсткі прэсінг, пазбаўленне ўсяго людзі паміраюць. Мне падаецца, вылучэнне на парадак дня паляпшэння ўмоваў – гэта больш рэальнае рашэнне, чымся вызваленне».
Аператыўна-аналітычны цэнтр пазбавіў даменнага імя незалежны партал Media-Polesye.by
«Гэты крок не стаў для нас сюрпрызам, мы былі падрыхтаваныя і ад сёння працуем як Media-Polesye.cоm. Будзем працаваць. Будзем спадзявацца, што нашыя чытачы ўсё зразумеюць і падтрымаюць нас у гэты час», — распавяла БАЖ галоўная рэдактарка «Медыя-Палесся» Святлана Гарда.
Цалкам чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
TikTok БАЖа, «ЧестнОК-Live» і іншыя: зноў папаўненне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў
Міністэрства інфармацыі ўключыла ў свой спіс яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных судамі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй у перыяд з 9 па 11 красавіка.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Сайт пра сямейны адпачынак з Брэста прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Рашэнне прыняў суд Жабінкаўскага раёна.
Інтэрнэт-рэсурс BrestNote працаваў з 2015 года. У 2023 годзе яго ўжо блакавалі праз непажаданыя спасылкі. Пасля іх выдалення Мініфарм аднавіў доступ да сайта, але гэта не перашкодзіла новым захадам супраць партала.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Андрэй Курэйчык: «Расійская прапаганда — гэта чысты бізнэс на крыві»
Газета «Беларус», што выдаецца ў Амерыцы з 1950-х гадоў, распытала ў Андрэя Курэйчыка пра выкладчыцкую дзейнасць у Йельскім універсітэце, пра бачанне сябе як беларуса па-за межамі краіны, пра дыяспару, студэнтаў і будучыню сістэмы адукацыі ў Беларусі.
Я выкладаў у нашым «кульку», а таксама ў ЕГУ. Таму мне здавалася, што пра студэнтаў я ўжо ўсё ведаю. Але не.
Студэнты Йеля цябе «ірвуць». Нашыя студэнты сядзяць, робяць нататкі і спяць адначасова. Тут жа ідзе пастаянная гульня ў абодва бакі.
І так, студэнты часта задаюць пытанні кшталту: «А чаму вы даеце нам тую кнігу, а не гэтую?», «А мы вось гэта прачыталі, а пракамэнтуйце». Яны вельмі актыўныя ў дыскусіях і абражаюцца, калі ты ім не даеш слова.
13 красавіка — дзень народзінаў у палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай
Гомельская журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова адбывае прысуд паводле двух крымінальных артыкулаў. Сёння ёй спаўняецца 51 год.
Напрыканцы верасня 2023 года журналістку этапавалі з гомельскага СІЗА ў жаночую папраўчую калонію № 4. Яна працуе швачкай, як і бальшыня іншых жанчын, што трапляюць у гэтую ўстанову.
Падрабязнасці
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Штопятнічная падборка магчымасцяў чакае вас! Глядзіце, што гэтым разам у нашай скарбонцы:
🌷 SDG Media Camp: трэнінг па ўстойлівым развіцці для медыйшчыкаў (дэдлайн — 14 красавіка)
Працоўная мова — англійская
🌷 Стыпендыя імя Элізабэт Нойфэр для журналістак ад IWMF (дэдлайн — 21 красавіка)
Стажыроўка ў Boston Globe і The New York Times
🌷Міжнародны фестываль журналістыкі ў Італіі (17–21 красавіка)
Мовы мерапрыемства — англійская і італьянская
🌷Еўрапейскія трансгранічныя гранты для журналістаў і СМІ (дэдлайн — 25 красавіка)
Для расследаванняў і даследаванняў па еўрапейскіх тэмах
🌷Journalism Bootcamp у Празе адкрыты і для беларусаў_к (дэдлайн — 26 красавіка)
Летняя школа адбудзецца ў Празе з 3-га па 13-га жніўня
🌷 Конкурс рукапісаў да 100-годдзя Васіля Быкава (дэдлайн — 1 чэрвеня)
Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#майстэрня
Методы Хенка ван Эсса для поиска в TikTok и Telegram
Эксперт по интернет-расследованиям Хенк ван Эсс совместно с GIJN предлагает свои методы поиска людей и сообщений в популярных соцсетях.
Для журналистских расследований я предлагаю каждый раз заводить новый аккаунт в TikTok. Почему? TikTok часто называют «пузырём фильтров», поскольку он персонализирует контент, который видят пользователи, в зависимости от их предпочтений и поведения.
«Трэба ўсім тлумачыць, што такое Беларусь». Як масквіч зладзіў сезон падкасту пра нашу гісторыю
«Захад імперыі» — вядомы расійскі падкаст, дзе ўжо дванаццаты сезон запар распавядаюць пра Расію імператара Мікалая ІІ. Новы сезон прыцягнуў увагу беларусаў, бо там вядучы Андрэй Аксёнаў расказвае нам пра нас: ужо выйшлі выпускі пра Магдалену Радзівіл, Курлоўскі расстрэл, тыпаграфію Марціна Кухты і не толькі.
«Салідарнасць» пагутарыла з Аксёнавым пра імперскасць, урокі мінулага і пра тое, чаму ён абраў беларускую тэму для новага сезону праекта.
Жывуць людзі ў Екацярынбургу, Чэлябінску, Архангельску, і яны ўспрымаюць Беларусь як яшчэ адну вобласць Расіі. А калі спытаеш у чалавека, чаму ў Екацярынбурзе жывуць рускія, а ў Беларусі – беларусы, ён табе і не адкажа.
Cерыял «Белсату» уключылі ў конкурс нямецкага фестывалю GoEast
Паўнафарматная версія серыялу рэжысёра Андрэя Кашперскага «Працэсы» патрапіла ў конкурсную праграму фестывалю GoEast у Вісбадэне. Беларускае кіно будзе спаборнічаць з пятнаццаццю іншымі стужкамі конкурсу.
«Гэтая злосная сатыра можа дапамагчы справіцца з сур’ёзнай тэмай».