Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
«Выбросить телевизор не получится». Как разговаривать с родственниками, которые попали под влияние пропаганды
Кризисный психолог, специалист по работе с травмой Елена Грибанова рассказала в интервью «Салiдарнасцi», как выстраивать взаимоотношения с родными и близкими, которые верят пропаганде.
Если мама доходит до того, что угрожает сдать силовикам своего ребенка за его убеждения, позицию, взгляды, какая может быть коммуникация с ней? И при чем здесь чувство вины?
«Толькі сям-там з вады ў Нароўлі тырчалі кроны дубоў»: Малавядомыя факты з успамінаў шляхты пра палац і сям'ю Горватаў
«Нароўля — самае прыгожае і мілае месца на Зямлі»: Так успамінае Нароўлю Анджэй Раствароўскі – нашчадак польскага шляхецкага роду Раствароўскіх, сын таленавітага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага.
«Мова Гомель» прапануе пагартаць старонкі гэтай кнігі ўспамінаў.
«Прыгожы ампірны палац на дваццаць з нечым пакояў, двухпавярховы, стаяў на высокім беразе, метраў за сто ад ракі, так што з веранд і балконаў адкрываўся цудоўны від на Прыпяць, якая цякла велічна, шырокай дугой, а з другога боку — лугі, гэта значыць цудоўныя заліўныя лугі, парослыя рэдкімі дубамі і поўныя меншых і большых азёраў, багатыя на гарлачыкі, рыбу і, перш за ўсё, дзікіх качак.
Вясной, калі Прыпяць разлівалася, яе шырыня дасягала пяці-шасці кіламетраў. Толькі сям-там з вады тырчалі кроны дубоў».
#магчымасці
Дзяніс Місюля: Як прыдумаць айдэнтыку, якая прыносіць прыбытак? (22 красавіка, Вільня)
22 красавіка ў 18:00 у СreateCulture Space адбудзецца лекцыя беларускага брэндолага, заснавальніка агенцтва MOLOKO Дзяніса Місюлі.
Дзяніс Місюля — уладальнік 2‑х узнагарод Еўрапейскай прэміі дызайна і камунікацый Red Dot у галіне брэнд-камунікацый, узнагарод Crystal Adstars і Muse Platinum.
Уваход вольны.
Рэгістрацыя і падрабязнасці тут
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#Магчымасці
Вось і чарговы працоўны тыдзень праляцеў. Завяршаем яго традыцыйнай штопятнічнай падборкай магчымасцяў.
🌸 Стыпендыя імя Элізабэт Нойфэр для журналістак ад IWMF (дэдлайн — 21 красавіка)
Уключае стажыроўку ў Boston Globe і The New York Times
🌸 Еўрапейскія трансгранічныя гранты для журналістаў і СМІ (дэдлайн — 25 красавіка)
Гісторыі павінны быць актуальнымі для еўрапейскіх мэтавых груп
🌸 Journalism Bootcamp у Празе адкрыты і для беларусаў_к (дэдлайн — 26 красавіка)
Працоўная мова — англійская
🌸 Marion Gräfin Dönhoff Fellowship — стыпендыя-стажыроўка ў Германіі (дэдлайн — 30 красавіка)
Для журналістаў ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў
🌸 Прэмія Kurt Schork Awards 2024 (дэдлайн — 31 траўня)
Для журналістаў-фрылансераў, мясцовых рэпарцёраў і фіксераў з усяго свету
🌸 Пярнускі міжнародны фестываль дакументальнага кіно (дэдлайн — 1 чэрвеня)
Фестываль пройдзе з 6 па 20 кастрычніка ў Эстоніі
🌸 Стипендии на создание журналистского контента для белорусских медийщиков (до конца 2024 года)
На производство материалов, а также предполагает авторский гонорар
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
У Стакгольме паставяць п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса пра забітага сына
Якаб Хірдваль, драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме, стварае п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса «Пётр».
У гэтай кнізе беларускі рэжысёр і журналіст распавядае пра свайго сына, жорстка забітага аднагодкам ва ўзросце 16 гадоў.
Прэм’ера спектакля адбудзецца 30 жніўня ў тэатры «Арыён», распавядае найбуйнейшая шведская газета Dagens Nyheter.
Падрабязнасці
#замежжа
У Кыргызстане пачалі блакаваць TikTok
Рашэнне было прынятае на падставе ліста ад Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі.
«У мэтах недапушчэння прычынення шкоды здароўю дзяцей, іх інтэлектуальнаму, псіхічнаму, духоўнаму і маральнаму развіццю».
«Мы не шкадуем, што гэтае кіно з’явілася». Ігар Ільяш — пра ўражанні ад фільму пра Кацярыну Андрэеву
Муж палітзняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай журналіст Ігар Ільяш апублікаваў допіс у Facebook, у якім падзяліўся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад фільму рэжысёркі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам». Напярэдадні стала вядома, што стужка трапіла ў конкурсную праграму вядомага кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку.
Глядзіш 5 хвілін, а потым 10 хвілін ходзіш па пакоі туды-сюды: думаеш, чакаеш пакуль эмоцыі ўлягуцца. Інакш, імаверна, і быць не можа – гэта адкрытая рана.
Фільм пра Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму прэстыжнага кінафестывалю ў ЗША
Фільм пра палітзняволеную журналістку тэлеканалу «Белсат» Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку.
«Перш за ўсё, я хацела бы падзякаваць Катарыне Андрэевай і яе мужу Ігару Ільяшу за іх гісторыю і смеласць. Тое ж самае тычыцца і Дар’і Чульцовай, якая ласкава не толькі падзялілася сваім досведам, але і зʼявілася ў фільме», – напісала рэжысёрка ў сваім Фэйсбуку.
World Press Photo назвал лучших фотографов мира этого года
18 апреля стали известны имена победителей World Press Photo-2024. Снимком года стала фотография палестинки, обнимающей мертвое тело своей племянницы. Среди победителей конкурса — украинский фотограф Юлия Кочетова.
«Дети, растущие во время войны, играют в войну. Можно к этому очень по-разному относиться. Мне лично от этого ужасно больно. Этот малый играл в блокпост на границе Харьковской и Донецкой областей в небольшом поселке», — рассказала Юлия в интервью DW.
Подробности
без впн
Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым
Пра знікненне намесніка дырэктара «ФилТВ», 54-гадовага Андрэя Віннікава, стала вядома 1 красавіка. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не з'яўляўся. Яго кіраўнік Філінскі ў той час быў за кратамі.
Як стала вядома Радыё Свабода, праваахоўныя органы разглядаюць некалькі версій смерці Віннікава, у тым ліку і суіцыд.
Падрабязнасці
без впн
Журналісты Лацінскай Амерыкі і Карыбаў выказалі салідарнасць з беларускімі калегамі
У апошні дзень з’езду міжнароднай сеткі за свабоду выказвання IFEX у Берліне прадстаўнікі і прадстаўніцы арганізацый, якія абараняюць і прасоўваюць права на свабоду выказвання ў Лацінскай Амырцы і Карыбскім басейне (IFEX-ALC) далучыліся да Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі калегамі.
Падрабязнасці
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Журналіст і пісьменнік Севярын Квяткоўскі: «Мы цяпер пішам новую беларускую гісторыю»
Упершыню Батумі Севярын Квяткоўскі наведаў яшчэ ў дзяцінстве. У 1980 годзе яму было сем гадоў:
Я прыехаў з бабуляй і дзядулем. Мы гасцявалі крыху на поўнач ад Батумі ў сяле Натанэбі.
Выходжу на вуліцу, да мяне падыходзяць равеснікі, малыя хлопцы, запрашаюць гуляць разам з імі і гавораць па-грузінску. А я ім адказваю па-расійску: «Я ничего не понимаю». Яны тады расчаравана развялі рукамі — ну што зробіш?
У той момант зразумеў, што мне хлусілі ў дзіцячым садку пра "адзіны" народ і "адзіную" мову.
ААЦ масава адбірае дамены ў выданняў, якія ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Хто туды трапіў?
Некаторыя інтэрнэт-выданні не спавяшчалі чытачоў пра пераход у іншую даменную зону, і гэтыя сайты проста не адчыняюцца.
Прыкладам, інфармацыйныя парталы stolin.by («Столин»), baranovichi.by («Барановичи»), luninies.by («Лунинец»), прызнаныя «экстрэмісцкімі»16 лютага гэтага года ў адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста.
Што сталася з іншымі? Паглядзіце, хто са СМІ ў спісе
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Чужая свая вайна, палітвязні і жаночыя лёсы. Якія тэмы часцей за ўсё сустракаюцца сёлета на «Вольным слове»?
Часта пры падвядзенні вынікаў конкурсу «Вольнае слова» застаецца няшмат часу, каб падрабязна расказаць пра тэмы і сюжэты, якія калегі летась раскрывалі ў сваіх матэрыялах.
Таму са згоды Еўрапейскай федэрацыі журналістаў БАЖ распаспачынае цыкл матэрыялаў, у якім раскажа пра некаторыя працы, дасланыя на конкурс.
Дадзены цыкл ніяк не звязаны з меркаваннямі і ацэнкамі журы конкурсу, якое толькі пачало працу. Мы публікуем гэты матэрыял каб расказаць супольнасці, пра што пісалі і здымалі беларускія журналісты і журналісткі ў 2023-м годзе.
Цалкам чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Выява Анджэя Пачобута з’явіцца на мурале ў Варшаве
Мурал з Алесем Бяляцкім у Варшаве дапоўняць выявамі яшчэ двух беларускіх палітвязняў — журналіста Анджэя Пачобута і праваабаронцы Марфы Рабковай. Існуючы малюнак зараз неактуальны, бо там напісана, што Алесь Бяляцкі на свабодзе.
Мурал пачнуць абнаўляць у найбліжэйшы час, гэта зробяць польскія творцы пры ўдзеле беларуска-польскай культурнай супольнасці, паведамляе «Позірк».
Падрабязнасці
без впн
Фота беларускай фатографкі Дар'і Роскач трапіла на сайт часопіса Vogue
Здымак быў зроблены ў парку сакур Чіўнэ Сугіхары ў Вільні. На ім зафіксавана анамалія ў надвор'і — воблака пяску з Сахары, якое афарбавала неба над часткай Еўропы, заўважыў Budzma.org.
«У моманце гэтыя кліматычныя змены нават зачароўваюць. Але важна за гэтай прыгажосцю бачыць праблемы, якія стварае чалавецтва і якія не супраць падхапіць і пасіліць у разы сама прырода», — напісала Дар'я ў Facebook.
#чытаемБАЖнае
Не прапусціце падборку важных тэкстаў, якія на гэтым тыдні падрыхтавалі для вас аўтары БАЖ
📎 Чужая свая вайна, палітвязні і жаночыя лёсы: якія тэмы часцей за ўсё сустракаюцца сёлета на «Вольным слове»?
📎 «Грузія — тое, што цешыць і дае энергію». Беларускія журналісты ў Батумі прэзентавалі сваю прозу
📎 Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег
📎 Узаемадзеянне з алгарытмамі і аўдыторыяй сацсетак у новых рэаліях: складаем чэк-ліст
📎 Журналісты Лацінскай Амерыкі і Карыбаў выказалі салідарнасць з беларускімі калегамі
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Былы вядучы БТ — пра закуліссе працы, расчараванні і дапамогу палітвязням
Аляксандр Аўчыннікаў два месяцы таму эвакуяваўся з Беларусі разам з сям’ёй праз палітычны пераслед. «Наша Ніва» пагутарыла з ім пра шлях з БТ да валанцёрства, дапамогі палітвязням і выгнання.
Працаваў на «Добрай раніцы, Беларусь» не больш за пяць гадоў. А чаму сышоў, для мяне засталося невядомым. Там быў чалавек з пэўнай дынастыі, каму я, мабыць, на зуб не трапіў. Я неяк спрабаваў разабрацца, што здарылася.
Тады было прынята здымаць з эфіру без тлумачэнняў. Сёння ты адпрацаваў, а заўтра зранку табе тэлефануюць і кажуць, што ты не вядзеш.
У Капенгагене рыхтуюць выставу беларускага фатографа Сяргея Гапона
У межах Copenhagen Photo Festival 24 траўня адкрыюць выставу беларускага фатографа Сяргея Гапона пад назвай «Раставанне гарызонтаў: падарожжа па зменлівай Скандынавіі».
Куратар мерапрыемства — фатографка і журналістка Вольга Шукайла.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#праца
Цэнтр новых ідэй шукае PR-менеджэра_ку (дэдлайн — 30 красавіка)
Запрашаюць людзей, якія цікавяцца камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставяцца да працы і добра арганізоўваюць свой час.
Абавязкі:
✔️распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі;
✔️камунікацыя з медыя і партнёрамі;
✔️дапамога ў арганізацыі івэнтаў;
✔️напаўненне сайта кантэнтам;
✔️падрыхтоўка рассылак у mailchimp;
✔️вядзенне сацыяльных сетак і настройка рэкламы;
✔️камунікацыя з падрядчыкамі.
Падрабязнасці і кантакты
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#майстэрня
Узаемадзеянне з алгарытмамі і аўдыторыяй сацсетак у новых рэаліях: складаем чэк-ліст
Беларускамоўны кантэнт у TikTok і Instagram і ў іншых сацсетках у так званых «мастадонтаў» зараз адчувальна паніжаецца ў праглядах, а вось у некаторых новых наадварот. За апошнія два гады сацыяльныя пляцоўкі вельмі абнавіліся, асабліва ў плане іх алгарытмаў.
Ліза Ветрава:
Падазроным штучнаму інтэлекту можа падацца, калі вы робіце грамадска-палітычны кантэнт, а самі глядзіце відэа пра моду і стыль. Ён гэтыя ўсе фактары аналізуе і на фоне гэтага можа паніжаць вашыя прагляды, таму што ён робіць высновы, што быццам вы не жывы чалавек.
Важна ведаць, што хэштэгі ў TikTok патрэбныя не для таго, каб ваш кантэнт знайшлі, як тое адбываецца ў Instagram, але каб сам TikTok зразумеў, куды і каму паказваць вашае відэа.
У Андрэя Гнёта ў бялградскай турме паралізавала нагу
З гэтай нагоды НАУ звярнулася з лістом да еўрапейскіх дыпламатаў, піша «Позірк».
«Ніякіх траўмаў ці знешніх уздзеянняў не было, прычын для паралічу, па сутнасці, няма. Звароты да адміністрацыі турмы засталіся без адказу».
#праца
Выданне «Холад» шукае фатографаў
Патрэбны арыгінальныя гісторыі па шырокім коле тэмаў. Можна прапаноўваць гатовыя фотагісторыі ці пітчы ідэй.
Рэдакцыя не абмяжоўвае геаграфію, але асноўны фокус — на гісторыях з краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, а таксама аб выхадцах з гэтых краін.
Падрабязнасці і кантакты
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Зняволены відэааператар Вячаслаў Лазараў у калоніі захварэў на пнеўманію
Пра гэта паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, які даведаўся пра навіны ад віцебскага журналіста з асабістых крыніц.
«Вячаслаў ляжаў у лякарні, цяпер хвароба адступіла, ён пачуваецца лепей, настрой у яго бадзёры. Аднак ёсць і не такія добрыя навіны: верагодна, што з 11 красавіка яго накіравалі ў штрафны ізалятар. За якія правіны і на які тэрмін, невядома».
#магчымасці
Прэмія Kurt Schork Awards 2024 (дэдлайн — 31 траўня)
Штогадовая прэмія імя Курта Шорка ў галіне міжнароднай журналістыкі — гэта ўзнагарода за дасканаласць і смеласць у асвятленні канфліктаў, карупцыі, несправядлівасці і праблем з правамі чалавека.
Падаваць заяўкі на прэмію могуць прафесіяналы СМІ, рэпарцёры друкаваных і анлайн-выданняў. Пераможцы атрымаюць грашовы прыз — 5000 долараў ЗША.
Трэба даслаць тры артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2023 года па 31 траўня 2024 года.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Белорусская районка каждый месяц печатала данные из загса о новорожденных. Люди пожаловались и на загс, и на газету
Оказалось, что родители не давали на это согласия. В центре защиты данных пришли к выводу, что размещение такой информации на сайте СМИ незаконно, пишет «Зеркало».
Подробности тут
без впн
#праца
«Прававая ініцыятыва» шукае кантэнт-спецыяліста_ку
Абавязкі: пісаць посты, свараць карцінкі і манціраваць відэа па тэме правоў чалавека.
Умовы:
✔️дыстанцыйная праца на поўную стаўку;
✔️зарплата ад 1000 да 1500 еўра;
✔️прастора для рэалізацыі ўласных праектаў;
✔️бонусы пасля праходжання выпрабавальнага тэрміну.
Падрабязнасці і кантакты
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#бяспека
Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?
С начала года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
Настройки конфиденциальности в вашем аккаунте должны быть максимально строгими.
#магчымасці
Пярнускі міжнародны фестываль дакументальнага кіно (дэдлайн — 1 чэрвеня)
На кінафестываль у Пярну (Эстонія) прымаюцца дакументальныя фільмы, якія асвятляюць дзейнасць чалавека ў сацыяльным, гістарычным ці экалагічным кантэкстах. Працягласць стужак не абмежаваная. Таксама няма абмежаванняў па гадах вытворчасці і датах першых публічных паказаў.
Пярнускі кінафестываль — найстарэйшы ў краінах Балтыі. Ён заснаваны ў 1987 годзе з мэтай адлюстраваць трагічную сітуацыю малых народаў і выратаваць іх культуру ад знікнення.
🏆 Галоўны прыз фестывалю — вясельная этнічная коўдра ручной працы з заходняга ўзбярэжжа Эстоніі.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Кніга «Мова 404» даступная анлайн для бясплатнага чытання
Аліна Нагорная перавыдала зборнік пра моўную дыскрымінацыю ў Беларусі ў розных фарматах і дадала новыя гісторыі. Рыхтуюцца пераклады кнігі на замежныя мовы, піша «Белсат».
«Цяпер я змагла зрабіць кніжку больш прыгожай, прывабнай, нармальна адрэдагаванай. І напісаную класічным правапісам нарэшце!»