bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1590

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Журналісцкая канферэнцыя ў Бучы (дэдлайн — 3 траўня)

Канферэнцыя пройдзе 10 траўня 2024 года ў Бучы, Украіна. Яна прысвечана памяці ахвяр масавых забойстваў.

Тэма гэтага года — «Пераломны момант: журналістыка і татальная вайна супраць праўды».

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️Таццяну Пыцько аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Ёй прызначылі 1000 рублёў штрафу за тое, што на яе старонцы ў «Одноклассниках» знайшлі інфармацыйную прадукцыю і лагатып двух інтэрнэт-рэсурсаў, унесеных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пропагандисты уже открыто призывают к расправам над политическими оппонентами — и им за это ничего не делают. Вот примеры

Регулярные аресты по политическим причинам, обыски и разгромы квартир, к сожалению, стали частью белорусской реальности нескольких последних лет. Правозащитники признают политзаключенными все новых и новых людей, известно о как минимум шести смертях за решеткой. Но некоторым сторонникам Александра Лукашенко этого мало — они призывают к еще большему насилию и желают прямых убийств, намекают и на своеобразный «красно-зеленый террор».

«Зеркало» приводит примеры таких публичных высказываний, за которые их авторам в правовом государстве могла бы грозить ответственность. Но в Беларуси до сих пор продолжается период, когда «не до законов».

Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма: тры акаўнты ў TikTok з беларускімі навінамі

У «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфармацыі 23 красавіка з’явіліся звесткі пра тое, што ў адзін дзень суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкімі» тры TikTok ‑акаўнты, дзе транслююцца агульнабеларускія ці рэгіянальныя навіны.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Мининформ разрешил показать чемпионат Европы по футболу без согласия УЕФА

В феврале в Беларуси без разрешения уже показывали чемпионат мира по пляжному футболу.

В прошлом году в Беларуси был принят закон, который разрешает использовать объекты интеллектуальной собственности без согласия правообладателя, если он происходит из так называемых недружественных стран, пишет Reform.news.

Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«У беларусаў тут няма столькі болю». Што ўбачыў Маляваныч у ЗША?

Аляксандр Ждановіч, акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, вядомы беларусам як Маляваныч — вядоўца «Калыханкі», больш за месяц правёў у ЗША, дзе сустракаўся з мясцовай беларускай дыяспарай, паказваў сваю «Батлейку» ды адкрываў для сябе Амерыку. Пра сваё падарожжа спадар Аляксандр распавёў беларусам Батумі, для якіх таксама зладзіў прэзентацыю сваёй першай дзіцячай кніжкі «Кропля ў космасе».

Сустрэчы адбыліся ў прасторы «Аксяродак». Распавядаем, што ўразіла Маляваныча ў Злучаных Штатах Амерыкі.

«Нью-Ёрк, Філадэльфія, Мінеапаліс, Чыкага, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска, Сіэтл, Портлэнд, Х’юстан, Осцін, Атланта, Маямі, Бостан. Калі я пералічваў гэты спіс людзям, якія там жывуць па 20–30 гадоў, яны здзіўляліся і казалі, што самі палову гэтых гарадоў не бачылі»


Цалкам чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Былога рэдактара смаргонскай газеты трэці раз судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

Сцвярджаецца, што пратакол на Рамуальда Улана быў складзены за публікацыі ў сацсетках. За апошнія 10 месяцаў гэта ўжо трэці суд над экс-палітвязнем, піша «Позірк».

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#замежжа

Еўракамісія збіраецца заблакаваць сэрвіс TikTok Lite

Новы сэрвіс TikTok дазваляе карыстальнікам атрымліваць балы за прагляд відэа, каментары і лайкі. Еўракамісія лічыць, што гэтая функцыя «выклікае такое ж прывыканне, як цыгарэты». Брусель аб'явіў пра намер заблакаваць яго ў ЕС, піша Еuronews.

«Мы расчараваныя гэтым рашэннем. Хаб узнагароджанняў TikTok Lite недаступны для дзяцей, малодшых за 18 гадоў, і існуе сутачнае абмежаванне на прагляд відэа. Мы працягнем абмеркаванні з Еўракамісіяй», — гаворыцца ў заяве TikTok.


⏰ Еўракамісія дала ўладальніку сацсеткі — кітайскай кампаніі ByteDance — час да серады, каб прадставіць доказы, што TikTok Lite не ўплывае на дзяцей. Пасля гэтага дэдлайна Брусель прыме рашэнне аб забароне.

❌ Гэта першы выпадак, калі Еўракамісія скарысталася нядаўна прынятым Законам аб лічбавых паслугах (Digital Service Act).

Фота: unsplash.com

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Тры #магчымасці для экалагічнай журналістыкі

Гранты Journalismfund.eu для прафесійнага развіцця

Могуць падавацца арганізацыі, якія падтрымліваюць журналісцкія расследаванні ў сферы экалогіі.
▫️дэдлайн — 23 траўня

Прэмія ў галіне экалагічнага інфармавання

Для журналістаў, кінаматаграфістаў і дакументалістаў — узнагарода Biophilia Award for Environmental Communication.
▫️дэдлайн — 10 чэрвеня

Школа сацыяльных дадзеных пры Кембрыджскім універсітэце

Тэма Школы сёлета — машыннае навучанне ў расследаванні экалагічных праблем.
▫️дэдлайн — 16 чэрвеня

📷 pexels.com

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі

Пра новае абмежаванне для палітвязняў паведаміла жонка зняволенага журналіста Вольга Івашына. Зараз, каб даслаць вітаміны ў турму ці калонію, неабходна атрымаць спецыяльны дазвол ад лекара медычнай часткі ўстановы. Раней такое правіла распаўсюджвалася толькі на неабходныя лекі.

«Ранейшы сьпіс дазволеных для перасыланьня вітамінаў скасаваны. Цяпер нават вітамін С нельга даслаць вязьню без "рэкамэндацыі мэдыка"», — піша Вольга Івашына.


Нагадаем, Дзяніс Івашын ужо паўтары гады пазбаўлены прадуктовых перадач, у якіх можна было дасылаць садавіну ці гародніну, каб кампенсаваць недахоп вітамінаў.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Бясплатная юрыдычная кансультацыя для беларусак_аў (23 красавіка)

Ужо сёння! Служба Адно акно правядзе бясплатную ананімную сесію для беларусаў_к, якія знаходзяцца ў краіне ці за мяжой.

⏰ 23 красавіка з с 13:00 да 15:00 па беларускім часе.

Па якіх пытаннях можна звяртацца?

Па любых. На лініі дзяжурыць высокакваліфікаваная адвакатка. У 99% выпадкаў вы атрымаеце адказ.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: папаўненне красавіка

Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» інтэрнэт-рэсурсамі, якія былі прызнаныя судамі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй у перыяд з 11 па 19 красавіка 2024 года.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️За «супрацоўніцтва з "Белсатам"» вынеслі прысуд Анастасіі Мацяш

Ёй прызначылі два гады пазбаўлення волі і гіганцкі штраф у 120 тысяч рублёў, піша «Наша Ніва».

Паводле прысуду, Анастасія Мацяш з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года «неаднаразова на загад кіраўніцтва "Белсат", прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў».

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#замежжа

Сайт «Рэпарцёраў без межаў» заблакавалі ў Расіі

Доступ абмежаваны адразу да ўсіх даменаў і паддаменаў. Прычынай называюць распаўсюд фэйкаў пра вайну Расіі ва Украіне.

Рашэнне аб блакіроўцы вынес «непазначаны дзяржорган».

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Вэбінар «Новыя пагрозы журналістам: Як іх выяўляць і прадухіляць» (24 красавіка)

Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў ладзіць вэбінар, на якім калегі з Кыргызстана, Украіны і Расіі раскажуць пра прававыя і неправавыя пагрозы з-за прафесійнай дзейнасці, а таксама пра пратаколы і правілы бяспекі ў іх рэдакцыях.

Рэгіструйцеся ўжо зараз — удзел у вэбінары будзе даступны пасля верыфікацыі.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Бабруйскі журналіст Дзяніс Носаў выйшаў на волю пасля «сутак»

Як стала вядома БАЖ, пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю журналіст рэгіянальнага выдання «Вечерний Бобруйск» Дзяніс Носаў.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

20 гадоў Хадасевіча ў эфіры: зняў ружовыя акуляры на дзяржТБ, прайграў прычоску, трапляў пад Капскага

Хадасевіч распавядаў пра белфутбол з экранаў (спачатку тэлевізійных) больш 20 гадоў. «Трыбуна» узгадвае самыя яркія моманты за гэты час.

Хадасевіч прыйшоў на СТБ у 2003‑м – трэцякурснікам журфака БДУ: «там зрабілі вялікую стаўку на развіццё спартыўнага кантэнту і дзеля гэтага пачалі збіраць сыры матэрыял са студэнтаў, як у дзіцячым садочку, пачыналі расказваць, як есці з лыжачкі і куды хадзіць, не ў тэорыі, а на практыцы, што наогул проста ахраняльна!»


Цалкам чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Праграма падтрымкі СМІ і журналістаў «Галасы ў выгнанні» (дэдлайн — 28 красавіка)

CFI, «Рэпарцёры без межаў» (RSF), SINGA і «Дом журналістаў» (MDJ) запускаюць «Галасы ў выгнанні» (Voix en Exil) — новы праект падтрымкі і суправаджэння журналістаў і СМІ ў выгнанні.

Францыя будзе адным з галоўных накірункаў для журналістаў у выгнанні.

Першая група гэтага праекта атрымае падтрымку ў перыяд з чэрвеня 2024 года па сакавік 2025 года (6‑месячная праграма падтрымкі з наступнай 3‑месячнай постпраграмай).

Працоўныя прасторы, праграмы падтрымкі і большасць мерапрыемстваў будуць праходзіць у Парыжы. Жыллё для зацікаўленых журналістаў будзе знаходзіцца ў «Іль-дэ-Франс».

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Андрэй Гнёт даслаў ліст з турмы ў Сербіі

Ён дзякуе беларусам за падтрымку і просіць дасылаць гісторыі сваіх вызваленняў з беларускай турмы.

«Даражэнькія мае Беларусы! Атрымліваю ад вас лісты і паштоўкі, што не трымаў у руках мо гадоў дзесяць. Як нейкі цуд яны грэюць маю душу і сэрца! Тыя, хто быў за кратамі, як ніхто гэта разумеюць. Кожнае вашае слова — кропля ў вялізнае мора надзеі на маю Свабоду, якое шырыцца штодзень!»


Падрабязнасці і адрас

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

CPJ асудзіў адабранне даменаў у беларускіх незалежных медыяў

Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай супраць дзеянняў беларускіх уладаў. Арганізацыя накіравала звароты ў ААЦ і ICANN, але адказаў пакуль няма.

Каардынатарка Камітэта ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід:

«Пазбаўленне незалежных СМІ іх даменных імёнаў — і пазбаўленне беларускай грамадскасці важнай інфармацыі — гэта бязлітасная форма цэнзуры. Пасля турэмнага зняволення або выгнання незалежных журналістаў і глушэння крытычна настроеных СМІ беларускія ўлады спрабуюць здушыць свабодны паток інфармацыі ў інтэрнэце, выкарыстоўваючы сваё ганебнае заканадаўства аб экстрэмізме».


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Паспейце запісацца! Сёння ўвечары — анлайн-лекцыя «Відэаблог з мінімальнымі выдаткамі. Як стварыць з нуля і раскруціць уласны блог» у межах праекта Women’s Question

⏰ 24 красавіка ў 21:30 па Мінску (20.30 — па Варшаве)

У праграме:

✔️ Асаблівасці размяшчэння кантэнту для Youtube, Instagram, TikTok
✔️ Крос-постынг, арганічны ахоп з дапамогай хэштэгаў і іншых інструментаў
✔️ Як стварыць відэа для сацсетак без здымкі і ўласнага тэксту.

Спікер — Васіль Ядчанка. Вядучы 5 відэаблогаў на розных пляцоўках, збірае штомесячную аўдыторыю больш за 2 000 000 унікальных гледачоў.

👉 ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Барыс Гарэцкі: «Беларускія незалежныя медыя тэхналагічна апярэджваюць медыярынкі бліжэйшых краінаў»

Reform.news паразмаўляў з намеснікам старшыні БАЖ Барысам Гарэцкім пра тое, як, нягледзячы на рэпрэсіі і скарачэнне фінансавання, у беларускіх медыя атрымліваецца быць у тэхналагічным авангардзе і захоўваць давер беларускай аўдыторыі.

Праваабарончая дзейнасць выйшла па-за межы Беларусі. Журналісты ў эміграцыі патрабауюць юрыдычнай дапамогі. На жаль, падобна, што правааборончы кірунак будзе захоўвацца, таму што 37 нашых калег знаходзяцца за кратамі, і тэндэнцыя не ідзе ў бок паляпшэння.


Цалкам чытайце тут

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Першую суму для дапамогі цяжкахвораму журналісту Вадзіму Доўнару ўжо сабралі!

❤️ БАЖ дзякуе кожнаму і кожнай, хто далучыўся.

На гэтыя грошы тыя, хто клапоціцца пра Вадзіма, плануюць аказваць яму дапамогу ў бліжэйшыя месяцы і падрыхтаваць яго да перавозкі з Украіны ў Польшчу альбо Нямеччыну для далейшага абследвання і прыняцця рашэння па трансплатнацыі печані.

Наперадзе вялікі і рызыкоўны шлях. Але сваімі данатамі вы зрабілі магчымым яго пачатак.

Асобны дзякуй камандзе @Bysol за размяшчэнне і падтрымку збора і гатоўнасць да далейшай дапамогі.

❗️Збор пакуль не закрываецца
, бо сродкаў спатрэбіцца яшчэ шмат.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

В Жодино газета опубликовала адреса «неблагополучных» квартир. А потом удалила — после критики в независимом медиа

Газета местного исполкома «Жодзінскія навіны» разместила отчет о рейде милиции по квартирам людей, которые состоят на учете. В статье обнародовали личные данные «неблагополучных» граждан — точные адреса с указанием квартир.

Вопросы к правомерности такого подхода возникли у жителя Жодино Дениса. Он обвинил редакцию в нарушении прав человека.

Заочный спор горожанин начал на страницах издания ex-press. live. По мнению Дениса, публикация адресов людей, состоящих на профучете, — это «нарушение их прав на приватность и безопасность».

«При этом газета не пишет о конкретных мерах поддержки или помощи. Такой подход лично у меня вызывает ужас. Это не эффективное решение социальных проблем, а жестокая публичная порка».


Интересно, что мнение горожанина, опубликованное в независимом медиа, похоже, услышали. На данный момент из публикации убрали номера домов и квартир «асоциальных» граждан. Предыдущая версия статьи сохранилась лишь в веб-архиве.

Фото:
zhodinonews.by

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Прыпыняюць выхад ютуб-каналы «Міністэрства сепультуры» і Hodasevich-LIVE

Пра прыпыненне выхаду папулярнага ютуб-канала «Міністэрства сепультуры» паведаміў ягоны аўтар, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. У той жа час спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч заявіў, што чарговы выпуск ягонага праекта Hodasevich-LIVE таксама будзе пакуль апошнім, заўважыла «Наша Ніва» .

Чаму каналы паставяць на паўзу?

Чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Кажуць людзі сёння, што на свеце свабода». Пра што беларусы Беластока пісалі ў газеты 90 гадоў таму

Інфармацыйны партал MOST прагартаў сотні нумароў беларускіх газет і часопісаў, якія ў 1930‑я гады выходзілі ў Вільні, і знайшоў больш за 50 допісаў з Беластока. Журналісты сабралі самыя яскравыя цытаты, якія, нібы мазаіка, ствараюць карціну беластоцкага жыцця 1930‑х вачыма тагачасных беларусаў.

«У беластоцкіх польскіх кнігарнях няможна купіць беларускага календара. Мы з гэтым зьвятаемся да крамаў жыдоўскіх. На кірмашох у нас грыміць шырока беларуская мова. У Беластоку надта‑б зарабіў беларускі тэатр, каб ён аднекуль прыехаў да нас і папяяў-бы нам і павесяліў-бы нас. А то мы без беларускага прадстаўленьня ў Беластоку маркоцімся і сумуем».


Больш чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Віцебскі абласны суд пакінуў у сіле буйны штраф журналістцы Алене Шабуні

Віцебскі абласны суд, разгледеўшы скаргу, прызнаў справядлівым рашэнне суда Першамайскага раёна Віцебска, які сёлета ў сакавіку аштрафаваў Алену Шабуню на 70 базавых велічынь (2800 BYN).

Праўда, узяць удзел у судовым пасяджэнні па разглядзе скаргі журналістцы, якая цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі, не давялося: суддзя абласнога суда Святлана Іванова не задаволіла яе хадайніцтва пра ўдзел у разбіральніцтве праз Skype.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава асудзілі на 1,5 гады калоніі

Арцёма Антонава асудзілі 19 красавіка паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).

Першапачаткова хлопца затрымалі нібыта за гучную музыку у кватэры. Абвінавачанне грунтавалася на тым, што ў міліцэйскай машыне па дарозе ў пастарунак Арцём нібыта абразліва выказваўся пра Лукашэнку.

«Я думаю, гэта помста мне за мой ад’езд», — каментаваў здарэнне Сяргей Антонаў.


Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Увесь гэты гвалт яшчэ будзе пераасэнсаваны». Фатограф Дзмітрый Брушко – пра выставу ў Варшаве і свайго легендарнага бацьку

У Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве праходзіць выстава Revision 30 фатографаў Сяргея і Дзмітрыя Брушко – бацькі і сына, у фотаздымках якіх зафіксаваныя штрыхі да партрэту Беларусі апошніх 30 гадоў.

Унікальнасць гэтай выставы – у супастаўленні фотаімгненняў, паміж якімі – тры дзесяцігоддзі. У іх – аблічча нашай краіны, апавяданне пра нашых людзей, пра іхныя памкненні і жаданні, у іх – адбіткі свайго часу. «Белсат» паразмаўляў з Дзмітрыем Брушко, аўтарам праекту Revision 30 – пра выставу, пра ягонага легендарнага бацьку і пра тое, ці змянілася Беларусь і беларусы цягам трыццаці гадоў.

«Я пачаў пераглядаць архівы пра 2020 год, і зачапіўся: а ў бацькі ж ёсць такі ж фотаздымак! Недзе там на падсвядомым узроўні шчоўкнула. Стала цікава: а што ж такое адбылося? Я проста ўзяў, сумясціў гэтыя два фотаздымкі і зразумеў, што гэта ж эпоха, два вельмі важныя зломы».


Цалкам чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Бывшую журналистку Catholic. by Оксану Ючкович начнут судить на этой неделе

Суд назначили на 26 апреля. Дело будет вести судья Юлия Крепская, пишет Reform.news.

Оксане инкриминируют статью 342 Уголовного кодекса («Организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, либо активное участие в них»).

Подробности тут

без впн

Читать полностью…
Subscribe to a channel