BYSOL адкрыў збор для журналіста Андрэя Мялешкі
Грошы патрэбныя, каб наладзіць жыццё на новым месцы. Трэба апалціць працу адвакатаў і перакладчыкаў, арандаваць жыллё, набыць прадметы першай неабходнасці.
16 верася Андрэя разам дачкой прымусова вывезлі з Грузіі ў Польшчу.
Як дапамагчы
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Усё проста. Вашы данаты дапамагаюць нам рабіць болей магчымасцяў, праграм і тэкстаў для журналістаў і журналістак
🤝 Падтрымаць БАЖ праз Patreon
❤️Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке
💌Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Раней па спрэчных пытаннях прадстаўнікі СМІ і грамадства маглі звяртацца ў Камісію па этыцы. Але зараз яе праца прыпыненая. Што будзе замест яе? Распавядае намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў.
Цалкам артыкул чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#праца
GIJN шукае даследчыка Рэсурснага цэнтра (дэдлайн — 30 верасня)
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў прапануе вакансію для чалавека, які дапаможа арганізацыі знаходзіць і ацэньваць найноўшыя інструменты, метады і інавацыйныя практыкі ў галіне расследавальніцкай і дата-журналістыкі.
Асноўныя патрабаванні:
✔️ веданне журналістыкі расследаванняў і журналістыкі дадзеных;
✔️ выдатная англійская;
✔️ не менш за пяць гадоў работы ў журналістыцы;
✔️ навыкі працы з электроннымі табліцамі, праграмным забеспячэннем для кіравання праектамі і іншымі інтэрнэт-інструментамі;
✔️ навыкі відэа будуць плюсам.
Падрабязнасці і форма для заяўкі
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Грузія становіцца небяспечнай краінай для журналістаў
17 верасня ў Грузію не пусцілі заснавальніка грузіна-армянскага выдання Aliq Media Арсэна Харацьяна. Яго больш за 4 гадзіны пратрымалі ў Тбіліскім міжнародным аэрапорце, а пасля адправілі назад у Еўропу. І такіх выпадкаў у гэтай краіне становіцца ўсё больш.
«Затрыманне грузінскімі памежнікамі замежных журналістаў мае палітычны характар, — адрэагаваў старшыня Незалежнай асацыяцыі грузінскіх журналістаў (IAGJ) Звіяд Пачкуа. — Абодва журналісты доўгі час жылі ў Грузіі. Гэтыя абмежаванні для журналістаў на ўезд у краіну падчас выбарчай кампаніі негатыўна ўплываюць на празрыстасць гэтых выбараў. Мы заклікаем улады зняць гэтыя абмежаванні».
❤️ Відэааператар Андрэй Толчын выйшаў на волю!
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал @parlamentbel.
У Гомелі Андрэя Толчына ведаюць не толькі як журналіста-фрылансера, але і як даўняга грамадскага актывіста.
У 1990 годзе ён быў абраны дэпутатам Гомельскага гарадскога савета 21 склікання, і гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны савет горада. За гады свайго дэпутацтва Андрэй Толчын спрыяў беларусізацыі абласнога цэнтра, падтрымліваў адкрыццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, адной з ягоных заслуг з’яўляецца стварэнне незалежнай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», якая на пачатку 1990‑х падтрымлівала дэмакратычныя змены ў грамадстве.
Толчын працяглы час быў кіраўніком гарадской партыйнай структуры. Апекаваўся дзейнасцю дэмакратычных дабрачынных фондаў.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#бяспека
Сілавікі «прабіваюць» людзей па публічных сэрвісах. Як гэта працуе
У спецыяльных ботах могуць захоўвацца вельмі адчувальныя звесткі: прозвішчы, фатаграфіі, адрасы, тэлефоны, гісторыя чатаў і нават скрадзеныя паролі.
«Люстэрка» на канкрэтных прыкладах паказвае, якую інфармацыю так можна атрымаць пра беларусаў — магчыма, і пра вас у тым ліку.
«Глаз Бога» — самы папулярны бот для «прабівання». Ён даступны ўсім ахвотным, частка функцый — бясплатная, частка — за грошы. Для сілавікоў сэрвіс цалкам бясплатны.
Дакументальны фільм пра беларускіх творцаў-эмігрантаў трапіў у праграму Фестываля мігранцкага фільма ў Славеніі
Фільм, зняты ў межах аўтарскага праекта Сяргея Будкіна «Тэлебудка», «Дом там, дзе я?» пакажуць 24 верасня ў Любляне, паведамляе Reform.news.
Адзін з герояў стужкі — фатограф Алесь Пілецкі.
Падрабязнасці тут
без впн
У Осла Ларысе Шчыраковай уручылі прэмію Free Media Awards
17 верасня ў нарвежскім Осла ўручылі ўзнагароды Free Media Awards за 2024 год. Адной з лаўрэатак стала журналістка Ларыса Шчыракова, якая асуджаная на 3,5 года турэмнага зняволення.
Узнагароду за медыйшчыцу атрымаў праваабаронца Леанід Судаленка.
І нашы думкі сёння аб яшчэ 33‑х беларускіх журналістах, кінутых, як і Ларыса, за краты толькі за тое, што неслі людзям праўду пра палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Памёр вядомы беларускі карыкатурыст Алег Папоў
Алег Папоў доўгі час працаваў у часопісе «Вожык» і ў «Народнай газеце». Ён займаўся карыкатурай 45 гадоў. Пра смерць мастака піша «Наша Ніва» са спасылкай на паведамленне знаёмых мастака.
Падрабязнасці
без впн
«Давайце знаходзіць шчасце ў тым, што мы робім». Сяргею Дубаўцу — 65
Першы рэдактар адноўленай «Нашай Нівы», выдавец, празаік і шматгадовы аўтар «Радыё Свабода» 17 верасня адзначае юбілей.
Пра таямнічае масонства, злога Пазняка, расійскіх лібералаў, бізнэс на Занзібары, сучасную журналістыку і беларушчыну, якая выжыве пад прэсам любых рэжымаў — у гутарцы з «Нашай Нівай».
«Памятаю, калі мне споўнілася 50 гадоў, Радыё Свабода ўчыніла вечарыну ў мінскай філармоніі. Было, можа, лішне пафасна, але выступалі блізкія мне людзі, спяваў хор.
75 год, спадзяюся, можна будзе адзначыць калі не ў філармоніі, то хаця б у мінскім цырку».
Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога
«Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сапраўдны культурны праект, які дапамагае дзецям і падлеткам пазнаць беларускую мову і культуру.
Падтрымка дазволіць большай колькасці дзяцей далучыцца да заняткаў па беларускай мове і літаратуры, піша Budzma.org.
Як дапамагчы
без впн
Журналіста і актывіста беларускай дыяспары Андрэя Мялешку дэпартавалі з Грузіі. Ноччу яны з дачкой прыляцелі ў Варшаву.
Рэйс, на якім Мялешкі мусілі пакінуць Кутаісі, затрымалі на 8 гадзінаў. З журналістам не было сувязі, і папаўзлі чуткі, што яго маглі пасадзіць у самалёт да Мінска. Але, на шчасце, гэта не спраўдзілася.
У Грузіі засталіся жонка і другая дачка Андрэя Мялешкі.
Крыніца @euroradio
Працягваецца збор на падтрымку Андрэя Гнёта
Цяпер Андрэй Гнёт чакае паўторнага разгляду сваёй справы аб экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь.
Журналіст, між тым, абавязаны забяспечваць, акрамя судовых выдаткаў, сваё ўтрыманне пад хатнім арыштам, свае побытавыя і медычныя патрэбы.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
У Гомельскім універсітэце вярнуліся да выкладання журналістыкі
Адпаведная спецыяльнасць ізноў адкрылася на базе філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Сёлета журналістыку вывучаюць 16 чалавек, дзевяць з іх паступілі па мэтавым накіраванні ад СМІ Гомельшчыны.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Дзеяслоў» закрылі — з’явіўся «Апостраф». Як нарадзіўся новы літаратурны альманах
У Беластоку выйшаў першы нумар новага беларускага альманаху «Апостраф». Радыё Свабода пагаварыла з крытыкам і галоўным рэдактарам сайту bellit.info Ціханам Чарнякевічам пра прычыны закрыцця часопіса «Дзеяслоў» і стварэнне новага выдання.
«Творы пішуцца, людзі хочуць пабачыць іх на паперы».
YouTube-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакавлі ў Літве
Рашэнне было прынятае па патрабаванні Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні, піша «Позірк».
«Мы ўдзячныя Літве за ініцыятыву, гэта прэцэдэнт. Аднак мае сэнс блакаваць прапагандысцкія каналы ўвогуле на платформе, а не толькі ў асобных краінах», — адзначыў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
«Яны раздзялілі нашую сям’ю». Журналіст Андрэй Мялешка — пра дэпартацыю з Грузіі
Гутарым з Андрэем, пакуль ён едзе цягніком у Беласток, дзе пакуль плануе спыніцца.
Нас пакармілі толькі пасля таго, як я выбег і пачаў крычаць: «Дапамажыце!». Памежнік кінуўся да мяне: «Што ты робіш? Мы цябе зараз скруцім!». Я казаў: «Давай, круці». Але праз гадзіну нам прынеслі вялікі паднос з ежай, там была ў тым ліку бульба-фры.
Людміла Класкоўская: «Не магу чытаць турэмныя дзённікі дачкі»
Людміла Класкоўская — маці былой палітзняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай. У студзені 2024 года пенсіянерку затрымліваў КДБ — у рамках масавай аблавы на сваякоў палітвязняў.
Жанчына выехала з краіны і распавяла «Новаму Часу», што азначае быць сваяком палітвязня ў лукашэнкаўскай Беларусі.
«Здаралася, што пра чарговыя суткі дачкі ў ШІЗА я даведвалася з медыя. Вельмі цяжка было маральна ад таго, што я нічога не магу зрабіць, нічым не магу ёй дапамагчы.
Думала: Як жа ўсё пры гэтым рэжыме перакулена з ног да галавы: нараджаеш, гадуеш дзіця, і вось так у адзін момант хтосьці пазбаўляе роднага чалавека свабоды ні за што, катуе, здзекуецца.
Былі і моманты адчаю, калі думала, што Вольга памрэ за кратамі. Не дай бог бацькам перажыць такія думкі. Што можа быць страшней?»
«Не цярпела рэдактароў, якія цэнзуравалі мае выпускі». Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў – пра прафесію і харвацкія медыя
Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў сустрэлася з беларускімі медыйшчыкамі ў нефармальнай абстаноўцы, дзе расказала пра сябе і сваю працу.
«Я шмат разоў атрымлівала пагрозы ад розных людзей: напрыклад, пісалі ў сацсетках, што хочуць забіць мяне і маіх дачок.
Я зрабіла скрыншот і адправіла ў паліцыю. У выніку высветлілася, што напісаў пагрозы эмігрант з Францыі, які прыехаў у Харватыю. Яго арыштавалі і адправілі на восем месяцаў пад назіранне праваахоўных органаў.
Я зрабіла з гэтага працэсу цэлую піяр-кампанію, каб астатнія бачылі, наколькі важна думаць, што і як вы кажаце публічна ў сацсетках».
Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі правяла акцыю салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі калегамі
У дзень, калі ў нарвежскім Осла асуджаную на 3,5 года турэмнага зняволення Ларысу Шчыракову узнагародзілі прэміяй Free Media Awards за 2024 год, незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі вырашыла падтрымаць і яе, і ўсіх нашых журналістаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на гранты да 10 000 еўра (дэдлайн — 15 кастрычніка)
Да ўдзелу Фонд BYSOL заклікае беларускія арганізацыі, ініцыятывы, актывістаў, а таксама медыяпраекты ў галіне ўмацавання грамадзянскай супольнасці, абароны правоў чалавека, дэмакратыі і культуры памяці.
Тэрмін рэалізацыі праектаў ад 3 да 6 месяцаў (старт 1 лістапада 2024 года).
На конкурснай аснове будзе прадастаўлена падтрымка як мінімум 10 праектам на агульную суму — 62 000 еўра.
Міні-гранты: праекты з бюджэтам да 5 000 еўра.
Мідзі-гранты: праекты з бюджэтам да 10 000 еўра — для ініцыятыў і актывістаў, якія маюць досвед паспяховай рэалізацыі любых папярэдніх грантавых праектаў.
Падрабязнасці і падача заявак
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Колькі грошай у Беларусі трацяць на дзяржаўныя тэлеканалы
Сёння запусціўся новы дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны». А кіраўнік БТРК Іван Эйсмант анансаваў стварэнне яшчэ аднага канала з прапагандай на англійскай мове на базе «Беларусь 24».
На фоне гэтых навін «Люстэрка» паглядзела, якія сумы ў Беларусі і з якіх крыніц выдаткоўваюць на ўжо працуючыя дзяржтэлеканалы.
Падрабязнасці тут
без впн
#магчымасці
Анлайн-курс «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў» (рэгістрацыя да 30 верасня)
Вашыя навіны не заўважаюць, але вы ўпэўненыя ў значнасці дзейнасці вашай арганізацыі ці ініцыятывы?
Давайце разам разбярэмся, як пасябраваць з медыямі, дагрукацца да сваёй аўдыторыі і вынесці важную для НДА сацыяльную праблему ў эпіцэнтр увагі грамадства.
Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта праводзіць курс па эфектыўных камунікацыях.
🟠 Курс пройдзе з 3 кастрычніка да 21 лістапада 2024 года. Ён складаецца з шасці вэбінараў і двух ментарскіх сесій.
🟠 Анлайн-сустрэчы будуць праходзіць па чацвяргах з 18:00 да 20:30 па Вільні, 17:00 — 19:30 па Варшаве, 20:00 — 22:30 па Тбілісі.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Беларускі журналіст Андрэй Мялешка, якога не ўпусцілі ў Грузію, прыляцеў у Варшаву
Журналіст Андрэй Мялешка прыляцеў у Варшаву а 3:30 раніцы 17 верасня. Перад гэтым ён амаль суткі правёў у аэрапорце ў Кутаісі — увесь гэты часа яго разам з 11-гадовай дачкой трымалі ў адмысловым пакоі для тых, каго дэпартуюць.
Пашпартоў пры пасадцы на борт у Андрэя і ягонай дачкі на руках не было — экіпаж аддаў іх ужо пазней, у самалёце.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Трэба дамовіцца на той мінімум, што прымае большасць»: якім будзе новы Кодэкс этыкі журналістаў?
Як вядома, да 2021 года існавала Камісія па этыцы БАЖ, якая разглядала звароты аб парушэннях журналісцкай этыкі, прафесійных стандартаў. Аднак пасля прызнання БАЖ экстрэмісцкім фармаваннем Камісія прыпыніла сваю дзейнасць.
Зараз у беларускім медыясектары ствараецца новы орган самарэгулявання, які будзе часткова выконваць тыя ж функцыі, што і Камісія па этыцы БАЖ.
Цалкам чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Социологи назвали самые популярные соцсети и мессенджеры у белорусов
TikTok в первую тройку не попал.
Институт социологии провел телефонный опрос среди всех возрастных групп и поделился результатами, пишет «Зеркало».
Подробности тут
без впн
Освободили в один день: история семьи политзаключенных из Беларуси
За последние месяцы Александр Лукашенко помиловал несколько десятков политзаключенных в Беларуси. 3 июля на свободу вышли супруги Полина Половинко и Дмитрий Лукша. Их историю рассказывает DW.
«Дима пытался наладить внутритюремную коммуникацию — нелегальные записки, которые передаются через других людей. Я получила от него такое послание, наверное, только спустя четыре месяца нахождения в СИЗО. Это было очень долгий и сложный путь»
«Усё прайшло па плане». Прапагандысты пахваліліся статыстыкай праглядаў на Videobel.by
Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч распавяла, што партал атрымаў «7 старонак са зваротнай сувяззю».
«У асноўным ад нашых калег і блогераў з пытаннямі, калі мы ўжо зможам таксама сюды патрапіць?»
❗️Непаўнагадовую дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі. Як стала вядома БАЖ з уласных крыніцаў, жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіцё не аддалі.
Па словах Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўездзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькоўскім. Дзяўчынка цяжка перажывае сітуацыю, з ночы не было магчымасці яе пакарміць. У гэты час яна разам з бацькам павінна вылятаць у Польшчу.