Што і калі глядзець на кінафэсце «Паўночнае ззянне»
У лістападзе стартуе беларускі конкурс кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Сёлета ў праграме 14 стужак асноўнага конкурсу і 1 стужка ў секцыі «Міждысцыплінарнае мастацтва».
З 4 па 21 лістапада гледачы змогуць паглядзець іх анлайн, а таксама на афлайн-сеансах у Таліне, Вільні і Варшаве. Гайд па праграме зрабіў CityDog.io.
Чытайце тут
без впн
#чытаемБАЖнае
Нагадваем пра важныя тэксты, якія рыхтавалі для вас на гэтым тыдні аўтары БАЖ
🔸 «Заўсёды стараешся мець дзве працы». Як журналісту выжыць у эміграцыі і застацца ў прафесіі?
🔸 «Журналісты не злачынцы». Марафон салідарнасці прайшоў у буйнейшых гарадах Італіі
🔸 «Размова двух людзей пра тое, што баліць». Ірына Новік — пра шчырасць, эмоцыі і гарызантальныя стасункі ў падкастах
🔸 Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы
🔸 Стваральнікі «Медиажабы»: матамі мы выказваем экспрэсію, а на дуэль пакуль ніхто не выклікаў
🔸 Беларускія СМІ ў маі-жніўні 2024 года. Агляд рэпрэссій супраць медыяў
🔸 300 кіламетраў у падтрымку палітвязняў: Пілігрымка Аляксандры Мамаевай
Фота: Onur Kurtic / pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«9 з 10 забойстваў застаюцца беспакаранымі»
Сёння — Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў.
✔️ Толькі 14% злачынстваў супраць журналістаў лічацца раскрытымі па стане на 2023 год.
✔️ Становішча беларускіх журналістаў – ці не найгоршае ў Еўропе. Зараз ў беларускіх турмах па палітычных прычынах сядзяць 36 медыйшчыкаў.
✔️ 2023 год стаў смяротна небяспечным для журналістаў, якія працуюць ў зонах канфліктаў.
Больш чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Як беларускія ўлады рэпрэсуюць незалежныя СМІ: агляд з мая па жнівень 2024 года
Цалкам чытайце тут + PDF
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Нашая штопятнічная падборка магчымасцяў ізноў чакае вас!
🖍 «Где и как журналисты находят информацию, которую от нас пытаются скрыть» (4 ноября)
Компактный курс о данных
🖍 Трэнінг-курс «Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту» (дэдлайн — 5 лістапада)
Ад фактчэкінгавай ініцыятывы Azbuka media
🖍 Конкурс для фатографаў Sony World Photography Award
Могуць удзельнічаць пачаткоўцы і прафесіяналы
🖍 Адукацыя ў ВНУ Вялікабрытаніі (дэдлайн — 5 лістапада)
На працягу аднаго года
🖍 Стажыроўка ў Deutsche Welle (дэдлайн — 18 лістапада)
У рэдакцыйных аддзелах у Боне, Берліне, Брусэлі і Вашынгтоне
🖍 Гранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights
Для медыяў, арыентаваных на беларускамоўную аўдыторыю
🖍 Стажыроўкі ў Савеце Еўропы
Для беларусаў з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку ў галіне журналістыкі
Фота: Vlada Karpovich / pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
300 кіламетраў у падтрымку палітвязняў: Пілігрымка Аляксандры Мамаевай
БАЖ паразмаўляў з беларускай Аляксандрай Мамаевай, якая зараз знаходзіцца на шляху ў іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла. Яна вырашыла прайсці El Camino de Santiago – 300 кіламетраў пешшу ў падтрымку Беларусі і беларускіх палітзняволеных.
«Я заўсёды папярэджваю спадарожнікаў: зараз вы сфатаграфаваліся з экстрэмісцкім сцягам – цяпер вам нельга ў Беларусь. Для замежнікаў гэта становіцца шокам».
Штучны інтэлект заменіць Змітра Лукашука? Беларускія распрацоўшчыкі стварылі першае беларускамоўнае AI-радыё
Штучны інтэлект у эфіры ставіць беларускія песні і расказвае пра іх слухачам. Дадаваць навінавую павестку распрацоўшчыкі пакуль не плануюць — а вось казкі для дзяцей у вячэрнім эфіры хутка могуць з’явіцца.
Еўрарадыё даведалася ў стваральніка Георгія Качаноўскага пра тое, навошта яны гэта зрабілі, чыім голасам размаўляе AI-вядучы і ці заменяць робаты журналістаў.
Калі мы давалі ШІ зачытаць тэкст, кожны раз гаворка была то як у «падвыпілага паляка», то як у «амерыканскага турыста». Нармальна на беларускай мове ніводная мадэль не гаварыла.
❗️Андрэй Гнёт на волі, ён пакінуў Сербію
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook юрыстка Ганна Маціеўская:
«Finally! Божа, якая я радая, Андрэй на волі!
Гэтым момантам мы жылі апошнія паўгода: стрэс, начныя размовы, планы а/б/в і г.д.! Плачу ад радасці»
Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі запусціў уласны відэапрадакшн
«Бюро» знайшло на амерыканскім відэахостынгу Vimeo камерцыйныя ролікі вытворчасці «Музмедыя прадакшна» для буйных беларускіх машынабудаўнічых холдынгаў: «Белшыны», Магілёўскага аўтамабільнага завода і БелАЗа.
У кастрычніку да 40-годдзя Беларускага металургічнага завода новы відэапрадакшн прэзентаваў іміджавы кліп на песню «Мацнейшыя за сталь», аўтарам якой стала Ганна Сялук.
«Музычная медыякампанія» – гэта прадзюсарскі цэнтр, у якім намесніцай дырэктара з’яўляецца Таццяна Кулакова, родная сястра Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі.
Падрабязнасці
без впн
Не думай пра мінулае і пра будучыню: Андрэй Гнёт ужо год пад арыштам у Сербіі
“Я займаюся выжываннем”, — так апісвае свае дні беларускі рэжысёр і журналіст Андрэй Гнёт, якога ў кастрычніку 2023 года затрымалі ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў праз Інтэрпал.
Еўрарадыё звязалася з Андрэем, каб даведацца, на якім этапе яго справа і як ён зараз сябе адчувае.
«Тое жыццё, якое ты сабе пабудаваў, той падмурак — яно больш не тваё. Можа, калі-небудзь ты сабе яго вернеш».
«Размова двух людзей пра тое, што баліць». Ірына Новік – пра шчырасць, эмоцыі і гарызантальныя стасункі ў падкастах
Падзеі апошніх гадоў раскідалі беларусаў па свеце, а падкасты дапамагаюць зноў сабрацца разам, лічыць журналістка Ірына Новік.
У інтэрв’ю БАЖ яна расказала, як знаходзіць тэмы для выпускаў, чаму мы стаміліся ад экспертаў за мікрафонам і што робіць падкаст цікавым для слухачоў.
«Раней было так, што на ўвесь кантэнт мы глядзелі журналісцкімі вачыма, вельмі аб’ектыўна, трэба было быць па-за сітуацыяй, не выказываць сваіх ацэнак. А ў падкастах можам падзяліцца меркаваннем пра свой досвед. Ён у кожнага чалавека розны».
#магчымасці
Трэнінг «Выгаранне: як распазнаць, справіцца і прадухіліць?» (2 лістапада)
Прастора Imagine Y запрашае на мерапрыемства анлайн і афлайн.
Што будзе на трэнінгу:
🔸 Што такое эмацыйнае выгаранне?
🔸 Самодыягностыкі: што важна адсочваць і якія ёсць тэсты?
🔸 Што рабіць на кожным узроўні выгарання?
🔸 Стратэгіі барацьбы і прафілактыка.
🔸 Індывідуальны план працы з выгараннем.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Тры #магчымасці для журналістаў-расследавальнікаў
Гранты на расследаванні на тэмы, звязаныя з Еўропай
⏰ Дэдлайн — 7 лістапада
◽️ Удзельнікі змогуць атрымаць ментарскую дапамогу падчас правядзення расследавання.
Гранты Фонду расследавальніцкай журналістыкі
⏰ Дэдлайн — 27 студзеня
◽️ Хуткія гранты да $10 000 на тэмы, звязаныя з ЗША.
Стыпендыі для ўдзелу ў Глабальнай канферэнцыі журналістаў-расследавальнікаў-2025
⏰ Дэдлайн — 31 студзеня
◽️ Канферэнцыя пройдзе ў Малайзіі ў лістападзе 2025 года.
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Канал журналісткі Ірыны Новік прызналі экстрэмісцкім
Telegram-канал «Тётя Ира разрешила» налічвае каля 300 падпісчыкаў. Ірына Новік дзялілася ў ім рэцэптамі і прасоўвала гендэрную роўнасць, піша Hrodna.life.
Падрабязнасці тут
без впн
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: гродзенскі сайт s13, TikTok-акаўнты Аляксандра Івуліна, PALATNO і іншыя рэсурсы
Сёння абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Актыўна папрацаваў суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Дзень народзінаў і роўна год у шклоўскай калоніі. Палітвязню Андрэю Фаміну спаўняецца 31
3 лістапада — народзіны ў Андрэя Фаміна. Суд прызнаў яго рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыдату «Веснікі». Беларусу далі 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Свой трыццаць першы дзень народзінаў Андрэй сустракае ў шклоўскай калоніі № 17.
Чытайце тут
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Андрэй Гнёт: Я не пакінуў Сербію, як звычайны чалавек
2 лістапада Андрэй Гнёт, эвакуяваны з Сербіі ў Еўрасаюз, разам з юрысткамі Марыяй Колесавай-Гудзілінай і Ганнай Маціеўскай правялі прэс-канферэнцыю ў Берліне.
Падрабязнасці
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Чацвёрты раз Кацярына Андрэева сустракае дзень народзінаў за кратамі
Сёння Кацярына Андрэева адзначае свой 31 дзень нараджэння. Ад 15 лістапада 2020 года журналістка знаходзіцца ў зняволенні — яе затрымалі ў шматпавярховіку на «Плошчы Перамен» у Мінску за стрым падчас акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі.
Чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Как справиться с гневом. 12 мини-упражнений
+ бонус для журналистов ❤️
Как «экологично» прожить эмоцию, по возможности используя её энергию на созидательный конструктив, а не на разрушение, рассказывает Сделано.медиа.
Читайте тут
без впн
Вольга Івашына: «Ад Дзяніса няма лістоў 18 дзён. Але мы чакаем!»
Жонка зняволенага гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына мяркуе, што на 15 дзён яго змяшчалі ў штрафны ізалятар турмы і што адразу па выхадзе адтуль перапіска ўзновіцца.
«Я ўсё адно пішу пра Дзяніса ў Facebook. Гэта такі мой спосаб змагання за яго».
#замежжа
У Мексіцы застрэлілі журналіста адразу пасля жывога эфіру
Міжнародныя арганізацыі заклікаюць забяспечыць у краіне бяспеку супрацоўнікаў СМІ.
25-гадовы Маўрысіа Круз Соліс з горада Уруапан быў вядучым на мясцовай радыёстанцыі і заснавальнікам і дырэктарам навінавага сайта Minuto x Minuto. Забойства адбылося праз некалькі хвілін пасля таго, як журналіст выпусціў у сацсетках прамую трансляцыю інтэрв’ю з мэрам горада.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Павіншуйце журналістаў-палітвязняў з днём народзінаў!
🌟Бахвалава (Андрэева) Кацярына Андрэеўна , 02.11.1993
📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
🌟 Фамін Андрэй Валер'евіч, 03.11.1993
📨ПК №17, 213004, Магілёўская воб., г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8.
🌟 Золатава Марына Васільеўна, 06.11.1977
📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
🌟 Меркіс Яўген Аляксандравіч, 08.11.1986
📨 ПК №17, 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
🌟 Зянкоў Аляксандр Аляксандравіч, 12.11.1968
📨 ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгародская шаша, 183
🌟 Мураўёў Іван Барысавіч, 23.11.1978
📨 ПК №2, 213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1а.
🌟 Леўшына Ірына Алегаўна, 29.11.1965
📨 ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Незалежныя журналісты расказалі БАЖ, ці дазваляюць іх заробкі выжываць у эміграцыі.
Цалкам артыкул чытайце тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Трэнінг-курс «Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту» ад Azbuka media (дэдлайн — 5 лістапада)
Курс складаецца з пяці тэарэтычных вэбінараў і выпускнога задання. Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.
Тэмы курса:
✔️ якія трэнды сацыяльных сетак сёння існуюць, як гэта ўплывае на вядзенне старонак;
✔️ як працаваць з анлайн-аўдыторыяй якасна і паспяхова;
✔️ як маніпулююць кантэнтам для павышэння яго бачнасці — і ці варта гэта рабіць;
✔️ што нясе з сабой штучны інтэлект і як яго інтэграваць у працу;
✔️ апошнія навінкі Instagram, Facebook, Youtube, Tiktok, VK — як яны адлюстроўваюцца на карыстацкіх паводзінах;
✔️ як адрозніць кантэнт, створаны нейрасеткамі;
✔️ як можна верыфікаваць інфармацыю ў сетках — крытычнае мысленне і фактчэкінг.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Лагатып навінавага сайта s13 абвясцілі цалкам «экстрэмісцкім»
Зараз любыя прадметы, на якіх заўважаць такую выяву, будуць небяспечнымі для ўладальніка. Паводле Мінінфарма, гэта могуць быць стыкеры, адзенне, наклейкі — і нават сцягі і шэўроны.
У адноўлены спіс «экстрэмістаў», акрамя s13, трапілі яшчэ некалькі навінавых рэсурсаў.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Новы Кодэкс этыкі і орган самарэгулявання: БАЖ выносіць канцэпцыі на абмеркаванне калег
Эксперты і эксперткі Беларускай асацыяцыі журналістаў падрыхтавалі праекты новага Кодэкса журналісцкай этыкі і Канцэпцыі органа этычнага самарэгулявання беларускага медыясектара.
Мы выносім на абмеркаванне журналісцкай супольнасці праекты двух дакументаў.
На першым этапе просім усіх зацікаўленых азнаёміцца з праектамі дакументаў і пакідаць свае прапановы па іх.
На наступнай стадыі эксперты і эксперткі БАЖ збяруць і прааналізуюць усе накіраваныя прапановы, а таксама запросяць прадстаўнікоў і прадстаўніц медыясектара на жывыя сустрэчы па абмеркаванні дакументаў.
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Літоўскі медыяэксперт: Беларусі трэба вывучаць досвед іншых краін і… цярпенне
«Вядома, было б добра мець грамадскае тэлебачанне ў кожнай краіне, але на постсавецкай прасторы я не ўяўляю, як гэта можна зрабіць, бо, аб’ектыўна, там столькі палітыкаў хочуць мець у сваіх руках усю інфармацыю», — гаворыць аналітык медыярынка Нерыюс Малюкявічус.
Зараз у LRT працуе каля 600 чалавек. Вяшчальнік вырабляе каля дзвюх трацін свайго кантэнту ўласнымі сіламі і перадае траціну вонкавым вытворцам.
Увесь час грамадскае тэлебачанне было на трэцім месцы па аўдыторыі, але сёлета нарэшце яны ўзняліся на першую прыступку. Я палічыў, што яны выйшлі на гэтую пазіцыю за 7 месяцаў. Значыць гэта дае свой плён.
Как репрессии в Беларуси влияют на стандарты журналистики
Белорусские независимые медиа вынуждены адаптировать профессиональные стандарты под новые реалии. Как именно изменилась их работа? Исследована Анастасия Захаревич для IJNet.
«Я верю, что, когда все закончится, мы вернемся к старым стандартам. Но нам придется признать, что мы эти стандарты нарушали».
Стваральнікі «Медиажабы»: матамі мы выказваем экспрэсію, а на дуэль пакуль ніхто не выклікаў
«Медиажаба» тыдзень таму ціхенька адзначыла сваё паўгоддзе.
Што хаваецца за мемнай жабай, якая прыходзіць у госці ў серады? Хто і навошта робіць гэты праект? І якіх сюпрызаў варта чакаць у бліжэйшай будучыні?
БАЖ пагутарыў з сузаснавальнікамі праекта Аляксеем Карпекам і Аляксеем Івашкевічам.
«Гэта пра невялікае балотца, дзе мы сядзім і квакаем».
Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы
З гэтага вынікае, што яму афіцыйна прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне.
У відэароліку, апублікаваным пасля затрымання, журналіст кажа, што яго пераследуюць за інтэрв’ю медыям, прызнаным беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok