Ператрус на Белсаце: кіраўніцтва вінавацяць у фальсіфікацыі фінансавых дакументаў
Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве Пётр Скіба пракаментаваў дзеянні Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро ў рэдакцыі тэлеканала «Белсат».
Паводле яго словаў, IT-паслугі, якія замаўляў тэлеканал, нібыта не былі фактычна аказаныя. Гаворка ідзе пра сумы больш за мільён еўро.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Аляксей Дзікавіцкі: Не хачу, каб мой подпіс стаяў пад ліквідацыяй «Белсата»
Адзін з заснавальнікаў «Белсата», выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі шчыра расказаў БАЖу пра прычыны свайго датэрміновага сыходу і далейшыя планы.
Знак, які я атрымаў сёлета ў студзені, называецца «Знак каманднага гонару». Там ёсць слова «гонар». Гэта ўзнагарода Аб’яднанага перахонага кабінета. А людзі, датычныя да Кабінета, на жаль, у маім разуменні (паўтаруся яшчэ раз) паступілі не ганарова.
Таму я хацеў вярнуць гэтую адзнаку: на ёй ёсць слова «гонар», а паводзіны з таго боку такімі не назавеш.
Журналістка Ганна Любакова атрымала прэмію Media Freedom Award
Цырымонія ўручэння прэміі прайшла на штогадовай канферэнцыі «Свабода СМІ», якую ладзіць у Вашынгтоне міжнародная карпарацыя Transatlantic Leadership Network.
Падчас прамовы Ганна Любакова расказала пра беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, у тым ліку і пра супрацоўніка «Радыё Свабода» Ігара Лосіка.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Пазначаныя жоўтым». «Вясна» выпусціла музычны альбом пра палітвязняў Беларусі
Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Асобна вылучана тэма дзяцей, чыі бацькі былі зняволены паводле палітычных матываў.
У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.
Аўтарка ідэі і менеджарка праекта —Крысціна Дробыш. Аўтар тэкстаў — рэпер Аngst.
Паслухаць альбом і даведацца падрабязнасці тут
без впн
#магчымасці
Курс па складанні грантавых заявак для журналістаў
✔️ Для журналістаў, зацікаўленых у атрыманні фінансавай падтрымкі.
✔️ Курс ахоплівае розныя аспекты працэсу падачы заявак на гранты — ад распрацоўкі праекта і складання бюджэту да маніторынгу і ацэнкі вынікаў.
✔️ Курс бясплатны, можна прайсці ў любы час.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Дыктатары-супергероі. Як прапаганда ў TikTok змяняе вобраз аўтарытарных палітыкаў
Адзін з самых папулярных трэндаў у TikTok — стварэнне фан-нарэзак з відэа. Аднак з часам гэты бяскрыўдны фармат атрымаў нечаканае ўвасабленне: карыстальнікі пачалі рабіць ролікі, у якіх галоўнымі героямі становяцца недэмакратычныя лідары.
Цэнтр новых ідэй расказвае, як гэта можа ўплываць на маладых карыстальнікаў сацсеткі ў Беларусі.
Падрабязнасці тут
без впн
Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў датэрмінова пакінуць «Белсат»
Выканаўца абавязкаў дырэктара каналу меўся заставацца на пасадзе да 3 снежня, аднак падаў заяву аб звальненні ўжо ад 22 лістапада, паведамляе «Белсат».
Аляксей Дзікавіцкі пастанавіў зрабіць так, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV».
Падрабязнасці
без впн
Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
Новы год і Каляды — гэта час цеплыні, любові і надзеі. Фонд BYSOL запускае акцыю «Падорым дзецям цуд!», каб стварыць свята для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.
Гэта ініцыятыва аб’ядноўвае беларусаў ва ўсім свеце, каб нагадаць дзецям, што яны не самотныя, а свет вакол напоўнены клопатам і салідарнасцю.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Пад пільным вокам канваіраў». Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам
Паэтычны зборнік «Мир о тебе», створаны пад хатнім арыштам у Менску ў 2021 – 2022 гадах, аўтарка прысвячае светлай памяці свайго мужа Юрыя Зісера. Прэзентацыя адбылася ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, піша «Белсат».
«Давайце ж памарым, што аднойчы мы вось такім жа чынам збяромся і разам з аўтарам правядзём прэзентацыю ягоных кніжак… І з Кацяй Андрэевай, якая зараз за кратамі, але піша усё лепшыя і лепшыя вершы. Калі-небудзь мы збяромся, і пагаворым, і паслухаем іх разам з аўтаркай…»
#чытаемБАЖнае
Што было ў фокусе ўвагі журналісцкай супольнасці на гэтым тыдні? Чытайце тэксты аўтараў БАЖ.
🟡 «А хто будзе весці гэты факультатыў?» Што не так з новым курсам па журналістыцы ў беларускіх школах
🟡 У Хельсінкі ўскрылі скрыні з паштоўкамі для беларускіх журналістаў-палітвязняў
🟡 «Мы зараз знаходзімся на парозе, калі будзем задаваць трэнды». Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў
🟡 Крызіс грамадскіх СМІ ў Польшчы: ці дапаможа рэформа?
🟡 «Навінавыя інфлюэнсеры» і журналісты: што іх яднае, а што адрознівае?
🟡 Эвакуяваная з Беларусі журналістка «Белсата» просіць пра дапамогу
Фота: Erik Horváth для pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Случается, что в материале анонимны все: и автор, и герой, и эксперт. Что происходит со стандартами журналистики в белорусских медиа из-за репрессий, рассказывает IJNet.
Полностью статью читайте тут
без впн
Искусственный интеллект уже пишет новости, но делает это хуже живых журналистов
К такому выводу пришли ученые после довольно масштабного исследования. Более трех тысяч читателей сравнили автоматически сгенерированные и написанные людьми статьи. О результатах рассказывает Easy AI.
Люди отметили, что в текстах, созданных искусственным интеллектом, слишком много цифр, неудачно подобраны слова, а события описаны недостаточно ярко и образно.
«Навінавыя інфлюэнсеры» і журналісты: што іх яднае, а што адрознівае?
Якую ролю адыгрываюць «навінавыя інфлюэнсеры» для журналістыкі? Якім вопытам могуць падзяліцца адзін з другім стваральнікі лічбавага кантэнту і журналісты?
Згодна са справаздачай аб лічбавых навінах Інстытута даследаванняў Reuters за 2024 год, больш за палову карыстальнікаў TikTok, Snapchat і Instagram атрымліваюць навіны ад інфлюенсераў у сацыяльных сетках, а не ад выданняў і журналістаў.
Развітанне з журналістам Вадзімам Доўнарам пройдзе ў суботу ў Белай Падлясцы (Польшча)
5 лістапада беларускі журналіст памёр у Польшчы пасля цяжкай хваробы. Развітанне з Вадзімам пройдзе ў бліжэйшую суботу ў Белай Падлясцы а 13:00 па адрасе: Zakład Pogrzebowy HADES, Aleja Jana Pawła II, 25.
#праца
Project Manager для праекта Belarus Tomorrow
Неабходны досвед кіравання медыяпраектамі і гатоўнасць працаваць у інавацыйным асяроддзі.
Асноўныя абавязкі:
✔️ Стратэгічнае кіраванне і кантроль за праектам.
✔️ Узаемадзеянне з партнёрамі і развіццё сеткі супрацоўніцтва.
✔️ Фінансавае планаванне, праца з дакументамі, прыцягненне новых фундатараў і рэкламадаўцаў.
✔️ Кантроль маркетынгавай і PR-стратэгіі.
✔️ Кантроль місіі, канцэпцыі і рэдакцыйнай палітыкі праекту.
✔️ Каардынацыя працы рэдакцыйнай, тэхналагічнай і піяр- службаў, настройка працэсаў для гарманічнага размеркавання кантэнту ад розных СМІ на платформе.
Belarus Tomorrow – гэта першая стрымінгавая платформа для незалежных беларускіх медыяў. Праект транслюе відэакантэнт на спадарожніку і праз прыкладанне для платформы Google TV.
Падрабязнасці і кантакты
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса «Штодзень»
Адзіны беларускамоўны незалежны рэсурс Гомеля «Штодзень» – на мяжы закрыцця. Музыкі, блогеры, паэты, грамадскія актывісты і выдаўцы заклікаюць беларусаў праявіць салідарнасць з рэгіянальным медыйным праектам.
Падрабязнасці і спасылка для дапамогі
без впн
#магчымасці
Трэнінг па бяспецы ў Берліне ад «Рэпарцёраў без межаў» (дэдлайн — 25 лістапада)
RSF запросіць шэсць журналістаў з крызісных раёнаў. Падчас 6‑месячнай стыпендыяльнай праграмы яны змогуць адпачыць і пройдуць комплексную праграму навучання лічбавай бяспецы.
Акрамя таго, удзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю «Рэпарцёраў без межаў Германіі». Будзе шмат магчымасцей пагутарыць з нямецкімі журналістамі і іншымі дзеячамі нямецкай грамадзянскай супольнасці.
📌 Арганізатары аплочваюць праезд, кошт візы, кватэры, пражывання і грамадскага транспарту.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Wyborcza паведамляе пра вобшук у будынку TVP у Варшаве. Гэта звязана з тэлеканалам «Белсат»
Таксама выданню «неафіцыйна вядома» пра вобшук у Агнешкі Рамашэйскай-Гузы. Аднак былая кіраўніца тэлеканала абвяргае гэтую інфармацыю.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Фрылансерства і выклікі сучаснасці: беларуска-шведскі погляд
Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна са шведскім саюзам журналістаў SJF і ПЭН-клуб арганізавала ў лістападзе паездку беларускіх журналістаў-фрылансераў у шведскі горад Мальмё з мэтай абмену досведам.
«Асноўныя прафесіі для падпрацоўкі, якія абіраюць шведскія журналісты — настаўнікі, кіроўцы і нават служыцелі царквы»
#замежжа
«Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на Х
Справа тычыцца фэйкавага роліка пра нібыта апублікаваную «Рэпарцёрамі без межаў» справаздачу, якая «фіксуе» распаўсюджванне нацызма ва Украіне.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Фатограф Валер Вядрэнка 15 гадоў рабіў фотаздымкі закінутых помнікаў архітэктуры
Зараз ён сабраў іх у фотаальбом «Незваротнае». Пра канцэпцыю выдання піша Reform.news.
«Сама па сабе архітэктура нічога не вартая, калі яна не ўздзейнічае на чалавека, калі не вучыць быць уважлівым да мінулага, не несці адказнасць за будучыню».
Новыя «экстрэмісты»: TikTok-акаўнт «Белсата», асабістыя старонкі журналістаў Аляксандра Чарнухі і Сяргея Бяспалава
Міністэрства інфармацыі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Здавалася, з кім можна гаварыць у Беларусі?» Наста Роўда — пра прагляды, хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»
Стваральнікі праекта «ТОК» меркавалі, што ў Беларусі не будзе з кім размаўляць у доўгіх інтэрв’ю. Але праз шэсць гадоў яны застаюцца запатрабаванымі. Вядоўца і менэджэрка праекта Наста Роўда расказала БАЖ пра рэкордныя тры запісы ў дзень, непрацуючую відэакамеру і як стала «членам сям’і» для некаторых гледачоў.
«Я ўсе каментары прачытваю. Альбо стаўлю лайкі там, дзе неабавязкова адказваць, альбо адказваю там, дзе трэба адказаць. Мне гэта таксама вельмі важна, таму што я хачу адчуваць фідбэк. Я рэфлексую. Калі чалавек штосьці піша пра падумаць мне, праекту, пра героя, тэматыку, я гэта прыймаю да ведама. Усё ж такі мы гэта робім не для сябе, мы гэта робім для людзей».
#магчымасці
Вебинар «SMART-стратегии для белорусских медиа: увеличение трафика и вовлеченности через соцсети в 2025 году» (дедлайн — 27 ноября)
Приходите на вебинар и узнаете, как эффективно использовать инструменты ИИ для роста трафика и вовлеченности в социальных сетях.
Вместе разберемся, как сочетание современных рекламных кампаний, контент-стратегий и комьюнити-менеджмента поможет белорусским медиа не только удерживать аудиторию, но и привлекать новую в условиях меняющихся трендов 2025 года.
📍Ведущий вебинара Денис Васильков — медиаконсультант, аналитик в сфере социальных сетей и оптимизатор редакционных процессов.
Регистрация на курс открыта до 27 ноября 2024 года, 17:00 по Минску.
Подробности и запись на курс
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Як на «Еўрарадыё» плацяць заробак і хто жыў у адным пакоі з Лукашуком?
У маладым беларускім выдавецтве «Мяне няма» выходзіць новы раман Паўла Анціпава — «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать».
Герой знаходзіць свой стары тэлефон і перачытвае смскі, якія захаваліся. Пра кнігу распавядае «Еўрарадыё».
Впрочем, Юля имела свои способы проверить мою журналистскость. Её вопрос просто выбил меня из колеи. Ни до неё, ни после мне такого не задавали: «Какие у тебя контакты?» — спросила Юля.
Судя по тому, что взгляд Юли так и остался блуждать где-то во вселенной, мой контакт её не заинтересовал.
#магчымасці
У доўгія выходныя не забываем пра магчымасці, якія могуць змяніць ваш сусвет (ці хаця б яго ўспрыманне😁)
🔸 Вэбінар «Майстэрства промтаў: размаўляйце на мове штучнага інтэлекту і атрымлівайце найлепшы вынік» (дэдлайн — 12 лістапада)
Вядучая вэбінару — Ганна Герасімава
🔸Стажыроўка ў Deutsche Welle (дэдлайн — 18 лістапада)
18-месячная стажыроўка
🔸Гранты International Women’s Media Foundation для журналістак
Да 10 000 долараў
🔸 Абвешчаны адбор беларусаў для стажыровак у Савеце Еўропы
Працягласць стажыроўкі — 6 месяцаў
🔸Гранты на кантэнт ад Journalists for Human Rights
Да 10 000 еўра
🔸 Конкурс для фатографаў Sony World Photography Award
Дэдлайн у катэгорыі для студэнтаў — 29 лістапада
🔸 Artdocfest праводзіць пітчынг дакументальных праектаў (дэдлайн — 15 студзеня)
10 аўтараў атрымаюць гранты
Фота: Thamyris Aquino для pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
У Таліне прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі-палітвязнямі
На пачатку лістапада прадстаўнікі Global Affairs Canada (Міністэрства замежных адносін Канады) і Journalists for human rights («Журналісты за правы чалавека») разам з беларускімі незалежнымі журналістамі ў выгнанні сабраліся перад МЗС Эстоніі, каб яшчэ раз нагадаць свету пра зняволеных журналістаў, якія сядзяць у турмах Беларусі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае Марафон салідарнасці каб свет не забываўся: журналісты — не злачынцы!
Сёння палітзняволенаму Яўгену Меркісу спаўняецца 38 гадоў
Гэта трэці дзень народзінаў, які гомельскі журналіст сустракае за кратамі. Ён адбывае 4-гадовае пакаранне за «экстрэмісцкую дзейнасць» у шклоўскай калоніі.
Яўген Меркіс працаваў карэспандэнтам некалькіх незалежных СМІ, у 2020 годзе асвятляў пратэсныя акцыі. Пасля прызнання медыяў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» ён засяродзіўся на краязнаўстве, развіваў уласны «Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны». Пасля арышту журналіста сайт перастаў працаваць, неўзабаве на ім размясцілі старонку анлайн-казіно.
Падтрымаць калегу лістамі можна па адрасе: ПК №17, 213004, Магілёўская вобл., г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8, Яўгену Аляксандравічу Меркісу
Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў? Распавядае Максім Беразінскі
Tribuna.com Беларусь, заснаваная ў 2010 годзе, уваходзіць у дыджытал-выдавецтва Tribuna, якое таксама выдае «Трыбуну» на Украіне і міжнародны праект на пяці мовах: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай.
Міжнародны праект валодае аўдыторыяй, якая перавышае 10 мільёнаў унікальных карыстальнікаў.
Развіццё міжнароднага праекту дазваляе адначасова паляпшаць беларускі прадукт і рабіць яго высокатэхналагічным, даючы беларусам лепшы сэрвіс сярод спартыўных праектаў.
Новы Кодэкс этыкі і орган самарэгулявання: БАЖ працягвае абмеркаванне канцэпцый дакументаў
Эксперты і эксперткі Беларускай асацыяцыі журналістаў падрыхтавалі праекты новага Кодэкса журналісцкай этыкі і Канцэпцыі органа этычнага самарэгулявання беларускага медыясектара.
Мы выносім на абмеркаванне журналісцкай супольнасці праекты двух дакументаў.
На першым этапе просім усіх зацікаўленых азнаёміцца з праектамі дакументаў і пакідаць свае прапановы па іх.
На наступнай стадыі эксперты і эксперткі БАЖ збяруць і прааналізуюць усе накіраваныя прапановы, а таксама запросяць прадстаўнікоў і прадстаўніц медыясектара на жывыя сустрэчы па абмеркаванні дакументаў.
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok