bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1682

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю — справаздача Article 19

Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 159‑е месца ў свеце з 161. Гэта вынікае са штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Article 19, якую даследваў «Позірк».

Агульны бал выводзіцца як сярэдняе арыфметычнае з 25 ацэнак. У Беларусі ён роўны 1, як і ў Нікарагуа і Эрытрэі. Паўночная Карэя атрымала 0, Данія, якая ўзначальвае рэйтынг, — 94.


Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе (дэдлайн — 1 ліпеня)

3‑га ліпеня ў Вільнюсе пройдзе цёплая вечаровая сустрэча, дзе журналіст_кі і актывіст_кі сустрэнуцца ў нефармальнай атмасферы, каб лепш зразумець адно аднаго, падзяліцца досведам супрацоўніцтва і, магчыма, пачаць нешта новае разам.

Мерапрыемства ладзіць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Падчас сустрэчы мы пачуем некалькі кароткіх гісторый пра тое, як журналіст_кі і актывіст_кі ўжо паспяхова супрацоўнічалі. Сваім досведам сярод іншых падзеляцца анлайн-медыя «Салідарнасць», рэдактарка спецпраектаў Hrodna. life, дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і каманда ЛГБТК+ініцыятывы.


Рэгістрацыя

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (дэдлайн — 31 жніўня)

Eidolon centre for Everyday Photography (Будапешт) запрашае дасылаць заяўкі на cтыпендыі для тых, хто даследуе, архівуе ці творча працуе з візуальнай культурай штодзённасці: ад сямейных архіваў 19–20 стагоддзя да сучасных вобразаў у Instagram і TikTok.

Прапануецца:

🟢 Фінансаванне да 25 000 EUR (можна запытаць частку, паказаўшы дакладны бюджэт)
🟢 Падтрымка праектаў у розных фарматах: тэксты, артыкулы, пераклады, кнігі; выставачныя і медыяпраекты, site-specific працы; дакументальныя фільмы, відэаэсэ; майстар-класы, даследчыя групы, лекцыі
🟢 Магчымасць публікацыі або прэзентацыі праз платформу eidolon.

Падаць заяўку

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус зрабіў заяву ў пятую гадавіну зьняволеньня журналіста Свабоды Ігара Лосіка

«Ігар Лосік страціў пяць гадоў жыцьця празь несправядлівае, жорсткае зьняволеньне пад вартай беларускіх уладаў. Ягоная сям’я была разбураная проста таму, што ён хацеў забясьпечыць беларусам доступ да праўдзівай, незалежнай інфармацыі.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Трамп прадэманстраваў сапраўднае лідэрства, дамогшыся вызваленьня 14 бязьвінных людзей зь беларускіх турмаў, дзе большасьць зь іх трымалі ў ізаляцыі і безь ніякіх кантактаў з вонкавым сьветам. Жахлівая жорсткасьць, ад якой пакутуе Ігар Лосік, павінна спыніцца сёньня ж, і ён павінен быць неадкладна вызвалены без аніякіх умоваў».

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Orsha.eu: Калі ў горадзе адбываецца аварыя, мы ведаем гэта раней за ДАІ

Сёння рэгіянальны партал застаецца адзіным незалежным медыя ў Оршы і рэгіёне. Паразмаўлялі з галоўным рэдактарам выдання Ігарам Казмерчакам пра рэзанансныя тэмы, перапісаны генплан горада і «пасхалкі» ад чыноўнікаў.

«Я думаю, што зараз наша задача ў тым, каб проста захаваць незалежную інфармацыю для аршанцаў. І трымаць павестку. Не ўладную, а рэальна тое, што людзей цікавіць. Тое, што падаецца важным нам. Напрыклад, пра бітву пад Оршай на мясцовым узроўні ніхто не напіша».


Спецпраект «Без нас вы б не ведалі» — гэта серыя артыкулаў пра незалежныя беларускія медыі, якія працягваюць працаваць, нягледзячы на ціск, эміграцыю і пагрозы. У кожным выпуску — гісторыя рэдакцыі, без якой грамадства не даведалася б пра важныя падзеі і праўду.

Цалкам артыкул чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Прэмія за журналістцкія матэрыялы на тэму правоў дзіцяці (дэдлайн — 20 ліпеня)

Арганізацыя Save the Children запрашае да ўдзелу ў штогадовай прэміі Global Media Awards.

Публікацыі, якія адыгралі ключавую ролю ў асвятленні праблем правоў дзіцяці, могуць быць прадстаўлены ў чатырох катэгорыях:

▪️ трансляцыя (broadcast),
▪️ радыё/падкаст,
▪️ пісьмовыя навіны (анлайн і друкаваныя)
▪️ фатаграфія.

Падрабязнасці тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці
Міжнародны трэнінг Reflect to Connect (дэдлайн — да 30 чэрвеня)

Маладых людзей з Беларусі, Італіі і Германіі запрашаюць далучыцца ў жніўні 2025 года да міждысцыплінарнага навучання ў Еўрапейскім цэнтры адукацыі і сустрэч моладзі ў Ваймары (EJBW).

На працягу аднаго тыдня з 23 па 29 жніўня ўдзельнікі будуць творча і крытычна даследаваць узнікненне таталітарных сістэм у 1930‑х гадах пад кіраўніцтвам спецыялістаў з галін гісторыі, мастацтва і палітычнай адукацыі.

Удзел бясплатны. Прадугледжаныя кампенсацыя транспартных выдаткаў (да 270 еўра), пражыванне, харчаванне.


Рэгістрацыя і падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Давайте продолжим эту борьбу». Светлана и Сергей Тихановские записали видеообращение к главе МИД Польши

Светлана и Сергей Тихановские опубликовали в соцсети Х видеообращение к главе МИД Польши Радославу Сикорскому, обратило внимание издание MOST.

Лидер белорусских демсил подчеркнула, что «режим все еще многих держит за решеткой, включая нашего общего героя Анджея Почобута».


Подробности

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці #30годдзеБАЖ

БАЖ запрашае калег на Медыякэмп у Літве — 19–20 ліпеня!

Сябраў БАЖ і прадстаўнікоў беларускай медыясупольнасці запрашаем набыць новыя веды, досвед і знаёмствы ў тэматычным медыякэмпе «За Кадрам», які пройдзе ў сярэдзіне лета на тэрыторыі ўтульнай сядзібы пад Коўна.

Падчас двухдзённага нефармальнага мерапрыемства адбудзецца шэраг актыўнасцяў:

🔺прафесійная дыскусія «Журналістыка пасля 2020-га»;
🔺мазгавы штурм «Што рабіць, калі навіны — суцэльны боль»,
🔺медыяквіз;
🔺каманднае спаборніцтва «Дранік-батл»;
🔺нефармальная камунікацыя, вечаровае вогнішча і выдатная атмасфера.

Рэгістрацыя адкрыта да 14 ліпеня, але можа быць закрыта раней, бо колькасць месцаў абмежаваная.

РЭГІСТРАЦЫЯ і падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пра што мы б не ведалі без «Трыбуны»?

Паразмаўлялі з кіраўніком медыя Максімам Беразінскім пра чорныя спісы, дасье на праўладных спартоўцаў і рэальныя настроі ў беларускім спорце.

У праекце «Без нас вы б не ведалі…» БАЖ распавядае пра тое, якія факты, падзеі, праблемы ў Беларусі засталіся б небачнымі, калі б не было незалежных медыяў і журналістаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларускія блогеры публікуюць фэйкі – па замове МТС

Кампанія MTС запусціла ініцыятыву па барацьбе з дыпфэйкамі, за бяспеку ў інтэрнэце і лічбавую ідэнтычнасць карыстальнікаў. Яе ўжо пачалі рэкламаваць сайты шэрагу раённых газет у Беларусі, відавочна, што быў загад зверху прапіярыць дадзеную ініцыятыву.

Праўда, у сваіх артыкулах пра гэтую кампанію не агучвае таго, што часам самі праваахоўныя органы Беларусі ствараюць дыпфэйкі, карыстаючыся пры гэтым ШІ. Але ж, вядома, на саміх сябе не паскардзішся.


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Фінская журналістка: Беларуская гісторыя стала для мяне вельмі асабістай

Інгрыд Сванфельд з 2020 года падтрымлівае цесныя адносіны з беларускімі журналістамі і лабіруе праблему нашых палітвязняў у краінах Скандынавіі. Зараз калега з Фінляндыі вырашыла напісаць кнігу пра Беларусь у выгнанні.

БАЖ паразмаўляў з журналісткай падчас яе прыезду ў Вільню.

Мы хочам паказаць свету, як працуе Беларусь у выгнанні. Вы маеце прэзідэнтку-элект, медыя, беларускі бізнэс, НДА — вельмі цікава, як працуе сістэма. У вас ёсць Ціханаўская, урад, парламент — і гэта істотна адрознівае беларускую дыяспару ад іншых.


Цалкам чытайце тут

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Наталля Дуліна пра палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву: «Яна не зламалася»

Экс-палітзняволеная Наталля Дуліна пасля вызвалення з папраўчай калоніі № 4 у Гомелі распавяла «Белсату» пра журналістку.

«Асабіста з ёй я не перасякалася, але бачыла яе там. Яна чалавек моцны, хоць кажуць, што яна не тое, каб замкнулася, але неяк, мабыць, яе паводзіны трохі змяніліся, але агулам яна не зламалася».


Падрабязнасці


без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся са сваёй жонкай

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«На головах — мешки». Освобождённый журналист Игорь Карней рассказал, как это было

В пятницу 20 июня политический заключенный, журналист «Радыё Свабода» Игорь Карней находился в исправительной колонии. Утром за ним пришли сотрудники администрации. Мужчина решил, что его отправят в штрафной изолятор. Но вместо этого уже на следующий день Карней оказался в Вильнюсе.

Игорь Карней рассказал @zerkalo_io, как узнал, что вместо ШИЗО едет в столицу Литвы и деталях путешествия в авто КГБ до литовской границы.

Читать полностью

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#замежжа

BBC угрожает судебным иском AI-стартапу, сооснователем которого является белорус

Британская телерадиокорпорация BBC обвиняет Perplexity в незаконном использовании контента, заметило «Зеркало».

«Инструмент Perplexity напрямую конкурирует с сервисами BBC, обходя необходимость обращения пользователей к нашим платформам».


Согласно проведенному BBC исследованию, 17% ответов Perplexity, ссылающихся на BBC, содержали серьезные искажения: от потери контекста до фактических ошибок и проблем с указанием источников.

Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Уражанне, што ты касманаўт, які вярнуўся з далёкага палёту». Як праходзіць рэсацыялізацыя былога палітвязня Андрэя Кузнечыка

Андрэй Кузнечык за сваю журналісцкую дзейнасць у «Радыё Свабода» ўтрымліваўся ў няволі больш за тры гады. Ён паспрабаваў максімальна дакладна і шчыра распавесці пра свой псіхалагічны стан і пачуцці пасля вяртання з турмы.

«Вясна»
публікуе вялікую размову з Андрэем без скарачэння, каб захаваць поўную глыбіню яго досведу.

«Назіраючы за сабой, думаю: гэта ідзе нейкая размарозка пачуццяў, бо ў турме ты быў у рэжыме выжывання. Можа калісьці ён выключыцца, і ты зноў вернешся ў нармальны эмацыйны стан звычайнага чалавека, які можа моцна радавацца і засмучацца, плакаць і смяяцца?»


Цалкам чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларусам пішуць «супрацоўніцы» расійскага выдання: прапаноўваюць зняць сустрэчу з Ціханоўскім у Варшаве

У расійскае незалежнае выданне Port звярнулася некалькі журналістаў, каб спраўдзіць інфармацыю, ці ёсць у іх супрацоўніцы пад нікамі «Марiя Габдуллина» і «Татьяна Лебедева».

Гэтыя жанчыны апошнімі днямі грукаюцца да беларусаў і спрабуюць за грошы замовіць фота- і відэаздымку сустрэчы са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі, якая адбудзецца 26 чэрвеня ў Варшаве.

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Журналіст «Радыё Свабода» Ігар Лосік ужо пяць гадоў за кратамі

Ад восені 2024 года Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Менску. Інфармацыі аб яго стане вобмаль, нагадвае Радыё Свабода.

За пяць гадоў зьняволеньня Ігар двойчы абвяшчаў галадоўку і двойчы спрабаваў нанесьці сабе цялесныя пашкоджаньні, пратэстуючы супраць несправядлівага прысуду і прэсінгу ў калёніі.


Падрабязнаці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Бюро» стала сябрам глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў GIJN

Беларускі праект далучыўся да аднаго з найбольш уплывовых аб’яднанняў журналістаў-расследавальнікаў у свеце. Агульная колькасць чальцоў GIJN дасягнула 263 арганізацый з 97 краін.

Падрабязнасці тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Журналістка з Арцаху: «У чалавека, які жыве ў канфліктнай краіне, мусіць быць свой голас на перамовах»

Пасля дзевяцімесячнай блакады, калі мы дайшлі да Арменіі, шмат хто з нас буў дужа худы, і я таксама. Мы, вядома, не памерлі з голаду, але елі мы дужа мала і не збалансавана. Хто жыў у вёсках, у іх было менш праблем, бо ўсё ж былі агароды. А ў тых, хто жыў, напрыклад, у Сцепанакерце, як я, быў проста жах. У апошнія месяцы ўжо хлеба не было.


Цяпер Татэвік Хачатран разам з сям’ёй жыве ў Ерэване. Там яны здымаюць дом, і фінансава гэта цяжка, бо праз вялікі наплыў людзей з Арцаху ўсё падаражала. З прыняццем перасяленцаў усё ў прынцыпе складана, кажа яна. На афіцыйным узроўні заяўляецца, што праблем няма, але ў рэальнасці іх хапае — і нізкая сацыяльная падтрымка, і спецыфічнае стаўленне з боку мясцовых.

Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Новый гостелеканал: сколько денег получила Белтелерадиокомпания на его брендирование?

В Беларуси в сентябре прошлого года запустили новый государственный телеканал «Первый информационный» и новостной портал под него. Этот проект — «дочка» Белтелерадиокомпании.

Как выяснило «Зеркало» из данных по госзакупкам, за создание бренда под канал заплатили более 2,2 млн рублей. Деньги взяли из госбюджета.


Подробности

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пропагандист Игорь Тур пригрозил тиктокерам

«Нагнуть государство скандалом уже точно ни у кого не получится», — цитирует пропагандиста ОНТ Игоря Тура «Зеркало».

«В ответ на публичную неправду от какого-то гражданина государство выкатит неприятную правду», — сказал Тур, рассказывая о том, как чиновники стали реагировать на критику их работы, которую публикуют в соцсетях.

Подробности

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#замежжа

Ликвидация «Голоса Америки» практически завершилась, число сотрудников сократили до минимума


Управляющее агентство США по глобальным медиа (USAGM) направило еще 639 сотрудникам «Голоса Америки» уведомления о грядущем увольнении, сообщает Русская служба ВВС со ссылкой на агентство Reuters.

Эта волна увольнений завершает плановое сокращение числа сотрудников «Голоса Америки» на 85%, начатое в марте 2025 года.


Подробности

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Воркшоп «Использование искусственного интеллекта в решении редакционных задач» (26 июня, Вильнюс)

Democratic Media Institute приглашает журналистов на оффлайн-воркшоп по использованию искусственного интеллекта в работе медиа.

✔️ От одной редакции может участвовать несколько человек.

✔️ В воркшопе могут участвовать представители медиа, живущие не в Вильнюсе.

✔️ После окончания воркшопа несколько редакций, которые будут в этом заинтересованы, получат индивидуальную менторскую поддержку по внедрению ИИ-инструментов в свою работу.

Подробности и форма заявки

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Украінскі журналіст «Радыё Свабода» вызвалены з расейскага зняволення ў акупаваным Крыме

Уладзіслаў Есіпенка быў арыштаваны і ўзяты пад варту 10 сакавіка 2021 года. У лютым 2022-га расійскі суд у Крыме пакараў яго 6 гадамі пазбаўлення волі праз абвінавачанне ў шпіянажы. Ён сам, ягоны працадаўца і праваабарончыя арганізацыі называюць гэтыя абвінавачанні сфабрыкаванымі, піша «Радыё Свабода».

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Был первым в нашем списке». В Польше прокомментировали отсутствие Почобута среди освобожденных политзаключенных-поляков

Журналист Анджей Почобут был первым в списке на освобождение политзаключенных в Беларуси, который составила Польша. В то же время бывший депутат Европарламента Ричард Чарнецкий обвинил власти и оппозицию Польши в бездействии, рассказывает «Зеркало».

Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці #30годдзеБАЖ

Да 30-годдзя БАЖ. Віленскі сплаў салідарнасці на байдарках (28 чэрвеня)

БАЖ запрашае беларускіх журналістаў і літоўскіх калег прыняць удзел у сяброўскім сплаве на байдарках «Медыі на хвалі» па рэчцы Мерычанка па слядах Адама Міцкевіча і Томаша Зана.

Сплаў ладзіцца на знак салідарнасці з калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

Рэчка Мерычанка неглыбокая і досыць бяспечная. Да ўдзелу ў сплаве запрашаюцца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Байдаркамі і спецвопраткай забяспечваюць арганізатары.

🚣🏻 Калі: 28 чэрвеня (субота), 10:00

🚣🏻 Заканчэнне сплаву: плануецца а 18.00.


Рэгістрацыя да 23 чэрвеня, 12.00, але можа быць закрыта раней, бо колькасць месцаў абмежаваная

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Без таблетак: 17 спосабаў псіхалагічнай самадапамогі ад Кацярыны Ваданосавай

Тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава падзялілася ўласным досведам падтрымання псіхічнага здароўя без медыкаментаў.

Яна расказвае пра тое, што асабіста ёй дапамагае адчуваць сябе лепей. Магчыма, хтосьці знойдзе ў гэтым спісе нешта натхняльнае і эфектыўнае для сябе, піша Budzma.org.

«Нядаўна я пачала назіраць зрухі ў лепшы бок, і хачу падзяліцца тым, што мне дапамагае. Гэта чыстай вады суб’ектыўны досвед, яго нельга ўспрымаць, як рэцэпт ці прамое кіраўніцтва да дзеяння. Я проста дзялюся тым, ад чаго мне асабіста становіцца трохі лягчэй».


Чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Першыя фота на волі. Ігар Карней з прэзыдэнтам Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывам Капусам і намеснікам памочніка дзяржсакратара па пытаннях Эўропы і Эўразіі Крыстафэрам Смітам. Сярод вызваленых палітвязняў — блогер, заснавальнік канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі.

Фота: Радыё Свабода

Читать полностью…
Subscribe to a channel