bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1590

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць журналіста Уладзіміра Хільмановіча

Журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча вінавацяць паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса і прапануюць з’явіцца ў Гродненскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта.

Пра гэта 13 сакавіка паведаміў тэлеграм-канал «Специальное производство. Официально».

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларускія медыйшчыкі звярнуліся да Інспектара па журналісцкай этыцы Літвы праз спрэчныя артыкулы ў літоўскай прэсе

Беларускія медыйшчыкі занепакоеныя некаторымі артыкуламі ў літоўскай прэсе, якія могуць справакаваць распальванне варожасці да беларусаў.

У сувязі з гэтым па ініцыятыве Беларускай асацыяцыі журналістаў група журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыяў, якія вымушана працягваюць сёння працу з гэтай краіны Балтыі, звярнулася да Інспектара па журналісцкай этыцы Літвы з просьбай ацаніць адну з нядаўніх публікацый у літоўскай прэсе на прадмет наяўнасці ў ёй шэрагу парушэнняў заканадаўства ў галіне мовы варожасці.

Беларускія журналісты спадзяюцца, што карыстанне прававым механізмам звароту да Інспектара па этыцы не выкліча негатыўнай рэакцыі з боку літоўскіх калег, а наадварот падкрэсліць неабходнасць дыялогу журналісцкіх супольнасцяў на падставе павагі да нацыянальных і міжнародных нормаў.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Youtube ад А да Я: вясновы інтэнсіў ад IFAE (дэдлайн – 29 сакавіка)

Пасля сканчэння курса удзельнікі будуць ведаць:

🔹што такое YouTube, яго магчымасці ды інструменты;
🔹як знайсці там сваю нішу;
🔹чаму варта ісці ў YouTube;
🔹падводныя камяні беларускага YouTube;
🔹як прасоўваць асабісты канал і дзе ўзяць першых 100 падпісантаў;
🔹як працаваць з канкурэнтамі і пераймаць іх моцныя бакі;
як стварыць якасны кантэнт і як яго ацэньваць і паляпшаць у будучыні.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Анджей Почобут стал «Фигурой десятилетия». Пять фактов о политзаключенном журналисте

Польская редакция американского издания Newsweek наградила журналиста, политзаключенного, члена Союза поляков Беларуси Анджея Почобута премией имени Тересы Тораньской в номинации «Фигура десятилетия». Почобут не смог получить награду лично: почти три года он находится в белорусской тюрьме. Его история - на DW.

«Ему выпали очень сложные испытания, несмотря на это он не соглашается на помилование, на какие-то уступки», — говорит заместитель председателя БАЖ Борис Горецкий.


Полностью читайте тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Фотаздымак беларускай журналісткі трапіў на вокладку часопіса буйной авіякампаніі ЗША

Беларуская журналістка Юлія Матузава зараз жыве ў іспанскай Малазе. Ужо больш за год яна займаецца фатаграфіяй.

Хоббі для душы стала нагодай для нечаканага супрацоўніцтва, піша газета «Беларус», што выдаецца ў Амерыцы з 1950-х гадоў.

Гэта не першы раз, калі са мной вось так звязаліся: у канцы мінулага году вялізная туркампанія TUI прапаноўвала мне паздымаць іх тур у Андалусіі, а швейцарскія авіялініі публікавалі мае здымкі ў сваіх сацсетках.

Але зрабіць вокладку для часопіса на борт авіякампаніі, вядома, было ваў! Адчула вельмі прыемныя эмоцыі і атрымала добры заробак за сваю працу.


Цалкам чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

МИД Польши опровергает информацию о двукратном сокращении финансирования «Белсата»

Одновременно пресс-секретарь МИД Павел Вроньски заявил, что на телеканал планируется трудоустроить 300 человек, пишет «Позірк».

«До сих пор нам приходилось иметь дело с патологической ситуацией, когда четыре телеканала, не сотрудничавшие друг с другом, вещали за границу на сумму более 200 миллионов злотых (около 50 млн долларов). Эффект от этого был плохим. TVP решила изменить это, сделав TVP World флагманской станцией, вещающей на английском, русском и немецком языках».


Подробности

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Беларусі збіраюцца «прымаць меры» супраць блогераў, калі яны парушаць заканадаўства аб СМІ

Віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка падчас выступу на паседжанні калегіі Мінінфарма звярнуў увагу на блогераў. Чыноўнік расказаў, што за парушэнні беларускага заканадаўства аб СМІ ім таксама пагражае адказнасць.

Таксама Петрышэнка заявіў, што сучасныя тэхналогіі і падыходы ў развіцці медыясферы ствараюць новыя пагрозы для нацыянальнай бяспекі.

Падрабязнасці тут

без впн

📷 rg.ru

Рекомендации по безопасности
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Справу рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта разгледзяць наноў

Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнні суда першай інстанцыі, аднак не адмяніў саму экстрадыцыю. Таму справу накіравалі на новы разгляд.

Зараз каля васьмі паслоў краін ЕС і ЗША ў Сербіі стварылі нефармальную групу падтрымкі беларускага актывіста, каб не дапусціць яго экстрадыцыі ў Беларусь.

Падрабязнасці тут

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Адукацыйны курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0» (дэдлайн — 27 сакавіка)

Гэта праграма для медыйшчыкаў і камунікатараў, якія жадаюць карыстацца сацсеткамі эфектыўна. Удзельнікі навучацца граматна ставіць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, абіраць аўдыторыю, ствараць кантэнт-планы і кантэнт, які «зачэпіць» людзей.

Калі: з 2 па 30 красавіка ў 19.00 па Мінску

Дзе: анлайн на дыстанцыйнай навучальнай платформе.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Каналам будзе кіраваць беларус».TVP — пра змены на «Белсаце»

Польская грамадзкая тэлекампанія TVP адказала на пытанні Радыё Свабода пра прычыны звальнення Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і будучыні тэлеканалу «Белсат».

«Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускай апазыцыі. Аляксей Дзікавіцкі добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасьць супрацоўніцтва з іншымі каналамі грамадзкай тэлекампаніі».


Падрабязнасці

Без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Голоса народа в упор не слышат». Как белорусская пропаганда рассказывает о протестах фермеров в ЕС и что происходит на самом деле

На госТВ в день выходит по несколько сюжетов, посвященных акциям аграриев Европы. «Зеркало» рассказывает, зачем госмедиа ежедневно напоминают о протестах фермеров в ЕС и как все обстоит на самом деле.

В ЕС идет диалог, где власть слышит протестующих и идет им на уступки. Все это действительно сопровождается задержаниями, пострадавшими — есть даже гибель из-за несчастного случая. Навоз у административных зданий действительно выглядит как яркий пример отношения фермеров к властям. Но это диалог.

В Беларуси, напомним, человек, однажды вываливший тачку навоза у здания Администрации Лукашенко, получил два года условно. Спустя двадцать лет его уже по иной причине приговорили к пяти годам колонии за «реабилитацию нацизма» и «надругательство над госсимволами». Мужчину звали Алесь Пушкин, и он умер в июле 2023-го, когда его привезли из тюрьмы в больницу.


Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Прэмія для журналістак Courage in Journalism Awards 2024 (дэдлайн — 3 сакавіка)

Штогадовая прэмія за мужнасць у журналістыцы ўручаецца тым, хто асвятляе табуяваныя тэмы, працуе ў варожым у адносінах да жанчын асяроддзі і расказвае праўду.

Часткай узнагароды з'яўляецца прэмія «Справядлівасць для журналістак», прызначаная для жанчын і небінарных персон, якія падвяргаліся арыштам за сваю прафесійную дзейнасць і зараз знаходзяцца за кратамі.

Вылучаць кандыдата павінны калегі.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

BYSOL адкрыў дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

Мэта акцыі — сабраць як мага больш сродкаў для беларусак, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычных рэпрэсій.

Заяўленая сума дабрачыннага збору — 10 000 еўра.

Зараз з гэтай сумы атрымалася сабраць каля 2000 еўра. Грошы накіруюць жанчынам, сем'і якіх ужо звярталіся да арганізацыі па дапамогу.

Як дапамагчы

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Паданні старога месца». Журналісты стварылі падкаст пра міфы і легенды Беларусі

Аўтары праекта — Сяргей Беркутаў і Алена Вахрамеева. Да апрацоўкі і агучкі гісторый далучылі літаратараў, што пацярпелі ад рэжыму, піша Беларускае Радыё Рацыя.

Чытайце і слухайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Процент от налогов — на журналистику. Независимые СМИ предлагают читателям из Польши и Литвы новый способ поддержать их


Рекомендации по безопасности
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Мы не зачыняемся». Вольга Сямашка патлумачыла сітуацыю вакол беларускай рэдакцыі «Радыё Ўнэт»

БАЖ пагутарыў з галоўнай рэдактаркай Вольгай Сямашка пра прычыны прыпынення працы і перспектывы вырашэння праблем.

Беларускія праграмы пакуль са штодзённага эфіру не здымаюцца, яны застаюцца, але ўвесь час будзе ісці беларуская музыка з паведамленнем «Тут магла быць беларуская праграма, але, на жаль, з-за абставін, якія ад нас не залежаць, пакуль гэтых беларускіх праграм няма».

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

⚡️Радыё Ўнэт — беларуская рэдакцыя радыё Wnet — часова прыпыняе вяшчанне праграм на беларускай мове

«На жаль, дагэтуль мы не маем інфармацыі ад Міністэрства замежных спрау Рэспублікі Польшча аб працягу падтрымкі беларускай рэдакцыі.

Такім чынам, мы былі вымушаны часова прыпыніць нашую працу», — паведаміла рэдакцыя.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Інфармацыйная хваля пасля смерці беларускі Лізы: лічбы з даследвання Information Policy

Смерць згвалтаванай у цэнтры Варшавы беларускі Лізы ўзрушыла людзей: у інфармацыйнай прасторы разгарнулася вялікая актывісцкая кампанія пад хэштэгам #хопіцьгвалціць.

Беларускі незалежны праект Information Policy з дапамогай розных інструментаў аналізу сацыяльных медыя прааналізаваў медыяполе і перавёў у лібчы знойдзеныя згадкі.

БАЖ прыводзіць самыя цікавыя моманты з гэтага даследвання.

Падрабязнасці

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

❗️Ужо заўтра! Наступны вэбінар у рамках Саміта па прасоўванні праўды


📌 Тэма: Як дагрукацца да недаступных аўдыторый

📌 Вядучы: Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар Еўрарадыё

Міжнародны саміт па прасоўванні праўды арганізаваны International Center for Journalists. Кожны чацвер эксперты праводзяць двухгадзінныя віртуальныя трэнінгі на тэму пошуку шляхоў распаўсюджвання вартага даверу кантэнту.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

TikTok «Новага Часу» заблакавалі праз фейкавыя скаргі

Рэдакцыя «Новага Часу» звязвае гэтую падзею з заявамі намесніка міністра ўнутраных спраў Казакевіча пра «рэвалюцыю Tik-Tok».

Падрабязнасці

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Блогера Аляксандра Ігнацюка пачнуць судзіць 15 сакавіка

Абвінавачанне ў садзеянні экстрэмізму знялі, але дадалі новае


Блогера вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Весьці працэс будзе суддзя Столінскага раённага суда Сяргей Насеня.

Санкцыя аднаго з абвінавачанняў прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў зняволення.

Падрабязнасці

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Міліцыя, святары і Расія. Як выглядае беларускае рэгіянальнае тэлебачанне (на прыкладзе Гродна)

Міліцыянт у эфіры расказвае, як атрымаў кампенсацыю ад п’янай жанчыны і аддаў яе хворым дзецям. А святар прапануе не пытацца ў дзяржавы, што яна можа даць людзям.

Беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла даследаваць беларускае рэгіянальнае тэлебачанне. Вось што мы знайшлі ў тэлерадыёкампаніі «Гродна».

Падрабязнасці

без впн

Рекомендации по безопасности
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларускі расследавальніцкі цэнтр падтрымаў зняволеных калег у Кыргызстане

Журналісты БРЦ далучыліся да кампаніі #FreeKyrgyz11 і заклікалі ўлады Кыргызстану вызваліць 11 зняволеных супрацоўнікаў расследавальніцкага YouTube-канала Temirov Live. На гэтым тыдні над імі павінны прайсці суды.

Мяркуецца, што прычынай узбуджэння крымінальных спраў супраць журналістаў сталі матэрыялы пра маёмасць сваякоў кіраўніка МУС Улана Ніязбекава і крадзяжы 750 тысяч долараў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Падрабязнасці тут

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Буду судзіцца». Былая кіраўніца «Белсату» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакідаць канал

У інтэрвію «Свабодзе» Агнешка Рамашэўска-Гузы расказала, чаму зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе, што думае пра новага кіраўніка тэлеканалу і чаму лічыць, што ёй яшчэ ня час пакідаць праект:

— Так. Паводле закону, у мяне ёсьць 21 дзень, каб абскардзіць гэтае рашэньне ў суду і, вядома ж, я гэта зраблю. Але, на жаль, гэта вельмі доўгая працэдура. Іх дакумэнт вельмі слабенькі. Я не магу адмовіцца ад права выказвацца пра «Белсат», бо я яго стварыла менавіта дзякуючы таму, што я выказвался. І так ён працаваў усе гэтыя гады і даў рады. Я не магу ім прадаць гэтае права і прыкідвацца, што ўсё добра. Зьмяншэньне бюджэту вельмі жорсткае і я не разумею, чаму...

https://baj.media/be/budu-sudzicca-bylaja-kira-nica-belsatu-raskazala-chamu-jashchje-ne-gatovaja-pakidac-kanal/

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Развітанне з журналістам Андрэем Аляксандровічам адбудзецца ў пятніцу, 1 сакавіка, у Варшаве

Грамадзянская паніхіда пройдзе па адрасе ul. Fosa 19A (przy kosciole Sw.Katarzyny) / вул. Фоса, 19А (пры касцёле Святой Кацярыны). Пачатак а 16-й.

Андрэй Аляксандровіч памёр у лякарні ў Варшаве 24 лютага. Яму было 49 гадоў. Тут працягваецца збор на дапамогу яго сям'і.

З 2019 года Александровіч узначальваў эканамічную газету "Беларусы і рынак". Да таго працаваў у Беларускай дзелавой газеце, на Deutsche Welle, на сайце "Ежедневник".

Крыніца: @euroradio

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Meta запускае кампанію па барацьбе з ШІ-дэзынфармацыяй і дыпфэйкамі

Для гэтага будзе заснаваны спэцыяльны аддзел, піша Радыё Свабода.

Перад новай камандай будуць стаяць тры задачы:

✖️змагацца з дэзынфармацыяй;
✖️выяўляць і спыняць яе аўтараў і распаўсюджвальнікаў;
✖️супрацьстаяць выкарыстаньню тэхналёгій штучнага інтэлекту для стварэньня фэйкаў.

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Акцыю салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам у Беластоку падтрымаў новы ваявода Падляшша

Яцэк Бжазоўскі выказаў сваю падзяку прысутным і паабяцаў пры магчымасці далучацца да будучых акцый.

Пра навіны ад палітвязня распавёў намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі:

Ведаем дакладна толькі тое, што пад канец месяца ён павінен выйсці з ПКТ. Закончыцца паўгадавы тэрмін. Сочым, што будзе далей. Прагнозы не вельмі аптымістычныя. Могуць дабавіць яшчэ. Тое, што ён перадае ў сваіх лістах, ён чакае, што падоўжыцца гэты тэрмін яшчэ на паўгода. Надалей існуюць праблемы з даставай лекаў, не даюць лекі ад сэрца, якія патрэбныя яму штодзённа. Сітуацыя складаная.


Падрабязнасці тут

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#майстэрня

Як КДБ перашкаджае вывучаць род. Журналіст расказаў пра верыфікацію гісторыі праз лёсы герояў


У вывучэнні ўласнага роду і лёсу герояў дапамогуць старыя здымкі, блакноты, тэхналогіі, расійскія базы. А перашкодзіць можа КДБ і беларускія законы.

Як журналісту верыфікаваць гісторыю праз лёсы сваіх герояў, на вэбінары, арганізаваным Беларускай асацыяцыяй журналістаў, расказаў Ігар Станкевіч, журналіст-даследчык і складальнік курсу «Радавод. Аднаўляем гісторыю сваёй сям'і і краіны».

У базе Нацыянальнага архіва, якую схавалі з 2018 года, 180 000 імёнаў рэпрэсаваных і рэабілітаваных. КДБшнік Ігар Сергіенка, які зараз кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі, у 2017 годзе казаў, што ў КДБ 235 000 крымінальных спраў. Шмат спраў маглі быць групавымі, таму імёнаў там можа быць значна болей, — тлумачыць Станкевіч.


Цалкам чытайце тут

без впн

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

🔔 Працягваецца прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова». Не толькі для сябраў БАЖ!

Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 сакавіка прымаюцца матэрыялы за 2023 год.

Пераможцаў конкурсу вызначыць прафесійнае журы, якое захавае ананімнасць пераможцаў пры іх жаданні.

На конкурс прымаюцца працы ад беларускіх аўтараў і аўтарак незалежных медыя. Ад адной асобы на конкурс прымаюцца не больш за 3 (тры) матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2023 годзе, альбо цыкл публікацый.

НАМІНАЦЫІ:
📌Інфармацыйны матэрыял
📌Аналітычная публікацыя
📌 Публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру
📌 Журналісцкае расследаванне

Новаўвядзенне. Сёлета ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі «Журналісцкае расследаванне», журы будзе асобна ацэньваць тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.

Падрабязнасці

Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#праца

Праект «Радыё Свабода» у Грузіі шукае карэктара

Прапануюць дыстанцыйную працу з тэкстамі на рускай мове.

Патрабаванні:

✔️Вышэйшая філалагічная адукацыя.
✔️Пражыванне ў Грузіі.
✔️Досвед працы ў якасці карэктара.
✔️Веданне грузінскай мовы вітаецца.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

Рекомендации по безопасности
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…
Subscribe to a channel