Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
У Латвіі забаранілі доступ да сайтаў АНТ і «СБ. Беларусь сегодня». Мінінфарм абурыўся
Нацыянальны савет Латвіі па электронных СМІ (NEPLP) лічыць рэсурсы ont.by і sb.by датычнымі да распаўсюду расійскай прапаганды, зазначае Delfi.lv.
Міністэрства інфармацыі Беларусі ў адказ выступіла з асуджэннем блакіроўкі дзяржаўных беларускіх сайтаў.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Распачаўся суд над Ігарам Карнеем — яго судзяць за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні
Судовы працэс распачаўся а 10-й раніцы ў Мінскім гарадскім судзе. Справу Ігара Карнея разбірае суддзя Сяргей Кацэр.
Журналіста вінавацяць паводле часткі 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання з мэтамі здзяйснення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці).
Пад вартай Ігар Карней знаходзіцца ўжо 8 месяцаў.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
У абласной дзяржпрапагандзе занятыя больш 500 чалавек. Моладзь заставацца працаваць не хоча
Лічбы па сітуацыі ў дзяржСМІ ў Гомельскай вобласці былі агучаныя на нарадзе з кіраўніком аблвыканкама Іванам Крупко. Ён даручыў да 1 ліпеня закрыць вакансіі ў раёнках за кошт удзельнікаў клубаў юных журналістаў, зазначае «Штодзень».
У 18 рэдакцыях гомельскіх ДзяржСМІ не хапае агулам 33 чалавекі.
#магчымасці
Фінансавая падтрымка эміграцыйных СМІ з Беларусі, Расіі і Украіны (дэдлайн — 31 сакавіка)
Фонд JX запрашае СМІ з Беларусі, Расіі і Украіны падаць заяўку на фінансавую падтрымку для забеспячэння ўстойлівай працы СМІ ў выгнанні.
Перыяд фінансавання: 1 мая – 30 верасня 2024 г (у гэты перыяд магчымы больш кароткі перыяд).
Максімальная сума: € 50.000
Падаць заяўку
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Рэпрэсіі супраць СМІ і пашырэнні «экстрэмісцкіх» спісаў: апублікаваны даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Рада па правах чалавека ААН апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх. У дакладзе гаворыцца аб закрыцці НДА, зменах заканадаўства, палітвязнях і ўмовах іх зняволення, у тым ліку ў рэжыме інкамунікада, рэпрэсіях супраць СМІ, пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, пашырэнні “экстрэмісцкіх” спісаў, ператрусах, адвольных затрыманнях, катаваннях, смерцях падчас пратэстаў і ў зняволенні, а таксама вымушанай эміграцыі. Рада прыйшла да высновы, што ў “УВКПЧ ёсць разумныя падставы меркаваць, што было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці”.
Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць 20 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ).
Падрабязнасці
#майстэрня
Как искать людей и сообщения в соцсетях: Instagram
Социальные сети персонализируют поиск — вы получаете результаты, основанные на предпочтениях ваших друзей и ваших собственных. Чтобы преодолеть этот барьер, нужно научиться переформулировать журналистские запросы в соответствии с логикой социальных сетей.
Как это сделать? Свои методы предлагает эксперт по интернет-расследованиям Хенк ван Эсс. БАЖ публикует вторую часть Путеводителя по расследованиям на основе открытых источников от GIJN о поиске в Instagram.
Подробности тут
без впн
Лучшие из 400 тысяч. Жюри фотоконкурса Sony World Photography Awards опубликовало снимки победителей
Всемирная организация фотографии объявила имена десяти победителей конкурса Sony World Photography Awards, в котором отмечены одиночные снимки со всего мира, сделанные в 2023-м. «Зеркало» выбрало самые впечатляющие.
Посмотрите на снимки, которые стали победителями и финалистами одного из самых известных фотоконкурсов в мире, — вместе с подписями их авторов.
Все фото тут
без впн
#чытаемБАЖнае
Падабралі для вас важныя тэксты ад аўтараў БАЖ, якія нельга абмінуць увагай.
🪶 Беларускія медыйшчыкі звярнуліся да інспектара па журналісцкай этыцы Літвы праз спрэчныя артыкулы ў літоўскай прэсе
🪶 У Швецыі ў межах «Рэха жаночых галасоў» прагучалі словы Ірыны Леўшынай
🪶«Мы не зачыняемся». Вольга Сямашка патлумачыла, чаму прыпыніла працу беларуская рэдакцыя «Радыё Ўнэт»
🪶 Інфармацыйная хваля пасля смерці беларускі Лізы: лічбы з даследвання Information Policy
🪶 Міліцыя, святары і Расія. Як выглядае беларускае рэгіянальнае тэлебачанне (на прыкладзе Гродна)
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Балі супраць дыскатэк: Як выглядае беларускае рэгіянальнае тэлебачанне
Беларуская асацыяцыя журналістаў вырашыла даследаваць беларускае рэгіянальнае тэлебачанне. Вось што мы знайшлі ў тэлерадыёкампаніі «Гродна».
Пра духоўна-маральнае выхаванне дзяцей тут гавораць не з педагогамі, а са святарамі. Прапановы часам гучаць арыгінальныя.
«Мы крытыкуем дыскатэкі — клубы шумныя. Гаворым пра тое, што мала там добрага. Пасля такіх вечароў чалавек наўрад ці зможа маліцца ці наўрад ці ў ім прачнецца нешта добрае. Трэба даць альтэрнатыву. Для гэтага па традыцыі праводзяцца балі — два разы на год», — распавялі ў эфіры.
#магчымасці
Рыхтуйце вашыя нататнікі: штопятнічная падборка магчымасцяў ужо ляціць да вас!
🪻Працягваецца прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова». Не толькі для сябраў БАЖ
Да 31 сакавіка прымаюцца матэрыялы за 2023 год.
🪻Стыпендыя памяці Рэхам аль-Фара для паездак журналістаў у ААН (дэдлайн — 15 сакавіка)
Для беларускіх журналістаў ва ўзросце 22-35 гадоў
🪻Летняя школа Барыса Нямцова (дэдлайн — 15 сакавіка)
Узровень ведання англійскай мовы — не ніжэй за B2
🪻Міжнародны саміт па прасоўванні праўды ад ICFJ (21 і 28 сакавіка)
Праграма разлічана на рускамоўных журналістаў, якія жывуць за межамі Беларусі і Расіі.
🪻Конкурс мультымедыйных матэрыялаў UNESCO Clubs 2024 для моладзі (дэдлайн — 25 сакавіка)
Для моладзі ад 10 да 24 гадоў
🪻Адукацыйны курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0» (дэдлайн — 27 сакавіка)
5 анлайн-заняткаў па 1,5-2 гадзіны
🪻Youtube ад А да Я: вясновы інтэнсіў ад IFAE (дэдлайн — 29 сакавіка)
6 заняткаў па 1,5-2 гадзіны
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі YouTube-канал Menavita Online і Instagram-акаўнт «Беларусь Live»
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговае папаўненне. Гэтым разам — паводле рашэння суда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#замежжа
У Швецыі ў межах «Рэха жаночых галасоў» прагучалі словы Ірыны Леўшынай
На пачатку сакавіка ў арт-музеі шведскага Мальмё ў межах акцыі «Рэха жаночых галасоў» узгадалі і палітзняволеных журналістак Беларусі.
Пры садзейнічанні Беларускай асацыяцыі журналістаў ПЭН-клуб горада распавёў пра дзевяць медыйшчыц, якія зараз знаходзяцца за кратамі, а таксама агучыў цытаты з апошняга слова ў судзе галоўнай рэдактаркі агенцтва БелаПАН Ірыны Леўшынай.
Падрабязнасці
без впн
Што рабіць «Белсату» і іншым беларускім СМІ за мяжой
Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя з іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а зараз «Радыё Ўнэт», якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску.
Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».
Відэа глядзіце тут
без впн
Запретят ли в Беларуси соцсети? Прогноз Леси Рудник
Белорусам могут еще больше ограничить доступ к информации — под пристальным вниманием силовиков оказался TikTok. Они предполагают, что именно эта соцсеть станет платформой для следующей революции. Власти анонсируют начало борьбы с технологиями.
Приведет ли это к блокировке соцсетей? «Маланка» спросила у политолога и директора Центра новых идей Леси Рудник.
«Белорусский режим только сейчас начинает полноценно осознавать, что есть какая-то угроза со стороны социальных сетей».
#замежжа
З Польшчы дэпартавалі ўкраінскіх журналістаў. Яны рабілі расследаванне пра польска-расійскія гандлёвыя сувязі
У Польшчы затрымалі журналістаў інфармацыйнага агенцтва Rayon.in.ua, якія здымалі гандаль на мяжы з РФ. У медыйшчыкаў забралі тэхніку і выдалілі запісы, а праз суткі дэпартавалі з краіны. Рэдакцыя звярнулася па падтрымку ў міжнародныя журналісцкія арганізацыі.
«"Район. Закардон" адправіўся на поўнач Польшчы, да мяжы з Калінінградскай вобласцю РФ, каб паглядзець, як газ і збожжа з Расеі да гэтага часу ідуць праз Польшчу ў Еўропу. Мы не сустрэлі там ніводнага блакпосту польскіх фермераў, затое бачылі вагоны РЖД – Расійскай жэлазнай дарогі. Польская паліцыя нас затрымала і канфіскавала маёмасць, не апавясціла консула, не дала магчымасці датэлефанавацца ва Ўкраіну, а Агенцыя ўнутранай бяспекі назвала нас асобамі, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Польшчы, і выслала», — кажа журналіст Юры Канкевіч.
Супраць блогера Андрэя Павука распачалі справу паводле 13 крымінальных артыкулаў
Следчы камітэт Беларусі 15 сакавіка паведаміў, што распачаў спецвытворчасць у дачыненні да блогера Андрэя Павука.
Спецвытворчасць распачалі і ў дачыненні да былой жонкі блогера Вольгі Павук.
Падрабязнасці
без впн
Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Конкурс здымкаў iPhone Photography Awards (дэдлайн — 31 сакавіка)
Фатографы з усяго свету могуць узяць удзел у конкурсе і выйграць прадукцыю Apple.
Катэгорыі: абстракцыя, жывёлы, архітэктура, дзеці, гарадское жыццё/гарадскі пейзаж, краявід, лад жыцця, прырода, людзі, партрэт, серыя (3 выявы), нацюрморт, падарожжа, іншае.
Кіраўніка «Маланка Медыя» Паўла Марыніча завочна асудзілі да 4 гадоў зняволення
Такі самы прысуд вынесены ў дачыненні да стваральніка лічбавай платформы «Новая Беларусь» Паўла Лібера, палітыка Аляксандра Дабравольскага і кіраўніцы грамадскай ініцыятывы «Сумленныя людзі» Алены Жываглод.
Усіх чацьвярых прызналі вінаватымі ў «перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама» (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса). Суд разбіраў справу у парадку спецыяльнай вытворчасці — у адсутнасць падсудных, якія цяпер знаходзяцца за межамі краіны.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Что происходит с азербайджанскими независимыми медиа? Исследование IJNet
За минувшие несколько месяцев, с ноября 2023 по март 2024 года, более десяти журналистов в Азербайджане были арестованы по обвинению в контрабанде валюты. Это сотрудники онлайн-издания AbzasMedia и интернет-телевидения Toplum TV.
Представители местного гражданского общества и зарубежные правозащитные организации считают это репрессиями против независимых медиа.
“Самое элементарное: обвинить человека в контрабанде можно, только поймав его с поличным на таможне. Нельзя просто найти у него дома или в офисе деньги и заявить, что они были ввезены контрабандным путем. Но в данном случае полиция поступила именно так”.
«Ці займалася я прапагандай? Не ведаю». Як журналістка пайшла з размеркавання з раёнкі
Еўрарадыё адшукала выпускніцу журфака БДУ, якая праз паўгода звольнілася з месца адпрацоўкі, і распытала пра ўмовы, спецыфіку, прычыны, грошы і (спойлер) эміграцыю.
У цэлым, працаваць мне там не падабалася. Ці займалася я прапагандай? Не ведаю. Адказаць сабе на гэтае пытанне я не магу. Так, я пісала матэрыялы з чыноўнікамі, якія неслі пралукашэнкаўскі парадак дня. Ці пісала я што-небудзь там ад сябе? Не. Ці падабалася мне гэта? Таксама не.
🔔 Засталося ўсяго два тыдні, каб паспець падаць матэрыялы на конкурс «Вольнае слова»!
Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 сакавіка прымаюцца матэрыялы за 2023 год.
Пераможцаў конкурсу вызначыць прафесійнае журы, якое захавае ананімнасць пераможцаў пры іх жаданні.
На конкурс прымаюцца працы ад беларускіх аўтараў і аўтарак незалежных медыя. Ад адной асобы на конкурс прымаюцца не больш за 3 (тры) матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2023 годзе, альбо цыкл публікацый.
НАМІНАЦЫІ:
📌Інфармацыйны матэрыял
📌Аналітычная публікацыя
📌 Публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру
📌 Журналісцкае расследаванне
Новаўвядзенне. Сёлета ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі «Журналісцкае расследаванне», журы будзе асобна ацэньваць тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы (20 сакавіка)
Партнёр Беларускай асацыяцыі журналістаў Free Belarus Center запрашае актыўных беларусаў і беларусак прыняць удзел у анлайн-трэнінгу па лічбавай бяспецы.
Занятак правядзе спецыяліст па лічбавай бяспецы са шматгадовым досведам працы.
🗓 Калі: 20 сакавіка ў 17:00 (Варшава), 18:00 (Кіеў, Вільня), 19:00 (Мінск).
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
📷 Mati Mango / pexels.com
За апошні год аўдыторыя незалежных СМІ не зменшылася — медыяаналітык Міхаіл Дарашэвіч
На пытанні Юрыя Дракахруста з «Радыё Свабода» адказвае медыяаналітык Міхаіл Дарашэвіч.
Калі казаць пра YouTube, то ў цэлым леташнія лідэры захавалі свае пазыцыі. Я б адзначыў паляпшэнне паказчыкаў у Еўрарадыё і «Нашай Нівы».
«Наша Ніва» дадала за кошт рэгулярнасці. Часцяком беларускія незалежныя медыі ў YouTube прайграюць у параўнанні з расійскімі каналамі з прычыны частаты абнаўлення кантэнту.
Калі гаварыць пра новыя «зоркі», то можна адзначыць «Настоящее время. Беларусь».
«Это как эффект маятника, отпущенного из крайней точки — он не может сразу отбалансироваться». Психолог — о публичных спорах о насилии
Оказывается, абьюз, харрасмент, виктимбейминг и оправдание насилия — это не только о людях внутри «островка стабильности», где так и не был принят закон о домашнем насилии, но и о тех беларусах, кто борется с режимом извне, разделяющих демократические ценности, живущих в цивилизованных странах. Признавать это неприятно, но нужно.
О том, как победить патриархальные установки в себе, почему эмиграция добавляет кризиса в семьи и есть ли у нас шанс выбраться из круговорота насилия, «Салідарнасць» поговорила с психологом Анной Матуляк.
«В 2020-м было ощущение, что есть очевидно плохие и очевидно хорошие белорусы. Хотя это разделение достаточно инфантильное, как у маленьких детей, «плохая мама» и «хорошая мама». Так и у нас была идея, что «хорошие белорусы» — те, кто выступил против насилия и хотят перемен, — все такие котики».
Хто такі Андрэй Аляксандраў — прапагандыст АНТ, які стажыраваўся ў «Жоўтых злівах» і ездзіць на затрыманні
«Наша Ніва» распавядае, як ён узыйшоў на алімп і калі паспеў атрымаць адміністратыўку па 23.34.
Аляксандраў рыхтаваў рэпартажы пра міграцыйны крызіс. Ён улез у натоўп мігрантаў, дзе яго разам з аператарам накрыла хваляй пярцовага газу. Цяпер Аляксандраў пужае беларусаў ЗША і НАТА, распавядае пра жахі жыцця ва Украіне.
Гродзенку аштрафавалі за падпіску на Instagram журналіста Руслана Кулевіча
Жанчыне прызначылі штраф 1200 рублёў і канфіскацыю мабільнага тэлефона.
Парушэннем прызналі тое, што яна «на асабістай старонцы захоўвала з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю інфармацыйнага суполкі “raslkulevich”».
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
У Століне распачаўся суд над Аляксандрам Ігнацюком — блогерам і былым журналістам
Аляксандра Ігнацюка судзяць па трох крымінальных артыкулах: за вымагальніцтва, паклёп і удзел у масавых беспарадках.
Працэс у Столінскім раённым судзе распачаўся аб 11-й раніцы, старшынюе на ім суддзя Сяргей Насеня.
Падрабязнасці
без впн
Рекомендации по безопасности | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Ігар Казмерчак: «Завочна дазваляю мяне нават расстраляць»
Рэдактара незалежнага сайта orsha.eu вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і абразе Лукашэнкі. Супраць яго распачалі спецвытворчасць.
Таксама стала вядома, што заблакавалі фінансавыя рахункі журналіста ў Белаграпрамбанку. Як было напісана ў апавяшчэнні, «аперацыі часова прыпыненыя».
Падрабязнасці тут
без впн
Европарламент проголосовал за Закон о свободе СМИ
Он обяжет правительства стран ЕС лучше защищать редакции от вмешательства и ограничить использование шпионских программ против журналистов. Со своей стороны, редакции и студии должны будут прозрачно раскрывать информацию о собственности, финансировании и государственной рекламе.
Для контроля за исполнением закона будет создан специальный орган ЕС под названием Европейский совет по услугам СМИ, пишет Еuronews.
Подробности
без впн
#магчымасці
Анлайн-сустрэча «Як змагацца з выгараннем?» (18 сакавіка)
Партнёр Беларускай асацыяцыі журналістаў Free Belarus Center запрашае на сустрэчу па псіхалогіі для ўсіх жадаючых.
Сустрэчу правядзе Марта Скугарэва — гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з тэмамі эміграцыі, крызісу і страт, правяла больш за 10 праектаў па тэме эміграцыі з 2020 года.
Дзе: анлайн
Калі: 18 сакавіка ў 17:00 (Варшава), 18:00 (Кіеў, Вільня) 19:00 (Мінск)
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok