bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1590

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

📱 baj.media">TikTok-акаўнт БАЖ прызналі «экстрэмісцкім». Чарговае папаўненне на сайце Мінінфарма

Рашэнне пра тое, каб прызнаць старонку baj.media ў сацыяльнай сетцы TikTok «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», прыняў 18 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска. Увогуле гэты суд разышоўся і за дзень напрызнаваў «экстрэмісцкімі» больш за 100 акаўнтаў у розных сацыяльных сетках і месенджарах.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

CPJ заклікае да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына

— 2,5 года пазбаўлення волі, прысуджанае журналісту Андрэю Толчыну па неабгрунтаваным абвінавачанні, з’яўляецца яшчэ адной дэманстрацыяй помслівасці беларускіх уладаў у адносінах да цяперашніх і былых прадстаўнікоў прэсы, такіх як Толчын, за іх незалежнае асвятленне масавых пратэстаў у краіне ў 2020 годзе, — заявіла каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Праблемы з фінансаваннем беларускіх медыя: 4 напрамкі, што можна рабіць

Вадзім Мажэйка — PhD, палітычны аналітык і кансультант, рэдактар «Беларускага Штогодніка».

Ён распавёў БАЖ пра прычыны з фінансавання незалежных медыя і выказаў сваё бачанне, якія шляхі выйсця з гэтых праблем можна адшукаць.

Зразумела, што базавыя праблемы беларускіх недзяржаўных медыя вынікаюць з дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. На момант вясны 2024 году ўсе рэдакцыі, якія асвятляюць грамадска-палітычныя падзеі (і робяць гэта не ў русле «БелТА») выціснутыя з Беларусі і прызнаныя экстрэмісцкімі.

Такім чынам, беларускія медыя не могуць атрымліваць грошы ні ад рэкламадаўцаў, ні ад аўдыторыі з Беларусі (праз падпіску, данаты, продаж мерчу і інш). Гэта варта падкрэсліваць і памятаць, каб не выглядала, быццам цяперашнія фінансавыя праблемы беларускіх медыя — толькі іх уласная віна.


Цалкам чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У спіс экстрэмісцкай прадукцыі трапіў Instagram-акаўнт «Брестской газеты»

Рашэнне наконт абвяшчэння Instagram-акаўнта bg.live_365 «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 14 сакавіка суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Канючка.

У гэты ж дзень ён прыняў аналагічнае рашэнне ў дачыненні да сайта Reform.by.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#афіцыйна

Праўленне БАЖ сёння сабралося, каб абмеркаваць Адкрыты ліст фемінісцкай супольнасці Беларусі і сумесна выпрацаваць пазіцыю арганізацыі з гэтай нагоды.

Зараз мы працуем над адказам. Як толькі ён будзе падрыхтаваны, мы яго апублікуем.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Відэааператару Андрэю Толчыну прысудзілі 2,5 гады калоніі

Два з паловай гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — такі вырак агучыў сёння суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў, які ўжо неаднойчы судзіў жыхароў гомельскага рэгіёна па палітычна матываваных крымінальных справах.

Суд прызнаў журналіста Андрэя Толчына вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Дзяржабвінаваўца прасіў пакараць фрылансера трыма гадамі пазбаўлення волі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Варшаве падтрымалі Анджэя Пачобута і выказаліся за свабоду слова ў Беларусі

У Варшаве 20 сакавіка на вялікіх рэкламных плакатах з’явіліся выявы з тэкстам: «Пакінуў каментар у Фэйсбуку? У Польшчы твой каментар — гэта ўклад у дыскусію. У Беларусі можаш трапіць у турму».

Падрабязнасці


Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Пяты летнік разнастайнасці ў Грузіі: ідзе прыём заявак (дэдлайн — 4 красавіка)

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» арганізоўвае пяты летнік разнастайнасці.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты_ткі (штатныя і фрылансеры) розных СМІ, пісьменнікі_цы, блогеры_кі і квір-актывісты_кі, якія жывуць у Беларусі ці за яе межамі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыках талерантнасці і недыскрымінацыі, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды ў творчасці і прафесійнай дзейнасці.

Летнік будзе праходзіць з 1 па 5 траўня 2024 года бліз Кутаісі (Грузія).

Праграма летніка разнастайнасці грунтуецца на выкарыстанні інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ларп, форум-тэатр і энерджайзеры з удзелам дасведчаных экспертаў і экспертак.

Падрабязнасці і падача заяўкі

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

12 загалоўкаў дзяржаўных медыя ператварыліся ў фотапраект

Праект беларускай фатографкі Сашы Вялічка «Стан адмаўлення» пачаўся з 12 загалоўкаў дзяржаўных медыя, апублікаваных у дзень, калі ў Беларусі адбываліся адвольныя арышты, распавядае Chrysalismagazine.

У серыю«Стан адмаўлення» трапілі загалоўкі, у якіх распавядалася пра затрыманні за малітву, беларускую мову, скрынку з-пад тэлевізара, адмову здаваць кватэру, снегавіка і «хараводную справу».

Падрабязнасці

без впн


Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Гранты ад National Geographic для кіраўнікоў праектаў (дэдлайн — 11 красавіка)

Кіраўнікі праектаў, звязаных з экалогіяй, адукацыяй, даследаваннямі, старытэлінгам і тэхналогіямі, могуць падаць заяўкі на гэтыя гранты.

Магчымыя праекты ўключаюць:

✔️фота;
✔️фільмы;
✔️карты;
✔️журналістыку і лічбавыя медыя.

Падрабязнасці тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як Азаронак стаў такім?

«Наша Ніва» прыводзіць новыя факты з біяграфіі прапагандыста.

Людзі, якія вучыліся з ім у тыя гады, кажуць, што падчас навучання ён быў гэтакай шэрай мышкай: «няма чаго і згадаць»; «памятаю, што хадзіў вечна з хлопцам, вельмі падобным да яго, і ўсё».


Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У кватэры кіраўніка «Malanka Media» Паўла Марыніча робяць ператрус

«Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, дзе пражывае родны брат з сям'ёй. Пакуль інфармацыі няма, чакаю копію пратакола ператрусу.

У Менску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі ўвесь гэты час не быў. Пакуль я ня ведаю, што яны там шукаюць, проста ствараюць «конскі тупат», а можа чарговую крымінальную справу ўжо сфальсыфікавалі», - распавёў «Malanka Media» Павел.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Young Creators: DMI запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх аўтараў (дэдлайн — 7 красавіка)

Democratic Media Institute (DMI) — літоўская няўрадавая арганізацыя, якая падтрымлівае развіццё незалежных медыяў — запускае праграму падтрымкі маладых беларускіх аўтараў, каб дапамагчы ім ствараць высакаякасныя і запатрабаваныя медыяпрадукты, здольныя прыцягнуць увагу маладой беларускай аўдыторыі.

Мэта праграмы — дапамагчы маладым беларускім аўтарам распрацаваць і запусціць свае ўласныя медыяпраекты на TikTok, YouTube або іншых відэаплатформах.

Будуць адабраныя 6 заявак. Кожны ўдзельнік атрымае падтрымку ў памеры 2500 еўра.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Афлайн-школа журналістыкі ад IFAE MediaLab (дэдлайн — 31 сакавіка)

IFAE MediaLab запрашае на чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі ў афлайне. З магчымасцю далейшага праходжання стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ўдзелу ў некалькіх цікавых дадатковых курсах ужо ў анлайне.

Школа будзе працаваць 11-14 красавіка побач з Варшавай.

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.

Адметнасцю Школы стане анлайн стажыроўка ўдзельнікаў Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя. Замацаваныя за вамі ментары і ментаркі дапамогуць вам падрыхтаваць першыя матэрыялы, дадуць карысныя парады.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ігар Карней у судовай залі. ФОТА

Прапагандысцкія СМІ пішуць, што журналіста Ігара Карнея судзяць за супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Суд над ім працягваецца ў Мінску.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Праз тры гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег. Заява БАЖ

Нават праз 3 гады пасля жорсткага падаўлення пратэстаў рэжым Лукашэнкі працягвае распраўляцца з незалежнымі журналістамі, які не з’ехалі з Беларусі, прымяняючы супраць іх заканадаўства аб экстрэмізме.

БАЖ рашуча асуджае прысуд Ігару Карнею і патрабуе неадкладнага вызвалення і перагляд судовага рашэння Ігара і іншых 33-х прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя, якія сёння знаходзяцца за кратамі.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Прысуд Ігару Карнею: 3 гады і 20 тысяч рублёў штрафу

У Мінскім гарадскім судзе завяшыўся разгляд справы журналіста-фрылансера Ігара Карнея.

Суддзя Сяргей Кацэр прызнаў журналіста вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і прыгаварыў да трох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці

без впн

Рекомендации по безопасности
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

BYSOL прапануе беларусам за мяжой падтрымаць адзін з напрамкаў яго дзейнасці

Фонд BYSOL увесь час пашырае спектр дзейнасці, дадаючы новыя напрамкі ў адказ на выклікі часу.

Каб мець такую ​​магчымасць і надалей, BYSOL прапануе беларусам за мяжой аформіць платную падпіску на профіль у Patreon.

Я хацеў бы падзякаваць усім, хто дапамагае нам, кожнаму і кожнай, хто робіць ахвяраванні людзям у бядзе. Нават самае маленькае ахвяраванне, якое прыходзіць да нас рэгулярна, дазваляе планаваць нашу працу на будучыню. Памятайце, што працаваць далей і абараняць сваіх — гэта не проста слоган, а нашыя з вамі дзеянні, — гаворыць стваральнік Фонда Андрэй Стрыжак.


Падрабязнасці

без впн

Рекомендации по безопасности
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Забарона TikTok у ЗША: магчымыя сцэнары развіцця падзей

Кангрэс ЗША з дапамогай прынятага законапраектa прымушае кітайскую кампанію ByteDance — уладальніка папулярнай сеткі TikTok — прадаць свае актывы ў краіне. У іншым выпадку папулярная сацсетка будзе заблакавана ў ЗША.

Каму гэта выгадна, а хто рызыкуе страціць уплыў і заробкі?

Па даных Financial Times, даходы TikTok ў ЗША ў мінулым годзе склалі $16 млрд, а ў цэлым кампанія зарабіла ў 2023 $120 млрд, што на 40% больш, чым годам раней.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У СНД раптам задумаліся пра забеспячэнне правоў журналістаў. Па ініцыятыве Расіі

Выканаўчы камітэт СНД паведаміў, што ў Мінску прайшло пасяджэнне экспертнай групы, падчас якога ўзгаднялі праект дакумента, датычнага забеспячэння правоў журналістаў.

Тым часам за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 34 прадстаўнікі медыя.

Падрабязнасці

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#замежжа

Украінская вядучая перадачы «Арол і рэшка» атрымала расійскае грамадзянства

Ураджэнка Адэсы Рэгіна Тадарэнка атрымала грамадзянства Расіі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на канал SHOT.

Падставай стаў шлюб тэлевядучай з грамадзянінам РФ, спеваком Уладам Тапалавым і бесперапыннае пражыванне ў Расіі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Reform.by трапіў у спіс ««экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У спіс Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесены сайт reform.by. Рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Некалькі лічбаў пра «Белсат», што прагучалі сёння на прэс-карнферэнцыі новага кіраўніка канала:

Прадстаўнікі тэлеканала кажуць, што 75-80% праглядаў на YouTube «Белсата» — знутры Беларусі.

Колькасць беларускіх IP на месяц зменшылася нязначна, каля 800 тысяч — з Беларусі. Але людзі прыходзяць глядзець радзей.

Рускамоўныя праграмы на YouTube глядзяць 7-10% з Украіны.

За апошні час было 4,5-5 млн гледачоў за месяц з Расіі.

Тэлеграм-канал «Белсата» на піку меў 130 тысяч падпісчыкаў — цяпер 21 тысячу.

Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Аляксей Дзікавіцкі: Бясконца рабіць прадукт таннейшым не атрымаецца, інакш будзе пародыя

Ад чаго тэлеканал «Белсат» вымушаны адмовіцца, што мусіць скараціць, якая кадравая палітыка, што будзе з рускамоўнымі праграмамі?

БАЖ пабываў на прэс-канферэнцыі Аляксея Дзікавіцкага, які цяпер выконвае абавязкі дырэктара «Белсата». Поўны тэкст.

Цяпер «Белсат» мае 3,5–4 гадзіны жывога эфіру штодзень, ён застаецца шматпрофільным, то-бок не толькі прадукуе інфармацыйныя праграмы, але і стварае шмат тэматычных.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Сенат Польшчы патрабуе ад беларускіх уладаў вызвалення Анджэя Пачобута

Сенат Польшы нагадвае, што журналіст і дзеяч польскай меншасці Анджэй Пачобут ужо амаль тры гады правёў за кратамі.

Сенатары заклікаюць урады дэмакратычных краін, Еўрапарламент і міжнародныя праваабарончыя інстытуты узмацніць свае дзеянні, каб у рэшце рэшт дабіцца вызвалення палітвязня.

Падрабязнасці

без впн

Рекомендации по безопасности
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Экс-міністра інфармацыі Беларусі хочуць прызначыць «сенатарам»

У Брэсцкай вобласці завершанае вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі: усяго прапанавана восем прэтэндэнтаў у «сенатары».

Паколькі менавіта такой і з’яўляецца квота ад рэгіёна, амаль няма сумневаў, што ўсе прапанаваныя асобы будуць прызначаныя ў так званую верхнюю палату беларускага парламента.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Людзі, якіх указваюць стваральнікамі «экстрэмісцкіх фармаванняў», могуць пра гэта не падазраваць

Як такое магчыма? Распавядае «Медыязона.Беларусь».

У гэтых спісах, сапраўды, ёсць прыпіскі: калісьці некаторыя з названых мелі дачыненне да нас, гэта лёгка праверыць, але зараз — не. Пасля 2020 года склад рэдакцыі аднавiўся, дадаваліся новыя аўтары.

У гэтым спісе ёсць людзі, якіх мы ўвогуле не ведаем — напрыклад, Алена Кульбякiна. Большасць людзей з гэтага спica зараз не маюць дачынення да сайта, — расказалі ў рэдакцыі выдання EX-PRESS.BY.


Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Давядзецца заняцца даволі радыкальнымі рэформамі»: дырэктар «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі аб пераменах на канале

Канал зазнае скарачэнне фінансавання, але ўспрымае гэта як штуршок да пазітыўных пераменаў. Пра гэта спадар Дзікавіцкі распавёў у інтэрв'ю «Белсату».

Бюджэт, калі браць пад увагу наш план на год, хаця, канешне, планы не абавязаныя былі здзейсніцца, значна зменшыцца – прыкладна на траціну. Ёсць пазіцыі, на якіх мы сапраўды можам ашчадзіць, а на некаторых, як тэхнічнае падтрыманне, заробкі, зэканоміць нельга. Нам давядзецца заняцца даволі радыкальнымі рэформамі, нейкія праекты зрабіць таннейшымі, а ад некаторых, на жаль, зусім адмовіцца.


Цалкам інтэрв'ю чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Галоўны рэдактар iXBT. games атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту

Відэа з «прызнаннем» галоўнага рэдактара сайта iXBT games і гульнявога стрымера Віталя Казунова апублікаваў 18 сакавіка праўладны тэлеграм-канал, блізкі да сілавых структур.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Ігара Карнея

Перад пачаткам суду над журналістам Ігарам Карнеем каля будынка Мінскага гарадскога суда сабраліся дыпламаты ЕС, Аўстрыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі.

«ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных ды іх поўнай рэабілітацыі».


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…
Subscribe to a channel