У Беларусі можа з’явіцца новы тэлеканал з навінамі прапаганды нон-стоп — што вядома?
Па інфармацыі «Нашай Нівы», на базе АТН плануецца зрабіць інфармацыйны канал па тыпу «Еўраньюс». Для гэтага будзе пашыраны штат супрацоўнікаў. Такую ідэю абмяркоўвалі яшчэ ў 2020 годзе і цяпер за яе ўхапіліся зноў.
Падрабязнасці тут
без впн
#магчымасці
Дзякуючы працы БАЖ Journalism Bootcamp у Празе адкрыты і для беларусаў_к (дэдлайн — 26 красавіка)
Journalism Bootcamp прапануе маладым журналістам і журналісткам прайсці навучанне ў летніку ў Чэхіі. Працоўная мова — англійская. Дзякуючы намаганням БАЖ гэта стажыроўка стала дасяжная і для беларусаў_к.
— БАЖ лічыць сваім безумоўным прыярытэтам спрыянне калегам, таму мы уступілі ў камунікацыю з арганізатарамі праграмы Journalism Bootcamp і падрабязна патлумачылі важнасць беларускага незалежнага медыясектара і гэтай праграмы для маладых беларускіх журналістаў і журналістак, — гаворыць намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі.
Жахлівыя тэрміны, цудоўныя дзяўчаты і любоў да жыцця. Палітвязынкі Беларусі сталі гераінямі календара
Партрэты 15 беларусак, асуджаных на самыя працяглыя тэрміны, з’явіліся на старонках календара.
Прыдумала яго гендэрная даследчыца Лена Агарэлышава, дызайн падрыхтавала былая палітзняволеная, дызайнерка Ганна Кісялёва, рэалізацыяй праекту займалася Яўгенія Доўгая і ініцыятыва «Палітвязынка».
Чаму важна ствараць арт-праекты пра палітзняволеных жанчын, стравальніцы растлумачылі для Telegram-канала «Тётя Ира разрешила», распавядае Hrodna.life.
Падрабязнасці
без впн
#майстэрня
Што адбываецца з сацсеткамі ў 2024 годзе? Расказвае медыятрэнер Дзяніс Васількоў
Гэты матэрыял ад 34mag.net для тых, хто стаміўся, разгублены, але мае неабходнасць прысутнасці ў сацсетках.
«Я вывучаю сацсеткі і працую з імі апошнія 15 гадоў і за гэты час назіраў рознае. Бягучы этап не назавеш бумам ці рэвалюцыяй. Усё развіваецца звыклым і зразумелым спосабам. Але для таго, каб разабрацца і зразумець, часу толькі менее. Інтэрнэт забіты парадамі наконт таго, як прасоўваць штосьці ў інтэрнэце, а ў выніку на вачах добра калі 5% з таго, што прасоўваецца».
#магчымасці
Стыпендыя імя Хлебнікава ад JX Fund для беларускіх журналістаў у выгнанні (дэдлайн — 8 красавіка)
Стыпендыя Хлебнікава-2024, арганізаваная Інстытутам Гарымана пры Калумбійскай школе журналістыкі і JX Fund, прапануе беларускім і расійскім незалежным СМІ ў выгнанні магчымасць абменьвацца думкамі з калегамі з ЗША і іншымі СМІ ў выгнанні.
Усе сесіі будуць праходзіць на англійскай мове.
Арганізатары правядуць дзевяць анлайн-семінараў з удзелам вядучых амерыканскіх журналістаў, выдаўцоў і выкладчыкаў для абмеркавання тэндэнцый і перадавой практыкі ў галіне бізнесу, этыкі і рэдакцыйных стандартаў.
Сярод гасцей будуць рэдактары і аўтары вядучых выданняў (New York Times, New Yorker, Semafor і інш.).
Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе: акаўнты блогераў і «Медиазона. Беларусь»
На сайце Міністэрства інфармацыі 26 сакавіка абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Акрамя медыяў у яго трапілі акаўнты Кацярыны Пытлевай і украінскага блогера Аляксандра Рыкава, вядомага як BalaganOff.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Што пісала прэса 100 гадоў таму пра абвяшчэнне БНР?
«Новы Час» пагартаў пажоўклыя старонкі беларускіх газет перыяду абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
«У жыцьці кожнага народу бываюць мамэнты, калі яго найглыбешыя, найгарачэйшыя жаданьні знаходзіць яркае рэальнае выяўленьне. А што ж можа быць больш гарачым, больш глыбокім, як жаданьне Волі?!»
«Дзеці ў школе спяць проста на партах» — экс-радыёвядучая Таццяна Сулімава расказала пра жыццё ў Кітаі
Таццяна Сулімава была адным з самых вядомых «галасоў» на беларускім FM-радыё, працавала на тэлебачанні. Сёння Таццяна — падарожнік са стажам, распавядае «Наша Ніва» са спасылкай на smartpress. by.
Самы галоўны лайфхак — паездка ў Кітай пачынаецца задоўга да самой паездкі. Калі ты прыедзеш, у цябе не будзе працаваць ні вайбер, ні тэлеграм, ні фэйсбук, ні інстаграм — ні-чо-га. Там свае сацсеткі, месенджары, свая сістэма плацяжоў. Кітай — гэта як палёт на Месяц — трэба рыхтавацца.
Пасля атакі «Кіберпартызанаў» другі дзень не працуюць сайты «Гомельскай праўды» і «ІнфоБазы»
Абласная газета выкладае матэрыялы толькі ў сацсеткі, а навінавы партал пра сельскую гаспадарку і прамысловасць віншуе з Днём Волі.
«Проста праводзяцца тэхнічныя працы. Калі яны завяршацца, пакуль не вядома».
#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist
У Дзень Волі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Іспаніі далучыліся да Марафону салідарнасці
На працягу 10 месяцаў Марафон салідарнасці з палітзняволенымі журналістамі праходзіць у краінах усяго свету.
Ён пабываў ужо практычна на ўсіх кантынентах. У Дзень Волі да ініцыяванай БАЖ акцыі далучылася Іспанія.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Заява аб прызнанні Ігара Карнея палітычным зняволеным
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выпусцілі сумесную заяву.
«Гэтыя дзеянні ў дачыненні да Ігара Карнея з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні.
Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ігара Карнея з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару ix публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі».
Падрабязнасці
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
🔔 Апошні тыдзень, каб паспець падаць матэрыялы на конкурс «Вольнае слова»! І Дзень Волі для гэтага — выдатны дзень 😊
Сёлетні творчы конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 31 сакавіка прымаюцца матэрыялы за 2023 год.
Пераможцаў конкурсу вызначыць прафесійнае журы, якое захавае ананімнасць пераможцаў пры іх жаданні.
На конкурс прымаюцца працы ад беларускіх аўтараў і аўтарак незалежных медыя. Ад адной асобы на конкурс прымаюцца не больш за 3 (тры) матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2023 годзе, альбо цыкл публікацый.
НАМІНАЦЫІ:
📌Інфармацыйны матэрыял
📌Аналітычная публікацыя
📌 Публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру
📌 Журналісцкае расследаванне
Новаўвядзенне. Сёлета ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі «Журналісцкае расследаванне», журы будзе асобна ацэньваць тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#чытаемБАЖнае
Што адбывалася на гэтым тыдні, важнае для абмеркавання ў журналісцкай супольнасці? Пачытайце тэксты ад аўтараў БАЖ
✨Праблемы з фінансаваннем беларускіх медыя: 4 напрамкі, што можна рабіць
✨ Аляксей Дзікавіцкі: Бясконца рабіць прадукт таннейшым не атрымаецца, інакш будзе пародыя
✨ У Варшаве падтрымалі Анджэя Пачобута і выказаліся за свабоду слова ў Беларусі
✨ 12 загалоўкаў дзяржаўных медыя ператварыліся ў фотапраект
✨ Відэааператару Андрэю Толчыну прысудзілі два з паловай гады калоніі
✨ Прысуд Ігару Карнею: 3 гады і 20 тысяч рублёў штрафу
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Зеркало» ладзіць аўкцыён!
Нядаўна беларуска знайшла ў дабрачынным кантэйнеры ў Польшчы худзі TUT.ВY — і перадала «Зеркалу». Цяпер худзі можна купіць праз аўкцыён і тым самым дапамагчы беларускам-палітвязням — усе атрыманыя грошы рэдакцыя перадасць праекту «Палітвязынка».
Паўдзельнічаць у аўкцыёне можна тут
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Крымінальная справа супраць Юрыя Дракахруста, Ганны Любаковай і яшчэ 18 чалавек перададзена ў Генпракуратуру
Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне папярэдняга расследавання ў дачыненні да дваццаці «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай», якіх у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». У пераліку фігурантаў крымінальнай справы — журналісты Юрый Дракахруст і Ганна Любакова.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
«Выпрацоўваць зразумелую, арыгінальную і актуальную канцэпцыю»
Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка разважае пра напрамкі вырашэння праблем з фінансаваннем незалежных медыя
Адзін з напрамкаў — размяшчэнне рэкламы тых бізнэсаў, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі ў Беларусі і якім няма чаго баяцца. Так, канечне, сёння гэта патрабуе крэатыўных падыходаў, бо простым банерам наўрад ці шмат каго зацікавіш у 2024 годзе. Але можна, напрыклад, браць інтэрв’ю ў зорных спікераў у барах і кавярнях, заснаваных беларусамі па-за межамі краіны. Ці прыдумаць процьму значна больш крэатыўных фарматаў.
«Пачынаеш пазнаваць унутры сябе Лукашэнку». Галоўрэд «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў адказаў на няёмкія пытанні з паліграфам
Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў стаў госцем праграмы «Шчыра кажучы» на тэлеканале «Белсат». Ён прайшоў праз дэтэктар хлусні і расказаў пра працу на дзяржтэлебачанні, канфлікты з калегамі і магчымы сыход з пасады галоўрэда. БАЖ паглядзеў гэты выпуск і запісаў цытаты пра медыя і прафесію.
«Пасля таго, як я здымаў, як Ягора Марціновіча ў кайданках вядуць па двары, я падумаў, што ўсе гэтыя канфлікты такой былі фігней»
Беларускім фатографам не заплацілі за ўдзел у замежнай выставе. Хто вінаваты?
У непрыемную, але распаўсюджаную сярод эмігрантаў гісторыю трапілі фатографы Яўген Атцэцкі і Яўген Ярчак з мінулагодняй латвійскай выставай. Арганізатары на словах паабяцалі ганарар, але выплат дагэтуль няма.
Еўрарадыё паразмаўляла з фотамастакамі, арганізатарамі падзеі і юрыстам, які даў парады, што рабіць у такой сітуацыі.
Падрабязнасці тут
без впн
«Меня брали, как будто я там Усама бин Ладен какой-то». Главред iXBT Games вышел после «суток» и рассказал о своем задержании
Виталий Казунов устроил стрим, в котором пообщался с подписчиками и ответил на их вопросы, пишет «Зеркало».
«Считайте, что я десять дней провел в курортном режиме, похудел на четыре килограмма (легко заметить), исправил проблемы со спиной, потому что спал на очень ровной поверхности, ну и плюс к этому каким-то чудом исправил проблемы с кожей, которые были (типа сухость)».
#магчымасці
Міжнародны фестываль журналістыкі ў Італіі (17–21 красавіка)
Гэта найбуйнейшая штогадовая медыяпадзея ў Еўропе. Можна ўдзельнічаць бясплатна афлайн ці анлайн.
Усе сесіі будуць трансліравацца ў рэжыме рэальнага часу і будуць даступныя для прагляду на сайце фестывалю.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc запрашае на адукацыйную праграму (дэдлайн — 10 красавіка)
PhotoArtDoc — гэта беларускі фестываль фатаграфіі з тэматыкай на стыку дакументалістыкі і мастацтва. Праграма фестывалю складаецца з дзвюх частак — адукацыйнай і конкурснай.
Адукацыйная праграма пройдзе ў перыяд з красавіка па жнівень 2024 года.
Ментары адукацыйнай праграмы і тэмы:
📷 Сяргей Гудзілін — Дакументальная фатаграфія ў СМІ, праектная і мультыжанравая фатаграфія;
📷 Кацярына Кузьмічова — Фотапраект,візуальны сторытэлінг і мультымедыя;
📷 Таццяна Ткачова — Дакументальная і пост дакументальная фатаграфія, этапы працы над персанальным праектам.
У рамках курса ўдзельнікі будуць даследаваць магчымасці розных медыумаў, а таксама ствараць суцэльнае візуальнае выказванне рознай тэматыкі і вывучаць тактыку прасоўвання сваіх праектаў.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Супраць Валеры Руселіка (блогер Daroha) распачалі крымінальную справу
«Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць», — напісаў блогер.
Падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Вэбінар «Зрабі свой кантэнт заўважным: манетызацыя і прасоўванне» (3 красавіка)
Creative MediaHub Batumi запрашае кантэнт-мэйкераў/к, блогераў/к, медыяактывістаў/к, журналістаў/к.
Тэмы вэбінара:
✔️Перавагі і выклікі беларускага YouTube.
✔️Уплыў беларускай мовы на манетызацыю і распаўсюд .
✔️Платформы для прасоўвання кантэнту.
✔️Уплыў рэпрэсій ў Беларусі і вайны ўва Ўкраіне, статыстыка праглядаў.
✔️Штучны інтэлект, як дапаможнік у манетызацыі.
✔️Кейсы і фарматы, досвед спікера.
✔️Як збудаваць сталую супольнасьць і ўтрымліваць яе.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
Сям’я сына Андрэя Толчына просіць дапамогі: маленькай Лары патрэбна рэабілітацыя
Былы гомельскі журналіст Андрэй Толчын за кратамі з верасня 2023 года. 21 сакавіка суд прызначыў яму пакаранне ў 2,5 гады калоніі. Ягоны сын Станіслаў даволі працяглы час жыве ў Польшчы, стварыў сям’ю. Але малодшая дачка нарадзілася неданошанай, пасля цяжкіх родаў.
Лекары давалі несуцяшальныя прагнозы — і па тэрмінах жыцця Лары, і па яе стане. «Урачы даследавалі яе мозг і казалі безнадзейныя рэчы проста. У нас апускаліся рукі», — апісваў Станіслаў.
«Лары трэба рэабілітацыя. Рэчы для яе, гарсэты, спецыяльныя боцікі, вертыкалізатар, каб яна змагла стаяць і вучыцца хадзіць».
Камітэт па абароне журналістаў асудзіў прысуд Ігару Карнею
І заклікаў неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных беларускіх журналістаў.
«Уладам Беларусі хапіла трох дзён, каб адправіць Ігара Карнея ў турму на тры гады: тыповы прыклад хуткасці і самавольства ў прысудах у дачыненні да незалежных журналістаў у краіне», – заявіла каардынатарка праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.
#майстэрня
Няма сіл? Як аднавіцца пасля зімы — распавядае Ганна Матуляк
— Справа не толькі ў зіме, але і ў дадатковых кантэкстах, ад якіх мы адчуваем сябе дрэнна, — тлумачыць «Еўрарадыё» псіхолаг Ганна Матуляк. — З аднаго боку, гэта можа быць вайна і агулам змрочныя навіны за дзень, з другога — асабістыя цяжкасці, напрыклад, развод, праблемы з дзецьмі, дакументамі і гэтак далей. Усё гэта трэба ўлічваць.
Па словах спецыялісткі, працэс аднаўлення пасля зімы мусіць быць далікатным і комплексным. Ні ў якім разе нельга «гвалтаваць» свой арганізм цяжкімі практыкаваннямі.
Уключаемся паступова. Як?
Чытайце тут
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
CreateCulture Group запрашае на «Ноч Правалаў: тэатр!» (Вільня, 27 сакавіка)
Кажуць, што чалавек вучыцца толькі на сваіх памылках.
Каманда CreateCulture Group з гэтым не згодная — можна эфектыўна і весела вучыцца на прыкладах адзін аднаго. Таму Міжнародны дзень тэатра запрашае ўсіх жадаючых на Ноч Правалаў.
На мерапрыемстве удзельнікаў чакаюць:
– Выступленні спікераў
– Нетворкінг
– Адкрыты мікрафон для тых, хто жадае падзяліцца сваёй гісторыяй
Дзверы ў 18:30, пачатак — а 19-й.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok
#магчымасці
Штопятнічная падборка магчымасцяў ужо чакае вас!
🌼 Завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова»
Да 31 сакавіка прымаюцца матэрыялы за 2023 год
🌼 Конкурс мультымедыйных матэрыялаў UNESCO Clubs 2024 для моладзі (дэдлайн — 25 сакавіка)
Для моладзі да 24 гадоў
🌼 Стыпендыяльная праграма ад Пражскага грамадзянскага цэнтра (дэдлайн — 25 сакавіка)
Мовы праграмы: англійская, руская
🌼 Адукацыйны курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0» (дэдлайн — 27 сакавіка)
Заняткі вядзе Дзяніс Васількоў
🌼 Міжнародны саміт па прасоўванні праўды ад ICFJ (28 сакавіка)
Штучны інтэлект у журналістыцы
🌼 Youtube ад А да Я: вясновы інтэнсіў ад IFAE (дэдлайн — 29 сакавіка)
6 заняткаў па 1,5-2 гадзіны,
🌼 Фінансавая падтрымка эміграцыйных СМІ з Беларусі, Расіі і Украіны (дэдлайн — 31 сакавіка)
Максімальная сума: 50 000 €
Фота: pexels.com
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok