bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1590

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#майстэрня

Сучасныя тэндэнцыі ў прасоўванні журналістыкі ў сацыяльных сетках: досвед BBC і Deutsche Welle

Як эфектыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання свайго кантэнту? Ці варта пераходзіць на кароткія фарматы і як працаваць з аўдыторыяй, калі працуеш у эміграцыі? Ці магчыма пабудаваць давер у сацыяльных сетках і заваяваць увагу маладой аўдыторыі?

Гэтыя пытанні сёння вельмі актуальныя для беларускай медыясупольнасці. На іх паспрабавалі адказаць Джэрэмі Скiт і Эрыка Марзана, эксперты ў галіне сацыяльных медыя з Вялікабрытаніі і Германіі.

Цалкам чытайце тут

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дапамажыце Ірыне Шчаснай у адаптацыі і рэабілітацыі пасля 4 гадоў калоніі!

У 2020 годзе Ірына Шчасная была рэдактарам шэрагу тэлеграм-каналаў, асвятляла акцыі пратэстаў да і пасля выбараў. За гэта ў 2021 годзе жанчыне прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі. Толькі ў верасні 2024 года беларуска змагла ўз’яднацца з мужам і сынам.

Фонд BySol аб’яўляе збор, каб дапамагчы былой палітвязынке рэабілітавацца.

Пасля некалькіх турэмных гадоў у страху і стрэсе свабода здаецца страшнай і невядомай. Я выйшла з вельмі расхістанай нервовай сістэмай, і да гэтага часу не магу цалкам ачуняць

.
Магчымасць дапамагчы

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пасля заявы Паўла Дурава пра змену палітыкі прыватнасці гарантый бяспекі перапіскі ні ў кога няма, кажа намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў каментары выданню «Позірк».

Цалкам чытайце тут без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Передел сфер влияния? Что происходит с городскими ВК-пабликами Гомеля

Как изменилось формирование информационной повестки для гомельчан в соцсети «ВКонтакте», которая остается одним из основных источников информации для молодой аудитории и людей среднего возраста, посмотрел «Флагшток».

Судя по тому, что аналогичные страницы с брендом «Главное!» есть у многих городов РФ, а изначально посты в беларусских пабликах «Главное!» содержали ошибки, характерные для россиян, можно сделать вывод о «российском следе»: владельцы и главные администраторы сети находятся в России.


Подробности

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#замежжа

Нямецкі часопіс апублікаваў інтэрв’ю з футбалістам, які не сказаў журналісту ні слова


Нямецкі штотыднёвы спартыўны часопіс Sport Bild, які выдаецца ў Гамбургу, узяў інтэрв’ю ў падаючага надзеі футбаліста Лутшарэла Гертрэйды. Вось толькі малады гулец звычайна адмаўляе журналістам, бо вельмі моцна заікаецца.

Паглядзіце, які выхад у такіх абставінах знайшлі медыйшчыкі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Дзеці таксама перажываюць турэмны досвед». Алег Груздзіловіч прэзентуе кнігу для малечы

Журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч выдаў новую кнігу пад назвай «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы». Ён распавёў БАЖ, як стваралася гэтае ўнікальнае выданне.

Дзеці таксама перажываюць турэмны досвед, з імі пра гэта трэба размаўляць. Іх трэба берагчы, але не трэба ад іх гэта хаваць.


Прэзентацыя кнігі пройдзе 27 верасня ў гасцёўні Беларускай рады культуры (Вільня, вуліца šv. Ignoto, 5).

Цалкам чытайце тут

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Партрэт Кацярыны Андрэевай з’явіўся на адкрыцці пасяджэння камітэта «Пісьменнікі ў няволі»

Днямі адбылося пасяджэнне камітэта «Пісьменнікі ў няволі» PEN International. На адкрыцці былі сімвалічныя «Empty Chairs» («пустыя крэслы») для тых, чый голас не можа, але павінен гучаць.

Адно з гэтых крэслаў — для журналісткі Кацярыны Андрэевай, піша Беларускі ПЭН.

Падрабязнасці

без впн

———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Трэнінг па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій для НДА і ініцыятыў (дэдлайн — 30 верасня)

Арганізацыя «ІншыЯ» запрашае актывістаў і актывістак на трэнінг па камунікацыйных стратэгіях.

Мерапрыемства будзе карысна тым, хто хоча зрабіць сваю арганізацыю або ініцыятыву больш зразумелай і прыкметнай для аўдыторый.

📌 18-19 кастрычніка 2024 года

📌 Афлайн у цэнтры Варшавы

Пасля трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць ментарскую падтрымку для распрацоўкі стратэгіі ўласнага праекта.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пракуратура Мінска адсправаздачылася пра «супрацьдзеянне экстрэмізму»

Мінская гарадская пракуратура са студзеня па жнівень 2024 года накіравала ў суды 103 заявы аб прызнанні шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

Падрабязнасці

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Вярхоўны суд будзе разбіраць апеляцыйныя скаргі асуджаных да зняволення Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова

Разгляд апеляцыйнай скаргі асуджаных да зняволення журналістаў з Магілёва Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова распачнецца 27 верасня а 9.30 раніцы.

Паводле раскладу на сайце Вярхоўнага суда, суддзём прызначаны Максім Філатаў.

Падрабязнасці

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Флагшток» зняў дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў у Беларусі

Ролі сыгралі купалаўцы, а песню для фільма напісаў блогер Андрэй Павук.

Дакументальны фільм «Лес» пакажа некалькі рэальных гісторый 1930‑х гадоў пра сталінскія рэпрэсіі. Адна з іх — пра гомельскага чыноўніка, які выжыў пасля расстрэлу ў Навабеліцкім лесе, піша Медиазона. Беларусь.

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Чаго брэшаш?» спыняе сваё існаванне. І абяцае вярнуцца

Антыфэйкавы праект «Чаго брэшаш?», які займаўся разборам прыёмаў дзяржпрапаганды, закрываецца. Што здарылася? БАЖ пагаварыў з кіраўніцай і вядоўцай праекта Ганнай Лепяшкевіч.

Мы заўсёды працавалі невялікай камандай. Гэта чатыры чалавекі: быў чалавек, які адказваў за сацсеткі, была я, хто пісаў скрыпты для кароткіх відэа і была вядоўцай, быў рэдактар, які пісаў скрыпты для вялікіх відэа, а таксама відэаператар-мантажор.

Увесь час глядзець беларускую прапаганду і спрабаваць яе аналізаваць – паверце, гэта цяжка.


Цалкам чытайце тут
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Анлайн-курс «Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў» (рэгістрацыя да 30 верасня)

Вашыя навіны не заўважаюць, але вы ўпэўненыя ў значнасці дзейнасці вашай арганізацыі ці ініцыятывы?

Давайце разам разбярэмся, як пасябраваць з медыямі, дагрукацца да сваёй аўдыторыі і вынесці важную для НДА сацыяльную праблему ў эпіцэнтр увагі грамадства.

Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта праводзіць курс па эфектыўных камунікацыях.

🟠 Курс пройдзе з 3 кастрычніка да 21 лістапада 2024 года. Ён складаецца з шасці вэбінараў і двух ментарскіх сесій.

🟠 Анлайн-сустрэчы будуць праходзіць па чацвяргах з 18:00 да 20:30 па Вільні, 17:00 — 19:30 па Варшаве, 20:00 — 22:30 па Тбілісі.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка

У рэзалюцыі выказваецца асаблівая заклапочанасць тым, што некаторых палітзняволеных шмат месяцаў трымаюць без сувязі са знешнім светам і што пра іх стан немагчыма атрымаць інфармацыю. У прыватнасці, згадваецца журналіст "Радыё Свабода" Ігар Лосік.

Таксама еўрапарламентары ўспомнілі справу беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, заклікаючы Сербію ўстрымацца ад ягонай экстрадыцыі.

Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Журналісткі ва ўсім свеце зарабляюць менш, чым журналісты. А ў Беларусі?

У Еўразвязе гендэрныя нажніцы ў заробках складаюць каля 12%. Беларусь упэўнена апярэджвае «калектыўны Захад» па гендарным разрыве.

У Сусветны дзень роўнай аплаты працы Міжнародная федэрацыя журналістаў агучыла статыстыку.

Чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека

Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize у Вашынгтоне, піша «Наша Ніва».

Беларуская дэмакратычная лідэрка прысвяціла яе палітвязням і журналістам.

За нашых журналістаў, вымушаных з’ехаць у выгнанне, але якія працягваюць даносіць праўду да людзей унутры краіны.

І для тых, хто знаходзіцца за кратамі. Для такіх, як Ігар Лосік з Радыё Свабода, які парэзаў сабе вены ў знак пратэсту супраць жорсткасці сваіх турэмшчыкаў.


Падрабязнасці

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

Былы палітвязень і блогер Вадзім Ермашук уладкаваўся працаваць у краму жаночага адзення на рынку «Карона», даведаўся Hrodna.life.

Раней ён спрабаваў знайсці працу праз Цэнтр занятасці — яму прапаноўвалі цяжкую фізічную працу, якой пасля аперацый Вадзім не можа зарабляць.

Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Прымаюцца заяўкі на прэмію True Story Award 2025 (дэдлайн — 22 кастрычніка)

The True Story Award 2025 года будзе ўручана аўтарам у трох намінацыях. Лаўрэат у кожнай катэгорыі атрымае грашовы прыз у памеры 20 000 долараў ЗША.

Пераможцы будуць запрошаны у Швейцарыю на цырымонію ўручэння прэміі True Story Award і на фестываль True Story Festival у Берне, які пройдзе з 20 па 22 чэрвеня 2025 года.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Цяпер папросту папулярныя атакі, абвінавачванні журналістаў ва ўсім»

Прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Мая Север распавяла Беларускай службе Польскага радыё, як жыла ў  камуністычныя часы, і як яе дзядуля правёў частку свайго жыцця за кратамі.

Мой дзядуля правёў у турме сем гадоў. Аднойчы я спытала ў яго: Я ведаю, што ты быў у сітуацыі, калі мог падпісаць паперы, каб цябе вызвалілі з турмы. Ён сказаў мне: «Так, але з гэтым я мусіў бы прачынацца кожную раніцу».


Цалкам чытайце тут

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Таргетинг для медийщиков и активистов: эффективное использование Meta, YouTube и TikTok (дедлайн — 7 октября)

Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность» приглашает на бесплатный вебинар 8 октября 2024 года.

На вебинаре будут обсуждать:

〽️Почему не стоит бояться таргетинга, и как он может упростить работу.
〽️Как правильно использовать рекламные возможности Meta, YouTube и TikTok.
〽️Как определить оптимальный рекламный бюджет.
〽️Лайфхаки и стратегии, которые повысят эффективность ваших кампаний.
〽️Как превратить таргетинг в свой актив.

Ведущий вебинара — Денис Васильков, медиаэксперт, специалист по продвижению.

Подробности и регистрация

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Пінску сёння пачнуць судзіць Яўгена Нікалаевіча, які ў 2020 годзе асвятляў пратэсты пасля выбараў

У судзе горада Пінска і Пінскага раёна на 26 верасня прызначаны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да журналіста Яўгена Нікалаевіча.

Яго абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Разглядаць справу будзе суддзя Яўгенія Мельнік.

Падрабязнасці

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

⁉️ БАЖ працягвае глабальнае апытанне і просіць калег паўдзельнічаць!

Прайдзі цяпер кароткае АНАНІМНАЕ апытанне, каб нам лепш ведаць стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара.

Дзе і як сёння жывуць і працуюць прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай медыясферы, якія галоўныя выклікі, праблемы, патрэбы, — кожны год БАЖ звяртаецца да калег і каляжанак з такімі пытаннямі.

Веданне сітуацыі дапамагае нам лепш разумець настроі калег, іх патрэбы, а таксама планаваць дзейнасць на 2025 год.

Прайсці апытанку на Google Forms

Падрабязнасці

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Почему некоторых бесят феминитивы? Две гипотезы от психотерапевтки

Психотерапевтка Агния Лойка на своем YouTube-канале «Агния думает вслух» выпустила видео о том, почему некоторых людей бесят феминитивы. У специалистки получилось выделить две основные причины. CityDog.io публикует сокращенный вариант.

«Сам процесс появления этих слов может восприниматься как угроза всей системе – и поэтому резко критиковаться».


Читайте тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Старонку віцебскіх навін у TikTok ужо другі раз прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Паводле спісу, які складае Мінінфармацыі Беларусі, «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны кантэнт TikTok-аккаунта з назвай «pravtb».

Старонка мае 35,5 тысячы падпісчыкаў, там размяшчаюцца кароткія аўтарскія відэаролікі пра навіны Віцебскай вобласці.

Падрабязнасці

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Глыбокім падчас рэйду сілавікоў затрымалі адміністратара мясцовага пабліка

У Глыбокім на мінулым тыдні падчас так званай «зачысткі ад экстрэмістаў» супрацоўнікі віцебскага ГУБАЗіКа затрымалі прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога называюць адміністратарам акаўнта «Подслушано Глубокое».

Падрабязнасці

без впн
———————————
📎 Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Алег Мацкевіч: Алесь Бяляцкі — вельмі светлы чалавек

Ужо чацвёрты год Нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязень Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Беларускае Радыё Рацыя пагаварыла праваабаронцам Алегам Мацкевічам — пра Алеся як чалавека і праваабаронцу  ў дзень яго народзінаў.

Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады.

«Мне падаецца, што на дадзены момант такой фігуры няма, ні ў самім цэнтры “Вясна”, ні ў праваабарончай супольнасці Беларусі».


Чытайце і слухайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

БАЖ рэкамендуе журналістам пераводзіць камунікацыю з Telegram на больш бяспечныя пляцоўкі

Пасля заявы Паўла Дурава пра змену палітыкі прыватнасці гарантый бяспекі перапіскі ні ў кога няма, кажа намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў каментары выданню «Позірк».

«Фактычна можна сказаць, што неканфідэнцыйнасць даных у “Телеграме” залежыць ад асабістых інтарэсаў Паўла Дурава. Безумоўна, гэта нясе пагрозу. Калі ўжо заяўлена, што “Тэлеграм” гатовы супрацоўнічаць з уладамі, відавочна, што такое супрацоўніцтва можа тычыцца і Беларусі».


Цалкам чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Пінску будуць судзіць журналіста, які асвятляў пратэсты пасля выбараў у 2020 годзе

Чатыры гады таму Яўген Нікалаевіч супрацоўнічаў з рэгіянальным выданнем «Медиа-Полесье» ў якасці відэааператара і атрымаў рэдакцыйнае заданне асвятляць пратэсты. Журналіста затрымлівалі 10 жніўня 2020 года. Тады яго моцна збілі.

Падрабязнасці чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Cемінар у Вільні пра партрэтную фатаграфію (25 верасня)

CreateCulture Studio запрашае на семінар Сяргея Міхаленкі, прысвечаны партрэтнай фатаграфіі.

Чакаецца фармат «тры ў адным»: лекцыя, адкрыты дыялог і трохі практыкі.

Сяргей Міхаленка – фатограф, куратар і выкладчык, жыве і працуе ў Вільнюсе. Стваральнік фотапартала znyata.com, быў старшынёй Саюза фатографаў Беларусі, куратар фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc. Выкладае фатаграфію ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і Беларускай акадэміі фатаграфіі.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Воркшоп «Практычныя метады кіравання для трансгранічных журналісцкіх каманд» (24 верасня)

Міжнародны семінар арганізуе Transitions and Journalismfund Europe.

Воркшоп прызначаны не толькі для кіраўнікоў каманд, але і для ўсіх удзельнікаў міжнародных журналісцкіх праектаў, якія хочуць развіць навыкі для кіравання і эфектыўнай сумеснай працы.

Фокус семінара:

✔️ Лепшыя практыкі: правераныя стратэгіі эфектыўнага кіравання трансгранічнымі журналісцкімі праектамі.

✔️ Дынаміка каманды: узаемадзеянне ў камандзе з улікам культурных адрозненняў удзельнікаў.

✔️ Рэальныя ўрокі: пераадольванне перашкод трансгранічнага супрацоўніцтва.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…
Subscribe to a channel