bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1682

Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Новае выдавецтва Surma першай кнігай выпускае пераклад Сабрыны Брыло

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запускае ўласную кніжную марку Surma, пад якой будуць выходзіць кнігі беларускіх і замежных аўтараў, піша Bellit.info.

Першай кнігай выдавецтва стаў раман Гінтараса Граяўскаса «Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі».

З літоўскай на беларускую твор пераклала Сабіна Брыло.


Падрабязнасці

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Рада па медыяэтыцы разгледзела скаргу на выкарыстанне тэрміна «нелегальныя мігранты» у артыкулах «Нашай нівы»

Рада па медыяэтыцы разгледзела зварот Марыны Касінеравай адносна артыкулаў «Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал» і «Нелегалы? "Наша Ніва" папала пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты», апублікаваных «Нашай нівай» 11 і 12 мая 2025 года.

Спадарыня Касінерава лічыць, што выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты» з’яўляецца мовай варожасці.

Падрабязнасці тут

без впн

📎 Спампаваць рашэнне ў фармаце PDF

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Блогера Руслана Лінніка ўключылі ў пералік «экстрэмістаў», яго асудзілі да зняволення ў другі раз

Прычына — вырак Мінскага гарадскога суда, які прызнаў блогера вінаватым у распальванні варожасці або варажнечы. У «Пераліку асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», пазначана, што ён «адбывае пакаранне».

Падрабязнасці тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#праца

Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў адкрыла вакансію праграмнага дырэктара

Шукаюць чалавека, які будзе планаваць, адміністраваць, каардынаваць, распрацоўваць і ўкараняць новыя праграмы і праекты з мэтай падтрымкі расследавальніцкай журналістыкі ва ўсім свеце, з асаблівым акцэнтам на краіны з рэпрэсіўнымі рэжымамі і маргіналізаваныя супольнасці.

Патрабаванні:

☑️ Больш за 15 гадоў працы ў журналістыцы.

☑️ Глыбокія веды ў галіне расследавальніцкай журналістыкі і журналістыкі дадзеных.

☑️ Кіраўніцкі вопыт у журналісцкім асяроддзі.

☑️ Уменне працаваць самастойна і адказна ў дэцэнтралізаванай арганізацыі.

☑️ Добрае валоданне англійскай мовай.

Падрабязней пра вакансію

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Кыргызстане ліквідуюць незалежны тэлеканал «Апрель»

Падставай для закрыцця тэлеканала стаў «сарказм» і «міміка» вядоўцаў тэлеканала.

«Позва цалкам задаволеная. Юрыдычная асоба ліквідаваная. Усе выдадзеныя ім ліцэнзіі анулююцца», - канстатаваў адвакат Акмат Алагушаў. Апрача таго, суд абавязаў адказчыка выдаліць ці заблакаваць усе старонкі медыя ў сацсетках.


Падрабязнасці

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Беларусі «экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку польскага прафесійнага фатографа

Інфармацыя пра гэта з’явілася ўвечары 9 ліпеня ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае на сваім сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Журналіста-кругасветчыка Аляксандра Гойшыка шукае міліцыя

У пошуках «злоснага экстрэміста» міліцыянты прыйшлі да ягонай маці і распытвалі, ці збіраецца яе сын вярнуцца ў Беларусь з павіннай, паведамляе «Белсат».

«Як сказалі маме, я экстрэміст таму, што некалі намаляваў у гэтых вашых інтэрнэтах аднаго сіпатага самазванца з, увага, чырвонымі зубамі!» – адзначыў журналіст.


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

PALATNO: Дапамагаем беларусам і беларускам успомніць тое, пра што яны забылі

Паразмаўлялі з кіраўніцай медыя Зояй Хруцкай пра нечаканыя старонкі гісторыі, пошук інфармацыі «у стозе сена», бабуліны слоўцы і кантэнт як спосаб адстройкі ад «рускага міру».

«Калі даверыцца той гісторыі, якую нам прэзентуюць у школах, мы ўбачым палатно, з якога выскублена шмат значнага і цікавага. А без гэтых дадатковых фарбаў складана ўбачыць мінулае аб’ёмным і зразумелым».


У праекце «Без нас вы б не ведалі…» БАЖ распавядае пра тое, якія факты, падзеі, праблемы ў Беларусі засталіся б небачнымі, калі б не было незалежных медыяў і журналістаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ксения Луцкина: Никто не ожидал тюремных сроков, но все мы делали правильно

Через год после освобождения журналистка Ксения Луцкина в большом интервью DW отрефлексировала на события 2020 года, свой тюремный срок и на происходящее вокруг.

— Я от этого не избавлюсь. Никогда не верну четыре года жизни моего ребенка. Вот это основная рана, которая не заживет никогда, ни при каких обстоятельствах. Я не видела эти четыре года, как мой ребенок взрослеет, и он взрослел в условиях, которых не должно быть у детей.


Подробности

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Фонд JX прапануе беларускім медыям у выгнанні фінансавую падтрымку (дэдлайн — 12 ліпеня)


Фонд JX аб’явіў дзве фінансавыя магчымасці для незалежных беларускія СМІ ў выгнанні: адна для медыяў з гадавым бюджэтам менш за 225 тысяч еўра, другая (сумесна з IFPIM — Міжнародным фондам СМІ, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс), — для медыяарганізацый з бюджэтам больш за гэтую суму.

Апошні тэрмін падачы заявак па адной магчымасці заканчваецца 12 ліпеня, па іншай — 20 ліпеня.

Падаць заяўку

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ва Украіне за год забаранілі да распаўсюду 8,8 тысяч найменняў кніг з Расіі і Беларусі

Толькі ў чэрвені ва Украіне спынілі «незаконны распаўсюд на ўкраінскіх онлайн-пляцоўках 408 кніг» з Расіі і Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

За апошні год: з траўня 2024 года да чэрвеня 2025 года – ва Украіне забаранілі распаўсюд амаль 8,8 тысяч найменняў выдавецкай прадукцыі з «дзяржавы-агрэсара Расіі і Рэспублікі Беларусь».

Якую долю з іх займае беларуская прадукцыя, прэс-служба Дзяржаўнага камітэта тэле- і радыёвяшчання Украіны не паведамляе.

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

На інтэрв'ю з Ціханоўскай прыйшлі ліпавыя расійскія журналісты

Падман раскрылі ў самы апошні момант: зараз фальшывыя журналісты тлумачаць свае паводзіны праваахоўным органам Літвы, піша «Зеркало».

— Паводзіны маладых людзей і іх дакументы былі дзіўныя, яны відавочна хваляваліся і не былі падобныя на журналістаў, — распавёў «Люстэрку» Вячорка. — Мы адразу ж звязаліся з галоўным рэдактарам «Новой газеты Европа». Ён сказаў, што выданне сапраўды планавала інтэрв'ю са Святланай, але гэтыя хлопцы да іх дачынення не маюць.


Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Сёння споўнілася 4 гады, як былыя журналісты TUT. BY запусцілі інфармацыйны партал «Люстэрка». За гэты час яны выдалі больш за 100 тысяч тэкстаў.

Калі спытаць у рэдакцыі, што яны лічаць самымі значнымі тэмамі апошніх гадоў, адказ будзе нечакана канкрэтным. Журналісты кажуць, што не кожны іх тэкст можна назваць гучным, але кожны з іх фіксуе тое, што ўлады спрабуюць схаваць або перайначыць.

Пра што мы б не ведалі без «Люстэрка», чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларусь шэсць гадоў займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў у постсавецкіх краінах

Штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса апублічыла Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць».

Па выніках 2024 года Беларусь набрала -95,02 бала і заняла апошняе, шостае месца, у Індэксе забароны катаванняў.

Чытайце далей

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#праца

«Люстэрка» шукае дыстрыб’ютара ў smm-аддзел

Рэдакцыя шукае чалавека, здольнага ўзмацніць smm-каманду выдання. Супрацоўніка, які разам з калегамі будзе адказваць за распаўсюджванне кантэнту на мностве платформаў у буйнейшым незалежным выданні.

Водгукі на вакансію дасылайце на editors@zerkalo.io з пазнакай «Дыстрыб’ютар у smm-адзел». Апрача рэзюмэ, у целе ліста раскажыце пра сябе і чаму жадаеце працаваць у «Люстэрку».

Чытайце далей

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Раман Шэль: «Мне было страшна сустракацца з Пушкіным, таму што ён быў дазвання бясстрашны»

Як журналіст «ARTE» і «3sat» два гады жыў на сакрэтнай кватэры пад Менскам і здымаў пратэстную Беларусь. І мастака Алеся Пушкіна, пра якога зняў фільм «Апошнія словы». Вялікае інтэрв'ю «Белсата» з нямецкім рэжысёрам і журналістам Раманам Шэлeм (Roman Schell).

Былі сітуацыі, калі мая рэдакцыя была супраць здымак. Маўляў, не рабі гэта, не трэба, Беларусь заціхла, усё, кропка. Ішоў ужо лістапад, снежань 2020-га. Пушкін запрасіў мяне на Каляды. І я, нягледзячы на гэтыя забароны рэдакцыі, ехаў да яго і здымаў. Інтуіцыя мне падказвала: устань, едзь і здымай.


Цалкам чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Залева за вокнамі ці празмерная спёка не перашкодзіць нам прынесці вам штопятніцу падборку самых актуальных магчымасцяў. Выбірайце тое, што вам цікавей

🌂 Як выжыць з абмежаванымі рэсурсамі, калі вы — беларускае медыя (дэдлайн — 11 ліпеня)
Сустрэча пройдзе ў Варшаве 15 ліпеня з 15.00 да 17.30

🌂 Анлайн-практыкум «Вялікая праўка: візуал, які працуе» (рэгістрацыя да 11 ліпеня)
Запрашае Беларуская асацыяцыя журналістаў

🌂 БАЖ кліча калег на Медыякэмп у Літве 19–20 ліпеня!
Да 30-годдзя БАЖ

🌂 Фонд JX прапануе беларускім медыям у выгнанні фінансавую падтрымку (дэдлайн — 12 ліпеня)
Падтрымка на суму ад 20 тысяч да 200 тысяч еўра

🌂 Прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards (дэдлайн — 14 ліпеня)
Галоўны прыз — каля 11 тысяч даляраў ЗША

🌂 Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно ў Вільні (дэдлайн — 15 ліпеня)
Фільмы не павінны перавышаць 30 хвілін

🌂 Набор у Летнюю школу MALDZIS (дэдлайн — 16 ліпеня)
Удзельнікі — ва ўзросце да 30 гадоў

🌂 Конкурс расследавальніцкіх відэа- і аўдыёпраектаў DIG Awards (дэдлайн — 16 ліпеня)
Прыз у памеры 15 000 еўра

🌂 Прэмія за журналістцкія матэрыялы на тэму правоў дзіцяці (дэдлайн — 20 ліпеня)
У гатэгорыях трансляцыя, радыё/падкаст, пісьмовыя навіны, фатаграфія

🌂 Bump Up! Праграма для стваральнікаў кантэнту (дэдлайн — 20 ліпеня)
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне

Фота: Vlad Chețan для Pexels.com

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

5 заліпальных Instagram-акаўнтаў пра Беларусь

CityDog.io сабраў 5 інстаграм-старонак пра Беларусь: настальгічных, забаўных, незвычайных і проста эстэтычна прыемных.

«Асцярожна: можа выклікаць настальгію па краіне, якой, магчыма, і не існавала ніколі ўвогуле».


Глядзіце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#бяспека

Gemini атрымаў доступ да ўсіх аплікацый на Android — без вашай згоды

ШІ-асістэнт Gemini ўзаемадзейнічае з аплікацыямі, нават калі карыстальнік раней адключаў адпаведную актыўнасць у наладах, піша devby.io.

Эксперты па кібербяспецы папярэджваюць: па сутнасці, Google убудавала Gemini ў Android гэтак жа глыбока, як Microsoft калісьці ўбудавала Internet Explorer у Windows.


Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Рэдактар Аляксандр Красніцкі: «Наш партал — сігнал беларусам Латвіі, што мы памятаем пра вас»

У Латвіі год таму з’явілася медыя для беларускай дыяспары. Група парталаў грамадскіх СМІ Латвіі LSM+ стварыла беларускую версію сайта: не толькі на нацыянальнай мове, але і з беларускай тэматыкай.

У гэтым годзе мы запросім у бюджэце стаўку беларускага рэдактара. Гэта будзе штатны супрацоўнік рэдакцыі, які будзе знаходзіцца ў эпіцэнтры працэсаў. Тады нам удасца (дай Бог) і пашырыць кантэнт. Пакуль гэта пазаштатнікі, фрылансеры, але яны ўжо практычна родныя і даступныя ў любы час.


Цалкам чытайце тут

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Выказванні Васкрасенскага патрабуюць прынцыповай юрыдычнай ацэнкі». Што не так з адказамі праўладнага палітолага незалежнаму праваабаронцу

Падчас размовы паміж праваабаронцам, былым палітвязнем Леанідам Судаленкам і праўладным палітолагам, сябрам так званай «камісіі па вяртанні» Юрыем Васкрасенскім прагучала пытанне наконт зняволеных беларускіх журналістаў.

Прыводзім даслоўны пераказ гэтага моманту і каментар кіраўніка Прававога цэнтра БАЖ Алега Агеева.

Юрыдычна прысуды, вынесеныя супраць журналістаў, з’яўляюцца вынікам парушэння правоў журналістаў, а не справядлівага і незалежнага судовага разбору. Таму спасылкі на «прысуд суда» не могуць апраўдваць незаконнае пазбаўленне волі.


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці
Анлайн-практыкум «Вялікая праўка: візуал, які працуе» (рэгістрацыя да 11 ліпеня)


На гэтым анлайн-практыкуме ад Беларускай асацыяцыі журналістаў нашы эксперты зробяць кропкавы разбор візуальнага стылю вашага медыя і дапамогуць дакруціць падачу, каб усё добра чыталася, было сучасным і пазнавальным. І ніякіх «пагуляйце са шрыфтамі».

Для каго:
📒для малых і сярэдніх медыяў,
📒рэдактараў, SMM-спецыялістаў,
📒усіх, хто адказвае за візуал, але не з’яўляецца дызайнерам.

Працягласць: 2 гадзіны

Рэгістрацыя і падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Летняя школа MALDZIS праводзіць набірае студэнтаў да 30 гадоў (дэдлайн — 16 ліпеня 2025 года)


З 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года ўдзельнікам школы прапануюць 16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту.

Па 1 верасня пройдуць анлайн-заняткі, а 5–7 верасня прадугледжаная афлайн-сэсія. Падчас праектнай працы удзельнік самастойна ці з камандай распрацуе ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS.

Увага: арганізатары не аказваюць візавую падтрымку.

Экспертныя сесіі будуць праведзеныя Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.


Рэгістрацыя і падрабязнасці

baj.media">❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Да Латушкі ліпавая журналістка «Новай газеты Еўропы» прасілася яшчэ ў чэрвені

Камунікацыя перарвалася пасля прапановы кіраўніка НАУ перайсці ў месенджар і прайсці верыфікацыю, піша «Наша Ніва».

Як удалося высветліць, журналістка з такім імем сапраўды працуе ў «Новая газета Еўропа», аднак яна ніякіх запытаў на інтэрв’ю з Паўлам Латушкам і здымкі фільма не накіроўвала.

Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Праваабаронцы прызналі музыканта і радыёвядоўцу Алега Хаменку палітзняволеным

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі 9 ліпеня з сумеснай заявай.

Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што затрыманне і крымінальны пераслед Алега Хаменкі з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.


Цалкам заява тут

без впн

Архіўнае фота: LookByMedia
baj.media">
❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Уз’ядналася мінімум тысяча сем’яў». Як грузінская журналістка раскрыла схему па продажы немаўлят

Тамуна Мусарыдзэ хацела проста знайсці сваіх біялагічных бацькоў, а ў выніку раскрыла вялікую грузінскую таямніцу — дактары з радзільных дамоў дзесяцігоддзямі прадавалі немаўлят за мяжу.

Наста Захарэвіч у спецпраекце «Каўказ і журналісткі» распавядае гісторыю медыйшчыцы з Грузіі, якая не пабаялася супрацьстаяць сапраўднай медычнай мафіі.

2016 год, 32-гадовая Тамуна перабірае рэчы праз месяц пасля смерці сваёй маці і знаходзіць яшчэ адно сваё пасведчанне пра нараджэнне. У ім правільнае імя, але іншая, няправільная дата. Так яна западозрыла, што жанчына, якую яна ўсё жыццё называла мамай, яе не нараджала.


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці
Прыём заявак на прэмію для відэажурналістаў Hinzpeter Awards (дэдлайн — 14 ліпеня)


Прэмія ўручаецца відэажурналістам з усяго свету за самаадданасць. Цырымонія праходзіць у Паўднёвай Карэі.

Да ўдзелу ў прэміі прымаюцца відэапрацы на тэму дэмакратыі, правоў чалавека і міру (навінавыя перадачы і дакументальныя фільмы), якія паказаныя па тэлебачанні або ў інтэрнэт-СМІ ў перыяд з 1 чэрвеня 2024 года па 30 чэрвеня 2025 года.

Галоўны прыз «Свет на раздарожжы» прадугледжвае грашовую ўзнагароду 15 000 000 карэйскіх вон (ці каля 11 тысяч даляраў ЗША) і прыз.


Падаць заяўку

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт Kresy24.pl і старонка «ХАЙ ТАК TV» у «Одноклассниках»

8 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла ў чарговы раз Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Інфармацыйны партал Kresy24.pl —Wschodnia Gazeta Codzienna», які працуе з 2006 года і кіруецца няўрадавай арганізацыяй «Фонд свабоды і дэмакратыі». Рэсурс публікуе навіны з Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі, Азіі і краін Каўказа.


Падрабязнасці

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Мониторинг освещения выборов в белорусских медиа. Методология

Мониторинг освещения выборов в СМИ вновь обретет значимость после изменения политической и правовой ситуации в Беларуси и появления реальной конкуренции различных политических сил. При его проведении может быть использована предлагаемая методология, основанная на опыте БАЖ.

БАЖ проводит мониторинги распространения пропаганды белорусскими государственными медиа и мониторинги освещения средствами массовой информации избирательных кампаний, в том числе в совместных проектах с участием таких организаций как «МЕМО‑98» (Словакия), Internews-Украина, в рамках Форума Гражданского общества стран Восточного партнерства и др.


Скачать PDF-файл и ознакомиться с подробностями

без впн

baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Беларуска з ЗША не па сваёй волі аказалася гераіняй расійскай антызаходняй прапаганды: «Не давярайце расійскім СМІ наогул!»

Ганна з Мінску ўжо паўтара годы жыве ў ЗША. Аднойчы яна запісала відэа, знятае з акна кватэры ў Нью-Ёрку – аб тым, як проста на вуліцы каля яе дома размясціліся больш за дзясятак мужчын, якіх можна было прыняць за мігрантаў або бяздомных.

Відэа шырока разышлося па расейскіх прапагандысцкіх рэсурсах, дзе дзяўчыну прадстаўлялі як мадэльку з Екацярынбургу, заўважыла Радыё Свабода.

Пра рэакцыю Ганны і што было далей, чытайце тут

без впн

Читать полностью…
Subscribe to a channel