bajmedia | Unsorted

Telegram-канал bajmedia - БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

1590

Галоўнае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦

Subscribe to a channel

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Медыяпраграма Balkan Watchers для стваральнікаў дакументальнага кіно і падкастаў (дэдлайн — 5 студзеня)

Балканскі дакументальны цэнтр прапануе навучанне і фінансавую падтрымку. Тры дакументальныя фільмы атрымаюць па 25 000 еўра, а тры падкасты — па 5 000 еўра.

Праграма ўключае тры модулі:

▪️ Бухарэст, Румынія (красавік 2025) — распрацоўка праекта;

▪️ анлайн (жнівень-верасень 2025) — падрыхтоўка да пітчынгу;

▪️ Сафія, Балгарыя (кастрычнік 2025) — пітчынг і адбор фінансаваных праектаў.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Google адключае манетызацыю відэа і рэкламы для карыстальнікаў з Беларусі

Зарабіць на гугл-рэкламе на сайтах і ў праграмах, створаных у Беларусі, цяпер будзе немагчыма, піша «Наша Ніва».

Цяжэй будзе зарабляць і на YouTube.

Падрабязнасці

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам прэміі Grand Press у Польшчы

У Варшаве адбылося ўручэнне прэміі Grand Press Awards – найбуйнейшага журналісцкага конкурсу краіны. Палітзняволенага Анджэя Пачобута адзначылі ў катэгорыі «Журналіст года».

У галасаванні прымалі ўдзел 88 рэдакцый польскай прэсы, радыё, тэлебачання і Інтэрнэту, піша «Белсат».

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ігару Карнею пагражае яшчэ адзін год зняволення. У калоніі яго трымаюць у ізаляцыі фактычна ад прыбыцця

Асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі журналіста Ігар Карней адбывае прыгавор у папраўчай калоніі № 17 у Шклове.

Амаль увесь час яго трымаюць у мясцовай турэмнай камеры — так званым ПКТ.


На 11 снежня над журналістам прызначаны новы суд, яму прад’яўляюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Конкурс для фатографаў FUTURES Baltic Talents 2025 (дэдлайн — 5 студзеня)

Фатографам прапануюць удзел у FUTURES , прэстыжнай еўрапейскай фотаплатформе, прысвечанай падтрымцы новых талентаў у фатаграфіі. Тры аўтары будуць абраныя для далучэння да платформы ў 2025 годзе.

📌 У конкурсе могуць удзельнічаць фатографы і фотамастакі з краін Балтыі (у тым ліку тыя, хто пераехаў) з 3–10 гадамі творчай практыкі і мінімум адной персанальнай выставай у партфоліё.

Платформа прапануе:

✔️ грант 500 EUR;

✔️ нэтворкінг;

✔️ запрашэнне да ўдзелу ў сеткавых мерапрыемствах у верасні-кастрычніку 2025;

✔️доступ да адукацыйнай анлайн-платформы Magnum;

✔️ удзел у конкурсе на персанальную выставу;

✔️ прасоўванне ад FUTURES на сайце і ў соцсетках.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» перамог Дабрачынны фонд BYSOL

На намінацыю «Праваабарончая кампанія (ініцыятыва) года» Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці вылучаецца грамадская кампанія ці ініцыятыва, якая на працягу мінулага года мела значны ўплыў на вырашэнне той ці іншай праваабарончай праблемы, прыцягнула ўвагу грамадства да праблемы, а таксама спрыяла кансалідацыі праваабарончай супольнасці праз супольныя дзеянні.

Дабрачынны фонд BYSOL ладзіць зборы для пацярпелых ад палітычнага пераследу. Ён дапамагае з экстраным выездам з Беларусі, падтрымлівае вызваленых палітвязняў, беларускіх дабраахвотнікаў руска-украінскай вайны і яе ветэранаў. А таксама падтрымлівае інстытуцыйнае развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці.
baj.media">
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️Пераможцай у намінацыі «Праваабаронца года-2024» беларускай праваабарончай супольнасці стала Наста Базар

У Вільні ўручаюць Прэмію беларускай праваабарончай супольнасці. На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Наста Базар — фем- і квір-актывістка, трэнерка, спікерка. Яна падтрымлівае жанчын у сітуацыях хатняга і сэксуалізаванага гвалту.

Пасля смерці ў Варшаве згвалтаванай беларускі Лізаветы Наста Базар ініцыявала ў сацсетках акцыю з хэштэгам #хопіцьгвалціць, пад якім людзі дзяліліся гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.

Хэштэг #хопіцьгвалціць стаў беларускім аналагам #metoo.

Фота: Радыё «Рацыя»

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Ціханоўскую амаль не згадваюць: Як выглядае беларуская прапаганда ў сацсетках

Да апошняга часу лічылася, што прапаганда распаўсюджваеца праз тэлебачанне і дзяржСМІ. Але зараз яна актыўна засвойвае інтэрнэт і сучасныя мадэлі медыя.

Як праўладныя наратывы прасоўваюць на лічбавых платформах, расказвае новые даследаванне Цэнтра новых ідэй. Асноўныя тэзісы прыводзіць Беларуская служба Польскага радыё.

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Сёння «Белсат» адзначае 17-гадоддзе

Ён быў заснаваны ў 2007 годзе групай беларускіх і польскіх журналістаў у межах грамадскай трансляцыйнай кампаніі Польшчы Telewizja Polska S.A., у супрацы з Міністэрствам замежных справаў Польшчы і пры падтрыманні ўрадаў некалькіх еўрапейскіх краінаў і шэрагу фондаў.

Праграмная трансляцыя «Belsat TV» – каля 21 гадзіны штодня. Арыгінальную прадукцыю станцыі рыхтуюць амаль 300 супрацоўнікаў.


Відэа: «Белсат»

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Памерла журналістка Таццяна Цюрына

8 снежня пасля працяглай цяжкай хваробы пайшла з жыцця журналістка Таццяна Цюрына, паведаміў Беларускі саюз мастакоў. Ёй было 76 гадоў.

Таццяна Міхайлаўна пісала пра беларускі жывапіс, мастакоў, праблемы нацыянальнай культуры. Працавала ў шматлікіх перыядычных выданнях — «Знамя юности», «Дело(Восток+Запад)», «Белорусская деловая газета» і іншых.

Чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем інтэрнэт-сэрвіс «Письмо. бел»

Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкім фармаваннем сайта «Письмо. бел» было прынятае і ўступіла ў сілу яшчэ 15 лістапада.

Але афіцыйнае паведамленне з’явілася толькі сёння.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Прывітанне ўсім сябрам! 7 снежня я пакінула ПК-4, адбыўшы за кратамі 3 гады, 3 месяцы і 3 тыдні.

Паколькі я збіраюся заставацца ў Беларусі, то ўсялякія каментары з майго боку, як вы разумееце, не магчымы.


Скажу толькі, што са здароўем усё у парадку, з настроем — таксама. Прызвычайваюся да волі, да шчасця быць побач з роднымі, да звычайнага жыцця.

Дзякую ўсім, хто хваляваўся за мяне ўвесь гэты час, я адчувала вашу падтрымку на адлегласці!», — напісала Ірына Леўшына на сваёй старонцы ў Facebook.

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️Выйшла на волю галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Яна цалкам адбыла тэрмін зняволення. Па інфармацыі «Вясны», калега вызваліліся 7 снежня.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Спыніў працу сэрвіс «Письмо. бел»

Ён перастаў адкрывацца ў Беларусі і за межамі краіны, заўважыла «Вясна».

«Письмо. бел» — афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя, у якой была дамова з «Белпоштай». Сэрвіс быў створаны у 2018 годзе для спрашчэння адпраўкі лістоў і паштовак зняволеным у Беларусі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Бывший главред рогачевской районки не может найти работу и жалуется на госсистему

Пропагандист Андрей Шишкин ушел с поста главного редактора газеты «Мозырский нефтепереработчик», которой он руководил около полугода. До этого он работал главредом рогачевской районной газеты «Свабоднае Слова».

В службе занятости Рогачева отличнику печати Беларуси предложили поработать трактористом, пишет «Флагшток».

Подробности тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#замежжа

Больш за 70 журналістаў пацярпелі падчас пратэстаў у Тбілісі


Ніводзін супрацоўнік праваахоўных органаў, які прымяняў гвалт да ўдзельнікаў пратэстаў, не прыцягнуты да адказнасці.

У Тбілісі за апошнія 10 дзён пратэстаў сілавікі нанеслі траўмы больш чым 70 журналістам і тэлеаператарам, прычым Спецыяльная следчая група не «знайшла» ніводнага вінаватага, паведамляе «Грузія анлайн».

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Вэбінар для тых, хто хоча пачаць карыстацца ШІ (18 снежня)

Праект «Теплица социальных технологий» запрашае на першы вебінар з серыі «Усё, што вам трэба», прысвечанай штучнаму інтэлекту.

Удзельнікам дапамогуць пачаць карыстацца ШІ. Сустрэча пройдзе ў фармаце пытанняў і адказаў. Будзе практыка, рэальныя прыклады і парады.

Для каго вэбінар

✔️ для тых, хто чуў пра ШІ, але баіцца ім карыстацца;

✔️ для тых, каму здаецца, што разабрацца ў гэтым надта складана;

✔️ для тых, хто перажывае за бяспеку сваіх дадзеных;

✔️ для тых, у каго проста няма часу засяроджвацца на тэхнічных дэталях;

✔️ для ўсіх, хто хоча зразумець, як ШІ можа спатрэбіцца ў працы, вучобе або асабістых праектах.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». У Вільні назвалі пераможцаў праваабарончай прэміі

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года.

Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў. Усе падрабязнасці распавядаем у рэпартажы ад аўтара БАЖ.

— Дзяржава хочаць абмежаваць нашы правы, а мы, як людзі, спрабуем іх абараніць. Гэты канцэпт, нягледзячы на складанасці сучаснага свету, жыве, — канстававаў вядоўца цырымоніі Андрэй Стрыжак.


Цалкам чытайце тут

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Вялікае інтэрв’ю з кіраўніком БАЖ Андрэем Бастунцом да 30-годдзя арганізацыі

У ім размова ідзе пра развіццё арганізацыі, выклікі і поспехі, пра беларускі медыясектар і стандарты журналістыкі.

Цалкам чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️Лаўрэатам у намінацыі «Праваабарончая салідарнасць» стаў журналіст Ігар Ільяш

На намінацыю «Праваабарончая салідарнасць» вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Ігар Ільяш — журналіст і муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая з 2020 года ў зняволенні.

Пра затрыманне Ігара стала вядома раніцай 22 кастрычніка 2024. Яго фотаздымак у кайданках апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

На кадрах уварвання бачна, што затрымліваць журналіста прыйшлі як мінімум чацвёра байцоў атрада «Беркут» у поўнай амуніцыі.

Таксама ў лістападзе 2020 года Ільяша арыштоўвалі на 15 сутак за «ўдзел у пікетаванні», а ў ліпені 2021 — на 15 сутак падчас аблавы на незалежных журналістаў па ўсёй Беларусі.

Ігар Ільяш прынцыпова заставаўся ў Беларусі, каб дапамагаць сваёй палітзняволенай жонцы.

Фота: «Новы Час»
baj.media">
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У гэтым годзе ў намінацыі «Журналіст года-2024» два пераможцы: галоўны рэдактар медыя Reform.news Фёдар Паўлючэнка і журналістка і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук

На намінацыю «Журналіст года» вылучаецца журналіст/ка альбо блогер/ка, які/якая цягам мінулага года найбольш актыўна і яскрава асвятляў/ла пытанні правоў чалавека ў Беларусі, альбо чые публікацыі, ТВ- ці радыёпраграмы мелі найвялікшы грамадскі рэзананс альбо ўплыў на вырашэнне праблем у галіне правоў чалавека і фундаметальных свабод у краіне.

Reform.news — каманда журналістаў, якія больш за 5 гадоў прафесійна расказваюць пра падзеі ў Беларусі і свеце.

У 2024 годзе Фёдар Паўлючэнка з камандай зладзілі журналісцкае расследаванне пра нямецкага «Цыбульнага караля» і эксплуатацыю ім беларускіх палітвязняў. Як высветлілі Reform. news, нямецкі дэпутат Ёрг Дорнаў палітык асабіста правяраў працу палітвязняў.

Фота спадара Фёдара: «Белсат»

Дзіяна Пінчук — з 2018 года журналістка і праваабаронца «Вясны». Асвятляе на сайце spring96.org і ў сацсетках «Вясны» рэпрэсіі ў Беларусі, палітычныя судовыя працэсы, гісторыі палітвязняў і катаванняў, дзейнасць праваабаронцаў.

Вясной 2021 года праз палітычны пераслед пакінула Беларусь, каб працягнуць праваабарончую дзейнасць.

Дзіяна рыхтуе матэрыялы ў межах кампаніяў «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» і «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Дзіяна спалучае журналісцкую дзейнасць з правааабаронча-актывісцкай. Так, яна ініцыятарка Дня беларускіх палітвязняў; у Варшаве арганізавала да Міжнароднага дня супраць катаванняў разам з беларускімі акторамі чытку гісторыяў беларусаў, якія амаль усе напісала сама.

Фота спадарыні Дзіяны: Віялета Саўчыц

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️ Instagram БАЖ прызналі «экстрэмісцкім»

Гэта вынікае з апошніх абнаўленняў у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле інфармацыі Мінінфарма, адпаведнае рашэнне 9 снежня прыняў суд Савецкага раёна Мінска.

Акрамя старонкі БАЖ, у спіс трапіў Instagram выдання «Позірк» («pozirk_online»).

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«У мяне няма ніякіх парадаў для беларусаў». Вялікае інтэрв'ю з галоўным рэдактарам польскай «Газеты Выборчай» Адамам Міхнікам

Адам Міхнік, адзін з лідараў антыкамуністычнай апазіцыі Польшчы, заўсёды адстойваў каштоўнасці свабоды і правоў чалавека. У 2006‑м брытанская газета Financial Times назвала яго адным з самых уплывовых журналістаў свету.

У размове з «Люстэркам» нязменны рэдактар «Газеты Выборчай» распавёў, чаму Лукашэнка горшы за апошняга камуністычнага кіраўніка Польшчы Войцеха Ярузельскага, ці сварыліся польскія палітыкі ў эміграцыі і як не ўсе здолелі вярнуцца з выгнання.

«У Беларусі цяпер ‑80°С, а ў нас было ‑40°С. Таксама холадна, але не так».


Чытайце тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

❗️Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі

Раніцай 10 снежня суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова вынесла вырак журналістцы Вользе Радзівонавай — 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Журналістку абвінавацілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#магчымасці

Беларускія арганізацыі ў Польшчы могуць атрымаць фінансаванне сваіх праектаў


Фінансавыя сродкі на інтэграцыйныя праекты для іншаземцаў, якія пражываюць у Польшчы, атрымаюць няўрадавыя арганізацыі. Прыём заявак працягнецца да 17 снежня, піша Беларуская служба Польскага радыё.

На якія праекты можна атрымаць гранты:

✔️ вывучэнне польскай мовы;

✔️ грамадзянскія курсы;

✔️ адукацыйныя праграмы;

✔️ падтрымка на рынку працы;

✔️ лакальныя ініцыятывы для іншаземцаў.

Падрабязнасці тут

без впн

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

КДБ прызнаў гродзенскі партал s13.ru «экстрэмісцкім фармаваннем»

9 снежня гродзенскі гарадскі сайт s13.ru з’явіўся ў «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Пералік складае на сваім сайце МУС Беларусі.

У пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» згадваюцца сайт www.s13.ru і афіляваныя з ім сацсеткі.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Азербайджане арыштавалі супрацоўнікаў незалежнага «Мейдан ТВ»

Шасцярых журналістаў кінулі за краты на чатыры месяцы па абвінавачванні ў кантрабандзе. Сувязь з супрацоўнікамі тэлеканала «Мейдан ТВ» абарвалася яшчэ 6 снежня ў абед.

У судзе адной з журналістак двойчы выклікалі хуткую дапамогу, а яе адвакат так і не зразумеў, у чым абвінавачваюць падабаронную.


Падрабязнасці Без впн

У траўні гэтага года на сайце БАЖ выходзіла інтэрв'ю з рэдактаркай «Мейдан ТВ» Севдай Самедавай: «У нас уже нет надежды вытащить журналистов из тюрьмы»

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту

Трэція 15 сутак рэдактара гродзенскага навінавага парталу скончыліся 7 снежня. Пра чарговы адміністрацыйны працэс невядома. Гэта можа сведчыць пра тое, што Сяргея Чабоцьку ўзялі пад варту, піша Hrodna.life.

Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: сацсеткі «Позірка», акаўнты «Часики Тикают», тры TikTok-старонкі «Зеркала» і іншыя медыярэсурсы

Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Прычым акаўнт «Зеркало І Регионы» трапіў у спіс на сайце Мінінфарма двойчы: 5 снежня яго кантэнт ў TikTok- асобна прызнаў «экстрэмісцкім» суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.


Падрабязнасці

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы
| Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | baj.media">TikTok

Читать полностью…

БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Вольга Івашына: «Вершы Дзяніса з‑за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму»

Вершы журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына амаль перасталі даходзіць да родных з‑за кратаў пасля прысуджэння яму прэміі Францішка Аляхновіча.

Жонка палітвязня Вольга не выключае, што так турэмная адміністрацыя адрэагавала на ягонае лаўрэацтва. Радыё Свабода пагаварыла з ёй пра каханне і жыццёвыя прынцыпы Дзяніса, ягоны аптымізм і вершы з турмы.

«Дзяніс ужо ў курсе сваёй перамогі. Ён быў трошкі здзіўлены, але гэта прыемнае здзіўленне».


Цалкам чытайце тут

без впн

Читать полностью…
Subscribe to a channel