Аўдыякніга «Віня-Пых» Аляксандра Мілна выйшла на «Кніжным возе»!
Адны сцвярджалі, што «Пух стаў самым знакамітым і ўлюбёным мядзведзем у літаратуры». Іншыя казалі: «гэтае выказванне часта паўтаралі, але ніхто яшчэ яго так і не абверг» 🤷
🧸 Медзведзяня атрымала імя ад адной з цацак Крыстафера Робіна, сына пісьменніка Алана Мілна. Плюшавы мішка Віня-Пых быў названы імем сапраўднай мядзведзіцы па мянушцы Вініпег (Віні), якая жыла ў 1920-х гадах у Лонданскім заапарку.
Віня-Пых – наіўны, лагодны і сціплы Мядзведзік. Яго ўлюбёныя заняткі – складаць вершы і есці мёд. Пыха «палохаюць доўгія словы», ён забыўлівы, але нярэдка ў яго галаву прыходзяць бліскучыя ідэі.
☝️ Першая частка кнігі пра мядзведзіка была адаптаваная з апавядання «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў «London Evening News», у час Божага Нараджэньня 1925 году.
🥳 А вось цяпер, амаль праз 100 гадоў, выйшла першая аўдыёверсія кнігі пра Віня-Пыха на беларускай мове. У то жа час першая кніга «Кніжнага возу», агучаная пры дапамозе слухачоў і сябраў праекту.
🎧 Абсалютна бясплатна і ўжо проста цяпер на «Кніжным возе»
Пераклад – Віталь Воранаў
🎙 Ролі агучылі – Андрэй Мілюхін, Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
Рэдактарка запісу - Крысціна Дробыш
🎼 Кампазітарка – Алена Гуціна
🧰 Прадзюсар гуказапісу – Яўген Дзячэк
Запісана ў эксперыментальнай студыі «Шафа»
Калі вы хочаце падтрымаць «Кніжны воз» або проста падзякаваць, то забягайце па спасылцы. Можна разова пакінуць капеечку, а можна падпісацца на сталую падтрымку.
Паслухаць аўдыякнігу можна па спасылцы.